Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 330с.
Мінск 2005
42.24 МБ

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў
БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ
Беларуская Народная Творчасць
* Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў
*
2-е выданне
УДК 398(=161.3) ББК 82.3 (4Бен)
Ф 19
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Серыя заснавана ў 1970 г.
Рэдакцыйная калегія:
В. К. Бавдарчык, К. П. Кабашнікаў, A. С. Фядосік (галоўны рэдактар)
Укладанне, сістэматызацыя тэкстаў і каментарыі:
В. I. Скідан, A. М. Хрушчова
Уступны артыкул Т. В. Валодзінай
Навуковы рэдактар A С. Ліс
Рэцэнзенты: кандыдаты філалагічных навук А. Ю. Лозка, Г. А. Пятроўская
ISBN 985-08-0638-9
© Скідан В. I., Хрушчова A. М., укладанне, 1997
© Валодзіна Т. В., уступ. арг., 1997
© Афармленне. РУП “Выдавецкі дом «Беларуская навука»”, 2005
ЯН ЧАЧОТ I БРАТЫ ТЫШКЕВІЧЫ
«Ян Чачот — першы выдатны беларускі паэт, пачынальнік новай беларускай літаратуры, яркая зорка нашага нацыянальнага адраджэння. У цёмную ноч прыгонніцтва, калі фанабэрыстае панства, нічым не жадаючы быць падобным да «мужыка»-беларуса, амаль цалкам выраклася мовы роднай зямлі і перайшло — у побыце і ў друку — на «панскую» польскую мову, Ян Чачот, рашуча стаўшы на бок свайго народа, пачаў ствараць літаратуру якраз на гэтай пагарджанай, зганьбаванай апалячанымі прыгоннікамі роднай беларускай мове. Гэта была падзея невымернай важнасці — упершыню пасля двухсотгадовага маўчання са старонак добра аформленых друкаваных кніг на ўвесь голас загучала жывое беларускае слова. Два фальклорныя зборнікі Яна Чачота з яго ўласнымі беларускімі вершамі яскрава засведчылі факт нараджэння новай беларускай літаратуры і адначасова выхад на гістарычную сцэну аднаго з самабытных і вялікіх славянскіх народаў»1,— з такімі словамі звярнуўся да грамадскасці Аргкамітэт па святкаванню 200-гадовага юбілею Яна Чачота.
24 чэрвеня (7 ліпеня) 1796 года, якраз у дзень святога Яна, у вёсцы Малюшычы сучаснага Карэліцкага раёна нарадзіўся хлопчык Ян, якому суджана было стаць адным з першых беларускіх фалькларыстаў.
Род Чачотаў належаў да дробнай збяднелай мясцовай шляхты, што была апалячана стагоддзямі нацыянальнага прымусу. 3 маленства, дзень пры дні, знаходзіўся хлопчык сярод простага сялянства, і самое вясковае жыццё пакідала адбітак на яго выхаванні. Пабываўшы з бацькам-арандатарам, а потым аканомам, у розных мясцінах Гродзеншчыны, будучы фалькларыст меў магчы-
1 Наша слова. 1996. № 1.
масць непасрэдна назіраць розныя бакі жыцця простага люду, чуць яго песні, казкі, легенды, убіраць у сябе жывое, дасціпнае, вострае народнае слова. Ад прыроды чулая да хараства душа Чачота знаходзіла ў гэтай бяздоннай крыніцы падтрымку і падпітку, калі пачутае вылівалася ва ўласныя паэтычныя радкі, а запаветныя мроі таленту мелі адбіткам песенную традыцыю народа.
Навучанне ў Навагрудскай павятовай дамініканскай школе толькі ўзмацняе цікавасць Чачота да беларускай народнай творчасці. Адыгрывае ролю і шчырая падтрымка Адама Міцкевіча, школьнага сябра і нязменнага спадарожніка на вясковых урачыстасцях.
У 1815 годзе Ян Чачот разам з А. Міцкевічам пераязджае ў Вільню. Спроба паступіць ва універсітэт скончылася няўдачай. Юнак уладкоўваецца на працу ў «пракураторыю» радзівілаўскіх маёнткаў. I зноў паездкі па вёсках, сустрэчы з таленавітымі спевакамі, захапленне багаццем і хараством народнай творчасці. Адначасова Чачот наведвае лекцыі ва універсітэце, займаецца нямецкай мовай. Да юнацкага захаплення дадаецца паступовае разуменне таго, што творчасць народа ёсць адбітак і самавыражэнне яго душы, яго радасцей і спадзяванняў, яго нялёгкага жыцця і вясковага быту.
12 студзеня 1819 года Ян Чачот уступае ў таварыства філаматаў, сяброў навук, і праз кароткі час становіцца яго сакратаром і любімым песняром. Многія з членаў таварыства затым з задавальненнем успаміналі песні Чачота, складзеныя ім на аснове беларускага фальклору. Найбольш раннія з яго твораў не толькі знаходзяцца ў рэчышчы народнай традыцыі, але і ўключаюць у сябе цэлыя куплеты і фрагменты вясковых песень. Такі спосаб выкарыстання фальклорных твораў у літаратурнай практыцы быў характэрны для прадстаўнікоў ранняга рамантызму. Шчырасць, непасрэднасць і разам з тым паэтычная дасканаласць народнай песні станавіліся ўзорам для пераймання. Чачот не раз дэманстраваў гэта паэтам-філаматам сваімі свежымі арыгінальнымі песнямі. Ім быў падрыхтаваны цэлы зборнік такіх песень, прызначаных для шырокага кола выканаўцаў. На жаль, ён не быў выдадзены, а, пераходзячы з рук у рукі, згубіўся і толькі праз 100 гадоў быў знойдзены. Частка песень у ім складзена на мелодыю («ноту»), а часта і на ўзор беларускіх народных песень. У іх пазнаюцца і сёння вядомыя «Ой, валы ж мае пала-
выя», «Сем дзён малаціла — чах, чах зарабіла», «Як не бачу Пятруся, то я з ветру валюся», «Да цераз мой двор цяцера ляцела» і інш.
Песні Чачот суправаджае шматлікімі заўвагамі, якія раскрываюць яго творчыя прынцыпы. Ён браў першыя куплеты любімай ім песні і на іх «ноту», згодна з «уласнай фантазіяй», дапісваў працяг, захоўваючы, аднак, «тон і народны каларыт». У «Дадатку» да зборніка паэт з захапленнем выказвае адносіны да народнай творчасці, не раз заклікае збіраць і запісваць сялянскія песні і абрады, і «тады атрымаўся б цудоўны помнік уласнага ўяўлення і фантазіі мясцовых людзей»2.
Сапраўднай фальклорна-этнаграфічнай крыніцай сталі балады Яна Чачота. Гэта першыя і найбольш дакладныя запісы паданняў, абрадаў, павер’яў.
Захавалася восем балад, напісаных Чачотам: «Бекеш», «Навагрудскі замак», «Калдычэўскі шчупак», «Званячая гара ў Пазяневічах», «Радзівіл, ці Заснаванне Вільні», «Узногі», «Мышанка», «Свіцязь». Іх тэксты былі знойдзены і надрукаваны С. Свіркам толькі ў 1972 годзе3 і перакладзены на беларускую мову К. А. Цвіркам4.
Адна з найбольш паэтычных і, што для нас больш важна, вытрыманая ў духу народных паданняў балада мае назву «Мышанка». Гаворка ў ёй ідзе аб красуні-дачцэ ліцвіна-баярына Мьппкі, якая выбірае лепш смерць, чымсьці брудныя залёты заможнага рыцара. Дзяўчына кідаецца ў раку, якую «ў гонар душы яе чыстай Мышанкай назвалі». Ужо ў гэтай узнёслай рамантычнай баладзе ў поўнай меры праяўляецца Чачот-этнограф. У паэтычнай форме ён выкладае вясковыя абрады і павер’і, згодна з якімі душа дзяўчыны-тапельніцы перад Юр’ем выходзіць на бераг, а жанчыны тады збіраюць кветкі, прыпісаўшы ім магічную сілу. Згадвае паэт і юраўскія звычаі абыходу палёў, і качанне-варожбы моладзі па зямлі. Своеасаблівым эпіграфам да далейшай дзейнасці самога Чачота і многіх яго паслядоўнікаў-фалькларыстаў (да нашых дзён) таксама становяцца радкі:
Хай прымхі гэта, ды іншае вока У іх знойдзе жыцця таямніцы...5
2 Цыт. па Малаш Л. А.: Ян Чачот // Беларуская фалькларыстыка эпохі феадалізму. Мн., 1989. С. 114.
’Swirko St. Z kr^gu filomackiego preromantyzmu. Warszawa, 1977.
4 Цвірка K. Там возера Свіцязь, як шыбіна лёду... // Полымя. 1984. № 4; Яго ж. Ян Чачот: Балады // Полымя. 1985. № 7.
5 Цвірка К. Ян Чачот: Балады. Мышанка // Полымя. 1985. № 7. С. 107.
Заканчвае баладу Чачот кранаючымі ўспамінамі аб ваколіцах Мышы, дзе прайшлі яго маленства і юнацтва. Калегі-філаматы нават далі яму прозвішча Ян з Мышы.
На аснове мясцовых паданняў Ян Чачот піша і сваю славутую баладу «Свіцязь», якая «мела самае непасрэднае дачыненне да нараджэння на беларускай зямлі цэлага напрамку, а лепш сказаць эпохі ў гісторыі літаратуры — рамантызму»6. Сюжэт балады наступны: на месцы Свіцязі некалі стаяў горад з той жа назвай. I жыў там багаты чалавек, які меў прыгажуню-дачку. Дзяўчыну пакахаў хлопец-бядняк, хацеў ажаніцца з ёй, але бацька быў няўмольны. У адчаі хлопец звяртаецца да нячысціка, і той за кроўю «накрымзюленыя абавязацельствы дапамагае яму забіць купца. Мэта дасягнута. 3 каханай жонкай, у дастатку і раскошы жыве забойца, згодна з д’яблавай умовай, сорак гадоў. I вось у самы разгар вясельнай гамонкі на стале з’яўляецца галава забітага купца, каб паўтарыць свой даўні праклён. Бура і «д’ябальская зграя» хапаюць забойцу, і разам з ім правальваецца праз зямлю горад Свіцязь. А на яго месцы ўтвараецца возера Свіцязь...»
Збіральніцкая і паэтычная дзейнасць Чачота была раптоўна спынена ў 1824 годзе. Яго арыштавалі за прыналежнасць да таварыства філаматаў і асудзілі на 6 месяцаў зняволення з далейшай бестэрміновай высылкай у глыб Расіі, якую ён адбываў спачатку ў Хізільскай крэпасці, а затым, з 1826 года, пад наглядам паліцыі ў г. Уфе. Выпакутаваўшы доўгія 10 гадоў, у 1833 годзе ён вяртаецца на Беларусь і працуе ў Лепелі сакратаром канцылярыі інжынернага ўпраўлення пры Бярэзінскім канале.
У Лепелі параненая душа паэта знаходзіць суцішэнне ў зборы народных песень, казак, прыказак і загадак. Яму не трэба было выпытваць у вяскоўцаў апісанні абрадаў і звычаяў — ён быў іх непасрэдным назіральнікам і нават удзельнікам. Характэрна, што да збіральніцкай дзейнасці Чачот прыцягвае і мясцовых жыхароў, клапоцячыся пры гэтым аб дакладнасці запісаў і захаванні моўных асаблівасцей беларускіх гаворак. Сам і пры дапамозе карэспандэнтаў Чачот сабраў два вялікія зборнікі песень — наднёманскіх і наддзвінскіх. Але аб іх пасля смерці Чачота згадак нідзе не было. Толькі ў 1964 годзе супрацоўнікамі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі былі знойдзены другая частка зборніка наддзвінскіх
6 Цвірка К. Той курган векавечны. Мн., 1985. С. 15.
песень Чачота і аўтограф трох варыянтаў уступнага артыкула да яго шостай кніжкі ў Інстытуце літоўскай мовы і літаратуры АН Літвы сярод рукапісаў, прызначаных да знішчэння.
Першы рукапіс Яна Чачота мае назву «Вясковыя песні з-над Дзвіны з ваколіц Лепеля і з самога Лепеля, размешчанага над вялікім возерам і выходзячай з яго paid Улы (часам называемай Ульянкай), якая ўпадае ў Дзвіну пад мястэчкам Улай». Пад загалоўкам зборніка ім адзначана, што «другая яго частка сабрана паміж 1836—1839» з пералічэннем назваў мясцовасцей і ўказаннем колькасці запісаных там песень. 3 агульнай колькасці наддзвінскіх песень (557) у выдадзеныя Чачотам кніжкі ўвайшлі толькі 194 песні, 363 засталіся неапублікаванымі. Гэты рукапіс Чачота неацэнны для беларускай фалькларыстыкі і мовазнаўства, паколькі ўяўляе сабой найбольш ранні збор народнай паэзіі і ўзор дыялектнай мовы аднаго рэгіёна. Важна і тое, што многія песні суправаджаюцца заўвагамі збіральніка, маюць даволі падрабязную пашпартызацыю.