Эўрыка 2001

Эўрыка

2001
Выдавец: Юнацтва
Памер: 103с.
Мінск 2001
34.22 МБ
м няма чым заплюшчваць вочы. А на-
пісаў так таму, што чалавек любіць прыроду, заўсёды трымае яе ў душы, мысліць жа сваімі катэгорыямі і кожная часцінка прыроды для яго з’яўляецца як бы ягоным дзіцяткам. Зразумела, дзіцятка мусіць плюскаць вачанятамі. Але ў сапраўднасці вужы зімуюць, не заплюшчваючы вачэй! Цяжка ўявіць, што цела вужа астывае да тэмпературы наваколля, але вочы, пакрытыя празрыстай плеўкай, так і застаюцца на ўсю лютую зіму незаплюшчанымі. Наверсе трашчыць мароз, гуляе завіруха, а вочкі ў вужа як з таямніча-магічнага крышталю.
У той Дзень цёплага Аляксея я не знайшоў вужоўні, бо калі адышоўся ўбок, то пачуў новы шоргат, пайшоў на шум і спаткаў яшчэ адну змяю. А потым яшчэ, і яшчэ. I калі ішоў дахаты, то пачуў, што ўвесь лес напоўнены таямнічым шоргатам, і куды б я ні паткнуўся, то сустракаў гэтых цудоўных
жывёлінак з жоўтымі, аранжавымі, чырванаватымі, белымі, белавата-зялёнымі і нават бледна-ружовымі плямкамі на галаве.
Мала таго, паўсюль скакалі жабы. У той момант, калі я зайшоў у лес, нічога не было, а пад абед, пасля таго, як лес прагрэўся, тады і стварылася ў Дзень цёплага Аляксея Свята гадаў, бо пачаўся, як пішуць фенолагі, масавы выхад земнаводных з зімовых сховаў.
Роўна праз год я быў у гэтым лесе, і зноў спаткаў свята жыцця, свята ажыўлення. Праўда, вужоў было меней, убачыў іх усяго пяць ці шэсць. Ці TO іх увогуле меней стала, ці то зямлю не зусім адпусціла, але яшчэ праз год у гэты ж дзень паўтарылася тое самае, што было і два гады таму. I тады я зразумеў, што вось такі ён, Цёплы Аляксей, трыццаць першага сакавіка, апошні дзень месяца і першы дзень вясны вужоў.
ЗЕЛЬНІК ЗОСЬКІ ВЕРАС
Добрая чараўніца
Як вельмі дарагую памятку я берагу ксеракопію гэтай невялічкай кніжыцы, выдадзенай у 1924 годзе. Называецца яна — “Беларуска-польскарасейскалацінскі батанічны слоўнік”. А падарыла мне незвычайны зельнік з сардэчным надпісам яго аўтарка — Зоська Верас. Такі псеўданім выбрала сабе ў маладосці Людвіка Антонаўна Сівіцкая-Войцік, якая пражыла амаль цэлы век (1892 — 1991), і да апошніх дзён захавала светлы розум, незамутнёную гадамг памяць.
Мне пашчасціла сябраваць з Людвікай Антонаўнай, шмат разоў быць госцем у яе лясной хатцы на ўскраіне Вільні. Гас-
падыня ахвотна расказвала пра свае незабыўныя сустрэчы з Максімам Багдановічам, паказвала часопіс “Заранка”, які яна выдавала ў 30-ыя гады XX стагоддзя для беларускіх дзетак, а таксама месячнік пчалярства “Беларуская борць” — яшчэ адно надзвычай цікавае выданне, створанае ў той жа час нястомнай руплівіцай. А вось першай асобнай і, бадай, любімай кніжкай Зоськг Верас быў менавіта “Батанічны слоўнік” з цудоўнай прадмовай:
“Чалавеку цікаўнаму, знаёмаму з назовамі раслінаў у яго роднай мове, і то з назовамі не штучнымі, выдуманымі, а чыс-
та народнымі, кожная раслінка, кожнае зелейка раскажа не толькі дэталі свайго ўласнага жыцця, гісторыю свайго роду, але ж таксама напомніць аб той ролі, якую яно іграе ў жыцці нашых сялян, у іх медыцыне і варожбах. Часта адно характэрнае названне раскрые перад нашымі вачыма ўсю паэтычнасць і багатую фантазію нашага народу...”
Я бясконца ўдзячны Людвіцы Антонаўне — яна дапамагла мне глыбей адчуць і хараство роднай прыроды, і хараство роднай мовы. Дык няхай жа кветкі, згаданыя і не згаданыя ў яе зельніку, цвітуць на радасць людзям і як напамін пра саму Зоську Верас, якая так шчыра клапацілася, каб Маці-Зямля заўсёды заставалася прыгожай і шчодрай.
СВЯТАЯННІК, АБО СВЯТАЯНСКАЕ ЗЕЛЛЕ
Гэтую расліну ў даўніну яшчэ інакш называлі хварабоем. У шмат якіх краінах наогул лічы-
лі яе цудадзейнаю. Такую добрую славу святаяннік заслужыў невыпадкова. Бадай, ніводны аптэчны набор лекавай травы не бывае без святаянскага зелля. Найперш яго ўжываюць пры страўнікавых захворваннях, калі неабходна падмацаваць печань ці загаіць моцныя апёкі і раны. Добра завараная гарбата са святаянніка карысная нават здароваму чалавеку, праўда, піць яе трэба ў меру і не кожны дзень.
Расце святаяннік паўсюды: і на сухім лузе, і ў хмызняку, і на закінутых пустках. Здалёк відаць яго цыбатыя кусцікі з целым букетам залацістых кветак на самым версе. Цвітуць яны з другой паловы чэрвеня і да канца лета. Зрэзаныя пяціпялёсткавыя кветкі святаянніка звычайна сушаць у цяньку на гарышчах, а потым захоўваюць далей ад святла. Збор пажадана штогод абнаўляць. Значыць, нельга святаяннік збіраць цэлымі мяхамі, каб затым выкідваць каштоўныя лекі на сметнік... Дарэчы, вось падказ-
ка юным зборшчыкам-зельнікам. Прадаўгаватыя лісцікі святаянскага зелля растуць на сцябліне папарна, якраз адзін насупраць другога. На кожным густа рассыпаны чорныя крапінкі, якія аж прасвечваюцца, быццам хтосьці тут патыркаў іголкаю. Менавіта таму старажытныя батанікі і назвалі святаяннік прадзіраўленым.
Як бачым, святаяннік — наш зялёны сябар. А вось свойскай жывёле, авечкам і козам ён вораг, бо выклікае ў іх нясцерпны сверб. З’еўшы залішне святаянніку і пастаяўшы на сонцы, бедныя жывёліны да крыві раздзіраюць на сабе скуру. Таму пастухі святаянскае зелле не надта шануюць.
КРЫВАЎНІК
Крываўнік сустракаецца і ў полі, і на лузе, і на сонечных лясных палянах. Асабліва шмат яго расце па ўзбочынах дарог і сцежак. Цвіце гэтая расліна ўсё
лета, а калі спрыяе надвор’е, і ў верасні. Сцябліну мае роўную, сантыметраў 20 — 30 увышыню. На ёй сядзяць вузенькія, быццам парэзаныя нажніцамі лісцікі. Ну, а белыя, з ружаватым адценнем кветачкі сабраны на самым версе ў прыгаршчы густых суквеццяў.
Яшчэ у далёкай старажытнасці людзі карысталіся гаючаю сілай раслін. Недарэмна сваю навуковую лацінскую назву крываўнік атрымаў у гонар грэчаскага лекара Ахіла, які з яго дапамогай вярнуў да жыцця цяжкапараненага воіна, што бараніў ад ворагаў радзіму.
Нават мы, вясковыя дзеці, добра ведалі ад сваіх бабуляў ці матуляў, як гаіць усякія болькі. Таму, парэзаўшы палец ці падрапаўшы калена, адразу прыкладвалі там лісцік крываўніка, не забываючы пры тым шаптаць замову:
Ішла баба гарою, Несла гляк з вадою. Гляк разбіўся, Вада палілася — Кроў сунялася.
I кроў неўзабаве сапраўды спынялася, а пякучы боль праз некалькі хвілін сціхаў.
А як хораша глядзяцца белыя гронкі крываўніка ў букетах палявых кветак, побач з валошкамі і рамонкамі, смолкамі і святаяннікам! He, няма прыгажэйшага ў свеце букета, чым з роднага поля.
ЦЫКОРЫЯ-МАЦАЎНІК
Поўдзень ліпеньскага дня. На бялёсым небе — аніводнай аблачынкі. Сонца стаіць амаль над галавою. Шмат якая агародніна бездапаможна панікла, усім сваім выглядам просіць вады. A зусім побач, за плотам, дзе зямля таксама, як прысак, вясёлымі блакітнымі агеньчыкамі ўсміхаюцца кветкі дзікай цыкорыі.
Расце цыкорыя ў вёсках і гарадах, на пустках-няўдобіцах і ўздоўж дарог. I ўсюды адчувае сябе добра, ніякі сухмень ёй не страшны дзякуючы доўгім моцным карэнням. Менавіта гэтыя карані і выкопваюць восен-
ню. Потым сушаць у печы і здаюць у аптэкі ці нарыхтоўчыя пункты. Адвар з цыкорыі супакойвае ў хворых нервы, паляпшае апетыт. Асабліва дапамагае цыкорыя людзям, якія пакутуюць ад дыябету: у яе каранях багата назапашана салодкага рэчыва — інуліна, што замяняе цукар і крухмал.
Калісьці ў многіх краінах Еўропы парашок з карэнняў цыкорыі дабаўлялі ў заморскую каву. Дый цяпер у магазінах зрэдку прадаецца кава з цыкорыі. Як на мой смак, яна не горшая за славутую бразільскую, a па лекавых якасцях, бадай, і лепшая.
Зоська Верас у “Батанічным слоўніку...” называе цыкорыю мацаўніком. Забытая народная назва вельмі паэтычна і праўдзіва сведчыць пра галоўную якасць гэтай карыснай расліны — мацаваць здароўе людзей.
ЗАЛЁТНІК
Балюча глядзець на лясныя высечкі ці на нядаўняе пажарышча. Здаецца, тут надоўга
шл&тлйіі д
замерла жыццё — не будзе ні ягад, ні грыбоў, не кажучы ўжо пра звяроў і птушак. Але завітайце сюды на наступнае лета. I вы ўбачыце: жахлівыя чорныя прагалы ператварыліся ў дзівоснае ружовае царства. У ім нават можна схавацца з галавою, бо расліна, што стварыла казачны зараснік, дасягае двухмятровай вышыні. Гэта цвіце скрыпень або залётнік паводле “Батанічнага слоўніка” Зоські Верас.
Залётнік — першы з раслін нанова абжывае пашкоджаныя лясныя дзялянкі. Адкуль жа ён бярэцца ў такой вялікай колькасці? Адгадка хаваецца ў колішняй народнай назве, занатаванай Зоськай Верас. Драбнюткае, у мяккім белым пушку насенне залётніка трапляе на новае месца з дапамогай ветру. Дарэчы, падлічана, што адна расліна здатная паслаць амаль дваццаць тысяч такіх парашуцікаў. Цэлае непераможнае войска!
Чырвона-малінавыя кветкі залётніка сабраны ў гронку на
самым версе сцябліны. У пагодлівы летні дзень гэтыя высокія свечкі ажно гудуць ад мноства насякомых. Перад намі надзвычай шчодры меданос. 3 яго “плантацыі” моцная пчаліная сям’я, як сцвярджаюць вопытныя пчаляры, прыносіць за дзень у вулей да дзесяці кілаграмаў зеленавата-празрыстага, вельмі далікатнага і салодкага на смак мёду. Недарэмна ў сівую даўніну нашы далёкія продкі заварвалі з высушаных лісцяў залётніка чай. I не толькі, каб пагрэцца ці наталіць смагу. Найперш — каб пазбавіцца ад усякіх напасцяў-захворванняў. Шкада, што мы не надта спяшаемся выкарыстоўваць іх правераныя стагоддзямі веды.
ВАСІЛЬКІ
Заплюшчу вочы і бачу быццам наяве. Сонечны летні дзень. Срэбна-зялёнаю хваляй гайдаецца, шэпчацца з лагодным ветрыкам жыта. А на мяжы поля — блакітныя кропелькі ва-
юш
сількоў. I звонкі званочак жаўрука пад аблокамі! Як сама твая радасць, якой цесна ў грудзях... Ну, як жа вярнуцца дамоў без букеціка мілых, знаёмых з дзяцінства красак? Зрываеш іх і ўспамінаеш радкі, якія ніколі не забудуцца:
I тчэ, забыўшыся, рука, Заміж персідскага узора Цвяток радзімы васілька.
У нашы дні васількі ці валошкі, як называюць іх у некаторых мясцовасцях, сустракаюцца ўсё радзей і радзей. Яны даўно і не беспадстаўна залічаны ў шматлікае войска пустазелля. 3 гэтым войскам людзі змагаюцца штогод, інакш не атрымаць багатага ўраджаю збажыны ці карняплодаў. Пустазелле высмоктвае жыццядайную сілу маці-зямлі, няшчадна глушыць пасевы. Навукоўцы і сяляне прыклалі нямала намаганняў, каб цяжкая хлебаробская праца давала плён. Недарэмна ж ёсць прымаўка: хлеб — усяму галава.
Разам з тым шкада, калі
васількі зусім знікнуць з нашых палеткаў. Я ўжо згадв