Выдавец: Юнацтва
Памер: 103с.
Мінск 2001
Як бы там ні было, з Прагай ён развітаўся. Ехаў у Вільню не без прыгод. Непаразуменні ўзнікалі ў Вроцлаве, калі давялося пакінуць у заклад частку сваіх шрыфтоў, а гарадская пракуратура забрала некаторыя старонкі кніг.
На новым месцы да любімага занятку вярнуўся ў 1522 годзе. Якуб Бабіч дазволіў яму размясціць друкарню ў сваім доме. Онькаў выдзеліў грошай.
3. Эўрыка.
А перад усім пацікавіўся, якія кнігі карыстаюцца найбольшым попытам у Маскоўскай дзяржаве. Зрабіў гэта для таго, каб Скарына змог асвойваць рынкі, якія, як быў упэўнены, прынясуць матэрыяльную выгоду. Апошняе паўплывала і на тэматыку новых кніг, выдадзеных Скарынай. Ён аддаў перавагу новазапаветным выданням.
У тым жа 1522 годзе з новай друкарні пабачыла свет “Малая падарожная кніжыца”, што стала першай кнігай, надрукаванай на тэрыторыі Беларусі. Праўда, калі быць дакладным, гэта выданне ўвабрала ў сябе некалькі кніг. Атрымаўся зборнік з “Псалтыра”, “Часаслова” і 17 рэлігійных песняпенняў — акафістаў і канонаў, а таксама ў яго ўвайшоў “Шасцідневец” і “Саборнік”. Аўтарства ж акафістаў (акафіст і ёсць хвалебнае песняпенне) і было ўстаноўлена паводле акравершаў, пра што і гаварылася вышэй.
Гэтыя кнігі невялікія памерам, па сутнасці мініяцюрныя выданні. Кожная са сваёй ну-
марацыяй старонак, а на некаторых ёсць і тытул. Аднак ні ў адной не ўказваецца дата выхаду ў свет. Чаго не скажаш пра апошнюю, выдадзеную Скарынам. Ёй стаў “Апостал”, у пасляслоўі якога пазначана: “Доконона есть сня кннга, зовемая Апостол... по нароженнн нашего спаснтеля Йсуса Хрнста, сына божня, тысеіцного пятьсотаго н двадесеть пятого, месяца марта...” Няцяжка здагадацца, што “Апостал” выйшаў 25 сакавіка 1525 года. Гэта першая дакладна датаваная кніга, выпушчаная на тэрыторыі Беларусі.
У “ Апостале” раскрыта дзейнасць першых прапаведнікаў хрысціянства ў Еўропе і ў краінах Блізкага Усходу. Тэкст пададзены на царкоўнаславянскай мове, але, разумеючы, што асобныя царкоўнаславянізмы цяжкія для ўспрымання, Скарына пераклаў іх на беларускую мову. Знайшоў больш зразумелыя адпаведнікі і некаторым багаслоўным тэрмінам.
После сакавіка 1525 года пра
выдавецка-друкарскую дзейнасць Скарыны нічога невядома. Магчыма, ён да яе болып і не вяртаўся. А мо сталася так, што звесткі аб кнігах, выпушчаных пазней, згубіліся, страчаны і самі выданні. Столькі ж часу мінулася з таго моманту, калі ён далучыўся да сваёй важнай і такой патрэбнай справы.
Кнігі, якія дайшлі да нас, a агульная колькасць іх складае 42 назвы, лёс раскідаў па ўсім свеце. Праўда, у далёкім замежжы іх знаходзіцца не так і шмат. Кніга “Ісус Сірахаў” (у ёй Скарына змясціў свой партрэт) знаходзіцца ў фондах Чэшскага музея ў Празе. У Брытанскай бібліятэцы ў Лондане захоўваюцца кнігі “Царствы”, “Алостал”, “Псалтыр” з “Малой падарожнай кніжыцы”. Сама “Малая падарожная кніжыца” ёсць у горадзе Любляна — сталіцы Славеніі. Асобныя фрагменты скарынаўскіх выданняў можна напаткаць у Нью-Йорку, Кембрыджы, Кракаве, Варшаве... Ёсць кнігі першадрукара ў Мінску, Маскве, Санкт-Пе-
цярбургу, Кіеве, Вільнюсе, Львове і іншых гарадах.
Усе гэтыя экземпляры час не пашкадаваў. Яны некамплектныя, многіх старонак не стае. Скарыназнаўцы даўно ўпэўнены, што наспеў час іх факсімільнага ўзнаўлення. А для гэтага неабходна з многіх экземпляраў адной і той кнігі, у якіх не хапае асобных лістоў, падрыхтаваць камплектнае. I так трэба зрабіць з кожнай кнігай, каб неацэнныя духоўныя каштоўнасці сталі даступнымі многім, хто па-сапраўднаму зацікаўлены спадчынай Скарыны.
...У 1525 годзе, калі выйшаў “Апостал”, Скарына ездзіў у Германію. Аднак мэты паездкі даследчыкамі не высветлены. A праз некалькі гадоў Скарына нарэшце напаткаў сваё шчасце. Ажаніўся на Маргарыце Адвернік. 3 ёй ён быў даўно знаёмы праз мужа, а свайго кампаньёна па выдавецкай дзейнасці Юрыя Адверніка, які нечакана захварэў і памёр у 1525 годзе. Жаніцьба прынесла і новыя
турботы. У 1529 годзе Скарыне давялося адстойваць інтарэсы жонкі ў судзе. Прычынай стала жаданне сястры Юрыя Адверніка Ганны, яе мужа Марціна Субачовіча і пляменніка Мікалая Чупрына забраць дом, які Маргарыта адтрымала ў спадчыну ад першага мужа. A праз год Францыск перажыў вялікае гора: Маргарыту забраў страшны мор, што прыйшоў у Вільню.
У 1530 годзе Скарына кароткі час знаходзіўся на службе ў прускага герцага Альбрэхта-старэйшага, які жыў у Круляўцы (цяперашні Калінінград у Расіі, вядомы яшчэ і як Кенігсберг). Але хутка з герцагам узніклі нейкія непаразуменні.
16 мая 1530 года Альбрэхтстарэйшы выдаў яму так званы “прапускны ліст”, з якім Скарына павінен быў вярнуцца ў Вільню. Адначасова ўручыў пасланне да віленскага ваяводы Гаштольда, у якім выказвалася просьба, каб той аказваў усялякае садзеянне “выдаюіцемуся н многоученому мужу”.
Аднак праз дзесяць дзён Альбрэхт чамусьці адмяніў сваё першапачатковае рашэнне і паскардзіўся Гаштольду, што Скарына Кенігсберг пакінуў самавольна. I не адзін паехаў, а з яўрэем-лекарам і друкаром.
Узнікае заканамернае пытанне, а навошта яму быў друкар? Магчыма, Скарына хацеў аднавіць выдавецкую дзейнасць? У такім разе, прычым лекар?
1529 год прынёс Скарыне непрыемнасці не толькі з судовым працэсам па абароне інтарэсаў жонкі. У пачатку ліпеня ў Познані памёр яго брат Іван, які гандляваў скурамі. Справы ў Івана ішлі няблага, але засталіся і немалыя даўгі.
Скарына паспяшаўся ў Познань. I не толькі таму, што цікавіўся наследствам. Была і іншая, можа, нават больш важная прычына. Жонка Францыска ўклала значныя сродкі, дапамагаючы Івану з большым размахам разгарнуць гандлёвую дзейнасць. Цяпер гэтыя грошы трэба было спешна вярнуць.
Познаньскі суд, які разглядаў
справу, прызнаў прэтэнзіі справядлівымі. Маргарыце перадавалася ў якасці кампенсацыі расходаў 23 500 скур, а Францыску — 2500. Аднак у гэты час незадавальненне выказалі шматлікія крэдыторы Івана Скарыны. Ды і сам Францыск ужо даведаўся аб вялікіх даўгах брата. Таму цяпер не прэтэндаваў на спадчыну, разумеючы, што давядзецца вяртаць даўгі. Але каб ён стаў спадчыннікам, дабіліся крэдыторы. A паколькі Скарына даўгі не заплаціў, 5 лютага 1532 года яго арыштавалі.
У турме правёў восем месяцаў. I невядома, колькі яшчэ працягвалася б зняволенне, каб б на дапамогу не прыйшоў пляменнік Скарыны Раман, якому ўдалося дабіцца аўдыенцыі ў самога Жыгімонта Старога і даказаць яму невіноўнасць дзядзькі. Скарына не толькі быў вызвалены з турмы, а і атрымаў ад караля “імунітэт” — ахоўную грамату, паводле якой яго мог судзіць толькі каралеўскі суд.
Пасля перажытага Скарына вырашыў дабіцца справядлівасці. 17 чэрвеня 1532 года звярнуўся ў Познаньскі суд з заявай на сваіх крыўдзіцеляў, у якой запатрабаваў кампенсаваць маральныя страты, ацаніўшы іх у 6000 злотых. Сума немалая, але яна ўспрымаецца тым больш значнай, калі прыняць пад увагу, што маёмасць Івана Скарыны была ацэнена толькі ў 1997 злотых.
Невядома, чым скончылася гэтая справа, якая заняла не адзін год. Ёсць звесткі, што яна не была закрыта і ў 1535 годзе. Але ў гэтым годзе Скарына пераехаў у Прагу, згадзіўшыся на прапанову чэшскага караля Фердынанда Габсбурга заняць пасаду вучонага-батаніка ў каралеўскім садзе ў Градчанах. Там і памёр. А калі — дакладна невядома.
Адны даследчыкі сцвярджаюць, што Скарына пайшоў у вечнасць каля 1551 года. I як быццам на гэта ёсць падставы. Захаваўся дакумент, датаваны 29 снежнем 1552 года, у якім
гаворка ідзе аб спадчыне, што пакінуў садоўнік “Францыск Рус Скарына з Полацка”, а за наследствам прыехаў сын Скарыны Сімеон. Іншыя ж даследчыкі ўпэўнены, што памёр першадрукар каля 1540 года. Пры гэтым спасылаюцца на адну з пражскіх хронік, якая расказвае аб страшным пажары 1541 года. Сярод загінуўшых згадваецца і хлопчык Францыск, сын пакойнага доктара Руса. Па логіцы, у адзін час не маглі працаваць там два доктары, якія прыехалі з Русі.
Вось і атрымліваецца, што мы ведаем пра Скарыну шмат, аднак у той жа час і вельмі мала. Ды ад гэтага яго постаць становіцца яшчэ больш прывабнай, бо ў загадкавасці свая прыцягальнасць. I кожны з аўтараў у раскрыцці шматграннага вобліку першадрукара і асветніка імкнецца знайсці свае аспекты.
У гэтым лёгка ўпэўніцца, калі пазнаёміцца з раманам-эсэ Алега Лойкі “Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае” (у перакладзе на рускую мову ён выйшаў у знакамітай серыі “Жнзнь замечательных людей”) і яго аповесцю “Скарына на Градчанах”, кнігай Анатоля Клышкі “Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга” і іншымі творамі, героем якіх з’яўляецца слаўны сын слаўнага Полацка, якому вечна жыць у памяці чалавецтва. Тут да месца згадаць словы, прамоўленыя ім у прадмове да кнігі “Іоў”: “Н всякому человеку потребна честн, понеже ест зерцало жнтня нашего. Лекарство душевное. Потеха всем смутным наболей тым онн суть в бедах н немоіцах положены. Надежда нстннная постання нз мертвых н вечного жнвота (жыцця A. М.)”.
(Па старонках друку)
ФЕНОМЕН МАЎГЛІ
Што ёсць чалавек? Ці занесены ён з неабсяжных прастораў космасу, ці напраўду з’яўляецца вынікам натуральнага развіцця зямной прыроды?
Як ні дзіўна, канчатковага адказу на гэтае пытанне няма, не зважаючы на тое, што натуразнаўчыя навукі даказалі, у тым ліку пры дапамозе выкапнёвых рэшткаў дагістарычных людзей, што чалавек разумны (Homo sapiens) з’явіўся на Зямлі як генетычна замацаваны завяршальны этап развіцця жывой матэрыі.
Але чаму тады людзі, якія ў дзіцячым узросце трапляюць да дзікіх жывёл, у далейшым не праяўляюць усіх тых якасцей,
якімі валодае сярод жывых істот выключна чалавек, а менавіта здольнасці прадбачыць і ўмення абстрактна мысліць?
Яшчэ шведскі сістэматык Карл Лінэй меркаваў, што на Зямлі існуюць два падвіды чалавека: уласна Homo sapiens — чалавек разумны і Homo sapiens ferns, што значыць, чалавек разумны здзічэлы.
Гістарычныя паданні многіх народаў указваюць на выпадкі таго, як дзікія жывёлы гадавалі чалавечых немаўлят. Варта толькі ўспомніць легендарных заснавальнікаў Рыма Ромула і Рэма. Але з развіццём чалавеказнаўчых дысцыплін даследчыкі пачалі лічыць, што такія
гісторыі не маглі мець пад сабой больш-менш сур’ёзных рэалій і з’яўляюцца адно толькі плёнам людской фантазіі. Сцвердзілася меркаванне, што знойдзеныя ў лесе здзічэлыя дзеці, якія па розных прычынах апынуліся па-за доглядам і ўвагай людзей, незваротна страчваюць здольнасці да мовы, да мыслення, і развіццё іхняй псіхікі фіксуецца на пэўным недасканалым узроўні. Гэтыя страты кампенсуюцца новымі якасцямі. Скажам, сямігадовы хлопчык з выключным здароўем, якога знайшлі ў афрыканскай рэспубліцы Бурундзі ў малпавым статку ў 1973 годзе, мог бачыць у цемры, цудоўна лазіў па дрэвах і меў выключны нюх. Тое ж адбывалася і з хлопчыкам, выяўленым паляўнічымі ў гэтым жа годзе сярод малпаў на Цэйлоне.