Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 330с.
Мінск 2005
42.24 МБ
Сышчаць ён крэўчыкаў з далёку Пашыць шапку мне з табою да долу, Будзем насіць і Бога прасіць з табою.
136.	— Чаму ты, Аўрамка, не вясёл, Ці ў цябе дружына з сямі сёл? — А у мяне дружына — радзіна, А маршалкі — дзядзечкі, А намеснічкі — браціткі, Першая свахначка — сястрыца. Іграй жа, дудачка, нанята, Іграй, мая дудачка, з сілай да сілай, Каб дружына вясёла была, Бо там чужая старана, Каб не было сарама.
137.	Змітрачок зорачку напрасіў: — А свяці, зорачка, да света, Пакуль я ад дзевачкі прыеду. А зорачка Змітрачку адказала: — Тады я табе свяціла, Як цябе мамухна радзіла, Да па новых сенях хадзіла, У Бога долі прасіла.
А хадзіла яна, як пава, А радзіла Змітрака, як пана.
138.	Ходзіць зайка па ячыне, туліцца, Едзець малойчык жаніціся, хваліцца. А сеў зайка на межыцы, вочкі трэць, А ўжо ў яго белы малойчык да й б’ець.
— За што, за што, белы малойчык, мяне б’еш, Чы я табе дарожаньку перабег, Чы я табе вараныя коні папудзіў, Чы я табе тваю дзевачку разгудзіў? Папудзіў вараныя коні шэры воўк, Разгудзілі тваю дзевачку малойцы.
139.	Калінка наша Віктуся Пад калінкай стаяла, Ручкамі калінку ламала, Ножкамі зямельку таптала. А зайцы-малайцы хадзілі, У яе калінку прасілі.
— He хадзіце, малайцы, за мною, He дам калінкі нікому, Панясу калінку дадому, У свякраткаву каморку.
Кіну калінку ў пярынку: Тут табе, калінка, разліцца, А мне, маладзенькай, разжыцца; Тут табе, калінка, з веткамі, А мне, маладой, з дзеткамі.
140.	У дарозе Сцёпачка, у дарозе, He кованы конік у возе. Ёсць у яго кавалі ў дарозе, Падкуюць коніка у возе.
Ёсць у яго Тацянкі пярсцёнкі, Будуць яму, коніку, падкоўкі. Ёсць у яго Тацянкі каралькі, Будуць яму коніку ухналькі.
141.	Ехалі сваты борам, А ўвідзелі пнёўе. 3 імі свацця-матка, Калі ж яна разумна. Адзін кажаць: воўк стаіць, Другі кажаць: будзем крычаць. — Едзьце, сваты, не брашыце, Чы вы борам не язджалі, Чы вы пнёўя не відалі?!
142.	Ехалі сваты сялом, А ўвідзелі лазню. Адзін кажаць: цэркаў стаіць,
Другі кажаць: ксціцца будзем.
3 імі свацця-матка, Да калі яна разумна: — Едзьце, сваты, не брашыце, Чы вы сялом не язджалі, Чы вы лазні не відалі?!
143.	Да іх вулачкі цесны, Ехалі баяры пышны. Пышней, гардзей Якубка. Пад ім конік, як арол, На ім сукенка, як агонь, Шапачка саболля.
Павеялі ветрыкі сы гор’я, Скінулі шапачку саболлю. Кінуліся баяры паднімаць, Малады Якубка — ні даваць: — А што вам, баяры, да таго, Ёсць у мяне дзевачка для таго, Падымець шапачку, уздзенець, I са мной паедзець.
144.	Цёмная ночка, нявідна, Доўгая дарожка грудліва. Вараны конік падбіўся, Малады Іллючок спазніўся, А яго цешчухна гардзянка. — А я сваю цешчухну перапрашу. Чырвонца паклон палажу, А я сваю цешчухну з’яднаю, Выведуць дзевачку, спазнаю.
145.	Ляцяць гггашачкі На тры стадачкі, Зязюля папераду. Пташачкі селі, Песні запелі, Зязюля закукавала.
Ідуць дзевачкі Сіраціначкі, Тэклечка папераду. Дзевачкі селі, Песні запелі, Тэклечка заплакала.
146.	Заржалі конікі на браду, Чулі яны на сабе прыгоду, Што брат за сястрой гоніцца, Здзеўшы шапачку, клоніцца: — Пастой, швагерка, не уязджай, Дам табе коніка варанца, Вярні маю сястрыцу ад вянца. Дам табе шабельку, ўсю ў злоце, Вярні маю сястрыцу пры цноце. Дам табе хустачку, ўсю ў шаўку, Вярні маю сястрыцу у вянку.
— Мне тваёй хустачкай не махаць, Мне з тваёй сястрыцай век векаваць, Мне тваёй шабелькай не ваяваць, Мне з тваёй сястрыцай век векаваць, Мне на тваім коніку не паязджаць, Мне з тваёй сястрыцай век векаваць.
147.	Адчыні, мамухна, новы двор, Вот табе нявестка, як явор. Адчыні, мамухна, аконца, Вот табе нявестка, як сонца. Запалі свечку дзецям на ўстрэчку: Першае раджонае, другое суджонае.
148.	Адчыні, мамачка, новы двор, Вязуць табе нявестку на выбор. Адчыні, матулька, клетачку, Вязуць табе нявестку-кветачку. Адчыні, мамачка, аконца, Вязуць табе нявесту, як сонца. Адчыні, мамачка, вераю, Вязуць табе нявесту, як зару.
149.	Да выйдзі, матулька, паглядзі, Што мы табе угоддзя прывязлі: Прывязлі скрыню, пярыну, Маладую Мар’ечку-княгіню.
150.	Да свякровачка-вутка, Варочайся хутка, Да й з намі дзеткі,— Сцялі палаценца, Ідзі ў нову клетку, Вядзі сваіх дзетак.
151.	Свякровачка каля печы ходзіць, За поясам палонік носіць, Здаля сабе карыстаючы, Маладую нявестачку Сюды-туды пасылаючы.
Сюды-туды нявестачку пашлю, Сама ўпярод пайду.
152.	Зялёная дуброванька, Што ў цябе дуб’я многа? Зялёнага да ніводнага, Адростачка да ні з воднага. Ёсць каму пастаяці, А некаму пашумеці.
Маладая Ульянка, Што ў цябе мамак многа? А роднае да ніводнае, Парадачку ні з однае. Ёсць каму піць, гуляці, А некаму парадачак даці. Ёсць каму пажурыці, А некаму пажалеці.
КАЛЫХАНКІ
153.	Люлі, люлі, люлі, Прыляцелі куры, Селі на вароцях У чырвоных боцях, Сталі сакатаці, Што дзіцяці даці: Каня варанога, Быка палавога, Цялушку-рабушку Дзіцяці на юшку.
154.	Люлі, люлі, люлі, Прыляцелі куры, Селі на вароцях У чырвоных боцях, Сталі сакатаці, Што дзіцяці даці: Ці бобу каробу, Ці гароху троху, Ці канапель чарапень, Ці ячменю жменю? Каня варанога, Быка палавога, Цялушку-рабушку Дзіцяці на юшку.
155.	Люлі, люлі, малое, Дзіця дарагое.
Нядаўна ты, дзіцятачка, 3 калыбелі ўпала, За табою, дзіцятачка, Уся гульба прапала; Уся гульба прапала, Гуляць волі не стала.
156.	Пайшоў каток у лясок, Знайшоў каток паясок, А кошачка атняла — Дзецям аддала.
Пайшоў каток на таржок, Знайшоў каток піражок: Чы самому есці, Чы дзіцяці несці?
I сам трошкі укусіў, I дзіцяці прынасіў.
157.	Люлі, люлі, дзіця, спаць, Адна матка, бацькоў пяць. Люлі, люлі, Несцерка, А на лета шэсцерка. Люлі, люлі, Пятрочак, А лета гоіць чырочак. Люлі, люлі, малое, А на лета другое.
Люлі, люлі, дзіця, спаць — Калысачка цясова, Пярыначка пухова, Пачопачка шаўкова.
158.	На ката варката, А на дзетку драмата. Пашоў каток на гулі, А малое дзетка ў люлі. Ты, каток, паварчы, А ты, дзетка, спі, маўчы. А спі, каток, у далінцы, А дзіцятка ў пярынцы. А спі, каток, у балоце, А дзіцятка ў золаце.
Люляй, люляй, палюляеш, Як выспішся, пагуляеш.
159.	Ara! Ara! Алюлі! Пашоў кот y дулі, Памарозіў лапкі, Палез на палаткі, Сталі лапкі грэцца, Негдзе катку дзецца.
160.	Ага, ага, люлькі!
Пашоў кот па дулькі, Памарозіў лапкі, Узлез на палаткі, Сталі лапкі грэцца, Негдзе катку дзецца.
161.	Святы Антоній, гадуй, Святая Юзэфа, пястуй, Найсвента матка, благаслаўляй, Божа Сына святога ласку спраў. Усіх святых пабажайце, Дзіцяці сон дайце.
ПАЗААБРАДАВЫЯ
162.	Як паехаў паповіч у поле
I заплакаў пры коніку стоя:
— Бяда ж мая, што не родна маці, He вялела худобанькі браці, He вялела худобанькі браці, Прымушаець багатай шукаці.
У багатай валы і каровы, У худобанькі чорныя бровы.
У багатай лісы, адамашкі,
У худобанькі кажухі, сярмяжкі.
У багатай срэбра і злота гнецца, Калі ж маё сэрца не хінецца.
Худобынька нічога не маець, Калі ж маё сэрца прылягаець.
163.	Ляцеў воран па-над морам
I стаў галасіці:
— Ой, як цяжка убогаму Багату любіці.
Багатая не думае, Што бедненькі нудзіць, Багатая да думае, Як дзецюкоў гудзіць. Палавіна лет мінае, Я шчасця не знаю, Як жа о мне Бог прызначыў, Што чыніці маю.
Хаджу, блуджу, хаджу, блуджу, Як то слонца ў крузе, Куды пайду, чы што раблю, Усё сэрца ў тузе.
Хаджу, блуджу, хаджу, блуджу, Век свой праклінаю, Што палюбіў багатую, Да яе не маю.
Ляцеў воран па-над морам, Да сеў ён на сосне.
— А мой жа ты Пракопачку, He будзь так нудошны.
Ёсць жа ў нас Пракседанька, Малада, хоць бедна.
Пакінь любіць багатую, Палюбі Пракседку.
Багатая да пышная, Цябе глуміць будзе, А бедная Пракседанька Цябе любіць будзе.
164.	А на моры, на моры, на цёмненькім азёры, Дуброўка, ты дуброўка, ты зялёная мая!* Пісар гусей ганяець, у іскрыпачку іграець. — Да скажыце паненцы, што ў чырвонай сукенцы,
’ Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Няхай замуж не ідзе, няхай мяне падажджэ, Я ёсць пісар малады, к таму яшчэ багаты. Дзевяць коней у аборы, яшчэ столькі ў полі, А дзесяты вянчаты, што паехаць у сваты. Матка капай карэнне з-пад белага камення — А вымыйце на рацэ, а ўпарце ў малацэ, А вымыйце на ляду, а ўсмажце у мяду. Яшчэ корань не ўкіпеў, а ўжэ пісар прыляцеў. — А што цябе прынясло, чы чаўночак, чы вясло? — Прынёс мяне сівы конь да дзяўчыны маладой.
165.	А на тым на тыночку Сядзела галубачка. Там сядзела галубачка, Залатая галовачка. Там ехаў Кузёмка, Зняў тую галубачку, Залатую галовачку, Павёз да татухны, Да роднае мамухны. — А мамухна мая, Родная мая, Пазволь мне жаніціся Да з гэтай галубкаю, Залатой галоўкаю.
— А стой, сынку, не жаніся, Едзь да круля да найміся, Розуму набярыся: А розуму крулеўскага, А поезду паненскага, А з розумам круляваць будзеш, А з поездам паязджаць будзеш.
166.	Туман, туман, туман на даліне, Шырокі ліст на каліне, на каліне. Шырэй таго, шырэй таго на дубочку, Клічыць голуб галубачку, галубачку. Хоць ні сваю, хоць ні сваю, да чужую:
— Пастой, міла, пацалую, пацалую.
— Нашто ж тое, нашто ж тое цалаванне, Сэрцу тугі задаванне, задаванне.
He задавай, не задавай сэрцу тугі, He возьмеш ты, возьме другі, возьме другі. — Пастой, дзеўка, пастой, дзеўка, не журыся: Я й шчэ молад, не жаніўся, не жаніўся, А як буду, а як буду жаніціся, жаніціся, Прашу піва напіціся, прашу дзіва дзівіціся. — Тваё й піва, тваё й піва мне не міла, Тваё й дзіва мне не дзіва, мне не дзіва, Толькі дзіва, як мы з табой гаварылі: Твая маці чараўніца, твая сястра разлучніца, Разлучыла, разлучыла нас з табою, Як рыбачку із вадою, із вадою.
166 а. Туман, туман,
Туман, туман на даліне, Шырокі ліст на каліне, на каліне.
Шырэй таго, шырэй таго на дубочку, Клічыць голуб галубачку, галубачку.
Хоць не сваю, хоць не сваю, да чужую: — Пастой, міла, пацалую, пацалую.
— Нашто ж тое, нашто ж тое цалаванне, Сэрцу тугі задаванне, задаванне.
He задавай, не задавай сэрцу тугі, He возьмеш ты, возьме другі, возьме другі.
— Пастой, дзеўка, пастой, дзеўка, не лякайся, Яшчэ молад, не жаніўся, не жаніўся.
А як буду, а як буду жаніціся, Прашу піва напіціся, прашу піва напіціся.
— Тваё піва мне не піва, мне не піва, Тваё дзіва мне не дзіва, мне не дзіва.
Толькі дзіва, як ты стары не жанаты — Твая маці разлучніца, твая маці разлучніца.
Разлучыла, разлучыла нас з табою, Як рыбачку із вадою, із вадою.