Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 330с.
Мінск 2005
42.24 МБ
Адна села ў малайца ў галоўцы, Другая у малайца на сэрцы, А трэцяя ў белых ножках яго. А як сталі па ім кукаваці, А як сталі па ім шчабятаці, Як родныя маткі па дзіцяці. Што ў галоўцы — то яго мамулька, Што на сэрцы — то яго жонухна, Што у ножках — то яго сястрыца. Мамка плачыць ад веку да веку, Сястра плачыць ад году да году, Жана плачыць ад абеду да абеду. Паабедаўшы, пашла у садочак, Звіла сабе на галоўку вяночак.
229.	Устану я, устану я раненька, Памыюся бяленька.
Выйду я на вулачку, Гляну я пад ручачку: Аж мой мілы з вайны едзець, Коніка ў руках вядзець.
— Выйдзі, выйдзі, дзяўчынанька, Выйдзі на вуланьку, Вазьмі каня за ’бротаньку, Мілага за ручаньку.
Вядзі каня да стаенькі, Мілага да свяцёлкі.
Дай коніку сена, аброку, Міламу віна, мёду.
Конічак не есць, не п’ець, Міленькі не гаворыць.
Конічак застаяўся, Міленькі затужыўся. Конічак па коніках, Міленькі па дзеваньках. — Гдзе ж падзеўся мой кмецю? Закладайце пару коней Да паедзем у чыста поле. Еду поле і другое, На трэцяе уз’язджаю.
Пастой, хлопча, паслухаю, Чы звініць дарожанька, Чы шуміць дуброванька?
Hi звініць дарожанька, Hi шуміць дуброванька, Плача дзеўка па молайцу.
230.	— Развявайся, сыры дубе, Зараз мароз будзе.
Прыбірайся, сыну, ў панцыр, Зараз паход будзе,
— Я марозу не баюся, Зараз разбяруся, Я паходу не баюся, Зараз прыбяруся.
Ой, сеў сабе на коніка, Нізенька скланіўся: — Выбачайце вы, суседзі, Можа пасварыўся.
Матка ў яго запытала:
— Калі будзеш госцем?
— Як у сенях на памосце Травіца выросце.
Расла трава, расла трава, Стала пасыхаці.
Ждала, ждала матка сына, Да й стала плакаці.
— Пакрапляйце дарожаньку, Штобы не пыліла, Да скажыце маёй матцы, Штобы не тужыла.
Ой, ляцела зязюлечка Да й сказала: ку-ку, Чакай мяне, мая матка, Чакай хоць да веку.
231.	Кукавала зязюля, з бору летучы,
Затужыўся бел малойчык, ў службу ідучы, Затужыўся, занудзіўся і стаў паміраці.
Памёр, памёр казачэнька ў нядзелю раненька. Вот адзелі казачэньку чорную чумару, Палажылі казачэньку ў святліцы на лаўцы, Сабралася капітанства казака хаваці.
— Капітанства, маё панства, учыніце волю, Каб заржаў мой сівы конік, стоя нада мною, Каб зачулі ацец, маці у сваім пакоі, Каб зачулі, уздыхнулі, сільна заплакалі.
— Каб я была зязюляю, я ж бы паляцела, Села, пала на магіле і сказала: ку-ку, Падай жа мне, мой сыночак, хоць правую руку.
— Рад бы табе, мая маці, абедзве падаці, Завалены сырой зямлёй, не магу устаці. Ляцеў пятух цераз рэку, сказаў: кукарэку, Дык цярпіце ж, ацец, маці, разлуку на векі.
232.	У суботу на рынку
Піў моладзец гарэлку.
— Шынкарачка малада, А дай мёду гарцы два. — Гарцы табе мёду дам, Калі скінеш сінь жупан. — Нашто табе сінь жупан, Калі ў мяне грошай збан. — Калі маеш грошай збан, Я за цябе доч аддам.
А ў суботу гулялі, А ў нядзелю звянчалі, А ў нядзелю звянчалі, У панядзелак спаць уклалі. — А дзевачка-вішанька, Прыхініся блізенька. — Ой, пашла я за цябе, А якога роду, племя? А я роду папоўна, Паповіча Карпоўна. Пытаецца Карпоўна, Якога роду Ясенька. — А я роду паповіч, А паповіч Карповіч. Слава ж табе, Божа, Што пажаніць Бог сцярог! Што пажаніць Бог сцярог, Што з сястрою спаць не лёг.
233.	А паехаў сын Даніла на вайну ваяваць, А пакінуў Кацярыну ў сваім даму дамаваць. Маці яго старая к яму лісты пісала: — А вярніся ж, сын Данілушка, дамоў,
А ўжо твая Кацярына сваю волю паняла: Мяды твае салодкія павыцэжвала, Сукні твае дарагія пазаношвала, Коні твае стаенныя пазаезджвала, Грошы твае вялікія парассорвала. А вярнуўся сын Данілушка дамоў, Ажно яго Кацярына на пярэймы вышла, Сынка яго маленькага на руках вынесла. А хваціў сын Даніла ваструсенькі меч, А зняў Кацярыне галовачку з плеч. Як пашоў сын Даніла да шкатулы сваёй, А ў шкатуле яго грошы ў цалосці ляжаць. Як пашоў сын Даніла да шафы сваёй, А ў шафе яго сукні ў цалосці вісяць. Як пашоў сын Даніла да клеці сваёй, А ў клеці яго мяды пазаплесневелі. Як пашоў сын Даніла да стайні сваёй, А ў стайні яго коні пазачэсаваны.
Як пашоў сын Даніла да святліцы сваёй, А ў святліцы дзве сястрыцы дробны слёзкі ліюць. Як пашоў сын Даніла да пякарні сваёй, А ў пякарні Кацярына без галовачкі ляжыць, Недалёка Кацярыны дамаверка стаіць.
Як пашоў сын Даніла да палацу свайго, А ў палацы стара маці да ў крэсле сядзіць, Сынка яго маленькага на руках дзяржыць. — Ой, маці, маці, увесь грэх на цябе! Першы грэх, што я молад аўдавеў, Другі грэх, што мой сын сірата, Трэці грэх, што Кацярынкі няма.
234.	Да што ў полі за дымы дымяць, Да што ў полі за агні гараць? Турэцкі цар з вайны едзець.
А зачула Марысечка, Да зачула яго душачка: — Татулечка, а мой родненькі, Замкні мяне на трыста замкоў, 3 трыста замкоў да хоць на тры,
Каменнікамі пазавалівай, Калодзейкамі пазакачывай. — Чалом, чалом, да Іванавіч, Выведзь жа свату дачушачку, Выведзь свату да Марысечку! Іван таго не ўбаяўшыся, Вывеў свату да чалядніцу. Турэцкі цар да з каня далоў, Трыста замкоў да паадмыкаў, Калодзейка да паадкідываў, Каменнейка да паадкачываў. — Чалом, чалом, да Марысечка, Чалом, чалом, мая душачка, Сядай са мной да на коніка.
А мой конік варанюсенькі, Каламажачка маляваненькая, Аглоблічкі пазлачоныя — Едзем поле, едзем другое, На трэцяе уз’язджаем мы. — Пастой да пастой, турэцкі цар! Аддай маю да Марысечку, Аддай маю да дачушачку.
— Марысечка, мая душачка, Ай, вярніся да адкланяйся, 3 айцом, маткай папрашчайся!
235.	Да дымна ў полі, дымна! Зачым яно дымна?
Там ехалі татарыны, Везлі сабе валыначку, Да красную паненачку, Маладзенькую Юлечку. Да за ёй пагонь гоніць Яе родны татанька.
Яна дзіця разумнае, Назад аглянулася: — Пастой, татка, не ганіся, А назад вярніся.
Я сама к табе буду
3 маладзенькім зяцем, 3 бялюсенькім сырам, 3 малюсенькім сынам.
236.	Ой, чаму ж то пан Хаміцкі той час не жаніўся, Як у лесе на арэсе голуб урадзіўся?!
Ой, чаму ж ты, Бандароўна, ў той час замуж не ішла, Як у млыне на камені пшанічанька ўзышла?
У мястэчку Берастэчку каманда стаяла, Там жа наша Бандароўна ўсю ночку не спала.
Гаварылі Бандароўне да добрыя людзі:
— Уцякай ты, Бандароўна, ліха табе будзе. Ой, як скочыць Бандароўна межамі, лугамі, А за ею пан Хаміцкі з сваімі слугамі.
А як дагнаў Бандароўну у пулляшчынэчкі, Так ухапіў Бандароўну за белы ручэчкі.
А прывёз жа Бандароўну да сваей святлічанькі, Пасадзіў жа Бандароўну на белым крэселку.
А казаў жа Бандароўне песеньку спяваці, А сам пашоў пан Хаміцкі стрэльбу набіваці.
— А ці лепей, Бандароўна, ў сыром пяску гніці, Як за мною, за Хаміцкім, ў атласе хадзіці?
— Ой, лепей жа, пан Хаміцкі, ў сыром пяску гніці, Як за панам, за Хаміцкім, ў атласе хадзіці.
Ох, як выцяў Бандароўну пад левае вуха, Засталася Бандароўна і слепа і глуха.
Ой, казаў жа пан Хаміцкі ад ранку да ранку Выкапаці Бандароўне глыбокую ямку.
Ой, казаў жа Бандароўну у тры дні хаваці, Да няхай жа наплачацца яе бацька, маці. Ой, прышоў жа яе бацька і спляснуў рукамі, Ото ж табе прышло ліха з тваімі думкамі!
237.	Рыцар каня паіў, Савуценька ваду брала I з рыцарам размаўляла:
— Ай, рыцарык, рыцэру, Прашу цябе на вячэру — На рыбку асятрынку, На мяккую пярынку.
— А баюся, Савоська, Цёмнай ночы, цямненькай, Быстрай рэчкі, быстрэнькай. — А ня бойся, рыцэру, Запалю тры свечкі, Сама пайду каля рэчкі.
Я пастаўлю свечкі I нізенька, і высока, Каб увідзеў далёка. Каралева, ключніца — Усяму свету разлучніца, Каля рэчкі хадзіла, Хустачкай махнула, Усе свечкі патушыла, А рыцара утапіла. Як зачула Савоська, Захварэла Савоська, Зажадала шчукі-рыбы: — Mae мілы рыбаловы, Да закіньце шоўкаў невад, Ды ўлавіце шчуку-рыбу. Закінулі шоўкаў невад, He ўлавілі шчукі-рыбы, Улавілі рыцара.
Рыцара хаваць вязуць, А Савоську канаць вядуць. Пахавалі рыцара У касцеле пры сцяне, А Савоську на дварэ, На рыцару явар расцець, На Савосьцы бярозачка. Раслі, раслі, схіліліся, Яны з сабой злюбіліся.
238.	А пры дарозе да й пры шырокай, Дума мая, дума, дума над думою.* Стаіць карчомка — шэльма, новая. У той карчомцы шынкарка млода, Шынкарка млода, мёдам шынкуець, Шынкуець мёдам, зялёным віном. Ай, там жа пілі тры брацеткі: Адзін жа п’ець, ён грошы кладзець, А другі жа п’ець, ён каня прапіў, А трэці жа п’ець, ён жану прапіў.
Што грошы прапіў, вышаўшы плюнуў, Што каня прапіў, вышаўшы свіснуў, Што жану прапіў, рукі сашчапіў, Прышоў дадому, дзетачкі плачуць: — А татка, татка, гдзе наша матка? — Пашла на мора умываціся. Пашлі дзетачкі туды скачучы, Ідуць дзетачкі адтуль плачучы.
— А ціха, дзетачкі, не плачце па ёй: Я вам пастаўлю новую хатку, Я вам прывяду маладую матку. — А згары, татка, новая хатка, Прападзі, татка, маладая матка.
239.	А пахадзіў бел малойчык
Па высокай гарэ, А распусціў русы косы Па сваёй галаве, А выплакаў свае вочы Па няўдалай жане.
Узяў жану няўдалую За тонкія бокі I ўкінуў сваю жану У Дунай глыбокі.
— Плыві, жана няўдалая, Міжы гор вадою,
* Прыпеў «Дума мая, дума, дума над думою» паўтараецца пасля кожнага радка.
Я сам знаю, розум маю, Што не жыць з табою. — Было не сеч, не рубаці Дубову клетку, Было мяне не адвозіць Ад айца, ад маткі.
Было не сеч, не рубаці Зялёнага дуба, Было мяне адрачыці, Як ехалі да шлюбу.
Было не сеч, не рубаці Ды белай бярозы, Было мяне не звадзіці, Калі знаў не ў розум. Было не сеч, не рубаці Зялёнай ігрушы, Было мяне не ціснуці Ды да сваёй душы.
Было не сеч, не рубаці, Сухое ляшчыны, Было мяне не звадзіці, Маладой дзяўчыны.
240.	Ды жана мужа да й пакарала, Ай, люлі, люлі, да й пакарала, К белай бярозе да й прывязала, Ай, люлі, люлі, да й прывязала, А палажыла, а сена вязку, Ай, люлі, люлі, а сена вязку, А сена вязку і вады ражку, Ай, люлі, люлі, і вады ражку. He іду нядзелю, не іду другую, Ай, люлі, люлі, не іду друтую, А на трэцюю пайду атведаць, Ай, люлі, люлі, пайду атведаць. А сена вязка цалюсенькая, Ай, люлі, люлі, цалюсенькая, А вады ражка паўнюсенькая, Ай, люлі, люлі, паўнюсенькая.
Ай, яго ножкі падламіліся, Ай, люлі, люлі, падламіліся, А яго ручачкі сашчапіліся, Ай, люлі, люлі, сашчапіліся. А яго вочанькі засмуціліся, Ай, люлі, люлі, засмуціліся, А яго вочачкі зачыніліся, Ай, люлі, люлі, зачыніліся, Ай, люлі, люлі, зачыніліся. Ай, шкада жане, па мужу плачыць, Ай, люлі, люлі, па мужу плачыць. Па мужу плакаць, ай, прыгуківаць, Ай, люлі, люлі, ай, прыгуківаць: — Вот табе, мужу, гэта за тое, Ай, люлі, люлі, гэта за тое. Было не хадзіць з торгу да торгу, Ай, люлі, люлі, з торгу да торгу. Было не губляць шаўковай сеці, Ай, люлі, люлі, шаўковай сеці. Было купіць раменны плеці, Ай, люлі, люлі, раменны плеці, Раменны плеці на мае плечы, Ай, люлі, люлі, на мае плечы. Было выганяць таткаву роскаш, Ай, люлі, люлі, таткаву роскаш, Таткаву роскаш, а мамкіну негу, Ай, люлі, люлі, мамкіну негу.