Эўрыка 2001

Эўрыка

2001
Выдавец: Юнацтва
Памер: 103с.
Мінск 2001
34.22 МБ
На першы погляд, у падобным параўнанні нічога незвычайнага. Кожны мае права пасвойму ставіцца да пэўнага твора, няхай ён і біблейскі. Але так можна сцвярджаць, не ведаючы зместу “Песні песняў”. А гэта ж — гісторыя кахання простай дзяўчыны да прыгожага юнака, які аказаўся царом Саламонам. Атрымліваецца, што песня каханню стаіць “над ннымн святымн песнямн”. Твор, у якім апяваецца чалавечая страсць, Скарына паставіў вышэй за кнігі, што ўзнаўляюць пэўныя эпізоды з жыцця свя-
тых. Каханне ён ўзвысіў над людскімі турботамі і клопатамі.
Ён, канечне, адчуваў, што падобная вольнасць у трактаванні “Бібліі” можа дорага каштаваць, таму змякчыў асобныя моманты. Дзеля гэтага правёў такую паралель: каханы — ніхто іншы, як сам Хрыстос, а тая, без каго ён не ўяўляе свету — святая царква: “Яко любовннк ко любой своей, ндн яко женнх к невесте своей, тако н Хрнстос ко церквн своей сннде...”
Дзякуючы Скарыне “Песня песняў”, стаўшы песняй каханню, загучала на старажытнай беларускай мове надзіва хораша і натуральна: “...Се ты коль красна есть, прнятелко моя... Очн твон, яко голубнце, кроме того, что внутрн сокрыто есть. Власы твон, яко стада коз, еже выходят с горы Галадд. Зубы твое, яко стада овец пострнженных, еіце выступалн нз купола... Яко завнванне червеное уста твоя. Н молвенне твое сладко. Яко чвертн яблоко зернатого таковы суть ягоды твоя, кроме того, еже внутрн сокры-
то есть... Две персн твое, яко два младых козельца блнзнецы серны, онн же пасутся посредн цветнем... Яко лены суть персн твон, сестро моя невесто, краснейшне суть персн твое над внно. 14 запах мастей твонх над всн речн добровонной. Сот каплюіцнй уста твоя, невесто. Мед н млеко под языком твонм”.
Без перабольшання — паэзія ў прозе. Ды Скарына быў і паэтам — першым, вядомым на сённяшні дзень па імені (ёсць творы, напісаныя і даўней, але аўтарства іх не ўстаноўлена) усходнеславянскім паэтам, які звярнуўся да сілабічнага вершаскладання. Некаторыя даследчыкі, у прыватнасці, Яўгеній Неміроўскі, перакананы, што Скарына “стаіць ля вытокаў не толькі беларускай, але і рускай, і ўкраінскай паэзіі”. Пішучы на царкоўнаславянскай мове, ён смела ўводзіў у канву сваіх твораў і народную размоўную лексіку. Паэтычныя тэксты арганічна ўвайшлі ў асобныя кнігі скарынаўскай “Бібліі”.
Першы свой верш Скарына змясціў на тытульным лісце кнігі “Іоў”:
Богу н Тронцн еднному ко чтн н ко славе, Матерн его
Пречнстой Марнн к похвале, Всем небесным снлам
н святым его к веселню, Людем посполнтым
к доброму наученню.
Як вядома, сілабічнае вершаскладанне мае абавязковую ўмову, паводле якой ў радках павінна быць аднолькавая колькасць складоў. Калі заняцца нескладанымі падлікамі, атрымліваецца, што ў першым і трэцім радку іх па 15, у другім і чацвёртым — па 14. А рыфмоўка парная: “славе” — “похвале”, “веселню” — “наученню”.
He трэба здзіўляцца, што, як з сённяшняга пункту гледжання, рыфмы недасканалыя. He будзем забываць — гэта быў пачатак. Пачатак сілабічнага вершаскладання. I для свайго часу Скарына валодаў паэтычным майстэрствам. Такім, што ў
прадмове да кнігі “Выхад” змог нават зарыфмаваць 10 запаветаў:
Верую в Бога еднного, А не берн надармо нменн его. Помнн днн светлые святнтн, Отца н матку чтнтн.
He забнвай не еднна, Н не делай греха блудна. He вкрадн, что дружнего, А не давай сведецтва лжнвого. He пожелай жены блнжнего, Нн нмення нлн речн его.
Ёсць у Скарыны яшчэ некалькі вершаў. Карыстаўся ён і такой формай, як акраверш, які дазваляе па першых літарах кожнага радка прачытаць прысвячэнне. Але Скарына пайшоў іншым шляхам: зашыфраваў сваё аўтарства. Пра гэта даследчыкі даведаліся толькі ў канцы 1970-х гадоў, калі ў адным выпадку прачыталі: “Пнсал доктор Скорнннч Францнскус”, а ў другім: “Делал доктор Скорнннч Францнскус”.
Гэта сведчыць аб тым, што Скарына, як і кожны сапраўдны талент, ведаў сабе цану. Як выдаўцу, пісьменніку. Як мыс-
ліцелю, мастаку. А таму і хацеў, каб яго праца не толькі была належным чынам запатрабаваная, а каб тыя, хто далучыцца да яе, ведалі: гэта вынік намаганняў не каго-небудзь іншага, а менавіта Францыска Скарыны, сына славутага Полацка. He ў апошнюю чаргу славутага тым, што даў жыццё яму, Скарыне.
Паклапаціўся і данесці да нашчадкаў свой воблік, асмеліўшыся ўласны партрэт змясціць у “Бібліі”. Да Скарыны ніхто з друкароў гэтага не рабіў. I не толькі ў “Бібліі”, а і ўвогуле ў кнігах, хоць да таго, як ён распачаў сваю дзейнасць у Празе, гэтая справа ў Еўропе працягвалася больш за 70 гадоў. I ў розных краінах выйшла звыш 60 тысяч выданняў.
Скарына стаў першым, хто сябе падобным чынам увекавечыў. “Зрабіўшы гэта,— прыйпюў да высновы Я. Неміроўскі, з чым застаецца пагадзіцца, — беларускі асветнік падкрэсліў ролю выдаўца, яго культурна-асветніцкую місію, значэнне якой ў тыя далёкія гады наўрад ці
хто-небудзь усведамляў. Скарына добра ведаў цану і сабе, і сваёй працы. Ацэнка гэтая далёкая ад самаўпэўненасці. Ёсць самасцвярджэнне — сябе і той справы, якой асветнік аддаў жыццё. I рашучы выклік традыцыям”.
Выклік, як было сказана, адчуваеца і ў “Песні песняў”. A яна вылучаецца не толькі зместам, а і мастацкім афармленнем. Hi ў адным іншым скарынаўскім пражскім выданні няма столькі чырвонага колеру, які выкарыстаны ў “Песні песняў”. Гэта надае кнізе асабліва прывабны выгляд. У нечым урачысты, у чымсьці рамантычна-узнёслы.
Кніга ж “Юдзіф” вылучаецца сярод іншых тым, што ў ёй вельмі натуральна і хораша гучыць любоў Скарыны да роднай Беларусі, з якой ён вымушаны быў развітацца: “Понеже от прнроження зверн, ходяіцне в пустынн, знають ямы своя; птнцн, летаюіцне по воздуху, ведають гнезда своя; рнбы, плаваюіцне по морю н в реках, чують внры своя; пчелы н тым
подобная боронять улнев свонх — тако ж н людн, нгде зроднлнся н ускормлены суть по бозе (па Богу — A. М.), к тому велнкую ласку нмають”.
Аб тым, як гэтая “велнкая ласка” здатна падштурхнуць чалавека на дзеянні, якія вядуць да гераічнага ўчынка, Скарына і расказваў, пераўвасобіўшы пасвойму гісторыю пра адну з найбольш прыкметных гераінь біблейскіх твораў. I хоць, на думку сучасных даследчыкаў, падзеі, пра якія згадваецца ў кнізе “Юдзіф”, у сапраўднасці не адбываліся, яны вартыя ўвагі, бо гісторыя, пакладзеная ў аснову твора, мае вялікае выхаваўчае значэнне, пераконвае, як у цяжкую для Бацькаўшчыны часіну, чалавек мацнее духам, па-сапраўднаму ўсведамляе сваю адказнасць за лёсы іншых людзей.
Так сталася і з Юдзіф, калі на яе краіну напалі войскі асірыйскага цара Навухаданасара, якімі камандаваў вельмі жорсткі ваеначальнік Алаферн. Горад Вефулія, акружаны імі,
трымаўся дваццаць дзён. Здавалася, нішто не можа зламаць абаронцаў. Але ворагу ўдалося адшукаць трубы, па якіх у Вефулію паступала вада, і перакрыць іх.
У крытычны момант гараджане сабраліся, каб абмеркаваць, як быць далей.
Нічога лепшага не знайшлі, як здацца на літасць захопнікаў: “Лепей есть нам бытн жнвым в неволн, а хвалнтн господа бога, нежелн быхом самн так померлн н былн в срамоту всем людям, когда узрнмо, ако жены нашн н детн нашн мрут пред очнма нашнмн”.
Адна Юдзіф не пагадзілася з такім рашэннем. Для яе няволя — тая ж смерць. Ды Юдзіф была не толькі з тых, хто з чымсьці не пагаджаецца, мае сваю думку. Яна належала да людзей, у якіх словы ніколі не разыходзяцца са справай. I вырашыла Юдзіф уратаваць родны горад.
Вельмі прыгожая, гэтая жанчына, якая страціла мужа, “умыла тело свое н помазалася Mac-
тйю мнрры язбранное, й расчесала власы свой н возложйла чепец на главу свою. 14 оболоклася в рйзы (адзенне — A. М.) утешення своего й обулася в боты украшенные. 14 возложй обруч златый на правую руку свою. й скрязй драгьш во уша своя й перстнй на персты своя. 14 всемй украсамн украснла себя”. Пасля пакінула горад і накіравалася ў лагер праціўніка, дзе адразу пакарыла Алаферы і на працягу трох дзён і начэй балявала з ім, а Алаферы “...пйл велмй много, ужо нйколй так много не пнвал в жнвоте своем”. Калі ж ён, знямоглы, заснуў глыбокім сном, Юдзіф узяла меч “й ударйла дважды в шею его й срезала главу ему”. Захопнікі, даведаўшыся аб смерці свайго военачальніка, кінуліся ў паніцы ўцякаць. Гараджане, пачуўшы ад Юдзіф усю праўду, пачалі праследаваць іх і разграмілі.
Скарына надаваў кнізе “Юдзіф” вялікае значэнне, настойліва рэкамендаваў яе “к нашему наученйю, абыхом, яко
зерцало, жену сйю преславную пред очяма нмеюіцйе в добрых делех н в любвй отчйны не толйко жены, но й мужй наследовалн й всякого тружанйя й скарбов для посполйтого доброго й для отчйны своея не лютавалй (не шкадавалі — A. М.)”.
Самая ж мудрая з біблейскіх кніг “Прытчы Саламона”. За пераклад іх Скарына браўся з упэўненасцю, што прытчы васпрыяюць “познанйю мудростй й наказанйя й к поразуменйю слов разумностй, й ко прйятаю наученая умення суду й справедлйвостн й йстйны, абы дана была малому хйтрость й младенцу уменне й разум”. “Да совершенен будет человек” — гэтую асноўную сваю думку, якой прасякнута ўся яго дзейнасць, у “Прытчах Саламона” ён праводзіць асабліва васлядоўна. У кнізе нямала выразаў, што ўспрымаюцца афарыстычна: “Кто с мудрымй ходйт, мудр будет, друг же безумных подобен йм есть”, “Путй мудростй суть путйе красны й всй сте-
зн суть мнрны”, “Мудростню соделавается дом н уменнем укрепляем бывает”, “Муж мудрый смышлен есть, н муж наученный есть крепок н моцен”.
Але прасочым жыццёвы шлях Скарыны далей.
Пражская друкарня выдатнага палачаніна працавала да канца 1519 года. У чым прычына (ці прычыны), што яна нечакана спыніла сваю работу, застаецца здагадвацца. Відаць, нешта істотна паўплывала на першапачатковыя задумы Скарыны, бо інакш ён затрымаўся б у гэтым горадзе і надалей. Друкаванне ішло паспяхова, a пабачыла свет прыкладна палова кніг “Бібліі”. Чаму б не прадоўжыць працу там, дзе, як кажуць, і сцены дапамагаюць? Тым не менш, у пачатку 1520 года Скарына пакінуў Прагу.
Магчыма, зрабіць гэта яго прымусіў наступ каталіцкай рэакцыі, хоць падобная прычына малаверагодная, бо Скарына, як гаварылася ўжо, з царквой ніколі ў канфлікт не ўступаў ды і ўвогуле быў чалаве-
кам талерантным, верацярпімым. Праўдзівей, з Прагі яго мог выгнаць страшны паморак, які якраз надарыўся. Аднак, мабыць, бліжэй да ісціны даследчыкі, якія мяркуюць, што з пражскай сталіцы Скарыну адклікалі яго мецэнаты. Яны, бадай, зразумелі, што ў Вільні кнігавыданне абыдзецца значна танней. Маглі пры гэтым кіравацца і патрыятычнымі матывамі. Хоць, калі мець на ўвазе патрыятызм, на перавод кнігадрукавання ў Вільню іх мог падштурхнуць сам Скарына, які, як адданы сын сваёй Радзімы, заўсёды меў да яе “веллкую ласку”.