Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 330с.
Мінск 2005
42.24 МБ
— Чаму ты, малады, чаму не гуляеш? Чы ты, малады, шчасця, долі не маеш? — Патраціў я долю цераз сваю волю У новай карчомцы, на горкай гарэлцы. Цяпер жа мне некуды павярнуць яе.
Усё маё сяло у Боруха на водцы, Тут мае конікі, тут мае волікі, Тут мая адзежка, тут мае грошыкі!
213.	Чуць, мамачка, чуць, Гдзе молайцы п’юць! А шчаслівая тая вулачка, Ды куды яны ідуць.
— Мамачка мая, Родная мая, He ’тдавай мяне за п’яніцу, Я ў цябе адна.
— Дачушка мая, Родная мая, Выбірай сабе, выглядай сабе, Ты яшчэ малада.
— Мамачка мая, Родная мая, Да не выбрала сабе доленькі, За п’яніцу пайшла
— Дачушка мая,
Родная мая, А вясёлая твая долечка Травой зарасла.
Травой зарасла, Рэчкай заплыла, А чырвонаю калінкаю Завесілася.
— Дайце ж мне касу, Траву пакашу, А чырвоную каліначку У пучкі павяжу.
У пучкі павяжу, Рэчку намашчу, А тады ж сваю я матулечку Ў госці запрашу.
214.	Наварылі два браціткі Пшанічнага піва.
А зазвалі два браціткі Сястрыц у госці.
Па багатую сястрыцу Тры паслы пасылаюць, А худой сястрыцы Цераз людзей наказалі. Багатую сястру За варотамі пераймаюць, А худую сястру На парозе не спаткаюць. Багатую сястру На покуце саджаюць, А худую сястру Каля печы налаўцы. Багатую сястрыцу Мёдам, півам частуюць, А худую сястрыцу Горкаю гарэлкаю.
Багатую сястрыцу На тры ночкі упрашаюць, А худую сястрыцу
Проці ночы выпраўляюць. А худая сястрыца За вароцечкі выйшла, За вароцечкі выйшла, А сільненька заплакала: — Сабярыцеся ўсё звяр’ё, Разарвіце мяне, He хадзіла б я, He валачылася б, Браціткам не дакучала. Як зачула ж гэта Сястрыца багата: — А вы браціткі мае, А вы родныя мае, Даганіце ж вы яе, Перапрасіце ж вы яе. А частуйце ж вы яе, Чым мяне частавалі, А кладзіце спаці Ў цясовай караваці.
215.	Прыехалі два брацеткі К сястрыцы у госці. — Адчыніся, сястрыца, Адчыніся, гаратніца.
— А пастойце, брацеткі, А пастойце, родныя, Маёй сям’і дома няма, Свякроў і свякроўка ў піру, Залоўкі на ігрышчы, А дзевяр’ё па суседзях, А мой мілы ў церамочку, У беленькім палажочку.
— Адчыніся, церамочак, Адчыніся, мой дружочак, Прыехалі к нам госцікі, Mae браты, твае швагры. — Адступіся, нялюба, Адступіся, няміла, Твая радня пастыла.
— А брацейкі, мае родныя, Пакланіцеся маёй мамцы, Што вы ў мяне пабывалі, Вароцеткі не ’тчынялі, 3 страмён ножак не выймалі I з конікаў не ссядалі, За столікам не бывалі, Хлеба, солі не спыталі.
216.	Шчыглік невялікі грамаду збірае, Сам не хоча адзін жыць, жаніціся мае. Узяў сабе пеіцу, бараву сініцу — Красную, ясную вераб’я сястрыцу. Паслаў арла, паслаў арла ўсё птаства збіраці, Арол напаў на гусей, давай мардаваці.
Два снягіры, два снягіры да шпака спаймалі. А вароны за той час каравай згібалі.
Два каплуны, два каплуны солад малацілі, Курапатва з цяцераю да млына насілі.
Бацян меле, бацян меле, а крук засыпае,
А варобчык, добры хлопчык, муку выбірае. Перапёлка, перапёлка хату замятае, Сава сядзіць на покуце, скоса паглядае. Сядзіць дзяркач на парозе, сядзіць на парозе, Пугач, пугач упіўшыся ляжыць на марозе. А сарочкі, а прыданкі скачуць каля лаўкі, Бедна наша галованька, не маем прыганкі. А чаечка з кулічком на вяселлі грае, Кулік чайку, кулік чайку ўзяў за чубайку. Чайка кугіча: згінь ты, куліча!
А зязюля, а вазніца добрая пеіца, Залатыя крылы мае, так гучна спявае, А чмель мёду дадае і гасцей прымае.
217.	Жана мужа біла, біла, У памыйніцы намачыла, Узяла яго за чупрыну, Укінула у пярыну: — Ляжы, ўражы сыну, тут, А я пайду шукаць кнут. Пайшла яна шукаць кнут, Як усхадзілася, Зміласердзілася.
218.	Біла жонка мужыка, рукі закасаўшы, А ён яе перапрасіў і шапачку зняўшы. — А дзякуй жа, мая міла, што нямнога біла, Куплю табе гарнец мёду і кубачак піва.
219.	На ціхум Дунаю жаўнер коніка сядлае, Конік цяжка уздыхае.
— Ой, коню, мой коню, чаго цяжка уздыхаеш? Чы я табе цяжак, чы сядло залатое?
Чы сядло залатое, чы сукенкі дарагія? — Hi ты мне цяжак, ні сядло залатое, Hi сядло залатое, ні сукенкі дарагія, Ой, цяжкі мне, цяжкі твае доўгія залёты. Сам паедзеш у залёты, каня ўвяжаш да плота,
Да на буйненькам ветру, да на дробненькам дажджу Стаіць конік гадзіну і другую палавіну.
— Да пакінь, пане, ў карты граці, паедзем ваяваці На прускую граніцу, на варшаўскую вуліцу, Знайдзем там паненку тонку, як былінку, Знайдзем і другую да саўсім не такую.
220.	Служыў Ясь ваяводзе, Выслужыў Касеньку, маладу жоначку. Кася лісты пісала і да Яся пасылала: — Едзь, Ясю, дадому, збудуй нову камору, Штоб я мела, гдзе ляжаць, свае дзеткі гадаваць. Прыехаў Ясь дадому, праводзіць Касю да гробу. — Ой, пакажыце Касю мне, пагляджу, чы не жыве. Ляжыць Кася на дошцы, малы сын у калысцы.
— Люлі, люлі, сыну мой, нашто цябе Бог стварыў? Нашто цябе Бог стварыў, што ты Касю умарыў? Сястра тое як учула, да на Ясю крыкнула: — Ой, не кляні ты яго — Табе жонка зараз будзець, яму маткі не будзець, Яму маткі не будзець!
Табе жонка ў вяночку, яму матка ў пясочку.
221.	Зажурыўся ясны сакалочак, Што не рана з выраю вылятае: Негдзе сесці гнязда звіці. Сяду, паду у вішнёвым саду, Саўю гняздзечка з зялёнага дрэва. За гарою снягі выпадалі, На даліне быстры рэчкі сталі, Усе салдаты ў паход выступалі. Ў агародзе зацвітала рожа, Пазнала матка сына ў паходзе. — Вярніся, сынку, дадому, Змыю табе бела галоўку.
— Змывай, маці, сабе, не мне, У полі дажджы дробныя, Змыюць дажджы галоўку,
А высушаць вятры буйныя. — Вярніся, сынку, дадому, Пасцялю табе белу пасцельку. Сцялі, маці, сабе, не мне, Ой, у полі травы шаўковыя, Для салдата пасцель гатовая: Яловая шышачка — Салдацка падушачка, Кляновым лісточкам апрануся, 3 сваім таварышам высплюся.
222.	Зашумела яліначка позна а паўночы, Затужыўся бел малойчык, на вайну ідучы, Затужыўся, занудзіўся і стаў паміраці.
— Ах вы, братцы, чужыпанцы, учыніце волю, Прывядзіце мне коніка да з усёю зброяй — Як я сяду да паеду, аж на вайне стану.
— Заржы, заржы, сівы коню, хоць раз пада мною, Каб зачула мая матка у маёй староне!
Як зачула, уздыхнула, сільна заплакала: — Каб я была зязюлечка, я ж бы паляцела. Памёр, памёр бел малойчык у нядзелю рана, Палажылі малойчыка ў святліцы на лаўцы, Пахавалі малойчыка у траўцы, мураўцы. Прыляцела зязюлечка да сказала: ку-ку!
— Падай, падай, мой сыночак, хоць правую руку. — А рад бы я, мая маці, абедзве падаці, Сыра зямля, жоўты пясок, няможна мне ўстаці. Ляцеў пятух цераз рэчку, крыкнуў: кукарэку, He відзела матка сына, не відзець да веку.
223.	Бедна мая галованька, Што чужая старонанька, Бедна, бедна, няшчасная, Мяне доля не спазнала, Як ракруцікаў лавілі, Назад ручкі павязалі, Рэзвы ножкі акавалі.
У нядзелю параненька Выбіраюць фурманенькаў Да да двара прысылаюць, Да ракруціка саджаюць. Самі сядуць па задочку, Мяне садзяць ў перадочку, Ракруціка паганяюць, Ракруціка разважаюць.
— Цыць, ракруце, не журыся, Яшчэ молад, не згодзішся.
— Я б не плакаў, не журыўся, Каб я, молад, не згадзіўся. Вязуць мяне ў гарадочак, Ў гарадочак, у Наваградак, Садзяць мяне за столічак, Голяць маю галованьку.
Півам, мёдам напаілі, Пірагамі накармілі, Ў камяніцы спаць лажылі. — Ляж, ракрут, перасыпайся, Да да муштру прыбірайся.
— Прыхіліўся я к яблыньцы, Мне яблыня не матуля, Зялёная, не родная. Прыхіліўся да явару, Да мне явар не ойчанька, Зялёненькі, не родненькі.
Я без маткі, я без айца, Блукаюся, як аўца! Без сястры, без брата, Я бедны сірата!
224.	Жана па новых сенях ходзіць
Свайго мілага просіць:
— Начуй, начуй, мілы, хоць адну ноч у мяне. — Начаваў бы я і тры —
Ужо мае коні запрэжаны, Ужо мае служкі засядзеліся. Як выйду я на вулачку —
Усе мужы з вайны едуць,— Майго не чуваць, не відаць. Майго мілага толькі конік бяжыць, На том коніку сядзёлачка ляжыць, На сядзёлачцы хустачка ядвабная. Ехалі каля аконца, ўкінулі ў аконца — Я ж думала хустачку ядвабную, А ж кашулячку крывавую — А з вялікімі прыгрозамі: Каб без вады вымыта была, Без ветру высушана была, Без качалак слізка выкачана.
Я молада дагадліва была: Слёзкамі бела вымыла, Уздыхаючы цяжка, высушыла, Ручкі ломячы, слізка выкачала.
225.	Каму ночка вяліка, А мне ночка малюсінька. Я ўсю ночку не спала — 3 міленькім размаўляла. А мой мілы рана ўстаець, Ён коніка гатуіць і шабельку шаруіць, На вайну паедзець, мяне дома кінець. — А мой мілы, мілюсенькі, Вазьмі мяне з сабою, Назавеш мяне слугою.
Ты будзеш страляці, Я стрэлачкі пабіраці, Табе ў ручкі даваці. — Ах ты, жонка, жонухна, Жонкі на вайну не язджаюць, Яны дома прабываюць, Хаты даглядаюць, Малых дзетак гадуюць. Як адтуль я вярнуся, Прывязу табе гасцінца: Казловыя чаравічкі, А бяловыя панчохі.
226.	3-пад лесу, з-пад цёмнага, 3-пад кусточка зялёнага Вылятае птушачка райская, Выносіць пісьмо панскае, На скрыдэльку напісанае. Як бы нам тую птушачку паймаці, Як бы нам тое пісьмо перачытаці? Паймала тую птушачку матуля, Тры сынкі родненькія маючы. Як прачытала, то заплакала, Катораму да шчасце даці: Да ці старшаму, ці малодшаму, Да ці Грыгорку серадольшаму? Той жа беленькі і харошанькі, Яна яго спадабае, Будзе шчаслівы і галаслівы Да на цэлым свеце, Што спадабала да і ўзяла Паненка з Украіны.
— Ой, прыбірайся, Грыгорка, сынка, Шчаслівы ты будзеш.
Едзь на Украіну у шчасліву гадзіну, Там век каратаці будзеш.
Ёсць жа там панна, што цябе возьме За мужа і за пана.
Памятай, сынку, на сваю дружынку, Калі цябе шчасце спаткае.
Штоб не забыўся, што навучыўся, Як Бога знаці, на зямлі гараваці.
227.	Ой, у полі пад вішанькаю Там казачок забіты ляжыць, Над ім конік вараны стаіць, Капыцейкам землю сячэ, Свайму пану вады дастае.
— Табе, коню, вады не дастаць, А мне, маладому, ад зямлі не ўстаць. Бяжы, коню, да новага двара, Выйдзе да цябе старая жана, Старая жана — то матка мая.
Будзе ў цябе сынка пытаці, He кажы, коню, што забіт ляжу, Да скажы, коню, што ажаніўся. — Што ж у яго за сваты былі? — Былі ў яго сваты — зялёны дубы. — Што ж у яго, коню, за музыка быў? — Быў у яго музыка, зялёны явар.
— Што ж у яго, коню, за сванька была? — Была ў яго сванька, чырвона калінка. — Што ж у яго, коню, за дружкі былі? — Былі ў яго дружкі — белы бярозкі.
— Што ж у яго, коню, за млода была? — Была ў яго млода — арабіначка, У чыстым полі да магілачка.
228.	У чыстым полі пад белай бярозкаю Белы маладзец сачывачку косіць. Пакасіўшы, караватачку сцеліць, А паслаўшы, спатычкі кладзецца. Як насталі буйныя ветры I забілі малойца ў караватцы. Некаму па ім кукаваці, Ай, некаму па ім шчабятаці. Прыляцелі тры зязюлькі з бору, Прыляцелі тры шэранькіх з бору. Яны сталі па ім кукаваці, Яны сталі па ім шчабятаці.