Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 330с.
Мінск 2005
42.24 МБ
— Там я заначую, гдзе ночанька абойме, Адступ, жана нялюбая!
— А што ж ты пасцелеш, мой мілы дружочак, А без маіх падушачак?
— У полі гарушкі — то мае падушкі,
Адступ, жана нялюбая!
— А чым ты накрыешся, мой мілы дружочак, А без маёй дзяружкі?
— А ў мяне дзяружкі, сярмяжкі, кажушкі, Адступ, жана нялюбая!
— Чым жа ты умыешся, мой мілы дружочак, А без маёй вадзічкі?
— А ў мяне вадзіца — сцюдзёна крыніца, Адступ, жана нялюбая!
— Чым жа ты утрэшся, мой мілы дружочак, А без майго ручнічочка?
— А ў мяне ручнічочак — тонкі рубавочак, Адступ, жана нялюбая!
190.	Ах ты, стары, ты старусенькі, Узяў мяне маладзюсеньку, А сцяў, змяў маладосць маю I вясёлую галовачку. Сама сабе я дзівуюся, Што я, молада, старая стала, Чы з позняга угляданейка, Чы з ранняга уставанейка, Чы з слёзнага абліванейка.
191.	А Божа мой мілюсенькі, што я учыніла, Усе людзі паабедалі, а я печы не тапіла. He буду я печы тапіць, не буду варыці, Няма майго міленькага, не з кім гаварыці. А мой мілы чарнабрывы за быстрай ракою, Ён п’ець і гуляець з чужою жаною.
А я ж тую быстру рэчку бродам перабрыду, А я свайго міленькага к сабе перабуду, Парай жа мне, мамуленька, як з нялюбым жыці. — Сядзь жа, маё дзіцятачка, за цясовым столам, А назаві нялюбага ясным саколам.
— Валей жа мне, мамуленька, цяжкі камень узняці, Чым таго нялюбага саколам назваці.
А лепей жа мне, матуленька, горкі палын есці, Чым з нялюбым, некаханым за столікам сесці.
192.	Ax, y лузе калінушка, A ў бару стаіць сосна. Гдзе я пайду, прыхінуся, Усё на маім сэрцы тошна. Лугі мае зялёныя, Ды ўсё не кошаныя, Поле маё шырокае, Ды ўсё не аранае. Валы мае палавыя Яшчэ не паёныя, Коні мае вараныя Яшчэ не пасаныя.
Пайду я к свайму татку на парадку: — Парадзь, парадзь, татуленька, як мне гараваць, Як мне дзетак падхаваць.
— Гаруй, сынку, гаруй родны, Будуць паля паараныя, Будуць лугі пакашоныя, Будуць валы палавыя Ўсе накормленыя, Будуць коні вараныя Ўсе напоеныя, Будуць твае дзеткі Падхаваныя.
193.	А ўжо вечар вечарэе, Мая матка вячэрае, Завуць мяне вячэраці: — Хадзі, дзіця, вячэраці! — Вячэрай, мая матухна, Вячэрай, мая родная, А я ўжо вячэрала, He сухі я хлеб ела, Ела, ў соль макаючы, А слёзкамі праганяючы, Сваю долю ўспамінаючы: От дзе ж мая доля? Чы ў агне згарэла, Чы ў лесе заблудзіла,
Чы на вадзе патанула? Да каб у агне згарэла, Я ж бы ручкі пагрэла,
Да каб у лесе заблудзіла, Дак бы лясы шумелі, Да каб на вадзе патанула, Я б бядою лоб памыла, Чы не была б шчасліва?
194.	Нікому так не тошненька, як мне, маладзе, Асталася ад радзіны, як ліст на вадзе. Як выйду ж я за вароты — зялёна трава, Як выйду я за другія — чужа старана, Як выйду я за трэція — вішнёвенькі сад. А ў сад пашло дзве дарожкі, міма сад адна, А ў сад пашло дзве сястрыцы, міма сад адна. Вы сястрыцы, вы родныя, галубкі мае, Будзеце ж вы шчыпаць вішні, шчыпліце і мне. Пойдзеце ж вы к айцу, к матцы, хочацца і мне, Паложыце на талерцы, кладзіце й мае. Будзеце вы піць, гуляць, спамянце мяне: Ах, як наша бяздольніца ў чужой старане — Да чы жывець, чы гаруець, чы бяду бядуець? Сядзіць сабе пад аконцам, як на рожы цвет, Выплакала свае вочкі, не волен ёй свет.
195.	Аддаў мяне татка Ды ў багатую хатку.
А даў жа мне коніка што найлепшага, Сакала найяснейшага.
Пажыла я, малада, гадочак, Называюць мяне неразумнаю, Называюць майго коніка: — Ах ты, канішча, варанішча!
Называюць майго сакала: — Ты варона падсмалёна!
Называюць майго хорціка:
— Ты сабака валачашчы! Як пайду ж я, малада, Ды цёмнінькай ночай Каля таткавага церама, Каля мамчынага акна. Увідзела мяне мамка з высокага церама: — Пажджы, маё дзіцятухна, я у цябе распытаюся Аб тваё жыццё.
— Некалі, мамачка, мне стаяці I з табою гукаці, Стаўшы гукаці — мне наплакацца. Мая мамка, вазьмі ксёнжку старасвецкую, Дай яе брату што найменшаму, Свайму сыну наймілейшаму.
Як стаў мой брацітка чытаць, Яго вочкі змітусіліся, Яго ручкі апусціліся. — А мая ты мамачка, Утапіла сваё дзіцятачка: Ані золатам яе не выкупім, Ані серабром не выручым, Сівым канём не вывезем!
196.	У лузе салавей калінку клюець, Ліхая свякроўка нявесту журыць, Шлець яе маладу ў Дунай па ваду. На мае бяздолле пятух не пяяў, Пятух не пяяў, гусак не крычаў, Толькі адзін ваўчышча за гарою выець. Плакала малада, к Дунаю ідучы, А зачуў міленькі, коні пасучы.
— He бойся, мілая, я коні пасу, Я коні напасу і вады прынясу.
— Чэрпай, міленькі, вёдры паўненькі, Нясі, міленькі, памалюсеньку, Пастаў, міленькі, у сенях, не бойся, He кажы, міленькі, а сваёй мамцы. — Вот табе, свякроўка, з Дунаю вада,
Умыйся, напіся з поўнага вядра.
— Я ж цябе, нявеста, не вады слала, Я ж цябе, нявеста, з свету збаўляла.
197.	Чырвоная каліначка Ў зялёны луг схілілася, Ў зялёны луг схілілася, Я, малада, зажурылася, Што ад роду адбілася. Ай, ад роду, ад радочку, Цяжка майму жываточку. Цяжка жыці, цяжка быці Ў чужой земцы маладзіцы. Ой, пайду я гуляючы, Сваёй долі шукаючы. Адклікніся, мая доля, На тым боку сіня мора. А прыплыві, мая доля, А к крутому беражочку, А к крутому беражочку, А к ліповаму кусточку, А напішам па лісточку, Мы ж напішам па лісточку I пашлём іх да радочку, Няхай радня прачытае, Назад пісьма адсылае.
198.	Ой, нашто ж мне свайго мілага гудзіць, Калі ён мяне, маладу, да не раненька будзіць. Да сам ідзе да на ток малаціць,
А мне, маладзенькай, вяліць легчы запачыць. Ой, сам ідзе да ў поле араці,
А мне, маладзенькай, вяліць іці гуляці.
Ой, іду я, іду гуляці, Кроіць жа маё сэрцайка на часці. Ой, мае суседачкі і п’юць і гуляюць, А мяне, бяздольную, адну акаляюць. Ой, выйду я на вулачку, рассыпаны карты,
Ой, гдзе ж мае дзявоцкія падзеліся жарты? Ой, выйду я на вулачку, рассыпаны суніцы, Ой, гдзе ж мае падзеліся дзявоцкія вечарніцы? Ой, выйду я на вулачку, рассыпаны дулі, Ой, гдзе ж мае дзявоцкія падзеліся гулі? Ой, выйду я на вуліцу, рассыпаны вішні, Ой, гдзе ж мае дзявоцкія падзеліся мыслі? Ой, выйду я на вулачку, раскіданы дровы, Ой, бедная ж я, маладзенька, сяджу, як удова. Ой, крутая бярозанька, што пад гаем зросла, Няшчасная нядзелечка, што я замуж пошла. Ой, крутая бярозанька воду замуціла, Няшчасная гадзінанька замуж пракруціла.
199.	Дзе я радзілася, там не была, Дзе мяне цёмная ноч абняла. Куды мяне мамулька аддала — За цёмныя лясочкі, За жоўтыя пясочкі.
200.	Пахіліцеся, лозы, ад дуба да бярозы, Каб мне было відно да ойчанькі майго. Лозанькі схіліліся, да хмаркі явіліся, Такі мне не відно да ойчанькі майго. Такі ж мне не відненька да ойчанькі Майго радненькага.
201.	Каюся млода, а не памалу, Што млода замуж пайшла. Жыву я гадок, жыву другі, У мамкі не бываю.
Абярнуся я шэрай зязюляй I палячу ў мамкін сад.
Сяду ў мамкіным саду На белай лілеі.
Як закукую, як зашчабячу Жаласным галасочкам.
Чы не пачуе мая маменька,
Пад аконцам седзячы.
Як выйшаў старшы брацец 3 новага церама:
— Калі зязюля, калі шэрая, Ляці ў шчырыя бары, Калі сястрыца, калі родная, Хадзі ка мне ў госці.
— Ах, добра табе, мой брацетка, Гдзе радзіўся, там і жыць, А я, маладзенька, у чужой старане, Цяжанька мне жыць.
Чужа старана тугою арана, Слязьмі засеяна.
Свая старана сошкаю арана, Пшонкаю засеяна.
202.	А жужнела пчолачка, Да па бару лятаючы, Салодкі мёд збіраючы. А плакала ўдовачка, Вячэрачку гатуючы: — Страўка мая кухарная, 3 кім жа цябе вячэраці? Дзеткі мае дробненькія, 3 кім жа вас гадаваці? Ночка мая цёмненькая, 3 кім жа цябе начаваці?
203.	Ах вы, столікі мае цісовенькія, Чаго ж вы стаіце не засланенькія? Ах вы, госцікі мае любовенькія, Чаго ж вы сядзіце не частованыя? Чы мой хлябец пушон, чы мой муж не вясёл? Калі хлябец пушон, то я выпалаю, Калі муж не вясёл, то я выпытаю, Мужыковы наравы да я выведаю.
Кунні, рыссі, сабалі на вароціках вісяць, Мужыковы наравы на плечках баляць, На плечках баляць і ў галоўках шумяць.
204.	Да пайду я каля гаю, выжану сакала з гаю, He сакала выгнала, але свайго ойчаньку.
— Ойчанька мой родненькі, ружовы квеце, Пабывай у мяне хаця раз у леце.
— Дзіцятка маё дарагое, Як мне ў цябе пабываць — Улетку за пяскамі, зімою за снягамі, А вясною за вадою!
— Улетку ў карэце, а зімою ў вазочку, А вясною ў чаўночку.
205.	He дорага піва п’янае, Ды дорага пасядзенейка, Муская пагуканейка, Муская гаспадарская. А ў бяседзе людзі добрыя, Гукаюць яны муское: А будзем мы піва варыць, А будзем мы сыноў жаніць, А будзем мы гарэлку гнаць, А будзем мы дачок даваць.
206.	Піў бы я мёд і віно, Цяжка пахмелле маё. Людзі, суседзі мае П’юць і гуляюць у мяне, Судзяць, гавораць аба мне, Штоб я пакінуў жану, Штоб я пакінуў маладу. Аж не, сумленне маё, Я не пакіну жану, Я не пакіну маладу, Жонка — пакраса мая, Дзеткі — пацеха мая, Жана — пакраса ў піру, Дзеткі — пацеха ў даму.
207.	Ах ты ж, мая гарэлачка, А я ж цябе люблю.
А хто ж цябе будзець піці, Як я, малада, умру. Будуць піці і гукаці Суседачкі мае, Будуць яны ўспамінаці Піяшачку, мяне.
А каб жа я, піяшачка, Каб піяшачкай была, А я б сваю худобачку За дзень прапіла.
208.	А чы поўна арэхава чаша, А пад зарой стоя?
Стаіць поўна, ні скалыхнецца, Hi пральецца.
А чы поўна ў нашага ягамосця Сталоў настаўляна?
А так поўна, канямі не праедзеш, Пехатой не пройдзеш.
Толькі можна сокалам ляцеці, Добра паглядзеці.
Толькі можна добра паглядзеці, На жал паляцеці.
209.	Госцікі мае любыя, Чым я вас частаваць буду? Боб, гарох не малочан, Сачывіца у копах стаіць, Шчука-рыба да на возеры, А рыбакі на рыначку, П’юць яны гарэлачку.
210.	Шэры гусіляцелі, Летучы гаварылі: -Ці з’елі б дзве ягадкі? А ў бару бруснічанькі,
А ў полі сунічанькі, А ў доме да гасцінка. А ў доме да гасцінка, Да дачка ў татанькі. Дачка дамоў ад’язджаець, А татанька не пушчаець: — Гасці, дзіця дарагое, Гасці, дзіця дарагое, За маею галавою, За сваею красатою.
А як мяне не будзейь, I гасціці прызабудзеш, Зарастуць і сцежачкі, Зарастуць дарожачкі Да дуб’ём, бярэзнічкам, Да горкім асіннічкам.
211.	Сівы галубочку, сядзі на дубочку, Выклікала матка сына з карчмы да дамочку. — Ой, хадзі, мой сынку, з карчмы да дадому, Забіраюць арандары ўсю тваю худобу. — Я сам тое бачу, што худобу трачу, За дробнымі слёзанькамі я свету не бачу.
212.	— Сіні салавейка, чом ты не спяваеш, Чы ты, салавейка, голасу не маеш?
— Патраціў я голас па зялёным гаю, Па зялёным гаю, па ціхім Дунаю.