Эўрыка 2001

Эўрыка

2001
Выдавец: Юнацтва
Памер: 103с.
Мінск 2001
34.22 МБ
аў радкі з цудоўнага верша Максіма Багдановіча “Слуцкія ткачыхі”. У паэта ёсць яшчэ адзін твор, які таксама тут варта ўспомніць. Называецца ён “Апокрыф”. Паводле легенды, Ісус Хрыстос, ідучы палявой дарогай, так вучыў сваіх спадарожнікаў Пятра і Паўла:
“Я ж гавару вам: добра быць коласам, але шчаслівы той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?”
Калісьці згодна старадаўніх знахарскіх зельнікаў з пялёсткаў васількоў гатавалі адвар, які дапамагаў пры хваробе вачэй. Асабліва гэтыя лекі, напэўна, карысныя тым, хто не заўважае і не шануе Хараство.
РАМОНКІ
Яны нібы дзяўчаткі-дашкаляткі. Белыя тварыкі, сонечныя ўсмешкі. Зірнеш на іх — і сам павесялееш. Нават у шэры пахмурны дзень.
А хто з нас, хоць аднойчы, не спрабаваў гадаць на рамонкавых пялёстках? Помніце шэпт свой, падобны на замову: “Любіць — не любіць, збудзецца — не збудзецца...”
I калі першы рамонак засмуціў вас — не бяда. Затое астатнія абавязкова развеюць прыкрыя сумненні. Галоўнае — цярпенне, і мары спраўдзяцца.
Рамонкі, як і васількі, — любімыя кветкі нашага народа. Асабліва цудоўна яны глядзяцца разам, сабраныя ў букет палявых красак. Прыгажосць — не адвесці вачэй.
Цяпер давайце больш уважліва прыгледзімся да рамонкавай сямейкі. Яе дзеці падобныя паміж сабой, але не аднолькавыя.
Найбольш распаўсюджаны з іх — рамонак аптэчны ці лекавы. 3 далёкай старажытнасці людзям вядома яго гаючая ўласцівасць. Напрыклад, хочаце мець здаровыя, залацістага колеру валасы — мыйце раз у тыдзень рамонкавым адварам. Рамонак лекавы валодае моц-
ным своеасаблівым пахам, яго лісце быццам пасечана на мноства дробных лісцікаў. I яшчэ адна важная адметнасць: калі акуратна парэзаць кветкавы кошычак аптэчнага рамонка, дык усярэдзіне ён будзе пусты.
Чаму я звяртаю ўвагу на такія, здавалася б, “дробязі”? Бо на рамонак аптэчны падобныя яго браты — рамонак пахучы і рамонак непахучы, дарэчы, таксама карысныя раслінкі. А яшчэ ёсць рамонак-нівянік — уладар лугоў, узлескаў і лясных палянаў. У адрозненне ад аптэчнага рамонка яго лісцікі цэлыя, прадаўгавата-зу бчатыя.
Словам, пазнаёмцеся з рамонкамі бліжэй, каб не памыліцца, збіраючы гербарый ці зялёную аптэчку. Ну, а самыя прыгожыя рамонкі цвітуць на дзіцячых малюнках. Я не сумняваюся: любое мастацкае журы са мной пагодзіцца.
ЗВАНОЧКІ
На пачатку лета некрануты касою луг — нібыта казачнае царства кветак. Якіх толькі красак тут няма! Аж вочы разбягаюцца ад іх святочнага карагода.
Вунь усміхаюцца рамонкінівянікі. Побач з імі, як малодшыя браты, стаяць лугавыя васількі з ліловымі пялёсткамі. Здалёку мільгацяць чырвонымі іскрынкамі смолкі. А каля белай і ружовай канюшыны танцуюць нястомныя матылькі і пчолы.
...Раптам аднекуль з лясной паляны шугануў на лёгкіх крылах вецер-ветравей. I такой дыхнуў салодкай прахалодай, што ўсе да адной кветкі яму дружна пакланіліся. А над раздольным чэрвеньскім лугам паплыў ледзь чутны срэбраны перазвон.
Міжволі азірнешся вакол сябе, каб убачыць наяве дзівосны аркестр. Ён жа зусім побач — проста перад табою. Вунь рассы-
паўся ў густым травастоі фіялетавымі кропелькамі.
Званочкі, мілыя званочкі! Нікому не злічыць, колькі прысвечана вам цудоўных паэтычных радкоў і нацюрмортаў славутых жывапісаў. Бо вы — шчаслівая ўсмешка такога кароткага лецейка.
Часцей за ўсё на нашых беларускіх лугах сустракаецца званочак раскідзісты. Чаму называецца ён раскідзістым? A таму, што яго сцябліна з дробнымі галінкамі сапраўды раскідваецца ў бакі, трымаючы на сабе адразу некалькі кветак. Дарэчы, сама сцябліна вельмі кволая, да сонца яна цягнецца з дапамогай іншых раслін. Таму, дзякуючы дружнаму сяброўскаму карагоду, званочкам не страшны моцныя парывы ветру і буйныя дажджавыя кроплі. У сваю чаргу яны падчас непагоды ці халоднай ноччу служаць надзейным прытулкам для ўсялякіх малых казюркаў.
Шкада, цвітуць званочкі нядоўга. Праз некалькі дзён замест фіялетавых кубачкаў з’яў-
ляецца зграбная каробачка, адкуль потым і разляціцца па лузе насенне новых званочкаў. I хочацца верыць, што аніколі не змоўкне іх мілагучны зладжаны аркестр.
ПІЖМА
Напэўна, хтосьці скажа, што гэта звычайная, нічым не адметная расліна. I сапраўды, асаблівай прыгажосцю яна не вызначаецца. Увышыню расце да аднаго метра, лісце — пёрыстарассечанае, як прынята пісаць у навукоўцаў. Кветкавыя кошычкі, сабраныя на самым версе ў суквецці, здалёк нагадваюць рабінавыя гронкі. Мабыць, таму і называюць піжму ў некаторых мясцовасцях яшчэ дзікаю рабінаю. Ярка-жоўтыя ці аранжавыя піжмавыя гронкі часта сустракаюцца ў ліпеніжніўні абапал дарог і чыгуначнага палатна, на лугах і пустках. Калі я бачу, што ўжо зацвіла піжма, дык з жалем думаю: вось і прамільгнула палова
5.	Эўрыка.
'ГІІМГМЬ
лецейка, на парозе цётка восень...
Для большасці гараджан дзікая рабінка — знаёмая незнаёмка, ледзь не сваячка пустазелля. Вядома, хто так думае, памыляецца. Мне ж з маленства помніцца: няма лепшага сродку, каб пазбавіцца ад усякіх дробных насякомых-шкоднікаў: молі, камароў, даўно забытых блох... Ёсць звесткі, што ў даўніну пахучаю піжмаю абкладвалі свежае мяса, каб да яго не ліплі мухі і яно не псавалася. Цяпер, канечне, патрэба ў тым адпала. Халадзільнік працуе ў любую спякоту. А калі раптам сапсуецца ці адключыцца электрычнасць?
Сучасная медыцына не адмовілася ад паслугаў піжмы, з яе дапамогай дактары імкнуцца пазбавіць людзей ад жоўцекамянёвых і многіх іншых цяжкіх хваробаў. Сярод прачытаных мною рэцэптаў раю запомніць наступны. Зрабіце настойку з 10 грамаў сушанай піжмы на шклянку вады. I ўжывайце час ад часу. Няма лепша-
га сродку для паляпшэння работы сэрца. Ну, а каб менш звяртацца да розных рэцэптаў, трэба часцей вандраваць пешкі па роднай зямлі і жыць з дабром і лагодай у сэрцы.
ДЗІВАСІЛ
У маім пакоі, побач з пісьмовым сталом, вісіць нацюрморт. Я атрымаў яго ў падарунак ад сябра-мастака, які нарадзіўся і вырас каля славутай Белавежскай пушчы. На палатне — вялікі букет, пастаўлены ў колішні гліняны збанок. Такія збанкі цяпер сустракаюцца хіба ў музейных залах. Букет сабраны таксама незвычайны: толькі з буйных жоўтых кветак дзівасілу, падобных на ўсмешлівыя сонейкі, ды званочкаў, рассыпаных кроплямі блакіту.
Я люблю глядзець на гэты нацюрморт. Асабліва змрочным восеньскім днём ці доўгім зімовым вечарам, калі за вокнамі скуголіць завіруха. Часам вярнуся дамоў, прыгнечаны няўда-
чаю або нейкаю крыўдаю, і каб супакоіцца, вазьму ў рукі добрую кнігу, падніму вочы на сябраў падарунак... I адразу прыпомніцца штосьці харошае. Напрыклад, як летась, у канцы ліпеня, мы з дачкой Веркай былі на Віцебшчыне і абследвалі старадаўняе гарадзішча на беразе цудоўнага возера Вурода. А над намі танцавалі прыгажуны махаоны. I мне пашанцавала аднаго сфатаграфаваць! Матылёк прысеў на кветку дзівасілу, каб адпачыць і заадно падсілкавацца. Прысеў на імгненне, але назаўсёды застаўся ў маёй памяці і на фотаздымку.
Дзівасіл — лекавая расліна, як кажуць, сама назва за сябе
гаворыць. Ён валодае моцнай гаючай сілай. Нават не адной, a дзевяццю, прынамсі, так сцвярджаюць народныя лекарызельнікі. Настоены адвар з дзівасілу дапамагае пры захворваннях горла і жывата, таму яго карані абавязкова прадаюцца ў аптэках. Часам я заходжу туды, спыняюся каля вітрыны з аптэчнымі зборамі раслін. Спрабую запомніць іх лацінскія назвы, прагна ўдыхаючы знаёмы з маленства гаркавы пах.
Паблізу ад горада цяпер ужо не трапіш у дзівосную Краіну разнатраўя. I страшна падумаць, што канчаткова наступіла эра асфальтавага дзяцінства.
Генадзь ШЭРШАНЬ, урач
ЧАМУ ЛЕКІ ТАКІЯ РОЗНЫЯ
...Вечарам Алесь нечакана занядужыў: з’явілася слабасць, ламата ва ўсім целе, а потым азноб. Маці паклала Алеся ў ложак, захутала яго ў цёплую коўдру, папаіла яго гарбатай з ліпавым цветам. Потым, калі Алесь пажаліўся на боль ў горле, яна наклала кампрэс на шыю.
На наступны дзень маці прыгатавала для піцця гарбату з малінай, але палёгкі ад такога лячэння Алесь не адчуў. Увечары зноў з’явіўся азноб, зноў стала ламаць цела, яшчэ больш балела горла. Маці выклікала ўрача.
Урач, маладая ветлівая жанчына, уважліва агледзела Але-
ся. Прымусіла яго адкрыць рот і моцна надавіла на язык лыжкай. Потым супакоіла ўсіх і пахваліла маці за тое, што выкарыстала народныя сродкі для лячэння сына. Параіла працягваць такое лячэнне і выпісала паласканні для горла і нейкія таблеткі.
Пасля паляпшэння Алесю зноў стала дрэнна. Урач сказала, што яго хвароба працякае з ускладненнямі, і да таблетак з паласканнямі дадала ўколы.
Толькі праз два тыдні Алесь змог устаць з ложка і выйсці на двор пагуляць з сябрамі...
Добра, што хвароба завяршылася выздараўленнем. Але чаму не дапамагалі “народныя
сродкі”, якія ўхваліла доктар? Чаму спатрэбілася столькі лекаў? I чаму яны такія розныя? Няўжо нельга было вылечыць якім-небудзь адным лякарствам?
На ўсе гэтыя “чаму?” і “няўжо?” немагчыма даць адназначныя адказы. Чаму? Пра гэта будзе наша гаворка.
ПЕРШЫЯ ЛЕКІ
Старажытны чалавек ужываў у ежу ўсё, што было навокал, і таму часцяком атручваўся. Так паступова, на працягу дзесяткаў гадоў, ён даведваўся, што для яго карысна, а што шкодна. 3 цягам часу чалавек вызначыў, што многае з таго, што ён ужывае ў ежу, валодае і лекавымі якасцямі ў час хваробы. Менавіта з тых далёкіх часоў стала вядома, што маліна і ліпавы цвет — ад прастуды, што гэта патагонныя сродкі. 3 гэтымі ж мэтамі ў народзе і зараз выкарыстоўваюць падбел. Бярозавыя пупышкі, брусніцы,
валошкі, суніцы, лакрычнік, талакнянка, хвошч даўно вядомыя як мачагонныя сродкі. Між тым аір балотны, познацвет, або “каціныя лапкі”, чаромху, чарніцы, часнок, зверабой, лён, цыбулю, алешыну, трыпутнік, крываўнік, цыкорыя выкарыстоўваюць пры хваробах страўніка, пры сапсаванні жывата, для павышэння апетыту. Пры болях у грудзях, ад сэрца, для супакойвання і сну, як сцвярджаюць старыя людзі, добра дапамагае глог, валяр ’яна, беладонна, ландыш, сардэчнік, наперстаўка, мята, мак, а пры ліхаманцы — журавіна. Для адхарквання патрэбнычабор, мацярдушка, падбел або мята, а для горла — шалфей, зверабой.
Аднак тады, на пачатку развіцця чалавецтва, сродкі для лячэння ў большасці сваёй выбіраліся выпадкова, бо звычайна пра іх уздзеянне на чалавека не ведалі нічога.
Сам “бацька медыцыны” Гіпакрат, яго шматлікія вучні і паслядоўнікі былі ўп