Эўрыка 2001

Эўрыка

2001
Выдавец: Юнацтва
Памер: 103с.
Мінск 2001
34.22 МБ
мі. Урачы, ведаючы сіндромы, маглі болып мэтанакіравана, а значыць, і
больш эфектыўна, уздзейнічаць на хваробу. Такое лячэнне атрымала назву сіндромнага.
Ужо старажытныя грэкі і рымляне добра разумелі, што самы лепшы спосаб хутчэй пазбавіцца ад хваробы — гэта спазнаць яе прычыну. Таму што “са спыненнем прычыны спыняецца і дзеянне”.
Ужо першы адкрывальнік “анімалькулей” — “малюсенькіх звяркоў” (мікробаў) Антоні ван Левенгук здагадваўся, што менавіта яны былі прычынай яго хваробы. Потым даведаліся, што многія мікробы выклікаюць шматлікія хваробы ў людзей. Пасля гэтага адкрылі вірусы — узбуджальнікаў многіх масавых хвароб. Знайшлі і выявілі мноства неспрыяльных фактараў, якія дзейнічаюць як унутры арганізма чалавека, так і ўплываюць на яго звонку, і ў выніку становяцца ўзбуджальнікамі розных хвароб. Але да гэтай пары невядомы прычыны некаторых хвароб, нават эпідэмічных (напрыклад, ліхаманкі Эбола).
Пакуль што нават на некаторыя вядомыя прычыны хвароб (да прыкладу, на катастрафічныя з’явы прыроды) немагчыма эфектыўна ўздзейнічаць або яшчэ не знойдзена дзейснага сродку супраць іх (напрыклад, супраць вірусаў гепатыту і імунадэфіцыту чалавека).
А хвароб, ад якіх пакутуе сучаснае чалавецтва, налічваецца больш за 30 тысяч. У кожнай хваробы свая прычына ўзнікнення, a то і некалькі прычын.
Вось і даводзіцца ўрачам пры лячэнні хворага, скарыстоўваючы ўсе дасягненні навукі і тэхнікі, адначасова ўздзейнічаць на магчымую прычыну хваробы, на працэсы яе развіцця, a таксама нешта прадугледжваць, каб не ўзніклі ўскладненні. Пры гэтым яны кіруюцца запаветамі Гіпакрата: “Перш за ўсё не нашкодзь”, “Прырода вылечвае, урач лечыць” (гэта азначае, што ўрачу трэба спрыяць і дапамагаць арганізму хворага перамагчы хваробу), “Чалавек адзі-

ны” (урачу належыць уплываць на ўвесь арганізм хворага) і іншыя.
Вось чаму ў час лячэння даводзіцца скарыстоўваць самыя розныя спосабы ўздзеяння на хваробу і хворага і даваць мно-
ства лекаў розных форм. Вось чаму для выніковасці лячэння вялікае значэнне маюць веды, вопыт і талент лечачага ўрача. Вось чаму і зараз медыцына застаецца і навукай і мастацтвам адначасова.
дам
вічка
ЯК ВЫЗНАЧЫЦЬ СВОЙ ТЭМПЕРАМЕНТ
Тэмперамент — гэта своеасаблівая аснова, на якой грунтуецца характар чалавека. Вы, відаць, неаднойчы заўважылі, што ў адных і тых жа сітуацыях розныя людзі паводзяць сябе па-рознаму. Прычына тут адна — розныя тэмпераменты. Ці ведаеце вы свой тып тэмпераменту? Вызначыцца дапаможа наступны тэст.
Калі ты: 1) непаседлівы, мітуслівы; 2) нявытрыманы, успыльчывы; 3) рэзкі і прамалінейны ў адносінах з людзьмі; 4) нецярплівы; 5) рашучы і ініцыятыўны; 6) упарты; 7) знаходлівы падчас спрэчкі; 8) працуеш рыўкамі; 9) схільны да рызыкі; 10) незласлівы і
некрыўдлівы; 11) валодаеш хуткай, страснай мовай з блытанымі інтанацыямі; 12) неўраўнаважаны і схільны да гарачнасці; 13) агрэсіўны задзіра; 14) нецярпімы да недахопаў; 15) валодаеш выразнай мімікай; 16) здольны хутка дзейнічаць і прымаць рашэнні; 17) няспынна імкнешся да новага; 18) валодаеш рэзкімі парывістымі рухамі; 19) настойлівы ў дасягненні пастаўленай мэты; 20) схільны да рэзкіх ваганняў настрою — то ты чысты халерык.
Калі ты: 1) вясёлы і жыццярадасны; 2) энергічны і дзелавіты; 3) часта не заканчваеш распачатую справу; 4) схільны
РАДЫ ААМ
да ўласнай пераацэнкі; 5) здольны хутка засвойваць новае; 6) няўстойлівы ў інтарэсах і схільнасцях; 7) лёгка перажываеш няўдачы і непрыемнасці; 8) лёгка прыстасоўваешся да розных абставінаў; 9) з
захапленнем бярэшся за любую новую справу; 10) хутка астываеш, калі справа перастае цікавіць; 11) хутка ўключаешся ў новую работу і хутка пераключаешся з адной работы на другую; 12) табе бывае цяжка
ад аднастайнасці, будзённай, карпатлівай працы; 13) камунікабельны і спагадлівы; 14) ця-
гавіты і працаздольны; 15) валодаеш гучнай, хуткай, выразнай мовай; 1б) захоўваеш вытрымку ў нечаканай складанай абстаноўцы; 17) у цябе заўсёды добры настрой; 18) хутка засынаеш і прачынаешся; 19) часта несабраны, паспешлівы ў рашэннях; 20) схільны калінікалі плысці па цячэнні — то ты, вядома, сангвінік.
Калі ты: 1) спакойны і стрыманы; 2) паслядоўны і грунтоўны ў справах; 3) асцярожны і разважлівы; 4) умееш чакаць; 5) маўклівы і не любіш пустую
балбатню; 6) валодаеш спакойнай, роўнай мовай, з паўзамі, без рэзка выяўленых эмоцый; 7) цярплівы; 8) даводзіш пачатую справу да канца; 9) не траціш
упустую сілы; 10) строга прытрымліваешся выпрацаванага распарадку жыцця, сістэмы ў працы; 11) лёгка стрымліваеш парывы; 12) малаўспрымальны да адабрэння і крытыкі; 13) незласлівы, спагадлівы да шпілек у свой адрас; 14) пастаянны ў сваіх цікавасцях і адносінах; 15) марудна ўключаешся ў працу і пераключаешся з адной працы на другую; 16) роўны ў адносінах з усімі; 17) любіш акуратнасць і парадак ва ўсім; 18) валодаеш вытрымкай — то ты, без сумнення, флегматык.
Калі ты: 1) сарамлівы, 2) губляешся ў новай абстаноўцы; 3) табе цяжка ўстанавіць кантакт з незнаёмымі людзьмі; 4) не верыш у свае сілы; 5) лёгка пераносіш адзіноту; 6) адчуваеш разгубленасць і прагнечанасць пры няўдачах; 7) схільны паглыбляцца ў сябе; 8) валодаеш ціхай мовай, якая можа пераходзіць у шэпт; 9) міжволі прыстасоўваешся да характару суразмоўцы; 10) уражлівы да слёз; 11) надзвычай успрымальны да адабрэння і крытыкі; 12)
прад’яўляеш высокія патрабаванні да сябе і тых, хто побач; 13) схільны да падазронасці і недаверу; 14) вельмі адчувальны і лёгка ранімы; 15) надзвычай крыўдлівы; 16) некамунікабельны і скрытны, ні з кім не дзелішся сваімі думкамі; 17) малаактыўны і нясмелы; 18) пакорлівы; 19) імкнешся выклікаць спачуванне і дапамогу ў тых, хто вакол цябе — то ты чыстай вады меланхолік.
Калі колькасць станоўчых адказаў у “пашпарце” тэмпераменту таго ці іншага тыпу складзе 16 — 20, гэта значыць, што ў цябе значная колькасць рысаў гэтага тыпу тэмпераменту. Калі станоўчых адказаў налічваецца 11 — 15, то якасці гэтага тэмпераменту ўласцівыя табе ў значнай ступені. Калі станоўчых адказаў 6 —10, то якасці гэтага тыпу ўласцівыя табе зусім у невялікай ступені.
А цяпер вызнач формулу тэмпераменту:
фт=х | — х 100% + с — х 100% + ( A J I А )
м

+ ф[ — х100% км( —х100%
I А ; IА
Дзе Фт — формула тэмпераменту, X — халерычны тэмперамент, С — сангвінічны тэмперамент, Ф — флегматычны тэмперамент, М — меланхалічны тэмперамент, A — агульная колькасць плюсоў па ўсіх тыпах, Ах — колькасць плюсаў у “пашпарце” халерыка, Ac — колькасць плюсаў у “пашпарце” сангвініка, Аф — коль-
касць плюсаў у “пашпарце” флегматыка, Ам — колькасць плюсаў у “пашпарце” меланхоліка.
Пасля вылічэнняў формула набудзе прыкладна такі выгляд:
Фт = 35%Х + 30%С + + 14%Ф + 21%М.
Гэта значыць, што твой тэмперамент на 35% халерычны, на 30% сангвінічны, на 14% флегматычны і на 21% меланхалічны.
ЗМЕСТ
СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ
Алесь Марціновіч Слаўны сын слаўнага Полацка	 4
ВІДАВОЧНАЕ — НЕВЕРАГОДНАЕ (Па старонках друку)
Феномен Маўглі	 41
Хлопчык, які бачыць скрозь сцены	 44
Прачнуцца раніцай і загаварыць на чужой мове 46
Музыканты-вундэркінды	 46
3 ЧЫРВОНАЙ КНІГІ БЕЛАРУСІ
Алесь Наварыч Дзень цёплага Аляксея	 49
ПОШУКІ. АДКРЫЦЦІ. ЗНАХОДКІ
Уладзімір Ягоўдзік Зельнік Зоські Верас	 54
ЮНАМУ ЭРУДЫТУ
Генадзь Шэршань Чаму лекі такія розныя	 70
ПАРАДЫ ДАМАВІЧКА	97
Навукова-папулярнае выданне
ЭЎРЫКА
Нарысы
Укладальнік
ФІЛІПОВІЧ Наталія Васільеўна
Рэдактар Н. В. Філіповіч
Мастацкі рэдактар В. А. Макаранка
Тэхнічны рэдактар Г. Ф. Дуброўская Камп’ютэрны набор і вёрстка Л. А. Макаранкі
Падпісана да друку з арыгінала-макета 29.11.2001. Фармат 70 х 84 1 / іб. Папераафсетная. Гарнітура Кудрашэўская. Афсетныдрук.
Ум. друк. арк. 7,08. Ул.-выд. арк. 5,48. Тыраж 3000 экз. Зак. 346.
Падатковая льгота — Агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь АКРБ 007 —98, ч. 1; 22.11.20.200.
Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “Выдавецтва “Юнацтва"
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Ліцэнзія ЛВ № 7, 20.12.1997 г.
220600, Мінск, Машэрава, 11.
Рэспубліканскае унітарнае прадпрые.мства “Мінская фабрыка каляровага друку". 220024, Мінск, Каржанеўскага, 20.
1