Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 330с.
Мінск 2005
42.24 МБ
У гэтым жа рукапісе знаходзяцца чатыры арыгінальныя беларускія казкі — самыя раннія запісы гэтага жанру — і 93 загадкі.
Выключна багатая на народную творчасць Лепельшчына нагадвала Чачоту яго малую радзіму — Навагрудчыну. Запісваючы песні, ён яшчэ і яшчэ раз супастаўляў іх з да болю знаёмымі, чутымі яшчэ ў дзяцінстве радкамі. Так узнікае задума запісаць і наднёманскія песні. Ён піша да родных і знаёмых, каб дапамаглі яму ў гэтай справе, у лістах дае ўказанні, як і што запісваць.
Як пазней адзначаў Чачот у прадмове да сваёй шостай кніжкі, яму ўдалося сабраць каля 400 наднёманскіх песень.
Частка гэтах запісаў была знойдзена ў Гістарычным архіве Літоўскай ССР.
Першая кніга Яна Чачота «Вясковыя песні з-над Нёмана» выйшла ў свет у 1837 годзе ў Вільні ў друкарні Завадскага. Усе 100 песень (99 беларускіх і 1 украінская) перакладзены на польскую мову. У прадмове звяртаюць на сябе ўвагу словы пра вясковы люд: «Сяляне нашы — люд добры, лагодны, працавіты, павінен узбуджаць у нас найпрыхільнейшыя да сябе пачуцці. 3 імі можна быць шчаслівым», а таксама наступная заўвага: «У другі час, як песень памножу, зраблю выданне тэкстаў арыгінальных»7.
7 Czeczot J. Piosnki wiesniacze z nad Niemna i Dzwiny: We dwoch szQsciach.
Wilno, 1837. S. VI.
la Зак. 1230
9
У Лепелі ў 1839 годзе выходзіць другая кніжка Чачота «Вясковыя песні з-над Нёмана і Дзвіны». У ёй змешчана 94 наддзвінскія песні і 26 наднёманскіх. Ужо тады збіральнік імкнецца да класіфікацыі тэкстаў, вылучае жанры купальскія, дажынкавыя, вясельныя і г. д.
У сувязі з пагаршэннем здароўя пры падтрымцы сяброў Чачот пераязджае бліжэй да родных мясцін. У Шчорсах ён уладкоўваецца на працу ў бібліятэку графа Храптовіча. Там ён рыхтуе і выдае сваю трэцюю кнігу «Вясковыя песні з-над Дзвіны». У прадмове да гэтай кнігі Чачот фармулюе методыку збірання песень: у асноўным ён запісваў іх ад паненак з суседніх маёнткаў, якія слухалі песні ад сваіх служанак ці вясковых дзяўчат: «Сялянкі скрытныя і нясмелыя, саромеюцца расказваць песні перад мужчынам, пачынаюць усміхацца, казаць, што іх песні не маюць нічога добрага. Паненкам жа з радасцю будуць расказваць»8.
Пасля выхаду ў свет першай кніжкі Чачота рэцэнзенты ў пахвальным водзыве выказалі пажаданне, «каб былі надрукаваны арыгінальныя беларускія песні для аматараў славяншчыны, а таксама для сапраўдных прыхільнікаў чалавечнасці і дабрачынцаў сваіх сялян».
У чацвёртую кніжку «Вясковыя песні з-над Нёмана і Дзвіны» (1844) Чачот упершыню ўключае 20 беларускіх песень у арыгінале ці, як ён адзначыў, «pierwotwomych». Ім папярэднічае невялікая прадмова «Спрадвечныя вясковыя песні»9. Другая асаблівасць дадзенага зборніка — змяшчэнне ў ім 28 уласных песняўвершаў Чачота, напісаных ім на беларускай мове і перакладзеных затым на польскую. Тэксты маюць найперш дыдактычны характар, у іх асуджаюцца розныя заганы, п’янства вясковага люду. Польскі даследчык творчасці Яна Чачота Станіслаў Свірка даводзіць, што напісанне вершаў па-беларуску мела мэтай маральнае ўздзеянне на селяніна, бо на польскай мове на вёсцы чытаць не ўмелі'0. Стыль, мастацкая напоўненасць гэтых вершаў бясспрэчна сведчаць аб арганічнай знітаванасці народнай песні і творчасці паэта, аб яго захапленні і душэўнай далучанасці да мовы беларуса.
’Czeczot J. Piosnki wiesniacze z nad Dzwiny. Wilno, 1840. S. VIII.
5 Czeczot J. Piosnki wiesniacze z nad Niemna i Dzwiny. Wilno, 1844. S. VII.
10 Swirko S. Z Mickiewiczem pod r^k^ czyli zycie i tworczosc Jana Czeczota. Warszawa, 1989. S. 257-259.
Наступны, пяты томік «Песні вясковыя з-над Нёмана, Дняпра і Днястра» выйшаў у 1845 годзе таксама ў Вільні. Але найбольшую фалькларыстычную вартасць мае шосты, апошні зборнік вясковых песень 1846 года. Сярод іншых яго вылучае аўтэнтызм, змяшчэнне песень на беларускай мове, «w gwarze krewickiej». Тут жа змешчана яго грунтоўная характарыстыка ўласна мовы, гаворкі беларусаў, а таксама зварот да моваведаў прыкласці ўсе намаганні для стварэння беларускай граматыкі і слоўніка.
Сюды ўключаны таксама невялікі слоўнічак незразумелых слоў з песень з польскімі адпаведнікамі, спіс фразеалагічных адзінак беларускай мовы, якія змешчаны ў наступных раздзелах: «Некаторыя ідыяматызмы», «Крывіцкія прыказкі», «Прыказкі, прыстасаваныя да свят».
Такім чынам, шостая кніжка Чачота ўяўляе сабой першы друкаваны збор арыгінальных беларускіх народных песень з дэталёвай класіфікацыяй матэрыялу, каштоўнымі заўвагамі і этнаграфічнымі звесткамі. Без перабольшванняў можна адзначыць, што гэта сапраўдная навуковая праца.
Памёр Ян Чачот 11 жніўня 1847 года ў Друскеніках і пахаваны ў вёсцы Ротніца.
Нельга пераацаніць уклад Яна Чачота ў беларускую фалькларыстыку. Сабраны ім фальклорны матэрыял пераўзыходзіць усё, што было сабрана (як па колькасці, так і па якасці) яго папярэднікамі. Запісаныя Чачотам песні — аўгэнтычныя творы. Акрамя таго, ім была распрацавана методыка збору фальклорных твораў у палявых умовах. I, што найбольш важна, упершыню была зроблена спроба навуковай класіфікацыі і жанрава-тэматычны аналіз песень.
Унёс Ян Чачот у беларускую фалькларыстыку многае, падрыхтаваўшы глебу для навуковых даследаванняў народнай творчасці. Сабраныя і інтэрпрэтаваныя ім народныя песні сталі прадметам шырокага грамадскага абмеркавання, абудзілі інтарэс і заахвоцілі да далейшага збірання беларускай народнай творчасці і развіцця фалькларыстыкі.
Каляндарныя песні Ян Чачот запісваў на Падзвінні і Панямонні, і змяшчэнне іх у асобных раздзелах толькі падкрэслівае цэласнасць і пэўную замкнёнасць каляндарнага комплексу пэўнага рэгіёна. Таму запісы Чачота найбольш каштоўныя ў сучасных доследах па фальклорнай геаграфіі і арэалогіі, што, несумненна, не адмаўляе іх высокай эстэтычнай вартасці і інтарэсу адпаведна шырокім колам чытачоў.
У зборніку традыцыйна першымі прадстаўлены калядныя песні. Адсугнасць на Лепелыпчыне і Навагрудчыне разгорнугага абраду калядоўшчыкаў абумовіла і сюжэтна-тэматычны рэпертуар Калвд. Гэта падкрэслена абрадавыя тэксты, што сцвярджалі саму ідэю свята — «Прыехала Каляда на сівым коніку». Аднак найпершая рэалізацыя гэтага свята ў дадзеных рэгіёнах на ігрышчах і вячорках вызначыла вольны, гульнёва-жартоўны тон калядных песень:
У Лявона куццю таўкуць, Куць-куць да куццю таўкуць...
Да ў маёй каханкі Смаляныя лаўкі — Як сеў, так і прыкіпеў.
Адметна, што ў прымеркаваных да калядных урачыстасцей песнях з тыпова лірычнымі матывамі выбару пары гаворка ідзе ад імя хлопца — «Да казаў хмялёк, да тычкі ідучы», «Да ехаў я, ехаў, Калада!», што больш стасуецца з асноўнымі ідэямі «Жаніцьбы Цярэшкі», «Яшчура» і іншых традыцыйных калядных гульняў гэтага рэгіёна.
Належныя пачатку года ўрачыстасць і эпічны размах прадстаўляюць Падзвінне і Панямонне сваім валачобным цыклам. Натуральна, Чачот не мог абысці ўвагай Вялікадня і яго песень. У зборніку змяшчаецца тыповы тэкст з сакральным ядром:
Дай табе Божа, пане гаспадару, I ў каморы, і ў аборы.
Сфакусіраваўшы, сканцэнтраваўшы ўсе асноўныя матывы, сюжэты і вобразы веснавой міфалогіі ў валачобных песнях, веснавы комплекс Падзвіння застаўся вербальна нераспрацаваным. 3 веснавых Чачот запісвае юраўскую песню «Ой, выйду я на вулачку: бычкі бушуюць», што паэтычна вітала ўжо наступіўшую вясну.
Купальскае свята прыпадае на перыяд летняга сонцастаяння. Прырода ўступала ў перыяд найбольшага росквіту, гульні і песні гэтай пары насілі сапраўды «язычніцкі» і касмічны размах. Вітанне Сонца, заклінанне Сонца, гімн у гонар Сонца ўвасобіліся ў самім купальскім рэфрэне «Сонейка, сонейка».
Летняе сонцастаянне было паваротнай кропкай і ў гульнях моладзі. Часткаю яны сімвалізавалі пераход дзяўчыны ў дарослы стан, які даваў права на шлюбныя адносіны. Да Купалы ўжо цалкам заканчваліся абрады «провадаў вясны», якія сімвалічна прад-
стаўлялі провады дзявоцтва прыроды / дзяўчыны. Чачотам была запісана арыгінальная песня, якая распавядае пра купальскія ігрышчы моладзі, «Купаллейка, дзявоцкае пагуляннейка», калі канчаткова вызначаліся пары, ішла гаворка аб будучым шлюбе. Цікавыя і пададзеныя этнаграфічныя моманты будучага сватання:
... Донька мая, родненькая, скажы мне, Каго любіш верна ў сяле, Таму пашлю залаты пояс, падару, Каб ён пазнаў Гарыслаўку маладу.
Запісаныя Чачотам песні ствараюць яскравы кантэкст свята з яго міфапаэтычнымі ўяўленнямі і прыметамі. Сярэдзіна лета — гэта якраз той час, калі красавала, налівалася жыта: «Ян з Пятром па межах ходзяць, па межах ходзяць, жыта глядзяць». Падобны адказны момант у жыцці земляроба вымагаў пэўных апатрапеічных і засцерагальных рытуалаў, «каб змяя заломаў не ламала, у жыце карэнне не капала, у кароў малако не адбірала». I як сведчанне старажытнасці песні, непарыўнасці эстэтычнага і утылітарнага кампанентаў заключны заклінальны матыў: «Адбяры, Божа, таму ручкі, ножкі, са лба вочкі!»
Спыняе ўвагу і бадай самы ранні (і найболын поўны) запіс купальскай песні, у якой абыгрываецца матыў тушэння «зялёнай дубровы» хлопцамі і дзяўчатамі пры дапамозе адпаведна рэшата / кубка. Традыцыйна дадзены сюжэт тлумачыўся ў рэчышчы так званых пікіровак моладзі. Аднак зафіксаваная Чачотам яшчэ адна страфа песні, дзе гаворка ідзе аб «жаночках», якія насілі ваду чапцамі, дазваляе ўбачыць у дадзеным тэксце міфалагічны сэнс. Атрымліваем тры пары сімвалічных супастаўленняў: «кубачак — дзевачкі», «рэшата — хлопцы» і «чапец — жаночкі». Адштурхнуўшыся ад несумненнай сімвалізацыі жанчыны праз яе галаўны ўбор, і ў першую чаргу праз чапец, можна дапусціць, што і кубак / рэшата прадстаўлялі адпаведных дзяўчыну і хлопца. Для доказу дастаткова ўзгадаць вясельныя звычаі біцця кубка пасля першай шлюбнай ночы, кубак як сімвал зямліжанчыны («сосуд Землн») і г. д., а таксама прадстаўленне праз рэшата ідэі неба, хмары з іх апладняльнымі, жыватворнымі дажджамі. Акрамя таго, нашэнне вады ў рэшаце з мэтай патушыць пажар не выглядае недарэчнасцю, а, наадварот, апраўдана ў рэчышчы міфапаэтычнага сюжэта. Пажар таксама не зусім звычайны, як сведчыць яго апісанне ў запісе Чачота:
Ішла паненка цераз бор, На ёй сукенка ў дзевяць пол. Стала тая сукенка шамрэці, Зялёна дуброва гарэці.
Сярод купальскіх запісаў Чачота вылучаюцца вядомыя сёння як валачобныя песні з тыповым зачынам «Лятала пава па чыстаму полю», а таксама сюжэт «дзяўчына ўе вянок, які віхура зносіць у мора». Аднак дзяўчына падаецца як дачка Купалы, што і апраўдвае аднесенасць песні да купальскіх: