Эўрыка 2001

Эўрыка

2001
Выдавец: Юнацтва
Памер: 103с.
Мінск 2001
34.22 МБ
і ў Кракаве знаёміўся з кнігамі, выдадзенымі Галерам і Гахфедэрам. Неабходны былі сродкі, каб пачаць справу. Давялося шукаць тых, хто змог бы (і хацеў) аказаць матэрыяльную і фінансавую дапамогу. 3 такімі людзьмі Скарына пазнаёміўся ў Вільні. Мецэнатам выступіў бургамістр Якуб Бабіч, а паплечнікамі сталі радцы Віленскага магістрата Юрый Адвернік і Багдан Онькаў. Пасля гэтага Скарына і паспяшаўся ў Прагу. Адразу замахнуўся на выданне ўсёй “Бібліі”, а гэта амаль 50 кніг.
“Біблію” выбраў невыпадкова. “Біблія” — гэта Кніга кніг. Дарэчы, у аснову назвы пакладзена грэчаскае слова “біблос”, якое і перакладаецца як кніга. “Біблія” — асноўная крыніца чалавечай мудрасці.
Пачынаецца “Біблія” з nepmux пяці кніг — “Пяцікніжжа”. Яны вядомы таксама пад назвай Закона, або Вучэння (паяўрэйску — Тора). “Пяцікніж-
жа” — раздзел Старога Запавету, што ўзнік у І-м тысячагоддзі да н. э. Стварэнне яго прыпісваецца біблейскаму герою Майсею. “Пяцікніжжа” складаецца з кніг “Быццё”, “Выхад”, “Левіт”, “Лічбы” і “Другазаконне”. Кніга “Быццё” першай стаіць невыпадкова. У ёй расказваецца аб аснове асноў: аб стварэнні свету, аб з’яўленні першага чалавека, аб грэхападзенні Адама і Евы і выгнанні іх з раю.
Па логіцы, Скарына і павінен быў спачатку надрукаваць “Быццё”. Чаму ж ён спачатку ўзяўся за “Псалтыр”? Адказ не выклікае асаблівай цяжкасці, калі ведаць, што распачынаючы сваю друкарскую дзейнасць, Скарына на першы план вылучаў асветніцкія, культурныя мэты. А ў “Бібліі” бачыў магчымасць данесці веды аб свеце і людзях да кожнага, хто ўмее чытаць. Чытаць жа на той час вучыліся па “Псалтыры”. Ды і намнога пазней, да самага Kan­na XIX стагоддзя.
Наконт гэтага ёсць красамоў-
нае сведчанне ў “Маіх універсітэтах” Максіма Горкага:
“Вскоре я уже чнтал по складам Псалтырь: обыкновенно этам заннмалнсь после вечернего чая, н каждый раз я должен был прочесть псалом.
— Букн-людн-аз-ла-бла; жнве-те-нже-же-блаже; нашерблажен,— выговарнвал я, водя указкой по страннце...”
“Біблію рускую” Скарына і выдаваў з тым намерам, каб яна магла служыць “богу ко чтн н людям посполнтым к доброму наученню”. А пераклаў на мову, якой карыстаўся просты люд, каб данесці ідэі, думкі, закладзеныя ў “Бібліі”, да кожнага. I не баяўся пры гэтым адыходзіць ад канонаў, калі пры перавыданнях “Бібліі” вытрымліваўся строгі парадак выхаду чарговых кніг. Парушыў яго і тады, калі ўслед за “Псалтыром” надрукаваў не кнігу “Быццё”, а “Іоў”, якая ў біблейскіх тэкстах стаіць на 16-м месцы: паміж кнігай “Эсфір” і “Псалтыром”.
I тут узнікае пытанне: чаму
Скарына свядома пайшоў на чарговае парушэнне парадку? Спакусліва ўсё вытлумачыць атэістычнасцю яго поглядаў першадрукара, калі ён, вымушаны друкаваць “Біблію” як кнігу, якая магла паспрыяць адукацыі народа, пры першай жа магчымасці “гнуў” сваё. Аднак, наколькі вядома, Скарына ніколі не ўступаў у канфлікт з царкоўнікамі. Больш таго, ён быў блізкім да рэлігійных колаў, a пазней нават з’яўляўся асабістым урачом віленскага епіскапа Яна.
Тады ў чым справа? Усё стане зразумелым (прынамсі, галоўнае), калі ўважліва пазнаёміцца са зместам кнігі “Іоў”.
Кніга гэтая — па сюжэту маральна-філасофскі аповяд, пададзены ў форме гутаркі мудрацоў. А такім прыёмам, як вядома, калі ўзнікала неабходнасць засяродзіць увагу на нейкіх вельмі важных аспектах, любілі карыстацца яшчэ Сакрат і Платон. Гэтым разам, звязанай з верай у Бога. Выпрабаванне на стойкасць яе і праходзіць га-
лоўны герой Іоў, які быў “непорочен н праведен, благочестнв н нстннен” і жыў “в странах Ндумее п Аравнн”.
Іоў быў багатым: меў 7000 авечак, 3000 вярблюдаў і 500 асліц. Гадавалася ў яго сямёра сыноў і тры дачкі. Бог не мог не радавацца Іовам. Заўсёды ставіў яго ў прыклад і як мог падтрымліваў, аберагаў. Гэта не спадабалася Д’яблу. У час адной спрэчкі з Богам ён заявіў, што Іоў ніякі не праведнік і верыць у Бога толькі таму, што мае ад гэтага пастаянную выгоду. Бог не сумняваўся ў сумленнасці Іовы, але паколькі Д’ябал настойваў на сваім, паслаў на праведніка першае выпрабаванне.
Напалі на Іову ворагі, пазбавілі яго ўсяго багацця. Іншы ў такім незайздросным становішчы забыўся б на Бога, а Іоў працягваў славіць яго. Д’ябал, каб даказаць сваё, пераканаў Бога паслаць яшчэ больш страшнае для Іовы выпрабаванне. У час малебну ў храме рухнулі калоны і ўсе, хто знахо-
дзіўся ў будынку, загінулі. Так Іоў у адно імгнене страціў сваіх дзяцей. Жонка яго месца ад гора не знаходзіла, а Іоў, перажываючы не менш за яе, працягваў услаўляць Тварца.
Вырашыў Бог трэці раз выпрабаваць Іова на вернасць і адданасць. Праведнік нечакана захварэў на праказу, і, калі сілы былі на зыходзе, прыйшлі развітацца з паміраючым Іовам сябры. Паспачувалі, а пасля сталі яго ўгаворваць, каб прыгадаў які-небудзь свой грэх. Але колькі ні думаў Іоў, як ні перабіраў у памяці свае ўчынкі, усё больш упэўніваўся, што бязвінны. За доўгае жыццё так і не паспеў саграшыць.
У адчаі ён пачаў праклінаць свой лёс. I так гучна лямантаваў ён, плакаў і галасіў, што Бог не змог далей трываць гэта.
Сышоў Тварэц з неба на зямлю і загадаў Іову змоўкнуць. Аслухацца Усявышняга Іоў не мог. Ён паклаў палец на свае вусны і заціх, як не было гэта цяжка. Богу спадабалася такая стойкасць пакутніка, яго вера і
перакананасць, і ён прыблізіў Іова да сябе. Вярнуў яму здароўе, багацце: “Наплоднлося ему овец четыре на десяць тысячей н шесть тысячей вельблюдов, н супругов волов тысеіца, н ослнц стадных тысеіца...” А галоўнае — сямейнае шчасце: жонка, нягледзячы на тое, што Іову споўнілася 140 гадоў, зноў нарадзіла яму сямёра сыноў і тры дачкі. “Й вндел есть Нов сыны своя н сыны сынов свонх даже до четвертого роду”, бо пражыў ён 248 гадоў.
Таму і прыцягнула ўвагу Скарыны гэтая біблейская гісторыя, што ў ёй праслаўляецца моц чалавечага духу, а вера паўстае не толькі як адданасць Богу, а і як вялікая духоўная сіла, здатная дапамагчы перанесці самыя страшныя выпрабаванні, выжыць насуперак таму, што можа зламаць чалавека, паставіць яго на калені. Бачачы ў кнізе “Іоў” вялікую выхаваўчую сілу, значны маральна-этычны патэнцыял, ён паспяшаўся выдаць яе, адклаўшы іншыя на больш позні час.
Скарына прыдбаў друкарскі станок, паперу, неабходныя паліграфічныя матэрыялы, паставіў перад сабой задачу выдаваць кнігі як мага хутчэй. Разумеў, яны — той жа хлеб, толькі духоўны, а чалавек згаладалы чакаць не можа. Інакш доўга не пратрымаецца. Духоўная кволасць — гэткая ж страшная, як і фізічная нямогласць.
Працаваў апантана. Сам перакладаў тэксты на беларускую мову, сам пісаў прадмовы і зрабіў неабходныя тлумачэнні, сам афармляў кнігі. I не толькі рыхтаваў шрыфтавыя аздабленні, а і рабіў гравюры, што на сённяшні дзень успрымаюцца выдатнымі ўзорамі выяўленчага мастацтва. Знаходзіў час, каб самому стаць за друкарскі станок. Скарына вывяраў не толькі кожны адбітак, а і дзесяткі, сотні, тысячы адбіткаў, каб дасягнуць найвышэйшай дакладнасці.
Каму гэта яшчэ па сіле? Вельмі і вельмі нямногім. За два гады надрукаваў у Празе 22 кнігі. Праўда, захавалася толькі 20. На шчасце, дакладна вядо-
ма, калі яны выходзілі. Для пераканаўчасці назаву іх усе.
Першую кнігу Скарына надрукаваў, як ужо гаварылася, 6 жніўня 1517 года. Тым самым ён стаў не толькі беларускім першадрукаром, а і пачынальнікам усяго ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Кніга “Іоў” з’явілася 10 верасня 1517-га. У тым жа годзе выйшлі “Прытчы Саламона” (6 кастрычніка), “Ісус Сірахаў” (5 снежня). Астатнія пазначаны 1518 годам: “Эклезіяст” (2студзеня), “Песня песняў” (9 студзеня), “Прамудрасць Божая” (19 студзеня), “Царствы” (10 жніўня), “Ісус Навін” (20 снежня). У 1519 годзе Скарына даў жыццё кнігам “Юдзіф” (9 лютага), “Суддзі” (15 снежня). Выхад кніг “Быццё”, “Другазаконне”, “Руф”, “Эсфір”, “Плач Іераміі” і “Прарок Данііл” не канкрэтызаваны, пазначаны толькі 1519 год. А кнігі “Выхад”, “Левіт”, “Лічбы” ўвогуле не датаваны.
Як бачым, тры кнігі выйшлі на працягу аднаго месяца.
Кожная вартая таго, каб па-
гаварыць пра яе падрабязней, бо ў кожнай — сапраўды клад народнай мудрасці, тых агульначалавечых ісцін, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне і спрыяюць ачышчэнню чалавека ад выпадковага, дробязнага, гартуюць яго маральна і духоўна, робяць болып стойкім перад жыццёвымі выпрабаваннямі. Але дастаткова запыніць увагу і на асобных, каб адчуць і зразумець, наколькі Скарына мысліў глабальна, якія значныя праблемы ўзнімаў, як у многім абганяў свой час, закранаючы маральныя і духоўныя каштоўнасці, што ў гады, калі ён жыў, хоць і лічыліся важнымі, нярэдка падаваліся толькі праз прызму рэлігіі. Сёння ж яны, як ніколі, вызваленыя ад рэлігійнай схаластыкі, успрымаюцца жыватворнай глебай, на якой і надалей узрастаць вечна вечнаму, каб радаваць сваёй мудрасцю і непераўзыдзеным хараством.
Найперш згадаем кнігу, пра якую выдатны літоўскі паэт Эдуардас Межэлайціс сказаў:
“Такія творы, як “Песня песняў” трэба чытаць не розумам, а сэрцам. Для сэрца яны створаны, сэрцам і трэба іх чытаць”. У арыгінале ж, на старажытнаяўрэйскай мове яна называецца “Сірасірам”. Скарына, узяўшыся за пераўвасабленне яе на мову, родную і блізкую яму, хутчэй за ўсё меў пад рукой арыгінал. Аднак да яго звяртаўся толькі тады, калі неабходна было растлумачыць некаторыя тэрміны ці назвы. Як, у рэшце рэшт, і ў іншых выпадках.
“Біблію” ён перакладаў не з арыгінала, а карыстаўся адным з некалькіх перакладаў, што былі на той час ў Чэхіі. Але чэшскім тэкстам не абмяжоўваўся. Беручы яго за аснову, звяртаўся і да лацінскага, створанага святым Еранімам Блажэнным (дарэчы, прызнанага каталіцкай царквой кананічным), а ў асобных выпадках да стараславянскага ці балгарскага. Рабіў гэта дзеля таго, каб лепш спасцігнуць сэнс унікальнага пісьмовага помніка і як мага дакладней пераўвасобіць яго.
“Песня песняў” пераконвае, наколькі творча працаваў Скарына. I як смела даваў ацэнку тым ці іншым кнігам “Бібліі”, не баючыся, што яго меркаванні могуць успрыняцца царквой, духавенствам як крамольныя, a ў чымсьці блюзнерскімі, богазневажальнымі. Таму і напісаў у прадмове да “Песні песняў”: “Понеже посвяіцена есть пред богом над нные святые речн, тако же н сня песнь есть над ннымн святымн песнямн”.
На першы погляд, у падобным параўнанні нічога незвычайнага. Кожны мае права