Эўрыка 2001

Эўрыка

2001
Выдавец: Юнацтва
Памер: 103с.
Мінск 2001
34.22 МБ
сумесямі лекавых рэчываў у цукру і дух-
ЮНАМУ ЭРУДЫТУ
мянай вадзе, якія апускалі ў густы кіпень цукровага сіропу, а затым ахалоджвалі да зацвярдзення; а таксама кашкамі — сумесямі парашкоў і экстрактаў з мёдам або сіропамі. Для лячэння страўнікавых хвароб варылі студні з жывёл і раслін, а таксама выціскалі сокі. 3 гэтай жа мэтай стваралі і гатавалі мноства эліксіраў, эсэнцый, сіропаў, воцатамёдаў, слізяў, салодкіх і духмяных парашкоў для ўжывання і нюхання, а таксама рабілі з іх болюсы — невялікія шарыкі, пілюлі — шарыкі паменей, крупкі або зярняткі — маленькія пілюлі ў цукру. Пасцілкі, або аладкі, якія выкатвалі з цестападобных сумясей лекавых рэчываў з цукрам ці шакаладам, а потым высушвалі, былі папулярныя некалькі стагоддзяў. Нават якіянебудзь 40 — 50 год таму іх можна было набыць у любой аптэцы.
Лекавых сродкаў стала столькі, што ўжо лекары і іх памочнікі не спраўляліся адначасова лячыць і гатаваць сродкі
для лячэння сваіх пацыентаў. Спатрэбіліся людзі, якія б гатавалі, захоўвалі і прадавалі лекі. Спачатку іх называлі паварамі ці майстрамі лекаў. У VIII стагоддзі ў Багдадзе ўзнікла майстэрня лекаў, а ў наступныя стагоддзі такія майстэрні ствараюцца па арабскіх і ганзейскіх гандлёвых шляхах, на Міжземнаморскім узбярэжжы.
Старажытныя грэкі сховішчы найболын каштоўных прадуктаў і рэчаў (віна, кніг, лекаў) называлі апотэкамі. Паступова і майстэрні і сховішчы лекаў пачалі называць аптэкамі, а повараў ці майстроў лекаў — аптэкарамі.
У 1345 годзе ў Лондане адчыняецца першая лекавая крама. Па берагах Балтыйскага мора майстэрні лекаў узніклі ў XIII і XIV стагоддзях. Адразу ж ім надавалася асобае месца сярод іншых гандлёвых прадпрыемстваў і промыслаў. У той жа час з’явіліся і першыя каралеўскія і княжацкія ўказы, па якіх забаранялася дактарам
гатаваць і прадаваць лякарствы, а аптэкарам лячыць хворых.
У самым цэнтры эстонскай сталіцы, на Ратушнай плошчы Таліна, і сёння працуе аптэка, якая захавалася тут з Сярэднявечча. Пра тое, што гэтай аптэцы болып за 550 гадоў, нагадваюць нізкія столі, вузкія праходы ды слоікі з цёмнага шкла з лацінскімі надпісамі, якія расстаўлены на паліцах уздоўж сцен. Ідэальная чысціня і паважлівыя адносіны да лекаў, якія пануюць у гэтай і ва ўсіх сучасных аптэках, не былі ўласцівы першым майстэрням лекаў. Яны ўяўлялі нешта сярэдняе паміж закуранай кухняй і каморай (кладоўкай) селяніна.
Але давайце вернемся да Парацэльса.
“...I АТРУТЫ, I ЛЕКІ”, АБО ПОШУКІ КАШТОЎНАЙ МЕРЫ
“А ці ведаеце вы, што ёсць атрута? — пытаўся Парацэльс у студэнтаў і сам адказваў: — Усё ёсць атрута, нішто не паз-
баўлена атрутнасці; і ўсё ёсць лякарства. Адна толькі доэа робіць рэчыва атрутай або лякарствам”.
Паступова высветлілася, што Парацэльс у асноўным меў рацыю. Значна пазней вучоныя вызначылі, што тытунь, курэннем якога ў сярэдневяковай Францыі намагаліся здымаць галаўны боль і лячыць розныя хваробы, не мае гаючых якасцей. Затое пры яго курэнні ўтвараецца мноства атрутных рэчываў, якія згубна дзейнічаюць на курылынчыка. Але блёкат, дурнап’ян, стрыхнін, мыш’як, ландыш — модныя атруты, якімі карысталіся ў шматлікіх палацавых інтрыгах і пры вырашэннях несамавітых побытавых канфліктаў у XVII і XVIII стагоддзях, у вельмі малых колькасцях аказаліся дастаткова эфектыўнымі лекавымі сродкамі. Парашкамі з блёкату і дурнап’яну пачалі здымаць розныя спазмы і прыступы астмы. Стрыхнін аказаўся прыдатным для лячэння парушэнняў нервовай сістэмы. Мыш’як
паспяхова выкарыстоўваецца ў зубалячэбнай практыцы, для лячэння сіфіліса і многіх паразітарных хваробаў, а таксама хвароб крыві і скуры. 3 ландыша было выдзелена рэчыва, якое ў вельмі малых дозах эфектыўна падтрымлівае работу сэрца.
Небяспечна і нельга вызначаць дозу лякарства “на вока”, чым звычайна карысталіся ў часы Парацэльса. Але, як вызначыць тую самую дозу? Якую колькасць лекавага сродку трэба ўзяць, каб лепей прыгатаваць адпаведнае лякарства? Тым болей што неабходнай лекавай сыравіны патрэбна значна менш, чым скажам, прадуктаў для прыгатавання ежы на абед.
Адвольна была створана сістэма аптэкарскай, або нюрнбергскай, вагі, якой карысталіся да канца XIX стагоддзя ўсе ўрачы, аптэкары і фармацэўты — здабытчыкі і прамысловыя вытворцы лекавых сродкаў. Адзінкамі аптэкарскай вагі былі фунт, унцыя, драхма, скрупул і гран. Кожная з гэтых адзінак у рэцэп-
тах пазначалася асаблівай літарай. Потым, калі была агульнапрынята дзесятковая (метрычная) сістэма, карыстацца сістэмай аптэкарскай вагі стала дужа нязручна, бо фунт быў роўны 360 грамам, унцыя — 30, драхма — 3,75 грама, скрупул — 1,25 і гран — 0,0625 грама. Зручней стала неабходную колькасць лекавага рэчыва вызначаць па метрычнай сістэме вагі — грамамі, санціі міліграмамі.
Зрэшты, Парацэльс не быў асабліва арыгінальны ў сваім вызначэнні дозы лекаў. Амаль кожны народ прыдумаў шмат прымавак і прыказак пра тое, як ва ўсім трэба мець меру. Здаўна і ў нашым, і ў польскім народзе кажуць: “Што занадта, тое дрэнна, тое не на здароўе”.
Але як вызначыць гэтую меру? Дзе ўзяць эталон (узор), па якому можна дакладна вызначыць неабходную хвораму колькасць лякарства і пазбегнуць памылкі? Бо калі ў адным выпадку патрэбна ледзьве бачная дробка або некалькі
кропель лекава, то ў другім ужо неабходна сталовая лыжка, a то і цэлы кубак гаючай вадкасці.
Як ні дзіўна, але нават зараз вызначаныя дозы лякарстваў прыблізныя. Праўда, на гэта ёсць дастаткова важкія прычыны.
Перш за ўсё вызначыць дозу лякарства эксперыментальным шляхам (на жывёлах) можна толькі вельмі ўмоўна. Доза рэчыва, якая можа быць атрутнай для жабы, марской свінкі, труса, сабакі, часта аказваецца бяспечнай для чалавека. I наадварот.
Трэба яшчэ адзначыць, што многія добрыя лекавыя сродкі прыкметна не ўплываюць на здаровага чалавека. Напрыклад, аспірын не дасць жарапаніжальнага эфекту, калі ў чалавека тэмпература цела не павышаная.
Для кожнага лекарства ўрачы эксперыментальным шляхам, на добраахвотніках, на саміх сабе вызначаюць найменшыя дзейнічаючыя і найменшыя атрутныя дозы. Для лячэн-
ня выкарыстовываюцца лекі ў дозах, якія знаходзяцца паміж імі. Дыяпазон (размах) лячэбных доз называецца шырынёй тэрапеўтычнага (гаючага) дзеяння. Чым эфектыўней лекавы прэпарат, тым дакладней павінна быць яго дазіроўка, тым вужэй шырыня тэрапеўтычнага дзеяння. Іншы раз яна не перавышае адной сотай грама.
Але і гэта яшчэ не ўсё.
Лячэбная доза аднаго і таго ж прэпарата для розных людзей павінна быць рознай: для дзяцей — меншай, чым для дарослых; для дарослых — большай, чым для старых; для мажных — большай, чым для хударлявых, і гэтак далей. Таму доза будзе дакладней, калі яе разлічыць па вазе цела хворага (доза лякарства на 1 кілаграм вагі цела заўсёды аднолькавая, нязменная). Адна з прычын абавязковага ўзважвання немаўлят у дзіцячых кансультацыях і паліклініках заключаецца ў вызначэнні дозы неабходнага ім лякарства.
Нават калі ўрач ведае дак-
ладную вагу хворага, да правільнага вызначэння дозы лекаў яшчэ далёка. Справа ў тым, што доза лякарства залежыць ад хуткасці ўсмоктвання лякарства і яго выдалення з арганізма хворага чалавека. А гэтая хуткасць, у сваю чаргу, залежыць як ад стану хворага, так і ад хваробы. Напрыклад, пры хваробах печані ўсмоктваемасць лекаў, прынятых унутр, рэзка зніжаецца, і для хворага гаючыя дозы лякарстваў з цягам часу могуць стаць атрутнымі. Для хворых з павышаным абменам рэчываў, наадварот, тэрапеўтычныя дозы лекаў недастатковыя. Акрамя таго, да некаторых лякарстваў у людзей развіваецца прывыканне, і для атрымання неабходнага гаючага эфекта дозу лякарства даводзіцца павышаць. Іншыя лякарствы маюць уласцівасці назапашвацца ў арганізме, таму з часам іх дозу патрэбна зніжаць, a то і наогул спыняць прыём.
Вось чаму пры лячэнні хвораму, яго родным і блізкім неабходна дакладна выконваць рэкамендацыі ўрача.
СТВАРЭННІ “МАГІЧНАЙ КУЛІ”
Дакладна вядома, што і ў X — XV, і ў XVII —XVIII стагоддзях Еўропа пакутвала ад шматлікіх эпідэмій. Праз кожныя 5 — 7 гадоў яе гарады і паселішчы спустошвалі воспа, халера, чума і іншыя заразныя хваробы. Усе намаганні людзей пазбегнуць гэтых бедстваў ці знайсці якіянебудзь сродкі супраць іх былі марнымі і малавыніковымі.
Нарэшце ў XVIII стагоддзі вясковы англійскі ўрач Эдуард Джэнер у выніку цярплівых і мэтанакіраваных 25-гадовых назіранняў прышоў да высновы, што супраць чалавечай воспы можна скарыстаць каровіну воспу, якую ён і пачаў прывіваць дзецям.
Потым, амаль праз 90 гадоў, ужо сусветнавядомы французскі вучоны Луі Пастэр разам з супрацоўнікамі стварыў вакцыны супраць сібірскай язвы і шаленства.
Стала зразумела, што можна стварыць лекавыя сродкі, якія
нібы чароўная, “магічная” куля павінны самі знайсці ўзбуджальніка хваробы і трапіць прама ў цэль, да таго ж не пашкодзіць хвораму чалавеку. Такую задачу паставіў перад сабой нямецкі ўрач Паўль Эрліх, у будучым лаўрэат Нобелеўскай прэміі. Гэтаму даследчыку былі вядомы шматлікія рэчывы, якія згубна ўздзейнічалі на ўзбуджальнікаў хвароб, але толькі ў прабірцы. Паўль Эрліх паспрабаваў змяніць хімічны склад гэтых рэчываў. Наколькі гэта была карпатлівая праца, можна меркаваць па тым, што больш-менш адпавядаў падобным патрабаванням толькі 606-ы са створаных Эрліхам прэпаратаў. Але, галоўнае, што вызначыўся шлях для атрымання такіх “магічных куляў”.
Дзякуючы ўдасканаленню спосабаў ачысткі розных лекавых сродкаў і рэчываў, дасягненням хімікаў, удасканаленню тэхналогій фармацэўтычнай прамысловасці, таксама як і адкрыццям і вучэнню Паўля Эрліха і вынаходніцтвам іншых
ЮНАМУ ЭРУДЫ'
урачоў і даследчыкаў дозы многіх лекавых прэпаратаў сталі амаль мікраскапічнымі. Прымаць лекавы парашок “з кончыка нажа”, а тым болей такім чынам, як тады было прынята, вызначаць яго дозу, было няёмка і нават стала небяспечна.
Добра, што да сярэдзіны XIX стагоддзя склаліся вельмі спрыяльныя ўмовы для прамысловага прасавання парашкоў. З’явілася магчымасць хуткай і масавай вытворчасці кампактных, дакладна дазіраваных мініяцюрных аладак — таблетак.
Пасля таго як з Паўднёвай Амерыкі ў Еўропу завезлі бульбу, з якой пазней людзі навучыліся вырабляць крухмал, аптэкары паспрабавалі вырабляць своеасаблівыя мяшэчкі з крухмалу для лекавых парашкоў, якія раздражнялі страўнік. Потым, каб абараніць хворых ад гэтага непажаданага дзеяння лекавых парашкоў, з крухмалу і пшанічнай мукі сталі выштампоўваць мініяцюрныя кубач-
кі — капсулы. Паступовада гэтых “мучных” капсул далучылі больш трывалыя жэ