Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 330с.
Мінск 2005
42.24 МБ
Ніводзін мне цвяточак He міл, як сінь васілёчак, Ніводзін мне дзяцюк не міл, Як мой міл дружочак, Сядзіць сабе за столікам, Як сыз галубочак.
258.	Чые пчолы на дуброве, А мае ў садочку, А хто любіць далёкую, А я — суседачку.
А хто любіць гарбуз, гарбуз, А я люблю дыню, А хто любіць гаспадара, А я — гаспадыню.
259.	Ой, не шуміце лугі, He задавайце тугі, Бо я і так тугу маю, Што мілога не прычакаю. Эй, пашоў мілы за лес, Чорны очкі занёс, Усе жартанькі забраў, Тугу сэрданьку задаў. Ой, пасею я рутку, Штоб не мела я смутку, Тры рокі палівала, Слёзкі свае я раняла. На чацвёрты я не буду, Ужо смуткі я забуду.
— Ой, не забудзеш, міленька, Покі будзеш жывенька;
Ой, я ж буду табе сніціся, Да й табе прыпамінаціся.
КРЫВІЦКІЯ ПРЫКАЗКІI ПРЫМАЎКІ
1.	Абое рабое (абое благія, аднолькавыя).
2.	Авечку стрыгуць, а баран дрыжыць.
3.	Аб воўку памоўка, а воўк і тут (калі пра каго гавораць, а ён тут жа прыходзіць).
4.	Баба з калёс, калёсам лягчэй; Баба з возу, калёсам лягчэй (пра тых, хто не прымае чыю-небудзь ласку).
5.	Багаты дзівіцца, як худы жывіцца (багач дзівіцца, як бедны жыве, чым жыве).
6.	Багаты чы будзем, а галодны не будзем (так кажуць гасцінныя людзі).
7.	Баючыся воўка, у лес не ісці (пра тых, хто баіцца якой-небудзь небяспекі).
8.	Блізка відаць, ды далёка дыбаць (ісці або ехаць дакуль-небудзь).
9.	Блізкая сарочка — як кабат (гэта нехрысціянскае — prima charitas ad ego — першае каханне ад сябе; веравызнанне язычніцкіх самалюбаў, эгаістаў; прымаўка не сялянская, бо сяляне кабатаў не носяць).
10.	Бог высока, пан далёка (так кажуць пакрыўджаныя панскімі слугамі).
11.	Бога хвалі, чорта не гняві (калі трэба дагадзіць абодвум бакам).
12.	Будзе кій, ды не такій (аб рэчах ці асобах, якіх шкадуюць тады, калі яны знікаюць).
13.	Быў конь, ды з’ездзіўся (пра тых, у каго ўжо няма сілы).
14.	Быў і на кані і пад канём (пра бывалых людзей).
15.	Хоць бяда, то гоц! Хоць бяда, то гоп!
16.	Хоць ты мяне капут, то я не галём (хоць ты мяне забі, то я не пайду; згадка з 1812 г., так казалі праваднікі французскіх войск, не маючы сілы ісці далей).
17.	Хоць за вала — абы ў дому не была (пра дачок).
18.	Хітра, мудра, з невялікім коштам (шляхецкая прымаўка; гаворыцца, калі што робіцца з невялікім коштам).
19.	Хто багат, той мне брат (так кажуць бедныя пра сваю радню, якая не хоча іх ведаць).
20.	Хто ціха ходзіць, той густа месіць (адпавядае прымаўцы: Ціхая вада берагі рве).
21.	Хто пытае, той не блудзіць (пра дарогу і дапытлівых людзей).
22.	Ці даў я табе, бабка, шэляг? — Даў, пане (гаворыцца пра тых, хто часта прыпамінае каму-небудзь дробную дабрачыннасць).
23.	Цярпён — спасён (цярплівы, збавёны).
24.	Чаго, чорце, у балоце сядзіш? — Бо прывык (гаворыцца аб прывычках).
25.	Чым хата багата, тым рада.
26.	Даганяючы не нацалавацца (гвалтам ласкі не даб’ешся; тых, хто не хоча, не з’яднаеш).
27.	Да пары збан воду носіць (некаторыя дадаюць: вушка урвецца, збан разаб’ецца).
28.	Дзіця не плача, маці не дагадаецца (пра тых, хто чаго-небудзь хоча, але маўчыць).
29.	Дзень наш — век наш (заахвочванне да ўжывання чаго-небудзь недаўгавечнага).
30.	Дзеткі падраслі — хатку растраслі (пра пасаг і выдаткі для дарослых дзяцей).
31.	Дзіва, што ў караля жонка красіва (пра людзей, якія могуць вельмі многае, калі нехта здзіўляецца, што яны маюць нешта асаблівае).
32.	Гадка з’есці, жаль пакінуць (пра ваганні ў адносінах да чагонебудзь).
33.	Гаманіць — не баліць; Крык — не боль (калі робяць камунебудзь заўвагі ці лаюць, але не б’юць).
34.	Гаварыў бы каток, ды язык караток (пра сарамлівых і лісліўцаў, якія не знаходзяць, што сказаць; пра плеткароў).
35.	Гдзе чорт не араў, там сеяць не будзе (пра немагчымасць здарэння чаго-небудзь ліхога, шкоды з боку якога-небудзь злыдня).
36.	Голы, як біч, востры, як меч.
37.	Голы разбою не баіцца.
38.	Госць у дом — Бог у дом.
39.	Гушча дзяцей не разганяе; Густою патравай не прагоніш дзяцей з лавы (пра густыя стравы).
40.	Як гукнеш, так і адгукнецца (якое пытанне, такі і адказ).
41.	Як пасцелеш, так і выспішся.
42.	Як пераначуеш, то больш пачуеш (болей будзе часу для разгадкі чаго-небудзь).
43.	Які б гэта крук, штоб выпусціў з рук? (пра незлоўленых зладзеяў альбо пра тых, хто нахабна прысвойвае чужыя рэчы).
44.	Язык Кіева дапытаецца (пра тых, хто не ведае дарогі).
45.	Еж, дурню, — з макам! (іранічна, калі падахвочваюць на штонебудзь).
46.	I з Пракопам, і без Пракопа — то ўсё роўна (ці ёсць ён, ці яго няма, то ўсё роўна).
47	.1 воўк сыты, і козы цэлы (Апалінскі ў сатыры VII, кн. 5, 1650 г. гаворыць: «Каб і воўк сыты быў і авечка цэлая»).
48.	Кабыла здыхае, а за траву хапае; Кабыла здыхала, а за траву хватала (пра звычкі саслабелых людзей).
49.	Калі ўзяўся за гуж, то не кажы, што не дуж; Калі ўзяўся за гужы, не гавары: не дужы (гуж — па-крывіцку рэмень для
сцягвання дзвюх палавінак хамута; такі гуж цяпер беларусы называюць супоняй. — В. С).
50.	Калі не non, то не ўбірайся ў рызы.
51.	Калі шанцуе, то і Філімон танцуе (іншыя кажуць замест Філімон — баран).
52.	Калі вядзецца, то і на трэску прадзецца.
53.	Калі робіш у купе, не баліць у пупе.
54.	Калі ёсць хлеб і вада, то не бяда. Або: Калі ёсць хлеб і вада, то няма галада. Або: Хлеб і вада — не бяда!
55.	Кепска, пане Грыгоры, — што далей, то горай (пра ліхія часы).
56.	Кепска ў Мінску, пане Каранеўскі (відаць, шляхецкая і гістарычная).
57.	Круці не круці — трэба ўмярці.
58.	Куку ў руку (пра ўзяткі, подкупы; узягга ад голасу зязюлі: дзеці, хаваючыся, кажуць адно аднаму: «а куку!»; подкупы патаемныя).
59.	Купіць не купіць, а патаргавацца можна.
60.	Любі, як душу, трасі, як грушу (пра строгасць, якая дыктуецца патрэбай).
61.	Ласкавае цялятка дзве маткі ссе, а гордае — ні адной.
62.	Майстар з Міра, што цяў, то дзіра (Мір — мястэчка ў Наваградскім павеце, калісьці радзівілаўскае, перайшло, здаецца, ад Ільінічаў, з руінамі замка; некалі славілася таварамі, асабліва футрамі, цяпер заняпала; відаць, гэта прыказка гістарычная).
63.	Мой мілы пакою, добра мне з табою!
64.	Мужык дурны, як варона, а хітры, як чорт (ліс) (відаць, шляхецкая, аб сялянах).
65.	На чыём вазку едзеш, таму песеньку спявай.
66.	Над сіратою — Бог з калітою.
67.	На дурня і Бог ласкаў (калі дурному што-небудзь удаецца).
68.	На табе, нябожа, што мне не гожа (пра абыякія дарункі).
69.	На што нам гэтыя пісталеты, калі страляць не ўмеем (прымаўка, відаць, шляхецкая, а можа, гістарычная; пра такія рэчы, без якіх можна абысціся).
70.	На злодзеі шапка гарыць.
71.	На ком скрупіцца, на ком змелецца (калі каму не шанцуе альбо ён болей за іншых церпіць).
72.	He адзін Гаўрыла ў Полацку (відаць, тады было распаўсюджана імя Гаўрыла).
73.	He біўшы кума, не піць піва (апраўданне тых, хто б’е дзяцей альбо слуг).
74.	He даў бацька шапкі, няхай вушы мерзнуць (калі абыходзяцца без чаго-небудзь патрэбнага).
75.	He фігуруй, Грышачка! (адзін шляхціц з Наваградскага павета меў фурмана, які любіў пад’язджаць шумна пад ганак; гэтымі словамі гаспадар стрымліваў яго азарт; можа гэта паслужыць перасцярогай многім і розным Грышачкам, якія любяць пафігураваць).
76.	He гэта паны, што грошы маюць, а што Бога знаюць.
77.	He кайся, рана ўстаўшы, ні молада ажаніўшыся.
78.	Няма той хаткі, штоб не было звадкі.
79.	He плюй у ваду, часам трэба будзе напіцца.
80.	He плаціць багаты, плаціць вінаваты.
81.	He ўрадзіў мак, перабудзем так.
82.	He стрыжана, а голена (калі не згаджаюцца з якім-небудзь словам).
83.	He кажы гоц, калі не пераскочыў.
84.	He вялікі пан — пералезеш сам (калі які-небудзь пястун просіць, каб яму памаглі пералезці праз плот, прайсці па кладцы і інш.).
85.	He зажыўшы нэндзы, не мець пінендзы.
86.	Hi чытаць, ні пісаць — на ўрад вядуць (кажа той, хто лічыць сябе да чаго-небудзь няздольным).
87.	Hi куецца, ні плешчацца (калі што не ўдаецца); He куецца, то плешчацца (калі на каго бяда якая наваліцца).
88.	Hi рыба, ні мяса (пра няўдаліцу, з якога няма ніякага толку, альбо пра чалавека няпэўнага характару).
89.	Hi села, ні пала — дай бабе сала (пра няпэўнасці).
90.	Hi ў пяць, ні ў дзевяць (пра недарэчнасці).
91.	На пахілае дзерава і козы скачуць.
92.	Паволі едзеш — далёка будзеш (далёка станеш).
93.	Перад невадам рыбы не лаві.
94.	Покуль сонца ўзыдзе, раса выесць вочы (пра спадзяванне на далёкую дапамогу пры цяперашнім уціску).
95.	Пярвей Бог стварыў пальцы, як відэльцы (дакор тым, хтоесць рукамі, альбо тым, што робяць што-небудзь не вельмі ўмела).
96.	Поп сваё, чорт сваё. Некаторыя дадаюць: аддай маю малітву (гаворыцца, калі ў спрэчках не слухаюць добрай парады, заўвагі).
97.	Прыйдзе каза да ваза, будзе сена прасіць. Некаторыя дадаюць: а я казу кіем (пра тых, хто адмаўляе ў просьбе ці не зважае на пагрозу).
98.	Прынясі, Божа, госця, то і гаспадар пажывіцца (пра частаванне госця, якому даюць што-небудзь смачнейшае).
99.	Прыпомніла баба дзевіч вечар (дзевіч вечар бывае перад шлюбам; гаворыцца пра старую, якая прыпамінае падзеі сваёй маладосці, альбо пра тых, хто ўспамінае нешта даўнейшае).
100.	Сабака брэша, а дваранін едзе (калі не зважаюць на аб-мовы).
101.	3 чужой кабылы трэба і ў балоце ссесці.
102.	Сем сёл, адзін вол — і той гол. Іншыя кажуць: Сем сёл, адзін вол, а дзесяць ураднікаў (пра вельмі бедную вёску, дзе няма каму і чым рабіць).
103.	Скажы, уража, як пан кажа (аб падпарадкаванні і прыстасаванні да волі і ўлады мацнейшага; гэта прымаўка, відаць, украінская, бо паняцця «вораг», «ураг» наша простанароддзе не ведае, і няма на яго нават слова; сумняваюся, ці выраз «уража» разумеюць; прымаўкі гэтай з вуснаў сялян я не чуў — толькі са шляхецкіх).
104.	Сляпому вечная памяць! (пра тых, хто чаго-небудзь шукае, але не знаходзіць, хоць тое, што шукалася, ляжала пад рукой, незаўважанае).
105.	Славен бубен за гарамі (калі вельмі што-небудзь не сваё, далёкае праслаўляюць).
106.	3 песні слова не выкінуць.
107.	3 прыбытку галава не баліць (калі каму чаго-небудзь дастаецца болей, чым трэба).
108.	Свая сярмяжка нікому не цяжка.
109.	Свой свайго пазнаў і на піва пазваў (пра злых, якія лёгка знюхваюцца, і нават пра тых, што абараняюць каго-небудзь непрысутнага ад нагавораў).