Эўрыка 2001

Эўрыка

2001
Выдавец: Юнацтва
Памер: 103с.
Мінск 2001
34.22 МБ
МІНСК «ЮНАЦТВА» 2001
УДК 087.5:001
ББК 72
Э 94
Серыя заснавана ў 1998 годзе
Укладальнік Н. В. Ф і л і п о в і ч
Мастакі:
В. А. Макаранка, В. В. Мікіта, Н. М. Мякінка, A. В. Пазняк, У. П. Свентахоўскі
Для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту
На вокладцы Вавельскі касцёл
у Кракаве.
Э 94 Эўрыка: Нарысы: Для мал. і сярэд. шк. узросту / Уклад. Н. В. Філіповіч; Маст.В. А. Макаранкаіінш.— Мн.: Юнацтва, 2001.— 103с.:іл.
ISBN 985-05-0244-4.
Новы выпуск штогодніка “Эўрыка” складаюць ужо знаёмыя чытачу раздзелы “Старонкі гісторыі", “Відавочнае — неверагоднае”, “3 Чырвонай кнігі Беларусі”, “Пошукі. Адкрыцці. Знаходкі”, “Юнаму эрудыту” і “Парады Дамавічка”.
УДК 087.5:001
ББК 72
24 — 2001
ISBN 985-05-0244-4
©Філіповіч Н В., укладанне, 2001
© Калектыў мастакоў, афармленне, 2001
Алесь МАРЦІНОВІЧ, пісьменнік
СЛАЎНЫ СЫН СЛАЎНАГА ПОЛАЦКА
Сітуацыя больш чым дзіўная. У параўнанні з іншымі дзеячамі нацыянальнай культуры, якія жылі некалькі стагоддзяў назад, Францыск Скарына ўвагай не абыдзены. Пра яго напісана і выдадзена нямала кніг, яго імя часта згадваецца ў шматлікіх артыкулах. Разам з тым трэба засведчыць, што пра Скарыну мы ведаем яшчэ вельмі мала. Прынамсі, павінны ведаць куды больш, калі па-сапраўднаму паставіцца да здзейсненага ім. A зроблена Скарынам так шмат і на гэткім высокім узроўні, што невыпадкова яго імя ставіцца поруч з імёнамі такіх тытанаў эпохі Адраджэння як Леанар-
да да Вінчы і Альбрэхт Дзюрэр. Але яны ў кожнага, па сутнасці, на слыху. Пра Скарыну ж пераважная большасць з нас ведае толькі ў аб’ёме сярэдняй школы.
Несправядлівасць навідавоку. Яна яшчэ больш адчувальная, калі параўнаць нашага слаўнага земляка з яго вялікімі сучаснікамі Марцінам Лютэрам, Эразмам Ратэрдамскім і іншымі. Пра іх напісана куды болып, чым пра таго, хто зарэкамендаваў сябе і выдаўцом, і філосафам, і публіцыстам, і псіхолагам, і мастаком... Хіба пералічыш адразу ўсе накірункі дзейнасці, у якіх Скарына зас-
ведчыў аб сабе ярка, непаўторна, таленавіта! А шмат у якіх сваіх памкненнях апярэджваў і Лютэра, і Ратэрдамскага. Хораша сказаў наконт гэтага ў вершы “Беларусь” Пятрусь Броўка:
Нямала народаў з крыніц яго піла
I брала ад мудрасці вечны агонь, У літарах першых знаходзячы сілу...
Сваімі ж вытокамі крыніцы гэтыя пачаліся на старажытнай полацкай зямлі, якая і дала жыццё аднаму з самых найвыдатнейшых сыноў беларускага народа. I калі пра час нараджэння Скарыны даследчыкі так і не могуць прыйсці да нейкай пэўнай высновы, паколькі дакументаў не захавалася і мусяць кіравацца прыкладнымі лічбамі, указваючы, што адбылося гэта “да 1490 г.” ці робяць разбежку “паміж 1486 і 1490 гадамі”, дык наконт месца з’яўлення яго на свет няма сумнення. Паклапаціўся аб гэтым сам Скарына, не забыўшыся і ў назвах сваіх
кніг, і ў пасляслоўях да іх пазначаць, што родам ён “нз славного града Полоцка”.
Вядома, таксама, што бацька Скарыны Лука быў заможным купцом. Добра арыентаваўся ў сваіх справах, ведучы гандаль з многімі гарадамі Масковіі і Чэхіі, наведваючыся ў Польшчу і Нямеччыну. Вёз туды скуры, футра, што карысталіся за мяжой вялікім попытам у арыстакратыі — са скур выраблялі дыхтоўны абутак, а яшчэ яны ішлі на вайсковы рыштунак, а з футра — раскошную апратку для магнатаў і іх жонак. Узамен прывозіў тавары, якіх на радзіме не было, у тым ліку і паўднёвыя, заморскія, што траплялі рознымі шляхамі ў Заходнюю Еўропу.
Лука Скарына, па ўсім відаць, належаў да людзей адукаваных. А да авалодання ведамі яго падштурхнуў выбар асноўнага занятку. Хоць у многіх мастацкіх творах (ды і фільмах таксама) створаны непрыглядны воблік купцоў, якія паказаны людзьмі недалёкімі, напоўненымі толькі
б
прагай нажывы, але не ўсе з іх былі такімі. Асабліва ў часы Сярэднявечча.
У грамадстве да купецтва, пачынаючы са старажытных часоў, ставіліся з вялікай павагай і пашанай, інакш як словам “госць” іх не называлі. Жаданым і чаканым госцем для замежных гандляроў з’яўляўся і Лука Скарына. А каб адчуваць сябе годна сярод гаспадароў, трэба было ведаць іх мову, звычаі і законы тых краін, у якія прыязджаў. I веды па арыфметыцы былі не лішнія. I не толькі, каб дакладна весці разлікі ў час гандлю. Даводзілася праязджаць праз уладанні многіх феадалаў, а кожны з іх браў падаткі. Грашовыя зборы браліся і пры ўездзе ў гарады, на рынкі. He кажучы пра мытныя пошліны на граніцах.
Ці не заўсёды знаходзіліся ахвочыя абвесці даверлівага купца вакол пальца. Калі ж ён слаба арыентаваўся ў арыфметыцы, зрабіць гэта было няцяжка. Лука Скарына ў такіх выпадках мог пастаяць за сябе.
Дзякуючы бацьку Францыск і атрымаў першапачатковыя веды. Адбылося гэта ў хатніх умовах. А чытаць хлапчук вучыўся па “Псалтыры”, па якім у той час граматай авалодвалі ўсе дзеці. Навучыў бацька сына пісаць кірыліцай. А яшчэ шмат расказваў яму пра багатую полацкую гісторыю, пра вядомых людзей, якія здаўна жылі тут. Ведаў Францыск і пра Усяслава Чарадзея, і пра Еўфрасінню Полацкую, і пра Лазара Богшу.
Усё гэта спрыяла таму, што з маленства Полацк стаў для Скарыны менавіта “слаўным”. Слаўным постацямі знакамітых землякоў, якія назаўсёды ўвайшлі ў свядомасць. Слаўным сваімі цэрквамі, што даўно ўспрымаліся не толькі культавымі помнікамі, а і помнікамі дойлідства, сведчачы аб майстэрстве тых, хто планаваў і ўзводзіў іх. Аяшчэ Полацк стаў для Францыска слаўным таму, што наўкола жылі людзі “паспалітыя” — тыя, каго ён любіў і паважаў, суседства з кім ніколі не цураўся і хто прыцягваў да
сябе ўвагу тым, што размаўляў “языком русскнм”, а менавіта так называлася тады мова, што стала роднай для прадстаўнікоў беларускай народнасці.
Аднак, як ні хораша было ў слаўным Полацку, душа дапытлівага хлапчука, які хутка сталеў, не па гадах станавіўся разважлівым і прагным для далейшага пазнання свету, ператвараўся ў дасведчанага ў навуках падлетка, ірвалася далей, за сцены роднага горада. Туды, дзе адкрывалася заманлівая перспектыва і дзе можна атрымаць належную адукацыю.
На жаль, няма дакументальных сведчанняў, куды накіраваўся спачатку Францыск, пакінуўшы бацькоўскі дом. Магчыма, гэта была Вільня. Можа, які-небудзь іншы горад з багатымі культурна-асветніцкімі традыцыямі. Аб чым можна сказаць пэўна, дык аб тым, што далейшы шлях Скарыны ляжаў у Кракаў: у 1504 годзе Францыск і яшчэ сем полацкіх юнакоў паступілі ў мясцовы універсітэт.
Адкрыты ў 1364 годзе, Кракаўскі універсітэт паспеў за гэты час стаць адной з найбольш прэстыжных вышэйшых навучальных устаноў у Еўропе. Прыцягваў ён моладзь і тым, што за навучанне бралася невялікая, хутчэй сімвалічная плата. Веды ж студэнты атрымлівалі такія грунтоўныя, што нароўных адчувалі сябе з выпускнікамі старэйшых у Еўропе універсітэтаў — Балонскага, Парыжскага. Ды і Пражскага, адкрытага ў 1347 годзе імператарам Карлам IV, колькасць студэнтаў у якім у сярэдзіне XV стагоддзя дасягнула пятнаццаці тысяч чалавек. Магло аднак стацца і так, што Кракаў выбраў для яго бацька, бо хацеў, каб сын знаходзіўся бліжэй да роднага горада.
He лішне згадаць умовы вучобы “Францнска сына Лукн з Плоцка”, а так ён называецца ў адной з спецыяльных кніг — “матрыкуле”, у якіх фіксавалася плата за навучанне. Абышлася ж яна Францыску ў 2 грошы.
Пасяліўся юнак у Бурсе бедных — студэнцкім інтэрнаце, пабудаваным у 1409 годзе. У ім знаходзіліся жылыя памяшканні, кухня, сталовая, бібліятэка, аўдыторыя для лекцый і нават невялікая капліца.
На першы погляд, умовы спрыяльныя і для пражывання, і для вучобы. Але, трапіўшы ў інтэрнат, студэнты адразу станавіліся як бы манастырскімі затворнікамі. Ім забаранялася каго-небудзь запрашаць у госці. А калі выключэнні і былі, дык толькі ў рэдкіх выпадках. I то гэта тычылася мужчын. Жанчынам жа дарога сюды была закрыта. Усё рабілася для таго, каб трымаць студэнтаў у паслухмянстве і пакоры.
Прачыналіся студэнты ні свет ні зара. Hi пра які сняданак пакуль і думаць не даводзілася. Адразу спяшаліся на ранішнюю месу ў Сабор святой Ганны. Паколькі інтэрнат знаходзіўся на рагу Вісленскай і Галембнай вуліц, трэба было подбегам мінуць Вісленскую вуліцу, а на плошчы Рынак
звярнуць налева на вуліцу святой Ганны, на якой і знаходзіўся касцёл. На сняданак не хапала часу і пасля месы, бо заняткі пачыналіся роўна ў 6 гадзін раніцы і праводзіліся не ў інтэрнацкай аўдыторыі (тая выкарыстоўвалася для пазапланавых заняткаў), а ў будынку на вуглу вуліц святой Ганны і Ягелонскай, які называўся “Калегіум маіус”.
Аўдыторыі ж называліся па імёнах выдатных мысліцелей старажытнасці — Арыстоцеля, Вергілія, Гіпакрата, Пталамея, Сакрата. Але ўнутры ад гэтай велічнасці і следу не заставалася. Пакой “упрыгожвала” толькі прафесарская кафедра, якую крыху высвечвала ў цемры адзіная свечка, што стаяла на ёй. He нашмат лепшае асвятленне было і ў дзённы час. Праменні сонца ледзьве прабіваліся скрозь вузкія шчыліны вокнаў. Hi лавак, ні табурэтак у аўдыторыі не было. Студэнты размяшчаліся на цаглянай падлозе, якая для зручнасці засцілалася звычайнай саломай.
Выкладчыка віталі дружным уставаннем, а пасля садзіліся, каб не прапусціць ніводнага слова. А паслухаць было што. Праграма навучання складалася такім чынам, каб студэнты атрымалі энцыклапедычныя веды. Вялікая ўвага ўдзялялася антычнай літаратуры. Вывучаліся “Іліяда” і “Адысея” Гамера, “Георгікі” Вергілія, “Навука паэзіі” Гарацыя, трагедыі Сафокла, “Метамарфозы” Авідыя, працы сярэдневяковых аўтараў Альберта Вялікага, Іаана Пізанскага, Пятра Іспанскага і іншых. Асаблівым аўтарытэтам карыстаўся старажытнагрэчаскі вучоны-энцыклапедыст Арыстоцель. Студэнтам прапаноўваліся лекцыі па семнаццаці яго кнігах, і кожная адкрывала загадкавы і вечна прывабны свет, спасцігнуўшы які становішся не толькі ўсебакова развітым чалавекам, але і маральна дасканалым, здатным у жыцці зразумець значнасць тых духоўных каштоўнасцей, што і робяць чалавека Чалавекам.
Хуткаму і глыбокаму засваенню вучэбнага матэрыялу спрыяла тое, што сярод выкладчыкаў Кракаўскага універсітэта часоў Скарыны было нямала таленавітых прафесараў, імёны якіх і навуковыя працы ведалі ва ўсёй Еўропе. 3 задавальненнем наведваў Скарына лекцыі Мацвея Мяхоўскага, Марціна Бема, Яна з Глагова і іншых. Яны прывілі Францыску сапраўдную любоў да прыгожага пісьменства, да яе вялікасці кнігі, бо самі з’яўляліся вялікімі аматарамі яе, сабралі багатыя асабістыя бібліятэкі.