Эўрыка 2001

Эўрыка

2001
Выдавец: Юнацтва
Памер: 103с.
Мінск 2001
34.22 МБ
о гісторыка-геаграфічны “Трактат аб двух Сарматыях”. У гэтай працы Мяхоўскі адным з першых даследаваў землі, што сёння называюцца Беларуссю.
“Трактат...” Францыск перачытаў некалькі разоў, запыняючы ўвагу на падзеях, што ў розны час адбываліся ў мясцінах, блізкіх і знаёмых яму. 3 прыемнасцю зазначыў для сябе,
што Полацк згадваецца Мяхоўскім чатыры разы, а Вільня — ажно 26!
Лекцыі праходзілі так, каб студэнты непасрэдна ў час заняткаў маглі засвоіць як мага больш матэрыялу. А таму звычайна выкладчык чытаў адзін з твораў, уключаны ў праграму. У аўдыторыі станавілася так ціха, што чулася дыханне кожнага. I кожны імкнуўся не прапусціць ніводнага слова. Калі ж твор быў цалкам прачытаны, a нярэдка на гэта адводзілася нават некалькі лекцый, прафесар пачынаў тлумачыць як больш важныя, так і больш цяжкія месцы ў ім. Часам гэта практыкавалася пасля знаёмства студэнтаў з вялікімі ўрыўкамі з твора.
Заняткі працягваліся да 10 гадзін раніцы і толькі пасля гэтага адводзілася гадзіна на перапынак, каб студэнты маглі схадзіць у інтэрнат і паесці. A ўвогуле яны харчаваліся на дзень двойчы. Яшчэ быў і абед. Пра вячэру і гаворкі не ішло. 3 такім распарадкам хутка звы-
каліся. Як і з тым, што трэба харчавацца абавязкова ў інтэрнаце. Рабіць гэта дзе-небудзь у горадзе не дазвалялася. Ды і не ставала ў бедных студэнтаў, адарваных ад бацькоўскага дома, грошай.
А юнакі ўсё ж любілі паблукаць па Кракаву. Узрост жа мелі такі, калі хочацца і пажартаваць, і пагарэзнічаць — усяго па 15 — 18 гадоў за плячыма. За непаслухмянства маглі строга пакараць. Але і ў вольны час у сваіх магчымасцях яны былі абмежаваны. Студэнтам нават забаранялася з’яўляцца ў горадзе ў звычайнай апратцы, a не ў форменным адзенні, што выдавалася на час навучання.
Прагулкі абмяжоўваліся Рыначнай плошчай. Скарына, як і многія яго сябры, любіў заходзіць у Марыяцкі касцёл, які ўзвышаўся дзвюма вежамі, каб зноў палюбавацца яго ўнутраным убранствам. Ды і знешне ён выглядаў прыгожа, вабна. Часта студэнты запынялі ўвагу на салдаце-гарнісце, які нязменна знаходзіўся на вышэй-
шай вежы. Ён у выпадку небяспекі павінен быў папярэдзіць гараджан аб прыбліжэнні непрыяцеля.
Заходзіў Скарына і ў велічны кафедральны сабор, у якім знаходзілася каралеўская ўсыпальніца. Далей за саборам, на Вавельскім схіле, знаходзіўся каралеўскі замак. Вядома, ніхто б туды Францыска не пусціў, але ён і не мог падысці да будынка бліжэй, бо гэта была ўжо тэрыторыя, куды адлучацца студэнтам забаранялася.
Ніхто не скардзіўся на лёс. Кожны выбраў такі жыццёвы шлях самастойна і хацеў атрымаць як мага лепшую адукацыю. Скарына шмат у чым абганяў сваіх сяброў. Быў надзіва начытаны, праяўляў цікавасць да розных прадметаў, з задавальненнем вывучаў замежныя мовы.
14 снежня 1506 года Францыск стаў бакалаўрам.
Бакалаўр з лацінскай мовы перакладаецца як васальны землеўладальнік. Але бакалаўры, вядома, ніякага дачынен-
ня да землеўласніцтва не маюць, хоць і сёння ў большасці краін — гэта першая навуковая ступень. Ды ў сярэдневяковых універсітэтах Еўропы бакалаўрамі таксама называлі не землеўладальнікаў, а студэнтаў, якія завяршылі першы этап адукацыі. Для гэтага трэба было праслухаць курс сямі “свабодных”, альбо інакш кажучы “вызваленых” навук, што складалі аснову тагачаснай універсітэцкай адукацыі. Гэтыя навукі аб’ядноўваліся ў два цыклы. Першы цыкл называўся “трывіум”. У яго ўваходзілі граматыка, рыторыка, логіка. Далей ішоў “квадрывіум”: арыфметыка, геаметрыя, астраномія і музыка.
Некаторых студэнтаў званне бакалаўра задавальняла.
Нярэдка чалавек знаходзіў занятак па душы і цалкам прысвячаў сябе яму. Маладыя людзі не вучыліся далей, не маючы для гэтага адпаведных умоў.
Самыя падрыхтаваныя, стаўшы бакалаўрамі, працягвалі вучобу. У шэрагу іх быў і Ска-
рына. Шкада аднак, што наступныя шэсць гадоў, што прайшлі з дня прысваення яму гэтага звання, з яго біяграфіі “выпадаюць”. У архівах не захавалася (а можа, пакуль не знойдзена) якіх-небудзь дакументаў, што пацвярджалі б, чым займаўся Францыск на працягу гэтага перыяду. Вядома толькі, што каля 1507 года часова служыў сакратаром дацкага караля.
Застаецца меркаваць, што званне доктара “свабодных навук” Скарына атрымаў у адным з нямецкіх універсітэтаў. А вось калі ён стаў доктарам медыцыны, сумнявацца не даводзіцца. Адбылося гэта ў 1512 годзе ў Падуанскім універсітэце, які праславіўся на ўсю Еўропу тым, што медыкі, якія атрымлівалі адукацыю ў яго сценах, мелі асабліва высокую прафесіянальную падрыхтоўку.
Пра час абароны можна сказаць і дакладней: 5 лістапада 1512 года. Якраз у гэты дзень і засядала Калегія падуанскіх дактароў свабодных навук, якая і вырашала лёс Скарыны.
Пасяджэнне пачаў віцэ-прыор Калегіі добра вядомы ў Падуі і за яе межамі доктар медыцыны Тадэо Мусаці. Ён прадставіў Скарыну прысутным, зазначыўшы, што той па нацыянальнасці русін, родам з далёкага ад Падуі горада Полацка. А прыехаў у Італію з адной мэтай — атрымаць званне, якое пацвердзіла, наколькі важкія веды мае ў галіне медыцыны.
Паводле працэдуры затым слова было дадзена самому Скарыне. Ён падрабязна расказаў пра сябе і пра тое, чым займаўся дагэтуль. I папрасіў дапусціць да іспытаў. Пасля выступіла некалькі членаў Калегіі. Скарына ім спадабаўся, і кожны падкрэсліваў, што яго трэба належным чынам праэкзаменаваць, не сумняваючыся, што вынікі будуць станоўчымі.
Заставалася прагаласаваць. Для гэтага ў Калегіі выкарыстоўваліся дзве вазы — чырвоная і зялёная, якія замянялі сабой урны. У вазы апускаліся шары. Але хоць працэдура галасавання прысутным была
добра вядомая, Мусаці яшчэ раз нагадаў яе:
— Панове! Хто за тое, каб пан Скарына быў дапушчаны да экзаменаў, няхай возьме са скрынкі шар і пакладзе яго ў чырвоную вазу. Хто супраць — карыстаецца зялёнай вазай.
Галасаванне заняло ўсяго некалькі мінут ды і падлік шароў — не намнога больш. Скарына, вядома, вельмі хваляваўся. Але, як высветлілася, апасенні былі марнымі: за допуск да экзаменаў члены Калегіі выказаліся аднагалосна, што ў падобных выпадках здаралася не часта.
Назаўтра, 6 лістапада 1512 года, а гэта была субота (і яшчэ адна дакладнасць, засведчаная ў пратаколе пасяджэння: у 17 гадзін, “лічачы, ад заходу сонца папярэдняга дня”), Калегія прадоўжыла работу. Як і першае, пасяджэнне праходзіла ў царкве святога Урбана. Цяпер за кафедрай знаходзіўся не віцэ-прыор, а Скарына. Мусаці ж, як і іншыя члены Калегіі, паселі насупраць на лаўках. Яны
па чарзе задавалі Францыску пытанні, каб весветліць, наколькі ён мае глыбокія веды па агульнай падрыхтоўцы. Праходзіла як бы навукова-творчая дыскусія, у якой прымалі ўдзел 15 чалавек — сам Скарына і 14 вучоных.
Скарына з гонарам выходзіў з самых складаных сітуацый, нават тады, калі пытанні знарок падбіраліся каверзныя. I на іх ён адказваў хутка, выяўляючы здзіўляючае ўменне мысліць шырока, праводзячы лагічную сувязь паміж рознымі, здавалася б, процілеглымі з’явамі. Строгім экзаменатарам нічога не заставалася, як прыняць такое рашэнне: “Пан магістр Францыск, сын пакойнага пана Лукі Скарыны з Полацка, русін, на прапанаваныя яму пытанні бліскуча адказаў па памяці і абвергнуў прад’яўленыя яму пярэчанні: выдатна аргументуючы, ён праявіў сябе найлепшым чынам. У адпаведнасці з гэтым, усімі вучонымі, якія там прысутнічалі, з агульнай згоды ён быў ацэнены як падрыхта-
ваны і дастойны быць дапушчаным да асобага экзамена па медыцыне”.
Экзамен па медыцыне адбыўся ў аўторак, 9 лістапада 1512 года, і праходзіў не ў царкве святога Урбана, а ў палацы падуанскага епіскапа. На іспытах прысутнічаў і сам Паула Забарэла, епіскап Аргаліскі. А ў якасці экзаменатара быў запрошаны і вядомы вучоны Францыска Фульманэлі з Вероны.
3 экзаменацыйнымі пытаннямі Скарыну пазнаёмілі загадзя, уранку, за некалькі гадзін да іспытаў. Таму ён мог належным чынам падрыхтавацца.
Час, які адвялі, выкарыстаў, каб сістэматызаваць веды, якімі валодаў. Калі б у яго былі прабелы па тым ці іншым пытанні, наўрад ці змог бы нешта навярстаць.
На экзамен ішоў упэўнена і гэтак жа ўпэўнена адказваў. A таму званне доктара медыцыны яму прысвоілі аднадушна. Як сведчыць пратакол пасяджэння, “ён праявіў сябе гэтак пахвальна і цудоўна ў час стро-
гага выпрабавання, выкладваючы адказы на зададзеныя яму пытанні і абвяргаючы вылучаныя супраць яго доказы, што атрымаў аднадушнае адабрэнне ўсіх прысутных вучоных без выключэння і быў прызнаны валодаючым дастатковымі ведамі ў галіне медыцыны”.
Перад Скарынам адкрывалася шырокае поле дзейнасці. Але пытанняў тут больш чым дастаткова. Пра Скарыну не захавалася ніякіх звестак, пачынаючы з часу атрымання ім дыплома доктара медыцыны і завяршаючы 1517 годам, 6 жніўня 1517-га, калі ў Празе ён выдаў сваю першую кнігу “Псалтыр”, у прадмове да якой гаворыцца: “...Я Францішак Скорнннн сын с Полоцька, в лекарскых науках доктор, повелел есмн Псалтырю тнснутн русскымн словамн, а словенскым языком...”
Тады з біяграфіі Скарыны “выпала” шэсць гадоў, цяпер — амаль пяць. Нібыта зачараванае кола атрымліваецца. Жыве чалавек, працуе, дабіваецца знач-
ных поспехаў і раптам быццам кудысьці праваліўся!
Яшчэ неяк можна зразумець першы перыяд яго “невядомасці”: звычайны бакалаўр, якіх дзесяткі, сотні. Хто асабліва цікавіцца яго лёсам, каму гэты лёс патрэбны. А тут жа доктар медыцыны, ад пазнанняў якога ў захапленні медыцынскія свяцілы Еўропы. I нечакана знік на некалькі гадоў. Быў і няма...
Хутчэй за ўсё, ляжаць недзе ў архівах, пакрытыя пылам, матэрыялы, дакрануўшыся да якіх, даследчыкі ўдакладняць і гэты момант у біяграфіі Скарыны. Пакуль застаецца адно гадаць, як магло быць. А быць магло так: яшчэ падчас навучання ў Кракаве ён зацікавіўся дзейнасцю лацінскіх друкарняў Я. Галера і К. Гахведэра. He мог не ведаць і што Ш. Фіёль зрабіў першую спробу надрукаваць адзін з царкоўных тэкстаў стараславянскім шрыфтам.
Бадай, у гэты час і з’явілася ў Скарыны думка самому з цягам часу заняцца друкарскай
справай. He багі ж гаршкі абпальваюць! Але, як і бывае ў маладым узросце, як хутка нейкія, пры тым надта смелыя, задумкі з’яўляюцца, так хутка і знікаюць. Праходзіць час, і прываблівае нешта новае, што падаецца больш важным. Так і сталася з Францыскам, калі ён захапіўся медыцынай. Ды толькі людзі, падобныя Скарыну, адрозніваюцца ад звычайных летуценнікаў, у галаве якіх нараджаецца нямала нечаканых ідэй, але да ажыццяўлення так і не даходзіць. Будучы ў чымсьці рамантыкамі, яны адначасова з’яўляюцца і прагматыкамі. Цудоўна разумеюць, якія пачынанні ў дадзены момант могуць быць грамадствам найперш запатрабаваны. Калі ж да гэтага пачынання ляжыць душа, дык і наступае момант ажыццяўлення задуманага. A паколькі Скарына разумеў, што даўно наспеў час клапаціцца аб адукацыі народа, яму і захацелася заняцца кнігадрукаваннем.
Аднак аднаго жадання было
мала, няхай і больш канкрэтызаванага, чым тады, ка