• Газеты, часопісы і г.д.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі  Віктар Цітоў

    Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі

    Віктар Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 208с.
    Мінск 2001
    57.92 МБ
    У старажытнай усходняй традыцыі ёсць яшчэ адно асэнсаванне асноўнай гамы колераў, якія сімвалічна атаясамліваліся са старанамі свету: белы — з захадам, блакітны — з усходам, чорны — з поўначчу, чырвоны — з поўднем. Таму існаванне на геаграфічнай карце ў сярэднявеччы розных тапонімаў і этнапалітычных утварэнняў з «каляровымі» прыкметамі, нібыта: Белая арда, Сіняя арда, Белыя харваты, Чорныя клабукі і інш., з’яўляецца даволі пашыраным і зразумелым. He з’яўляюцца выключэннем з гэтага шэрага і назвы «Белая Русь», «Чорная Русь» і «Чырвоная Русь». 3 XVI — XVII стст. гэтае асэнсаванне слова набывае свой рэальны змест, калі Белая Русь пасля некаторых блуканняў па прасторах славянскага свету перамяшчаецца на захад і паступова замацоўваецца ў верхнім Падзвінні і Падняпроўі.
    Замацаванню ў гэтым рэгіёне назвы садзейнічалі і этнаграфічныя прыкметы, якія цалкам асацыіраваліся ў свядомасці іншаземцаў з Белай Руссю. Амаль кожны з іх, хто ўпершыню наведваў Беларусь (яе ўсходнюю частку), мімаволі звяртаў увагу на пануючы тут паў
    41
    сюдна белы колер адзення — ад світак і кажушкоў да мужчынскіх нагавіц і шапакмагерак. Такім чынам, геаграфічны і канфесійны сэнс самой назвы набываў адначасова і этнаграфічны змест.
    Аднак усталяванне на нашай тэрыторыі наймення «Беларусь» адбылося не адразу. У розных гістарычных крыніцах мы сустракаем гэтую назву і ў дачыненні да Пскоўскай і Наўгародскай зямель, і ў адносінах да ўсходняй часткі Украіны. Аляксандр Гваньіні, італьянец па паходжанню, які шмат гадоў пражываў у Віцебску, у сваёй кнізе «Хроніка Еўрапейскай Сарматыі», выдадзенай у 1578 г., пісаў: «А ёсць Русь траякая: адна Белая, другая Чорная, трэцяя Чырвоная. Белая — каля Кіева, Мазыра, Мсціслаўля, Віцебска, Оршы, Полацка, Смаленска і Северскай зямлі, якая здаўна належыць Вялікаму княству Літоўскаму. Чорная — у Маскоўскай зямлі каля Белага возера і далей усюды да Азіі. Чырвоная — каля гор, якія называюцца Бескідамі... Пад тымі гарамі паветы Галіцкі, Перамышльскі, Саноцкі, а ў сярэдзіне вядомы горад Львоў». Такое геаграфічнае становішча асобных частак Русі якраз адпавядае той самай еўразійскай традыцыі, калі зямля, што размешчана на захадзе, называецца Белай, на поўначы — Чорнай, на поўдні — Чырвонай. Яно адлюстравана і на згаданых картах Г. дэ Баплана, В. Сансона (1655 г.). У далейшым абласная назва «Чорная Русь» штучна была перанесена на тэрыторыю нашай краіны і ўжывалася для яе паўночназаходняй часткі паралельна з традыцыйным найменнем «Літва».
    Заслугоўвае ўвагі тая акалічнасць, што назва «Белая Русь» пасля блуканняў яе з усходу замацоўвалася на тэрыторыі нашай краіны якраз у той перыяд, калі яна не была «белай» у ранейшым сэнсе, інакш кажучы, не была вольнай, незалежнай, асабліва ў той час, калі тут бясчынствавалі карныя атрады графа Мураўёва; падругое, не была праваслаўнай, а была уніяцкай, і толькі пасля забароны уніяцтва ўрадавым актам (1839 г.) праваслаўная царква рашуча замацавала свае пазіцыі ва ўсходняй і паўднёвай частках Беларусі. Асноўным матывам «трыумфальнага шэсця» Белай Русі з усходу на захад і яе замацавання на сучаснай тэрыторыі служыла этнапалітычная сітуацыя, што склалася ў Беларусі ў другой палове XIX — пачатку XX ст. Нягледзячы на рэгіянальныя асаблівасці народнай культуры на тэрыто
    42
    рыі Беларусі, даследаванні расійскіх і польскіх вучоных адназначна паказалі, што тут жыве адзіны і своеасаблівы славянскі народ. Адны называлі яго літвінамі, другія — беларусамі, русінамі, не гаворачы пра шэраг іншых краёвых назваўэтнонімаў — палешукі, падляшане, чарнарусы і інш. У той жа час існаваў і падзел нашай краіны на Літву і Беларусь, як гэта мы сустракаем у шматлікай літаратуры другой паловы XIX ст. У прыватнасці, аўтары добра вядомай «Жывапіснай Расіі» (Т. 3.1882 г.) падзялялі заходнія губерні на беларускія і літоўскія; да першых яны адносілі Смаленскую, Магілёўскую, Віцебскую (без ліфляндскіх паветаў) і Мінскую, да другой — Гродзенскую, Віленскую і Ковенскую губерні. Іншыя аўтары абмяжоўвалі тэрыторыю Беларусі Падзвіннем і Падняпроўем (на ўсход да Бярэзіны), як гэта мы бачым у гісторыкакраязнаўчых працах В. В. Турчыновіча і М. В. БезКарніловіча (1857, 1855).
    Да канца XIX ст. краёвая назва «Беларусь» стала дамінуючай на ўсёй этнічнай тэрыторыі ад Беластока да Бранска, а ранейшая назва «Літва» перамяшчалася на тэрыторыю летувіскіх правінцый Аўкштайціі і Жэмайціі. Гэты працэс ішоў супярэчліва і адлюстроўваў, з аднаго боку, кансалідацыю беларускага этнасу, фарміраванне нацыі, з другога — складаную этнічную сітуацыю, якая гістарычна была вызначана барацьбой паланізатарскіх і русіфікатарскіх сіл, падзелам беларускага грамадства на этнасацыяльныя і этнаканфесійныя групы з недастаткова акрэсленай нацыянальнай самасвядомасцю.
    Пытанні і заданні:
    1.	Калі ўперйіыню ўпамінаецца Белая Русь у летапісах? Да якой тэрыторыі яна адносілася?
    2.	Назавіце некаторыя версіі паходжання назвы «Белая Русь».
    3.	Якую з гэтых версій вы лічыце болый праўдападобнай і чаму?
    4.	Які сімвалічны сэнс мелі белы, чорны і чырвоны колеры ў старажытнай традыцыі?
    5.	Дзе размяшчалі Белую, Чорную і Чырвоную Русь у XVI — XVII стст.?
    6.	Калі замацавалася назва «Беларусь» на сучаснай этнічнай тэрыторыі?
    7.	Якія фактары спрыялі замацаванню сучаснай назвы на ўсёй тэрыторыі Беларусі?
    ЭТНІЧНАЯ ТЭРЫТОРЫЯ
    Кожны, ці амаль кожны, народ мае сваю этнічную тэрыторыю, сваю Бацькаўшчыну, дзе жылі яго продкі на працягу многіх стагоддзяў. Этнічная тэрыторыя — гэта тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа, з якой звычайна цесна звязаны яго этнагенез і этнічная гісторыя. Народ, які страчвае сваю этнічную тэрыторыю, становіцца ізгоем на сваёй Радзіме, яго чакае сумны і незайздросны лёс. Лёс народа — гэта лёс яго Бацькаўшчыны. Кожны жыццяздольны народ імкнуўся захаваць ці пашырыць сваю «жыццёвую прастору», і гэта імкненне з’яўляецца натуральным, хаця спосабы яго рашэння бываюць рознымі, не заўсёды цывілізаванымі і мірнымі. Невыпадкова, што на гэтай глебе паміж суседнімі, а часам і больш далёкімі народамі ўзнікала шмат непаразуменняў, якія вялі да варожасці, канфліктаў і войнаў. Вывучаючы гісторыю шматлікіх войнаў, мімаволі звяртаеш увагу, што адным з важнейшых вынікаў пры падпісанні мірнага дагавора былі тэрытарыяльныя набыткі на карысць пераможцаў за кошт пераможаных.
    Наяўнасць этнічнай тэрыторыі дазваляе народу захаваць сябе як этнас, быць гаспадаром на ўласнай зямлі, будаваць сваю суверэнную дзяржаву, развіваць нацыянальную культуру. Этнічная тэрыторыя — гэта не толькі, дакладней, не столькі геаграфічная прастора, але і пэўнае экалагічнае асяроддзе, прырода з яе разнастайнымі рэсурсамі і дабротамі, што служыць жыццёвай асновай, вызначае напрамкі гаспадарчай дзейнасці, асаблівасці матэрыяльнай культуры, арганічна ўваходзіць у паўсядзённы быт, жывіць сваімі вобразамі духоўныя скарбы народа, яго паэтычную творчасць, мову, уплывае на нацыянальны менталітэт і антрапалагічныя рысы. Таму так зразумелы паэтычныя радкі:
    44
    Мілыя вобразы роднага краю, Смутак і радасць мая, Што маё сэрца да вас пачувае, Чым так прыкованы я?
    Пачуццё Радзімы фарміруе свядомага чалавека, чалавекапатрыёта; яно ж удалечыні ад яе нярэдка абарочваецца тугою і настальгіяй. «Когда постранствуешь, воротншься домой, н дым Отечества нам сладок н прнятен...»
    У працэсе жыццядзейнасці чалавек з цягам часу мяняе прыроднае асяроддзе, надаючы яму характар культурнага ландшафту. Культурны ландшафт — гэта паказчык цывілізацыі, культуры гаспадарання, адносін да сваёй зямлі і гістарычнай спадчыны. Ён вызначае этнакультурнае аблічча краіны. Дастаткова падчас турпаездкі па замежжу паназіраць (хаця б з вакна цягніка) акаляючыя ландшафты, каб атрымаць пэўнае ўяўленне аб краіне, узроўні яе нацыянальнай цывілізацыі. Культура ў гэтым сэнсе вызначаецца як спосаб прыстасавання (ці адаптацыі) да пэўнага геаграфічнага і сацыяльнага асяроддзя.
    Этнічная тэрыторыя вызначаецца ўстойлівасцю на працягу стагоддзяў. Яе стабільнасць у многім залежыць ад дзяржаўнай самастойнасці і ўмоў міжнароднага жыцця. Нярэдкія выпадкі, калі этнічная тэрыторыя народа ўваходзіць у склад дзвюх і болей дзяржаў, як гэта мы бачым на прыкладзе таджыкаў, азербайджанцаў, армян, курдаў, асецін і інш. He з’яўляецца выключэннем і наша Беларусь.
    Этнічная тэрыторыя можа змяняцца ў выніку гістарычных катаклізмаў, заваёў, каланізацыі, міграцыі, працэсаў асіміляцыі і інтэграцыі, што найбольш уласціва перыферыйным ці сумежным зонам суседніх этнасаў. У сілу розных абставін (анексій, культурнага ўплыву, дэнацыяналізацыі і інш.) народ можа аказацца ў меншасці на сваёй этнічнай тэрыторыі, а з цягам часу страчваць і яе.
    Вызначэнне этнічных межаў належыць да ліку складаных навуковых праблем і патрабуе ўсебаковага этнагеаграфічнага і параўнаўчага этналінгвістычнага аналізу, уліку цэлага комплексу вызначальных прыкмет — мясцовых гаворак, нацыянальнай самасвядомасці, традыцый матэрыяльнай і духоўнай культуры, асаблівасцей
    45
    МЕЖЫ РАССЯЛЕННЯ БЕЛАРУСАЎ оооооо па Р.Ф.Эркерту (1863 г.)
    V* Лудза
    па А.Ф Рыціху (1875 г.)
    <> <5
    'Докй
    Алітус
    Воранава
    О(
    Іўе
    Б
    MIHCf
    Ма|
    Зэльва
    Старыя
    Ляхавічы
    вацэвічы
    Лунінец
    Столін
    °ОО о
    Сарны
    О Глыбокае
    Даўгаўпілс о
    %Верхня
    Пружаны
    Камянец
    Жабінка
    Брэст
    Каўнас
    / °
    1 Вілкавішкіс
    [ 'Астравец «вільнюаьо ;онь
    0 О	Вілейка
    ° Ашмяны оМаладзечна
    Лагойск О
    \ Вял.Бераставіца
    Д О Ваўкавыск Беласток .
    Нясвіж
    О
    Ліда
    Капыль
    О
    Клецк
    Слуцк
    Салігорск
    ОВаложын
    С
    Дзяржынск
    Карэлічы
    Баранавічы
    Слонім
    О
    Ганцавічы
    О
    Стоўбцы
    Дзятлава
    Свіслач
    Нарау
     па Я.Ф.Карскаму (1903 г.)
    ■••••• па М.В.ДоўнарЗапольскаму (1919 г.)
    Сувалкі 5
    Аўгустаў £
    
    Браслаў
    °Міёр
    Шаркоўі
    Паставы
    Мядзель
    І ^Гродна Шчуч
    Навагрудак^
    Узда
    о Любан
    Бяроза
    Кобрын
    о
    О ^ Дра г і ч шНванава,
    О КаменьКашырскі
    У
    Жыткав О
    Петрык
    Лельчыцы
    Глуск
    Барысаў
    Змалявічы
    < с
    Чэрвень
    / о
    Лепель аыцы О
    Ржэў
    Гарадок
    Полацк
    Шуміліна
    Вязьма
    расны
    Хіславічы
    о°
    Шклоў
    Рослаўль
    МсціслаўО
    Шумячы
    Маплёў
    Быхаў
    Слаўгарад
    Краснаполле
    Жлобін
    Ветка
    ОНавазыбкаў
    1 омельС
    Светлагорск
    Рэчыца
    ^//Сяменаўка
    Лоеу
    о Гароднк