Эўрыка 2001

Эўрыка

2001
Выдавец: Юнацтва
Памер: 103с.
Мінск 2001
34.22 МБ
ўнены, што прырода дала людзям лекі
ў прыгатаваным выглядзе. Неабходна толькі выбраць нейкую частку расліны (корань, сцябло, лісце, кветкі або плады), якінебудзь орган ці тканку жывёліны або мінерал і можна адразу выкарыстоўваць іх для лячэння. Але ўжо ў той час было заўважана, што ўсім лекам уласціва двайное дзеянне: калі ў адных выпадках яны добрыя, то ў другіх адмоўна ўздзейнічаюць на чалавека. Таму да лекаў сталі ставіцца як да атруты і выкарыстоўваць іх толькі калі яны вельмі неабходныя. Відаць, тады і з’явілася выслоўе, што ўсе лекі — атрута.
Хоць лекі — атрута, іншы раз, хочаш не хочаш, даводзілася лячыцца. Зразумела, што ўжываць якую-небудзь расліну неперапрацаванай было не вельмі зручна. Тым больш што даводзілася есці яе дужа многа (не менш чым цэбар або нават бочку) і доўга (пакуль не паправішся). Да таго ж звычайна гэтыя лекі былі дужа нясмачныя, горкія. 3 гэтай прычыны людзі імкнуліся зменшыць лекавыя
сродкі ў аб’ёме, зрабіць іх болып прыдатнымі для ўжывання. Ды і не шкодзіла нарыхтаваць іх. Бо не кожны з неабходных сродкаў бывае пад рукой. А зімой наогул здабыць расліну ў натуральным выглядзе было амаль немагчыма. Карысныя расліны высушвалі, змяльчалі, расціралі ў муку. Так іх было болып зручна з’яднаць разам са звычнай ежай.
Для прыгатавання лекаў людзі выкарыстоўвалі тыя ж прыстасаванні, што і для гатавання ежы — цёрку, ступку з таўкачыкам, сіта. 3 той пары паступова гэтыя кухонныя прылады сталі звычайнымі рэчамі кожнага лекара, а потым і кожнай аптэкі. Імі карыстаюцца і зараз ва ўсіх аптэках, нават з найноўшым абсталяваннем.
Тут варта нагадаць, што елі звычайныя старажытныя людзі.
Егіпцяне варылі сабе бабы, гарох, чачавіцу, якія запраўлялі цыбуляй, часнаком, парэем і алеем. Многа елі пшанічнага і ячменнага хлеба, які выпякалі
6. Эўрыка.
юндму ЭРУДЫТУ
з прэснага цеста, таму хлеб быў цвёрдым і сухім, а таксама ўжывалі праснакі і ласаваліся пернікамі. Звычайнымі для іх ужытку былі дыні, салаты, гуркі і радыс, а таксама фінікі, фігі, арэхі і гранаты.
Жыхары Месапатаміі (Блізкі Усход) з пшаніцы і ячменю гатавалі поліўкі, кашы і праснакі. Цвёрдыя прэсныя праснакі пяклі з мукі, замешанай на алеі і мёдзе. Розныя фрукты, у тым ліку вішні, абрыкосы і персікі, таксама былі ў іх штодзённым ужытку.
Грэкі аддавалі перавагу розным заціркам і поліўкам з фасолі або бабоў, а таксама кашам. Адну з каш, якая называлася маза, гатавалі з мукі, мёда, солі, алею і вады, другую кашу, пад назвай турон, — з мукі, цвёрдага сыру і мёда. Многія прадукты, напрыклад рыбу, перад гатаваннем пасыпалі ячменнай мукой. Акрамя рыбы яны часта ўжывалі розныя сыры і малако, якое разбаўлялі вадой, як і віно. Разбаўленае віно і ячменную ваду грэкі пілі так, як мы
п’ем гарбату. Натуральна, што звычайнымі для іх былі яблыкі, грушы, слівы, гранаты і міндаль.
Ежа рымскіх земляробаў была амаль такой жа. Звычайна яны елі пульту — густую, добра пасоленую зацірку з пшанічна-ячменнай або бабовай мукі, якую прыпраўлялі часнаком. Плоскі цвёрды хлеб, які выпякаўся на вуглях, перад ежай звычайна размачвалі ў малацэ. Спажывалі таксама сыр, мёд, аліўкавы алей, вішні, персікі і абрыкосы.
Калі даводзілася захварэць і трэба было лячыцца, людзі дабаўлялі ва ўсе свае стравы змельчаныя лекавыя сродкі, іншы раз у большай ступені аздабляючы ежу з лекамі мёдам або фруктамі. Або змешвалі парашкі з раслін, залоз жывёл ці з розных мінералаў з алеем, тлушчам жывёл, смалой ці з іншымі ліпкімі сокамі раслін і нават з глінай, граззю, каб потым гэтымі сумесямі змазаць пашкоджаную скуру. Бывала, што яны проста прыкладвалі неапрацаваныя расліны ці
іншыя лекавыя сродкі (соль, жоўць, тлушч, кроў, малако жывёл, мёд, воск і іншыя) да балючага месца і прывязвалі да цела.
Гэта і былі першыя лекавыя формы, якія вядомы сучасным людзям.
У ПОШУКАХ УНІВЕРСАЛЬНАГА ЛЯКАРСТВА, АБО ГІСТОРЫІ НЕКАТОРЫХ ПАНАЦЭЙ
Ва ўсе эпохі, асабліва ў Сярэднявечча, людзі настойліва і заўзята вышуквалі сродак, якім можна было б вылечыць усе хваробы. Такі жаданы сродак па імені грэчаскай багіні Панакіі (што значыць — усё вылечвае) пазней сталі называць панацэяй. Бадай не было ніводнай расліны, ніводнага каменя (у тым ліку каштоўнага), ніводнай вадкасці, якія б людзі не скарысталі для стварэння такога сродку. 3 гэтай мэтай яны змешвалі розныя рэчывы і сродкі (не толькі лекавыя) у
розных суадносінах і ўздзейнічалі на іх самымі неверагоднымі спосабамі. Здаецца, у Еўропе не было ніводнага палаца або замка, у якім бы дзень і ноч нешта не кіпяцілі, палілі, ціснулі, пераціралі ці выкручвалі, каб толькі стварыць ці атрымаць “жыццёвы бальзам” або “эліксір даўгалецця” — тую самую жаданую панацэю.
Яшчэ да нашай эры цар Мітрыдат VI зрабіў нейкія лекі, якія па яго імені называліся мітрыдацыўм.
У першым стагоддзі нашай эры ўрач імператара Нерона Андрамах з мэтай стварыць сродак ад змяіных укусаў дадаў да мітрыдацыўма мяса змяі ( у той час лічылася, што самае лепшае проціяддзе ад укусу змяі гэта яе ж мяса), а таксама смалістыя рэчывы і мноства іншых кампанентаў. 3 таго часу новае лякарства стала насіць імя яго стваральніка — тэрыака Андрамахі.
Праз якіх-небудзь сто гадоў у рэцэпце славутага рымскага ўрача Галена тэрыака ўжо скла-
далася з больш чым 60 інгрэдыентаў (рэчываў). Пры вырабе тэрыакі трэба было пасля далучэння кожнага новага кампанента вытрымаць сумесь некалькі месяцаў і толькі потым яе змяльчаць. А прымаць тэрыаку дазвалялі толькі праз паўгода пасля прыгатавання.
Нягледзячы на велізарную дарагавізну, у сярэднія вякі тэрыака, асабліва венецыянская, карысталася вялікім попытам. Але ў кожнай краіне рабілі сваю тэрыаку, якая чым-небудзь адрознівалася ад іншаземных. A несумленныя аптэкары не прамінулі такім чынам “пагрэць рукі” і набіць кішэні грашыма.
Як ні падтрымлівалі такія людзі ажыятаж вакол тэрыакі, якой таямнічасцю яе не ахутвалі, але нават людзі далёкія ад медыцыны сталі разумець, што карысць тэрыакі штучна завышаецца. Адзін англійскі пісьменнік у XVIII стагоддзі нават назваў тэрыаку “кучай аптэчнага смецця”. У хуткім часе другі англічанін, ужо ўрач, у трактаце “Антытэрыака” па-
ведаміў насельніцтву сваёй краіны, што тэрыака — “гэта мешаніна з несумяшчальных траваў”. Аказалася, што акрамя опію ў тэрыацы няма ніводнага дзейснага рэчыва. У лепшым выпадку яны бескарысныя для чалавека.
Але ў Францыі тэрыаку працягвалі выкарыстоўваць яшчэ 120 гадоў. Толькі ў пачатку XX стагоддзя тэрыака канчаткова “пакінула арэну гісторыі”.
У пачатку XIX стагоддзя з опію былі вылучаны марфін, a потым і мноства іншых наркатычных сродкаў. He адразу ўрачы і фармаколагі змаглі зразумець, што ад дзеяння гэтых прэпаратаў болып шкоды, чым карысьці. Бо, змяншаючы пакуты людзей, яны спрыялі ўзнікненню наркаманіі.
У часы ранняга Рэнесанса многія ўрачы былі і першымі хімікамі. Яны пачалі выкарыстоўваць для лячэння розныя рэчывы ў чыстым выглядзе. Так славуты швейцарскі ўрач і хімік Парацэльс лячыў сіфіліс (ім хварэла насельніцтва амаль
паловы Еўропы) і скураныя хваробы металічнай ртуццю і серай. Вынікі лячэння, якое праводзіў Парацэльс, настолькі ўсіх уразілі, што ртуць вельмі хутка прызналі панацэяй.
I ў нашыя дні розныя злучэнні ртуці выкарыстоўваюць для лячэння многіх хвароб і парушэнняў здароўя. Але паглядзіце, з якой перасцярогай выдаляюць рэшткі металічнай ртуці, калі яна дзе-небудзь незнарок разальецца.
Бадай толькі жэньшэнь, які з даўніны лічыўся панацэяй, да нашага часу збярог за сабой славу аднаго з найлепшых танізуючых і падбадзёрваючых сродкаў. Але не больш таго.
УДАСКАНАЛЕННЕ ЛЕКАЎ
Яшчэ ў часы Ппакрата лекары ўпэўніліся, што на хворага дзейнічае не ўсё лякарства, a звычайна толькі невялікая яго доля. Астатнія часткі лякарства або зусім непатрэбныя хвора-
му (так званыя баластныя рэчывы), або відавочна шкодныя для яго. Стала зразумела, што трэба неяк выдаляць баластныя і шкодныя рэчывы з лекавага сродку, каб ад яго ўжывання хвораму была толькі карысць. Высветлілася, што лягчэй і лепш выцягваць гаючыя рэчывы, таму што ў любой расліне іх намнога меней, чым баластных і атрутных.
Прайшло амаль чатыры стагоддзі пасля смерці Гіпакрата, пакуль другі знакаміты медык старажытнасці рымскі ўрач Гален паведаміў пра скарыстанне адвараў, настояў, раствораў і мікстур (сумесі гэтых лекавых форм) для лячэння розных хвароб. Пазней гэтыя лекі назвалі галенавымі прэпаратамі. Яны і зараз шырока выкарыстоўваюцца для лячэння. Відаць, кожнаму знаёмы такія мікстуры, як алтэйка, ці тэрмопсіс, якімі даводзілася лячыцца ад кашлю. Шкада толькі, што яны, як і ўсе адвары, настоі і мікстуры, вельмі хутка (праз два-тры дні пасля прыгатавання) псуюцца, а хво-
ры вымушаны іх піць дужа многа.
Алхімікі — нястомныя шукальнікі і стваральнікі панацэяў — ні “жыццёвага эліксіру”, ні “бальзаму даўгалецця” за ўсе вякі так і не знайшлі і не стварылі. Затое ў выніку іх намаганняў з’явіліся выдатныя Ha­noi, на якія вялікі попыт і зараз (напрыклад, “Рыжскі бальзам”). Галоўнае, што гэтыя заўзятыя вынаходнікі Сярэднявечча сёе-тое для медыцыны зрабілі: шляхам перагонкі, асаджэння, крысталізацыі, фільтравання і іншымі спосабамі, якія яны ж вынайшлі і ўдасканалілі, вылучылі некаторыя мінеральныя дзейсныя рэчывы ў чыстым выглядзе, атрымалі спірт, эфіры, сканструявалі прынады для штучнага атрымання рэчываў, значна развілі і палепшылі млынарскую справу.
Ужо ў перыяд ранняга Рэнесанса славуты швейцарскі ўрач і хімік Парацэльс выкарыстаў спірт для прыгатавання розных настояў.
У настойках гаючыя рэчывы
таксама знаходзяцца не ў чыстым выглядзе (як высветлілася потым, у многіх настойках іх не больш 1-2%). Але лекі стала больш зручна захоўваць (у невялікім посудзе і не дні, a месяцы) і прымаць іх — кроплямі, а не жменямі і кубкамі, як раней. Магчыма тады і з’явіліся вельмі папулярная сёння настойка валер’яны і кроплі дацкага караля, зараз больш вядомыя як грудны эліксір.
Дзякуючы алхімікам палепшыліся і так званыя сухія формы лекаў. Каб палячыцца, зараз ужо не трэба было паўдня грызці чэрствы прэсны праснак велічынёй з далонь, шчодра запраўлены адносна вялікімі кавалкамі якой-небудзь горкай расліны. Бо тая ж самая горкая расліна, дробна змолатая, была ў адносна невялікай мяккай аладцы, часта падсалоджанай ці араматызаванай, асабліва калі прызначалася дзіцяці.
Тады наогул было створана вельмі многа лекавых сродкаў. Часта хворых лячылі