Выдавец: Юнацтва
Памер: 103с.
Мінск 2001
Выключнай здольнасцю пераносіць холад, а таксама зайздросным уменнем арыентавацца валодаў хлоггчык, якога знайшлі ў Кітайскім Тыбеце манахі аднаго будысцкага манастыра.
Знайдышу на выгляд было гадоў пяць, быў ён голы, перамяшчаўся на кукішках, ежу з рук не прымаў, са страваў перавагу аддаваў сырому мясу.
Пасля таго як хлопчыка забралі ў манастыр, вартаўнікі заўважылі, што да манастырскай сцяны некалькі разоў прыбягала ваўчыца, мабыць, спадзяючыся адшукаць сваё, як яна лічыла, згубленае ці адабранае ў яе людзьмі дзіцяня.
Цікава, што калі хлопчык з-за недагляду манастырскіх служкаў уцякаў у лес, ён ажываў, рабіўся рухавым, а калі яго зноў вярталі да людзей, паглыбляўся ў нэндзу.
Яшчэ болып яскравае сведчанне існавання Homo sapiens ferns прыводзяць індыйскія вучоныя. Так, у пасяленні Міднапур у воўчай нары былі знойдзены дзве дзяўчынкі: паўтара і васьмі гадоў. Дзеці нічым не адрозніваліся ў паводзінах ад ваўчанят: гірчэлі, аскірваліся, грызлі косткі і г. д. Меншая дзяўчынка адразу памерла, a вось старэйшую ўдалося пры-
вучыць да людской ежы, і яна, як і ў выпадку з тыбецкім хлопчыкам, вывучыла некалькі слоў.
У 1996 годзе інфармацыйныя агенцтвы паведамілі пра сенсацыю: у ваколіцы вёскі Сіл на Вугоршчыне, у разбураным доме служба сацыяльнай дапамогі выявіла сярод дварнякоў маленькага хлопчыка. Ён толькі знешне быў падобны на чалавека, а паводзіў сябе як сапраўднае сабачаня: поўзаў на чатырох канечнасцях, ваду хлябтаў, ежу заглытваў, спаў у куточку, згарнуўшыся ў клубок, і гірчэў на чужых. Выявілася, што гэта сын сям’і Берсі, бежанцаў з Югаславіі, якія ўцяклі ад вайны. Бацька хлопчыка знік, a звар’яцелая маці выпхнула малое на вуліцу, дзе бегалі сабакі.
Дактары, якія агледзелі дзіця, былі вельмі здзіўлены тым, што хлопчык не замерз узімку.
Гэтая дзікая гісторыя здарылася ў цывілізаваны век і менавіта яна прымушае прызнаць, што праблема Маўглі актуальная і ў эпоху камп’ютэраў і касмічных палётаў.
Такім чынам, існуюць некалькі бясспрэчна задакументаваных выпадкаў выходжвання звярамі (мядзведзямі, ваўкамі, малпамі) людскіх дзяцей. Гэтай з’явай выдатна скарыстаўся англійскі пісьменнік Рэдзьярд Кіплінг, і пасля ягонага вядомага твора з’яву назвалі “феноменам Маўглі”.
Такім чынам, можна зрабіць выснову, што тая псіхічная энергія, накіраваная ў звычайных людзей на засваенне мовы, развіццё здольнасці абстрактна мысліць, у выпадку са здзічэлымі прадстаўнікамі чалавечага роду выдаткоўваецца на абуджэнне і абвастрэнне работы тых органаў пачуццяў, якія найбольш патрэбныя ў экстрымальных сітуацыях.
хлопчык,
ЯКІ БАЧЫЦЬ СКРОЗЬ СЦЕНЫ
На першы погляд, пацігадовы Дзімка нічым не адрозніваецца ад сваіх сяброў — такі ж вясёлы, гарэзлівы.
Але гэта толькі на першы погляд. Справа ў тым, што хлопчык валодае вельмі незвычайнай здольнасцю: бачыць прадметы нават скрозь сцены. He верыце? Зрэшты, яго бацькі спачатку гэтаму таксама не верылі, мяркуючы, што такое можа быць толькі ў фантастычных фільмах ды раманах. Але... Увогуле, здольнасць сына бачыць прадметы за сценкамі халадзільніка ці шафы бацькі ўпершыню заўважылі, калі яму было яшчэ толькі крыху больш за два гады. Якраз набліжаўся Новы год, і тата з мамай купілі Дзімку цацачную машынку, якую паклалі ў шафу, спадзеючыся, што сын туды не палезе, і на Новы год яму яе “падорыць” Дзед Мароз. Дарма! Двухгадоваму хлапчуку і лезці ў шафу не трэба было! Ён спыніўся ля яе і радасна ўсклікнуў: “Ой, мама, а гэтую машынку купілі мне?!”
Хутка надарылася яшчэ адна магчымасць праверыць незвычайныя здольнасці Дзімкі. Неяк хросная купіла яму адразу сем кіндэр-сюрпрызаў. Куды іх
толькі не хавалі, пакуль хлопчыка не было дома, — у скрынкі сталоў, у тумбачкі... Адзін нават засунулі ў халадзільнік, абклаўшы яго з усіх бакоў прадуктамі — сырам, каўбасой. Шэсць “сюрпрызаў” Дзімка знайшоў адразу, сёмы сапраўды давялосятакі пашукаць. Нарэшце хлапчук спыніўся ля халадзільніка і спытаў: “А гэты таксама мне?”
He на жарт перапалоханыя бацькі павялі сына на абследаванне. Доктар правеў эхаскапію мозга, пасля чаго зрабіў выснову, што ў дзіцяці павышаныя экстрасэнсарныя здольнасці. Гэта крыху супакоіла бацькоў, і ўсё ж яны імкнуцца асабліва не афішаваць здольнасці свайго сына. Вырасце, сам вырашыць, якім чынам іх выкарыстоўваць. Сустракаючыся з журналістамі, ад якіх цяжка што-небудзь схаваць, бацькі просяць не ўзгадваць Дзімава прозвішча і не дазваляюць яго фатаграфаваць.
Цікава, сам хлапчук пакуль перакананы, што ўсе людзі бачаць так, як і ён.
ПРАЧНУЦЦА РАНІЦАЙ I ЗАГАВАРЫЦЬ
НА ЧУЖОЙ МОВЕ
Вывучэнне замежнай мовы далёка не кожнаму школьніку даецца лёгка. Праўда, лічыцца, што ў сталым узросце вывучыць яе яшчэ цяжэй. Зрэшты, бываюць і выключэнні, і нават даволі незвычайныя.
Так, напрыклад, адна 50-гадовая ўражэнка Шатландыі неяк, прачнуўшыся раніцай, нечакана для сябе адкрыла, што пачала размаўляць на роднай мове, але... з паўднёваафрыканскім акцэнтам. Усё б нічога, калі б яна хоць аднойчы была ў Паўднёвай Афрыцы!
Зрэшты, гэта адзін з апошніх па часе, але не самы незвычайны выпадак. Медыцынай зафіксаваны дванаццаць “моўных пераўвасабленняў”, якія атрымалі назву “сіндром замежнага акцэнту”. Напрыклад, адзін брытанец аднойчы нечакана для самога сябе пачаў размаўляць па-мексіканску, нейкі амерыканец раптам загаварыў па-
кітайску, а чэх — па-польску і г. д.
Амерыканскі псіхолаг Софі Скот, заняўшыся вывучэннем гэтай з’явы, заўважыў, што ўсе ахвяры “сіндрому замежнага акцэнту” перанеслі інсульт у левай пярэдняй частцы мозга — менавіта яна кантралюе механізм мовы.
Цікава, што той жа шатландцы, каб пазбавіцца ад непажаданага акцэнту, цяпер трэба ... трапіць у якую-небудзь стрэсавую сітуацыю. Між іншым, калі пасля той злашчаснай ночы яна, адчуваючы слабасць і галаўны боль, вырашыла паказацца дактарам, тыя паставілі дыягназ: інсульт у лёгкай форме, які жанчына, верагодна, перанесла ў сне.
МУЗЫКАНТЫ-
ВУНДЭРКІНДЫ
Калі вы марыце стаць славутым кампазітарам, а выкладчыкі музыкі лічаць, што ў вас няма таленту, не адчайвайцеся. Рудольф Кюдзінгер, які 3 га-
ды вучыў Пятра Чайкоўскага іграць на фартэпіяна, таксама быў перакананы, што ў юнака няма асаблівых музычных здольнасцей. “Іграе, праўда, ён някепска”,— гаварыў Кюдзінгер,— але ж яму ўжо 20 гадоў! Пачынаць музычную кар’еру ў такім узросце позна!”
Дзеля справядлівасці адзначым, што Пятра Ільіча, сапраўды, да вундэркіндаў аднесці было надзвычай цяжка. У свае 15 гадоў ён нічога не чуў ні пра Баха, ні пра Шумана. У семнаццацігадовым узросце напісаў раманс, але вельмі недасканалы па сваіх мастацкіх якасцях, ды і ў 25 гадоў, закончыўшы кансерваторыю, яшчэ не стварыў ніводнага сур’ёзнага твора.
Зрэшты, не ўсе кампазітары станавіліся славутасцямі пасля дваццацігадовага ўзросту.
Цудоўны італьянскі кампазітар Вінчэнца Беліні сваю першую кампазіцыю напісаў у шасцігадовым узросце. He менш славуты венгерскі кампазітар і піяніст Феранц Ліст канцэрціраваў ужо з дзевяцігадовага ўзросту. Французскі кампазітар і піяніст Каміль Сен-Санс іграў на раялі ўжо ў 2,5 гады. Расійскі музыкант Аляксандр Пракоф’еў у дзевяцігадовым узросце напісаў оперу, а яго суайчыннік Сяргей Рахманінаў — ужо вучыўся ў кансерваторыі.
Гаворачы пра музыкантаўвундэркіндаў, вядомаж, нельга не згадаць пра славутага аўстрыйскага кампазітара Вольфганга Амадэя Моцарта, якога бацька з шасцігадовага ўзросту вазіў па Еўропе, і канцэрты юнага музыканта праходзілі з вялікім поспехам.
КНІГІ
-Й
Алесь НАВАРЫЧ, пісьменнік
ДЗЕНЬ ЦЕПЛАГА АЛЯКСЕЯ Феналагічны эцюд
За многія гады назіранняў фенолагі заўважылі, што сярэднядзённая тэмпература перасягае нулявую рысу пасля дваццатага сакавіка. Уночы яшчэ можа быць мароз да трох, пяці і нават дзесяці градусаў, а вось ужо днём тэмпература такая ж, але са знакам плюс, і нават вышэйшая. У апошняй дэкадзе першага вясенняга месяца актыўна растае снег і да пачатку красавіка ў паўднёвых раёнах Беларусі застаецца толькі ў лясах дзе-небудзь пад густой ялінай.
I ёсць такі дзень у гадавым календары, калі свеціць яснае сонейка, ціха, ветру няма, спя-
ваюць першыя птушкі, а з-пад карчоў, з глыбокіх нораў на сугрэтую сонцам веснавую зямлю выпаўзаюць вужы і жабы. Гэта і ёсць Дзень цёплага Аляксея. Выпадае ён з году ў год на трыццаць першага сакавіка.
Раней, у даўніну, у гэты дзень адзначалася паганскае Свята гадаў, таму што напраўду ў гэты дзень прырода ажывала, з’яўляліся на свет, як ужо гаварылася, вужы і жабы, спявалі птушкі, лёталі першыя лімонна-жоўтага колеру мятлушкі, якія так і называюцца — лімонніцы.
He ведаў я ні пра Дзень цёплага Аляксея, ні пра Свята га-
4. Эўрыка.
даў. Ішоў роднымі палямі і лугавінамі, радуючыся светламу ціхаму дню, і ўвайшоў праз малады, бэзавага колеру алешнік у стары альховы лес. Вольхі, і чорныя, і шэрыя, высока падымалі свае стромкія ствалы да неба. Звінелі птушыныя галасы, бязладна пырхалі быццам сп’янелыя ад свежага веснавога паветра лімонніцы.
Выйшаў на ўзлесак і сеў спачываць, з’есці скібку хлеба на сонечным сугрэве недалёка каля свежага бярозавага пянька. Бярозу спілавалі яшчэ зімой, пень пакрыўся шумам крэмавага колеру ад забрадзелага бярозавага соку, каля якога шчыравалі чорна-пярэстыя лясныя мухі.
Раптам пачуў дзіўны гук: быццам нехта цягнуў дрот па леташняй падсохлай лістоце.
Глянуў — вуж паўзе. Падалося мне гэта неверагодным. Як, яшчэ ў цяньку бачыў снег, яшчэ крыгі на балацявіне не расталі, а тут вужы прачнуліся? I адразу ўспомнілася дата — трыццаць першага сакавіка.
He паспела згаснуць здзіўленне, як зноў чую гэткі ж шархоткі гук і зноў бачу вужа. Ды не таго самага, бо першы быў з ярчэйшымі плямкамівушкамі, а іншага. Меншага, і з бледнымі, амаль белымі плямкамі.
Але ўявіце маё здзіўленне, калі праз хвілін з дзесяць недалёка ад мяне прапоўз трэці вуж — сапраўдны вужака, бо быў метра паўтара даўжынёю. Вуж рухаўся вельмі марудна, быў увесь у пяску, мабыць, толькі што выпаўз з якой нары і яшчэ не ўгрэўся як след.
Я зноў успомніў, які сёння дзень і падумаў, што, магчыма, недалёка ад таго месца, дзе я сядзеў, знаходзіцца вужоўня — месца, дзе вужы зімуюць. Так і ўявілася, што пяць, a то і шэсць месяцаў вужы ляжаць пад якім карчом, сплёўшыся хвастамі ў клубок, з заплюшчанымі вачамі, з застылымі цельцамі.