Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 330с.
Мінск 2005
42.24 МБ
Гарыць агонь, гарыць агонь за вадою, Я ж не віжу за бядою, за бядою.
Гарыць агонь, гарыць агонь за лясамі, Я ж не віжу за слязамі, за слязамі.
167.	Дзяўчыначка ваду бярэ, Каромысел гнецца.
Дзяўчыначка у вакно глядзіць, Слёзанькамі льецца.
Маляваны каромысел Гнецца, не ламецца, — Дзяўчыначка, мая рыбка, He плач, не тужыся: He ўсе тыя сады цвітуць, Што распушчаюцца, He ўсе тыя вянчаюцца, Што заляцаюцца.
Цвітуць сады, цвітуць сады, А ўсе саджоныя, А младзенцы вянчаюцца Ды ўсе суджоныя.
168.	Дзяўчыначка, прапаў я з табою, Патаптаў жа я жоўты боты, ходзя за табою, Пападраў я пару сукен, па замётах лазя, А згнаіў я дужа шапачкі, пад страхою стоя. А спацеў я дужа хустачкі, ліцо уцірая.
А зламаў я два ножыкі, вакно адчыняя, А згубіў я два пярсцёнкі, на цябе шыргая, На цябе шыргая, цябе пабуджая.
— Скажы, скажы, дзяўчыначка, усю шчырую праўду, Ці ты мяне верна любіш, ці са мною здрадна?
— А я сяджу, я гавару, я лепшага маю.
— Прападзі ж ты, дзяўчыначка, з сваею радаю, Я да цябе з шчырым сэрцам, а ты з няпраўдаю. Бадай жа ты, дзяўчыначка, тады замуж пашла, Як у млыне на камені пшанічка ўзыйшла.
— Бадай жа ты, дзяціначка, тады ажаніўся, Як у лесе на верасе гугаль урадзіўся.
А у млыне на камені пшанічка ўзышла, А ужэ ж тая дзяўчыначка даўно замуж пашла. А у лесе на верасе гугаль не ўрадзіўся, Састарыўся, як сабака, яшчэ не жаніўся.
169.	Стаяла бярозачка на заходзе сонца, Плакала дзяўчыначка, гледзячы ў аконца: — Туды, лозы, хініцеся, куды ветры веюць, Глядзіцеся, мае вочы, адкуль мілы едзець. Вецер веець, сонца грэець, былінку калышыць, А мой мілы, чарнабрывы, па тры лісты пішыць. — He плач, не плач, мая міла, ў тугу не ўдавайся, За чатыры нядзелечкі мяне спадзявайся.
— А хоць жа я, маладзенька, не тужу, не плачу, А як выйду на вулачку, сцежачкі не бачу.
А хоць жа я, маладзенька, не тужу, не плачу, А як выйду на вулачку, ад ветру валюся.
— А чаму ж ты, дзяўчыначка, тады замуж не йшла, Як у млыне на камені пшанічанька ўзышла.
— А чаму ж ты, бел малойчык, тады не жаніўся, Як у бару на верасе сокал урадзіўся.
170.	Па полю, полю шырокім, Па полю па шырокім, шырокім Чырвоны мак чырванеець, Чырвоны мак зелянеець.
Сын у бацькі пытаецца, Сын у бацькі пытаецца, Па зялёным саду ходзячы,
Вінаградачку ломячы, Зялёную тую да ягадачку, Да чорную смародачку, Сваёй матулі пытаецца: — А скажы мне, матуля, Чы мне жаніціся, Чы мне коніка купіць? — He жаніся, белы малойчык, He бяры сабе жаны няўдалай, Купі сабе лепей коніка. На коніку да наездзішся, А наездзішся — прадай ці змяняй, Маладой жаны ні прадаць, ні змяняць, Hi прадаць, ні змяняць, ні дарам аддаць.
171.	Я не здумаю, не згадаю, Як мне, маладой, пачаць жыць: Чы мне дзеўкай быць, чы мне замуж іці? Замуж пашоўшы — вяліка няволя, Дзеўкай быці — людская мова. Бог той даў зязюлі — Куды хацела, туды паляцела: У шчырыя бары на сасоннічак, У зялёныя лугі на бярозу, У чыстае поле на крыніцу Піць халодную вадзіцу.
172.	Баліць мая галованька і брыўца,
He дай, не дай, мая мамуленька, за ўдаўца: А у ўдаўца два нараўца і дзеткі.
Аддай, аддай мяне, мамулька, у сямейку, Дзе у сямейцы парадачак усяму: На ток пойдуць малаціць — будуць дзевяркі, У ступку таўчы, малоць — ятроўкі, Хатку мясці, дровы нясці — залоўкі, Хатку тапіць, абедаць варыць — свякроўка, А ў крыніцу па вадзіцу — я, малада.
173.	А дубе, мой дубе, чаго пахіліўся, Малады малойчык, чаму не жаніўся? — А мамачка, вутка, жані мяне хутка. — А сынку, мой сынку, а ты ж каня маеш, А ты ж каня маеш, з канём размаўляеш, А сам жа ты пойдзеш гарэлачку піці, А коніка аставіш сыру зямлю біці.
— А конік, мой конік, а што ж табе цяжка, А што ж табе цяжка, ці не мая зброя?
— А мне ж твая зброя ні цяжка, ні лёгка, А толькі мне цяжка — доўгія дарожкі, Доўгія дарожкі, частыя карчомкі, Частыя карчомкі, шкляныя чарачкі, Шкляныя чарачкі, маладыя шынкарачкі.
174.	А ў гародзе да на пагодзе Ульянка рожу шчыплець. Каля плоту, каля замёту Сужанька коні гоніць, У Ульянкі рожу просіць: — Падай, Ульянка, падай, душанька, За шапачку вутачку.
— He дам, душанька, не дам, сужанька, Баюся татухны.
— He бойся, Ульянка, ты свайго татухны: Таткава сляза, як летня раса, А мае прыгрозы, як люты марозы.
175.	Пахіліўся зялёненькі дуб
Да белай бярозы. Пасварыўся малады Марцінка 3 сваею жаной:
— Нанасіўся тоўстых сарочак, Кароткіх анучак, А наспаўся: кулачок пад бачок, А другім накрыўся.
Пахіліўся зялёненькі дуб
Да белай бярозы.
Пахваліўся малады Ціхонка
Сваею жаной:
— Нанасіўся тоненькіх сарочак, Беленькіх анучак, Наспаўся ў цясовай краваці, У пуховых падушках.
176.	Пайду я гуляючы, Тры двары мінаючы. У чацвёрты увайду, Пастаю, паслухаю. А ж там людзі судзяць, Маю свякроў гудзяць. Дзіўныя вы людзі, Чаму ж вы мне не сказалі, Як мяне вянчалі, А цяпер так будзець, Як Госпад Бог судзіць.
177.	Учора ў піру была, Сягодні з піру прыйшла, У свёкаркі журбу знайшла. Свёкар журыць, журыць, А свякроўка паднашчаець. Мой мілы па сянёх ходзіць, У руках шапачку носіць, Ён свайго татухну просіць: — Татухна, родненькі, He бі жану п’янюсенькую, Бі жану цвярозую Белаю бярозаю;
Бярозка за ўсё бялей, Мне жана за ўсіх мілей.
178.	Ой, у полі да ў чысценьком Тры садочкі зелянюсенькі: Ў першом садочку пташачка салавей пёе, У другом садочку зазуль кукавала, А ў трэцём садочку матка з сынам да размаўляла: — Мой ты сыночку найроднейшы, Да хто ў цябе наймілейшы?
Да чы цешча, да чы жонка, Да чы матка родненька?
— Да у мяне цешча міла на прывет, Жонка міла, як добры быт;
Матка ж мая родненькая, Ты мне мілейша за ўвесь свет. Ты ж мяне цяжэнька насіла, Яшчэ цяжэй радзіла;
Сорак свечак ясненькіх спаліла, Покі мяне выкарміла;
Сорак ночак цёмненькіх не спала, Покі мяне, маладзенькага, згадавала.
179.	Баліць мая галовачка, а вой, не магу!
Сказала б я шчыру праўду, не маю каму, Што мой мілы чарнабрывы не дружна жывець, Каля маіх вароцікаў к чужой жане ідзець.
— Загарадзі, суседачка, вішанькамі двор, Каб ні зайшоў, ні заехаў к табе мілы мой. Малявана калясачка, вараненькі конь, Ніхто к табе не паедзець, толькі мілы мой.
180.	Як пайду я ціхонька, ціхонька
К татку пад аконка:
— Адчыні, татка, новыя
Цясовыя дзверы,
Падай, татка, новыя вядзёркі, Шаўковыя пачопкі.
— Ты, дзіцятка, чаго рана ходзіш, I куры не пяялі, і гусі не крычалі.
— Ах, мой татка,
Свякраткава нега Горш тваёй няволі.
— Ты, дзіцятка, узяла сваю волю, Цярпі няволю.
181.	У лузе салавей калінку клюець, Ліхая свякроўка нявестку журыць. Шлець яе маладу на Дунай па ваду. На маё бяздолле пятух не пяяў, Пятух не пяяў, гусак не крычаў, Толькі адзін ваўчышча за гарою выець. Плакала малада, к Дунаю ідучы, А зачуў міленькі, коні пасучы. — Нябось, мілая, я коні пасу, Я коні напасу і вады прынясу.
— Чарпай, міленькі, вёдры паўненькі, Нясі, міленькі, памалюсеньку, Пастаў, міленькі, у сенях на лаўцы, He кажы, міленькі, а сваёй мамцы. Вот табе, свякроўка, з Дунаю вада, Умыйся, напіся з поўнага вядра.
— Я ж цябе, нявестка, не вады слала, Я ж цябе, нявестка, з свету збаўляла.
182.	Каліна-маліна, He стой над ракою, He стой над ракою, He раўніся са мною. Было тады раўнавацца, Як я у мамухны была, Бялей твайго цвету цвіла, Чырваней тваіх ягадак. Як дасталася к свякратку, Няроднаму татку, Стала тонка, як былінка, А беленька, як ліпінка.
183.	Каліна-маліна рана зацвіцела, Малада дзяўчына замуж захацела, Замуж захацела, леты патраціла. — Слугі мае, слугі, слугі маладыя, Запрагайце коні, коні вараныя, А паедзем леты даганяць.
— Малада дзяўчына, конікаў паморыш, Конікаў паморыш, летаў не дагоніш. — Божа, мой Божа, Божа мой адзіны, Вярні мяне, Божа, з чужой краіны.
У чужой краіне ляскоткі ляскочуць, У сваёй краіне ляскоткі гавораць.
184.	Пайду я к роду з нялюбым другам, 3 нялюбым другам, уздыхаючы. Нялюбы кажаць: чаго уздыхаеш? — Нашто пытаеш, калі не знаеш. Есць у майго таткі сад ля рэчанькі. Пусці, татачка, у сад пагуляці, Я не буду вішань шчыпаці, Толькі выламлю вінаградачку — Нялюбаму перасадачку.
185.	Сонца за лес апускаецца, Госці дамоў раз’язджаюцца. Дачка матку праводзіла, Сама стала пад яблынкаю, Сама стала пад кудравенькай. Аглянулася яе маманька, Аглянулася яе родная: — Чаго стаіш, дзіцятухна, Чы травіцай ты прыпутана? — Ах ты, мая маманька, Ах ты, мая родная, Hi травіцай я прыпутана, Hi расіцай я прырошана, Прыпутала чужа староначка, Прыпутала незнакомая,
Да шчэ к таму чужы бацька, Шчэ к таму чужая матка. Чужы бацька пасварыцца, Чужая матка папракаецца.
186.	Ах ты, салавейка, ах ты, шчабятунчык, He лятай рана па pace, не абівай расы, Абабіў расу мой татулька, Ка мне ходзячы да пытаючы: — Чы жывеш далёка, чы гаруеш?
— Ах, мой татулька, ах, мой родненькі, He так жыву, як гарую, Без пасцелькі спаткі кладуся, Без вадзіцы бела мыюся, Без румянку румянюся.
Спатачкі кладуся на сырую зямлю, Ай, вымываюся дробнымі слёзкамі, Уціраюся тоненькім рукавочкам. Мой свякрочак майму біццю журыцца, Мяне б’ець, журыць, сам у пір паязджаець. У піру сядзіць, пахваляецца, Добра гэто біць чужое дзіця, Чужое дзіця не ўпіраецца,— Татка слёзкамі абліваецца.
187.	Павей, павей, вецярок, 3 нашай далёкай стараны, Ад роднага татачкі, Ад роднага баценькі, Гдзе мой міленькі жывець, На краватцы ляжыць, На краватцы ляжыць Да з-пад шапачкі глядзіць. Жана, шэльма, сварліва, Чэраз мой дварэц ідзець, Чэраз мой дварэц ідзець I як вуціца плывець.
Як увіджу персцянёчак,
Баліць мой жываточак. Як увіджу калечка, Баліць маё сярдзечка.
188.	Старана мая, староначка, He магу цябе пазабыці, Да ні ў дзень ходзячы, А ні ў ночы сплючы.
У дзень ходзячы, на сэрцы трымаю, У ночы сплючы, сны сню.
Стану ў полі — гукаецца, Брат з сястрыцай вітаецца, Брат з сястрыцай вітаецца, Аб сваёй радзіне пытаецца. — Брацітка, салавеечка, Чы даўно бываў у сваёй старане, Чы відзеў ты айца, матушку, Айца, матку, брата з сястрою? — Сястрыца мая, родная мая, На сваёй старане пабываў, На сваёй старане пабываў, Айца, матку пахаваў, Айца, матку пахаваў, Брата з сястрыцаю адведаў.
189.	А ў нядзелю рана на зору займала, Жана ў мужа папытала:
— Куды ты паедзеш, мой мілы дружочак, А без маёй ведамосці?
— Туды я паеду, куды коні пойдуць, Адступ, жана нялюбая!
— А дзе ж ты заначуеш, мой мілы дружочак, А без маёй ведамосці?