Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі
Віктар Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 208с.
Мінск 2001
Соснта
^ Брагін
Батурын
Оўруч
Ярцава О
О Клічаў
О Кіраўск
О Чавўсы
Чэрыкаў
Невель
О
Клімавічы
Хошмс
Клінцы
О
Будап
Кашалева
Карма
О
Рагачоў
Чачэрск
Акцябрскі
О
Манастыршчына
О
Калінкавічы
О
Мазыр
Хойнікі
Пустошка
дзвінск °Расоны
йчына О
Ушачы
Бешанковічы
Вял.Лукі
Нялідава
Сычоўка
Веліж
О Дзямідаў
О Белы
Духаўшчына
О
Талачын
Крупкі о
Круглае
Чашнікі
° о
Сянно ДубрОўна
Орша
Смаленск
Бялынічы
Беразіно
0\ л р’іна Горка \ ° Ч^Асіповічы
Бабруйск О і Дарогі
Шостка
Чарнігаў
этнагенезу і этнічнай гісторыі (перавагу аддаюць звычайна першым дзвюм адзнакам). Вызначэнне этнічных межаў — гэта вызначэнне этнічнай прыналежнасці насельніцтва, што пражывае ў зоне сумежжа суседніх этнасаў, іх працэнтных суадносін, этнапалітычнай арыентацыі, культурнага ландшафту, асаблівасцей гістарычнага развіцця. У некаторых выпадках этнічныя межы могуць супадаць з прыроднымі рубяжамі — горнымі ланцугамі, водападзеламі, рэдканаселенымі ляснымі масівамі, воднымі перашкодамі. Аднак часцей за ўсё этнічнае сумежжа ўяўляе сабой пераходны міжэтнічны варыянт народнай культуры, дзе культурныя элементы ўзаемадзейнічаюць і пранікаюць адзін у другі ва ўмовах супольнага пражывання суседніх народаў.
Этнічная тэрыторыя беларусаў у розныя часы акрэслівалася неадназначна, што было звязана з аб’ектыўнымі перадумовамі — зменлівай і да канца не раскрытай этнапалітычнай і этнаканфесійнай сітуацыяй у Беларусі, уваходжаннем яе ў склад іншых дзяржаў, а таксама пэўнымі палітычнымі пазіцыямі аўтараў. Дастаткова сказаць, што ў савецкія гады гэта тэма была фактычна забароненай, а работы дарэвалюцыйных аўтараў трымаліся ў закрытых фондах і не былі даступнымі шырокаму колу чытачоў. Мы ўжо не гаворым пра этнаграфічныя карты Беларусі, выдадзеныя за мяжой. Пры разглядзе гэтай тэмы звернемся перш за ўсё да работ расійскіх аўтараў.
Першы спецыяльны этнаграфічны атлас, у якім ёсць каштоўныя звесткі пра этнічны склад і размяшчэнне насельніцтва Беларусі,— «Этнаграфічны атлас заходнерускіх губерняў і суседніх абласцей», выдадзены ў 1863 г. Р. Ф. Эркертам. Ён складаўся з 6 карт. Адна з іх дае агульны этнаграфічны агляд і паказвае ўзаемнае размяшчэнне народаў на тэрыторыі ЗаходнеРускага краю, як у той час называлі Беларусь у афіцыйных колах Расіі. Астатнія карты прысвечаны рассяленню адпаведна палякаў, беларусаў і ўкраінцаў (яны пазначаны на карце пад агульнай назвай «рускія»), а таксама літоўцаў, латышоў, немцаў, яўрэяў. Тэкставы матэрыял быў выдадзены асобнай кнігай «Погляд на гісторыю і этнаграфію заходніх губерняў Расіі» (1864 г.). Этнічную тэрыторыю беларусаў Р. Эркерт акрэсліваў ад Беластока і Аўгустава (сучасная Польшча) на захадзе да Рослаўля і Веліжа на ўсходзе, этнічную мяжу з Расіяй на
48
Карта Маскоўскай дыялекталагічнай камісіі. 1915
49
поўначы ён праводзіў ад Вялікіх Лук крыху на поўдзень ад Апочкі, а з Украінай, ці, як яе называлі, Маларасіяй, па лініі Пружаны — Бяроза — Іванава і далей па сучаснай беларускаўкраінскай граніцы.
Этнічную тэрыторыю Беларусі Р. Эркерт падзяляў на тры часткі: усходнюю (да Бярэзіны), заходнюю і паўднёвазаходнюю, або Падляшша. Беларускае насельніцтва гэтых абласцейкраёў утварала адпаведна тры групы: сапраўдных беларусаў, заходніх беларусаў (чарнарусаў, ці літвінаў) і падляшан. Аўтар паказвае некаторыя бытавыя рысы кожнай з гэтых груп. Так, заходнія беларусы вырабляюць для сябе адзенне з чорнай шэрсці, голяць вусы і бараду, па святах збіраюцца ў карчме (што прыкметна адрозніваецца ад рускага пастаялага двара) і скачуць пад скрыпку польскія танцы. Падляшан ён лічыў найбольш апалячанай часткай беларусаў. Смаленскую губерню і паўночназаходнюю частку Калужскай Р. Эркерт называў пераходнымі этнічнымі тэрыторыямі, іх жыхары «не далучаюць сябе да Вялікай Расіі».
Статыстычныя матэрыялы, на падставе якіх былі складзены карты першага этнаграфічнага атласа Беларусі, няпоўныя і не заўсёды адлюстроўвалі рэальную этнічную сітуацыю. У прыватнасці, мноства беларусаўкатолікаў было залічана, паводле канфесійнага прынцыпу, да палякаў, а частка праваслаўных беларусаў — да рускіх. Гэты прынцып быў, па сутнасці, захаваны і ў другім, больш падрабязным этнаграфічным атласе А. Ф. Рыціха — «Атласе народанасялення ЗаходнеРускага краю па веравызнаннях», які выйшаў у свет у 1864 г. У наступных абагульняючых працах, у прыватнасці ў грунтоўнай кнізе «Славянскі свет» (1875), А. Рыціх дае больш рознабаковую характарыстыку славянскім народам і дыферэнцыруе іх паводле этнаграфічных і лінгвістычных прыкмет. Этнічную тэрыторыю беларусаў ён акрэслівае на захадзе ад Сувалак, больш на захад ад Аўгустава і Беластока да Нарава, адтуль па рэках Нараў, Ясельда, Прыпяць да яе ўпадзення ў Дняпро, далей мяжа ішла ўверх па Дняпры, супадаючы на паўднёвазаходнім участку з сучаснай беларускай дзяржаўнай граніцай, да Суража; ад Суража этнічная мяжа праводзілася па рацэ Іпуць на Вязьму, Белы, на поўдзень ад Вялікіх Лук, Апочкі, на Люцын (зараз Лудза ў Латвіі), на поўнач ад Дзвінска (зараз Даўгаўпілс),
50
далей яна ішла на Свянцяны, агінала з поўначы і захаду старажытную сталіцу княства Літоўскага Вільню, уключаючы ў этнічную тэрыторыю беларусаўлітвінаў Віленскі край, і праходзіла потым крыху на поўнач паралельна сучаснай беларускалетувіскай граніцы на Друскенікі і Сувалкі. Такім чынам, беларускімі лічыліся Беласточчына, Віленшчына, паўднёвая ўскраіна Латгаліі (з г. Дзвінск), а на захадзе — большая частка Смаленшчыны, разам з тым раён на поўдзень ад Нарава і Ясельды паказаны як «маларускі», з перавагай украінскага этнічнага элемента.
У выніку фундаментальных этналінгвістычных і краязнаўчагеаграфічных даследаванняў у канцы XIX — пачатку XX ст. больш дэталёва былі вызначаны этнакультурныя і гутарковыя (дыялектныя) асаблівасці як у асноўным беларускім масіве, так і на перыферыі, у этнакантактных зонах. У гэтай сувязі асобай увагі заслугоўваюць работы Я. Ф. Карскага, М. В. ДоўнарЗапольскага і аўтараў Маскоўскай дыялекталагічнай камісіі (М. М. Дурнава, М. М. Сакалоў, Дз. М. Ушакоў). Складзеная Я. Ф. Карскім этнаграфічная карта (1903) пашырала этнічную тэрыторыю Беларусі на захад да НоўгарадаСеверскага, Бранска і Ржэва (у вярхоўях Волгі). Аўтары Маскоўскай дыялекталагічнай камісіі апрача асноўнага беларускага масіву выдзялялі пераходную зону ад беларускіх да паўднёварускіх народных гаворак (былі распаўсюджаны ў рэгіёне ад Ельні і Рослаўля на ўсход да Калугі і Гжацка), а таксама змешаных беларускаўкраінскіх гаворак (цягнуцца нешырокай паласой уздоўж Прыпяці і Дзясны да Чарнігава і Глухава). М. ДоўнарЗапольскі пашыраў этнічныя межы Беларусі на паўднёвым захадзе на Заходняе Палессе да сучаснай беларускаўкраінскай граніцы. Яго этнаграфічная карта з’явілася асновай карты Беларускай Народнай Рэспублікі (1918).
Дзяржаўная тэрыторыя фарміруецца на аснове этнічнай, аднак дзяржаўныя і этнічныя межы рэдка супадаюць, бо ў справу «ўмешваюцца» палітычныя фактары. Уздым дэмакратычнага і нацыянальнавызваленчага руху стварыў рэальныя ўмовы для адраджэння беларускай дзяржаўнасці. 25 сакавіка 1918 г. на ўсёй этнічнай тэрыторыі была абвешчана незалежная Беларуская Народная Рэспубліка. Аднак бальшавіцкі ўрад, што заключыў у той час ганебны Брэсцкі дагавор, аддаўшы частку
51
Беларусі Германіі, паспяшаўся выправіць становішча і пасля паражэння Германіі ў першай сусветнай вайне склікаў у Смаленску I з’езд Кампартыі Беларусі, дзе была абвешчана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ў складзе Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай, большай часткі Смаленскай і Віленскай губерняў. Неўзабаве рашэннем савецкага ўрада Смаленская, Магілёўская і Віцебская губерні былі далучаны да Расіі, а заходняя частка Беларусі была аб’яднана з усходняй Літвой (Летувай) у ЛітоўскаБеларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (Літбел), якой адводзілася марыянетачная роля ў палітычных гульнях супраць незалежнай Літоўскай рэспублікі (Тарыбы) з цэнтрам у Каўнасе. Аднак у хуткім часе (красавік, 1919) польскія войскі авалодалі сталіцай Літбела Вільняй, і толькі што створаная «суверэнная дзяржава» павінна была самаліквідавацца. Тады, каб забяспечыць сабе тылы, савецкі ўрад Расіі 12 ліпеня 1920 г. падпісвае дагавор з Літоўскай Тарыбай, па якому перадае апошняй беларускія землі з гарадамі Гродна, Ліда, Вільня, Смаргонь, Мядзель.
Неўзабаве быў заключаны яшчэ адзін дагавор — Расіі з Латвіяй, па якому Расія перадавала апошняй Дзвінскі, Рэжыцкі і Люцынскі паветы Віцебскай губерні, паўднёвая частка якіх была населена пераважна беларусамі (жнівень, 1920). Савецкапольская вайна (1919— 1920) прывяла да новага пераразмеркавання беларускай тэрыторыі. Паводле Рыжскага дагавора, заключанага паміж Польшчай, Расіяй і Украінай у 1921 г. (беларуская дэлегацыя на перагаворы не была дапушчана), тэрыторыя Беларусі была «разрэзана пажывому» на дзве часткі (калі не лічыць, што яшчэ адна частка — тэрыторыя Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў знаходзілася ў гэты час у складзе РСФСР). Заходняя частка была перададзена Польшчы, яе мяжа на ўсходзе прайшла па лініі Верхнядзвінск (Дрыса) — Дзісна — Радашковічы — Негарэлае — больш на захад ад Турава. «Уласная» тэрыторыя БССР складалася ў гэты час усяго з шасці паветаў Мінскай губерні — Бабруйскага, Барысаўскага, Ігуменскага (з 1923 г.— Чэрвеньскі), Мазырскага, часткі Мінскага і Слуцкага. Толькі ў 1924 г. у выніку праведзенага «ўзбуйнення» Беларускай ССР былі вернуты 15 паветаў Віцебскай і былой Магілёўскай губерняў (Магілёўская губ. у складзе
52
РСФСР была скасавана), а ў 1926 г. яшчэ два паветы — Рэчыцкі і Гомельскі.
У верасні 1939 г., калі Польшча была акупіравана фашысцкай Германіяй, савецкія войскі пачалі наступленне з усходу і занялі заходнюю частку Беларусі, якая была ўз’яднана ў складзе Беларускай ССР; тэрыторыя БССР у гэты час складала 333,7 тыс. кв. км, на ёй пражывала 11 млн чалавек. Аднак, падзяліўшы сферы ўплыву з фашысцкай Германіяй, сталінскае кіраўніцтва распачало новую серыю «дыпламатычных гульняў» у Прыбалтыцы з мэтай яе далучэння да СССР. У кастрычніку 1939 г. яно заключыла дагавор з Летувай, па якому апошняй былі перададзены ад Беларусі г. Вільня і Віленскі край у абмен на размяшчэнне расійскіх ваенных баз на тэрыторыі Летувы. Гэтая вераломная здзелка была праведзена насуперак волі карэннага насельніцтва Віленшчыны, а Летуве каштавала дзяржаўнай незалежнасці; Летува, як і Латвія, Эстонія, была ў хуткім часе далучана да СССР (1940); Еўропа стаяла напярэдадні вялікай сусветнай вайны. Пасля другой сусветнай вайны ў жніўні 1945 г., паводле дагавора паміж СССР і Польшчай, апошняй адышлі ад БССР 17 раёнаў Беластоцкай вобласці з г. Беласток і тры раёны Брэсцкай вобласці. Hi адна з краінпераможцаў не панесла такіх страт, як Беларусь: яна страціла частку сваіх тэрыторый, а яе насельніцтва (з улікам тэрытарыяльных страт) скарацілася на 40 %. Сучасная тэрыторыя Беларускай рэспублікі складае 207,6 тыс. кв. км, на ёй пражывае, паводле перапісу 1989 г., 10 млн 152 тыс. чалавек.