• Газеты, часопісы і г.д.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі  Віктар Цітоў

    Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі

    Віктар Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 208с.
    Мінск 2001
    57.92 МБ
    Генацыд (ад грэчаскага genos — род + лацінскае саеdere — забіваць) вызначаецца як знішчэнне асобных груп насельніцтва ці цэлых народаў па расавых, нацыянальных, рэлігійных і іншых матывах. Міжнародным правам кваліфікуецца як адно з самых цяжкіх злачынстваў супраць чалавецтва. Аднак гісторыя спрэс стракаціць прыкладамі такіх злачынстваў, якія застаюцца сумным напамінам у гістарычнай памяці народаў. Яны паўтараюцца, знаходзяць спрыяльную глебу і ў XX стагоддзі, іх водгулле яшчэ жыве ў памяці, паўстае ва ўспамінах нашых сучаснікаў.
    Адраджэнне — этнакультурны працэс пераасэнсавання духоўных здабыткаў нацыі, вяртанне гістарычнай памяці народа. Сучаснае беларускае адраджэнне — гэта адраджэнне багатай, але занядбанай і паўзабытай культурнай спадчыны, лепшых традыцый нашых продкаў, іх духоўнасці і высокай маральнасці, уключэнне іх у кантэкст сусветнай купьт"”!’ Рядікаяршч^ў^роаджэнні
    17
    належыць свядомай нацыянальнай інтэлігенцыі, яе навуковай, асветніцкай і грамадскай рабоце. Поспех гэтай работы ў значнай ступені вызначаецца этнапалітычнай сітуацыяй, рэальным суверэнітэтам Беларускай дзяржавы, яе аўтарытэтам на міжнароднай арэне, што забяспечвае пошук уласнага шляху, стварэнне, зыходзячы з уласных інтарэсаў і геапалітычнага становішча рэспублікі, нацыянальнай цывілізацыі еўрапейскага тыпу.
    Пытанні і заданні:
    1.	Што такое этнас? Якія гістарычныя формы вылучаюць у развіцці этнасаў?
    2.	У чым адрозненні народнасці ад племя, нацыі ад народнасці?
    3.	Якія асноўныя прыкметы вызначаюць нацыянальную прыналежнасць?
    4.	Што такое менталітэт? У чым асаблівасці беларускай ментальнасці і якія гістарычныя акалічнасці ўплывалі на яе?
    5.	Назавіце асноўныя віды этнічных працэсаў.
    6.	Чым адрозніваюцца інтэграцыя ад кансалідацыі, акультурацыя ад асіміляцыі?
    7.	Што такое нацыянальнакультурнае адраджэнне, яго змест і мэты?
    8.	Прачытайце хрэстаматыйныя тэксты. Параўнайце змест апісанняў беларуса ў розных аўтараў. Якія з паказаных адметнасцей беларуса вам падаюцца болый праўдападобнымі і чаму?
    ЭТНАГЕНЕЗ БЕЛАРУСАУ
    Пры разглядзе этнагенезу беларусаў мы так ці інакш задаём сабе некалькі пытанняў: хто продкі беларусаў? калі сфарміраваўся беларускі народ як асобны этнас? што ўяўляў сабой гэты няпросты этнакультурны і антрапалагічны працэс, якія этнічныя плыні і старажытныя народы (плямёны) прымалі ў ім удзел, як складваліся ўзаемастасункі і дачыненні з суседнімі народамі? на якой этнічнай тэрыторыі разгортваўся гэты працэс?
    He на ўсе з гэтых пытанняў мы знойдзем адназначныя адказы. Папершае, сама праблема даволі складаная і шматгранная, яна патрабуе разнастайных ведаў аб далёкай мінуўшчыне, гэтых ведаў нам якраз і не хапае; падругое, гістарычная навука доўгі час была палітызаваная, тут сутыкаліся не толькі навуковыя, але і палітычныя інтарэсы, якія вызначаліся афіцыйнымі коламі Польшчы і Расіі; кожная з іх, праводзячы імперскую палітыку, імкнулася ўключыць Беларусь у сферу свайго ўплыву і ідэалагічна абгрунтаваць свае прэтэнзіі на этнічную тэрыторыю беларусаў. Так узніклі дзве супрацьлеглыя канцэпцыі паходжання беларусаў — «велікапольская» і «велікаруская».
    Першая лічыла БеларусьЛітву сваімі «крэсамі ўсходнімі», а беларускую мову дыялектам польскай; яна разглядала этнагенез беларусаў як састаўную, неад’емную частку этнагенезу палякаў. Другая, велікаруская, лічыла Беларусь Заходняй Руссю, а беларускую мову заходнерускім «наречнем», сапсаваным польскім уплывам. I тая і другая не прызнавала беларусаў як самастойны этнас. Даныя канцэпцыі былі народжаны ў нетрах каланіяльнай палітыкі гэтых дзяржаў у адносінах да Беларусі і пры іх супастаўленні ўзаемна выключаць адна другую.
    Пры разглядзе пытання аб старажытных продках беларусаў трэба ўлічваць увесь разнастайны матэрыял
    19
    аб насельніцтве нашай краіны — археалагічны, этнаграфічны, лінгвістычны, летапісныя звесткі і іншыя пісьмовыя крыніцы.
    Па археалагічных даных, на большай частцы тэрыторыі Беларусі ў першых вяках нашай эры пражывалі балцкія плямёны. Да іх адносіліся і носьбіты культуры штрыхаванай керамікі (VII ст. да н. э.— V ст. н. э.) і днепрадзвінскай (I тыс. да н. э.— V ст. н. э.). Зона іх рассялення, як лічыць В. В. Сядоў, прасціралася ад Балтыйскага мора да вярхоўяў Дона і ўключала частку Падняпроўя да Кіеўшчыны. На карысць гэтага вываду служыць не толькі назапашаны археалагічны матэрыял, але і мясцовая гідранімія (назвы мясцовых рэк у асноўным балцкага паходжання) і палеаантрапалагічны матэрыял.
    3 сярэдзіны I тысячагоддзя на тэрыторыі Беларусі ідзе працэс рассялення славянскіх плямён. У гэтай сувязі ўзнікае пытанне аб асноўных напрамках міграцыі і прарадзіме славянства. Большасць даследчыкаў зыходзілася на думцы, што славяне рассяляліся па тэрыторыі Беларусі з поўдня і паўднёвага захаду, а іх прарадзімай была вобласць ад Карпат і вярхоўяў Днястра на поўдні да вярхоўяў Прыпяці і Віслы на поўначы. Другія лічаць славянскай прарадзімай басейн Віслы і Одры; адтуль ішла міграцыя славян уздоўж Прыпяці да Дняпра, расцякаючыся па прытоках Прыпяці і па Дняпры на поўнач і поўдзень, у зону рассялення балтаў, г. зн. на тэрыторыю Беларусі, і ў зону рассялення скіфаўсарматаў, што займалі тэрыторыю сучаснай Украіны. Тая частка славянства, якая рухалася на поўдзень і засяляла тэрыторыю Украіны, паступова змешвалася з мясцовымі іранскімі плямёнамі, што паклала затым пачатак украінскаму этнасу, а славяне, што рассяляліся на тэрыторыі Беларусі, асімілюючы мясцовае балцкае насельніцтва, паклалі пачатак новаму этнасу — беларусам. Утварэнне рускага (велікарускага) этнасу адбывалася на уграфінскім субстраце з уключэннем апасля татарскацюркскіх элементаў і адносілася да больш позняга гістарычнага часу.
    Дыялект, на якім заснавана сучасная беларуская мова, з’яўляецца адным з самых старажытных і ўзнік, як лічыць В. У. Мартынаў, дзесьці на пачатку нашай эры (а не ў XIII — XIV стст., як гэта падаецца ў некаторых публікацыях). У гэтай сувязі адзначым імёны тых да
    20
    следчыкаў, якія маюць свой погляд на гэтую праблему і лічаць беларусаў аўтахтонамі, якія жылі спрадвеку на сучаснай тэрыторыі,— П. Шафарыка, Я. А. Юхо, Л. Д. Побаля і некаторых іншых. Язэп Юхо аналізуе, у прыватнасці, найбольш старажытныя пісьмовыя крыніцы, у якіх ёсць звесткі аб жыхарах Беларусі і сумежных рэгіёнаў. Старажытнагрэчаскі гісторык і этнограф Герадот у сваёй шматтомнай «Гісторыі» ў сувязі з паходам персідскага цара Дарыя на скіфаў (513 г. да н. э.) упамінае паўночных суседзяў скіфаў — неўраў, да якіх скіфы звярталіся за дапамогай. Заслугоўвае ўвагі паведамленне Герадота аб звычаях і міфалагічных светаўяўленнях неўраў, што «неўр адзін раз у год абарочваецца на некалькі дзён ваўком». Водгулле гэтых паданняў захавалася ў этнаграфічным матэрыяле беларусаў, у легендах аб ваўкалакахпярэваратнях, у старажытных каляндарных звычаях і рытуалах пераапранання ў шкуры звяроў. Заўважым, што ў беларускай і балцкай (усходнебалцкай) міфалогіі вельмі шмат агульных рыс, таму не заўсёды бывае магчыма вызначыць этнічную прыналежнасць (атрыбуцыю) тых ці іншых старажытных элементаў, якія сустракаюцца ў культуры гэтых народаў.
    Аб неўрах і венедах згадвалі старажытнарымскія аўтары Гай Пліній Секунд (I ст. н. э.), Тацыт (II ст. н. э.) і александрыйскі географ Пталемей (II ст. н. э.). На карце Пталемея мы бачым і назвы такіх народаў, як бадзіны (будзіны), пеўкіны, бастарны, што жылі ў верхнім басейне Барысфена (Дняпра) і Прыпяці. У V — VI стст. венеды, будзіны, неўры як генетычна блізкія паміж сабой народы сталі называцца славянамі. У басейне Эльбы згадваецца ў гэты час яшчэ адно славянскае племя — велеты, або люцічы (яшчэ — лютва). Як лічыць П. Шафарык, яны апасля адступілі на тэрыторыю Беларусі пад націскам германскіх плямён. Некаторыя аўтары ад гэтага славянскага племені (люцічы, лютва) выводзяць пазнейшыя назвы «Літва» і «літвіны», ці «ліцвіны». Аб славянскім паходжанні «Літвы» згадвае і «Тверская летопнсь», дзе паходжанне люцічаў звязваецца з ляхамі, ад якіх пайшлі суседнія, генетычна блізкія этнаграфічныя групы, адны празваліся палянамі, «друзн Лютнцы, а ннш. Лнтва, ннш. Мозовшене, ннш. Поморане».
    У археалагічным матэрыяле гэты перыяд прадстаўлены некалькімі рэгіянальнымі культурамі: штрыхава
    21
    най керамікі (да V ст.), днепрадзвінскай (да IV ст.), зарубінецкай (да V ст.). Носьбіты першых дзвюх адносіліся да балцкага насельніцтва, зарубінецкія плямёны, што рассяліліся на тэрыторыі Палесся і часткова Падняпроўя, большасць даследчыкаў схільны лічыць славянскімі або змешанымі, славянабалцкімі. Кожнай з гэтых культур былі ўласцівы свае асаблівасці арганізацыі жылля, гаспадарчага інвентару, посуду, бытавых рэчаў і ўпрыгожванняў. Тыповымі для зарубінецкіх плямёнаў былі невялікія аднакамерныя жытлы слупавой канструкцыі памерамі 10—24 кв. м; у адным кутку ці каля сцяны ўнутры жылля знаходзіліся адкрытыя ачагіагнішчы, абкладзеныя па перыферыі камянямі. Для плямён штрыхаванай керамікі і днепрадзвінцаў былі характэрны вялікія шматкамерныя дамы, што належалі, відаць, вялікай патрыярхальнай сям’і (бацькі, жанатыя сыны з сем’ямі, якія сумесна вялі агульную гаспадарку). Для кожнага быў уласцівы і свой тып керамікі, ад якой некаторыя і атрымалі сваю назву. У прыватнасці, ганчарны посуд у носьбітаў штрыхаванай керамікі меў на паверхні хаатычную штрыхоўку, нанесеную пучком саломкі ці сухой травы па сырой гліне; у днепрадзвінцаў посуд гладкасценны, часам ён мае на паверхні адбіткі грубай тканіны (так званая тэкстыльная кераміка); у зарубінцаў кераміка глянцаваная, часам з арнаментам, нярэдка з вушкамі,— гаршкі, місы, кубкі.
    Да VIII — IX стст. славянскія плямёны рассяліліся на большай частцы Беларусі, змешваючыся з мясцовымі балцкімі плямёнамі ці асімілюючы іх. Са свайго боку, балты аказвалі ўплыў на лад жыцця, на матэрыяльную культуру, аб чым сведчаць шматлікія рэчы балцкага паходжання ў славянскіх курганных пахаваннях. Агульныя рысы славян і балтаў лёгка прасачыць у характары курганных пахаванняў, пахавальных звычаях і антрапалагічных тыпах, што можна ўзнавіць па косных астанках. Палеантрапалагічныя даследаванні паказваюць на значнае падабенства і ідэнтычнасць фізічнага тыпу крывічоў, радзімічаў, дрыгавічоў, з аднаго боку, і ўсходнебалцкага насельніцтва — з другога, што дае дадатковыя падставы казаць аб сімбіёзе і міксацыі славян і балтаў, якія паслужылі асновай працэсу этнагенезу беларусаў. Відаць, ужо славянскія плямёны, што панавалі на тэрыторыі Беларусі ў канцы I тысячагоддзя, асабліва крывічы, спалучалі