Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 330с.
Мінск 2005
42.24 МБ
— Рада б я паехаці, Жаль пакінуці Айцовага падворайка, Матчынага прыбранейка, Дзявоцкага гулянейка.
67.	Да гаворыць лён зялён, Пры дарозе стоячы: — А бяда мая, бяда, Што буйныя вятры, Што дробныя дажджы — He дадуць мне вырасці, Сінім кужалем зацвісці.
А гаворыць Адолька Ды сваёй роднай мамцы: — А матулечка мая родная, Калі мяне выдасі?
А бяда мая, бяда, Што частыя сваты: А будзен дзень па пяць, па шэсць, А святы дзень па дзесяць.
А будзен дзень са скрыпкамі, А святы дзень з цымбаламі, 3 маладымі баярамі.
68.	А лятаў салавей па ламу, Тошненька, будненька аднаму. А каб яму зязюлька, Шчабяталі б яны шчыранька.
Ездзіў Кузёмка па двару, Тошненька, будненька аднаму. А каб яму Антолька, Пагулялі б яны шчыранька.
69.	Хоць ты, мая мамухна, за Дунай замуж аддай, Толькі, мая мамухна, у прымакі не прымай: Як зачнуць сварыціся, За каго ж мне ўступіціся?
Уступіціся мне за бацюхну,
Дак бітай мне быць, Уступіціся мне за прымаку, Дык вонках мне быць.
70.	Кукавала зязюлька, седзячы ў садочку:
— Божухна, збавіцелю, калі гэта летца будзець? Плакала малада Люсечка, у святліцы седзячы: — Божухна, збавіцелю, калі гэта госці будуць? Hi ў кашульку шнурочка, ні на галоўку вяночка.
71.	А ў барку, ў барку Рабіў Змітрачок каморку. А прыйшла да яго Ульянка: Ей Бог помач, Змітрачок!
Рабі каморку скоранька: Прыстаў ваконца, прыкуй сонца, Каб к нам салаўі ляталі, Каб нас раненька будзілі. А ў нас мамухна чужая, Ня будзець раненька будзіці, Да пойдзець на вулку судзіці.
72.	На гарэ стаіць шацёр навюсенькі, А ў тым шатры тры крэўчыкі. Туды ішоў малады Міхалка: — А Бог помач, тры крэўчыкі! Крэўчыкі мае мілыя, Пашыйце тры сукенкі: Адну мне самому, А другую жане маёй, А трэцюю слузе нашай. Мне самому сіненькую, Жане маёй чырвоную, А слузе нашай зялёную.
73.	На моры, на возеры Два бабры купаліся, А ў новым церамочку Два браты змаўляліся: — Брацетка мой родненькі, Пойдзем мы баброў біць, Паненцы на шубачку, Панічку на шапачку. Паненачка за стол ідзець, Шубачку ў руках нясець. Паціху, баяры, ідзіце, Шубу паненцы не абатрыце — He тут то купляна, He тут то спраўляна. Купляна у горадзе, Прыслана моладзе.
Шылі краўцы і немцы, Прыслалі паненцы.
74.	Што за панове, што за сватове на дварэ? Па-польску мовяць, Марыльку просяць да сябе: — А выйдзі, выйдзі, млода Марылька, ты да нас, Пазнай, пазнай свайго сужэньку міжы нас.
— Што ў белым на коню белым — свёкарка, Што ў сінім на коню сівым — дзеверка, Што конь вараненькі, сам маладзенькі — сужанька.
75.	Што за панове, што за сватове на дварэ, Па-польску мовяць, Ульянку просяць да сябе: — А выйдзі, выйдзі, млода Ульянка, ты да нас, А пазнай жа свайго Змітрочка міжы нас. — Хто ў сінім на кані сівым — свёкарка, А хто ў белым на каню белым — дзеверка, Конь вараненькі, сам маладзенькі — Змітрочак.
76.	He гніся, не ламіся, калінка,
He вяліка пад Барыскам дружынка: Семсот казакоў, апроч палякоў, Па-польску мовяць, дзевачку моняць: — А выйдзі, выйдзі, дзевачка-душка, з церама, А выпі кубачак мёду, два віна, А пачастуй любых госцікаў ты сама.
77.	На дварэ дожджык пераходжваець, Кузёмка татухну пераказваець: — Татухна, родненькі, не па-нашаму — Змардаваў коніка, гарцуючы, Патаптаў боцікі, танцуючы.
А спацеў, хустачку уціраючы, Збузаваў шапачку, кланяючы.
78.	He вяліка поле, не мала, Поўна конікаў нагнана.
Ніхто тых конікаў не спазнаў, Спазнала конікаў Аўдулька,
Спусціла рукавок дадолу, Пагнала конікаў дадому. — Дадому, конікі, дадому, Да не рабіце шкоды нікому, Да рабіце шкоду аднаму, Роднаму татухну маяму.
79.	Каліна, не стой, распускайся, Да у белы цвет раскладайся, Да на цвяток да бялюсенькі, Да на цвяток да драбнюсенькі, Да Хведарка, не сядзі, да размысляйся: Да чы сваты ты пашлеш, Да чы сам да паедзеш?
— Сваты пашлю — не прычакаю, Сам паеду, то пагуляю.
Сват паедзе, да зап’ець яе, Сват паедзе — лгаці будзе, Потым міла плакаць будзе.
80.	He лякайся, дзевунька, He да цябе сваты едуць. Да з Вільны купцы едуць, He дарагі тавар вязуць: Шпілечкі да голачкі, Да жоўтыя пярсцёначкі. Голачкі на хустачкі, А шпілечкі на істужачкі, Пярсцёначкі к вяселлейку.
He лякайся, Зосечка, Да не будзеш венчана, Да няма ксяндза ля дома, Да паехаў да Альбова Ключыкі купаваці, Цэркаўку адмыкаці, Двое дзетак звянчаці:
Да адно раджонае, А другое суджонае — Да Ясеньку сам Бог радзіў, А Зосеньку яму Бог судзіў.
81.3 гары, з гары, з даліны Беглі конікі чатыры.
Беглі тыя конікі сівыя.
— Куды вы, конікі, бяжыце, Каму вы разлуку нясеце?
— Нясем мы разлуку Таццяне, Разлучым яе з мамухнай, Прылучым яе к Амельянку.
82.	Наляцела сакалоў повен двор, Выглядай, зязюля, каторы твой. — Звужуець скрыдэлькі, то той мой, Ясныя вочкі, пэўна, мой.
Наехала сваточкаў поўны двор, Выглядай, Цыцылька, каторы твой. — Казловы боцікі, то той мой, Шаўкова хустачка, пэўна, мой.
83.	Ай, затужыўся старшы сват У паўдарожкі ўехаўшы, Пад сасоначкай стоючы: — А сасонка мая зялёна, А галоўка мая бедная, А што мае конікі не п’юць, не ядуць, Толькі іржуць.
А пачула тое малада Праскоўка: — He тужы, не бядуй, старшы сват, Я тваіх конікаў напаю На ранняй pace у аўсе, На вячорнай зарэ у ячмяне. Паганю цераз сад, вінаград,
На ціхім Дунаі накармлю, У новую стайню заганю, Насцялю сена па калена, Насыплю аўса, аброку, Ежце ж мне мой аброк, А вязіце мяне у свой бок.
84.	У нас сягодні да заручынкі, Бог нам даў.
Залаты персцень да на ручанькі, Бог нам даў.
Піва з півам да зліваецца, Бог нам даў.
[Марылька] з [Янам] заручаецца, Бог нам даў.
Мядовыя сыры на тарэлачку, Бог нам даў.
Мядовыя сыры калупаць будзем, Бог нам даў.
Маладога зяця частаваць будзем, Бог нам даў.
To ў рот, то ў кішэнь, то запазушку, Бог нам даў.
Нож зламіўся, зяць падавіўся, Бог нам даў.
85.	Прыехалі запіваць.
Каго яны запіваць будуць? Ульянкі дома нету, Ульянка ў садочку, 3 коранем вішню ломіць: — Гніся, вішня, гніся, А каранём вярніся.
Мне у таткі не бываці, Вішанек не шчыпаці, Вяночак на насіці, Дзеўкай не быці. Я адзін была звіла,
Я таго не знасіла, У каморы павесіла, У каморы, у куточку, На жалезным пруточку, На шаўковым шнурочку. Туды мой татка ходзіць, Мой татка ходзіць, Белыя ручкі ломіць, Дробныя слёзкі роніць: — Няма майго дзіцяці, Некім загадаці, На работку паслаці.
86.	Спазнаеш, Люсечка, па калючаньках, Што ні татка заручаець.
Пашлі, Люсечка, салавеечку Па роднага татку.
Салавеенька, бардзая пташка, Скоранька лятаець, к зямле прылягаець, Татухна не ўставаець.
— Рад ба я ўстаці к свайму дзіцяці Параданьку даці:
Сырая зямля дзверы залягла, Жоўты пясочак залёг насочак, Грабовы дошкі сціснулі ножкі, Нельга мне ўстаці Да свайго дзіцяці.
87.	Пераманачка чырачка, Пераманула селязня.
— Да чым я яго манула, Сам жа ён ка мне прыплываў,— Чы сваімі сізымі крылкамі?
Пераманула Полюшка, Пераманула Яшку.
— Дзе, чым я яго манула, Сам жа ён ка мне прыязджаў,—
Да чы ціхаю паходай, Чы пышнаю размовай? Нізкімі уклонамі, Ціхаю паходай у таночку, Пышнаю размовай з баярамі, Нізкімі паклонамі ў касцеле.
88.	А плавала шэрая вутка па рацэ, А плакала родная матка па дачцэ. А плаваючы шэрая вутка панырнець, А плачучы родная матка уздыхнець: Кукавала, балела, ох, ці мне!
Цяпер некім загадаці, ох, ці мне! Белых ручак пераняці, ох, ці мне! Борздых ножак падмяняці, ох, ці мне!
89.	Да прыстань, Божа, прыстань Да да нашага да пачастачку, Што мы яго пачынаем, Пана Бога звелічаем.
Да Прачыстая Маці Абяцала долю даці Да Зосеньцы дзіцяці. Да доля ж мая, доля, Калі будзеш добрая, To садзіся са мною, А калі будзеш якая, To з быстраю вадою He спатыкайся са мною.
90.	Станьце, ўсе баяркі, ў рад, Ідзець наша Цыцулька на пасад, Белыя ручкі ломячы, Дробныя слёзкі ронячы, Роднае мамухны ішчучы.
Усіх яна жоначак перайшла, Нігдзе яна роднай мамкі не знайшла. Уся яе галоўка ў вянку,
Няма яе мамухны ў дамку. Уся яе галоўка ў квеце, Няма яе роднай мамкі на свеце.
91.	Ляцелі птушачкі на тры стадачкі, Зязюлька паперад.
Птушачкі палі, зашчабяталі, Зязюлька закукавала.
Ішлі дзевачкі цераз сенечкі, Маланка паперад.
Дзевачкі селі, песні запелі, Маланка заплакала.
92.	Лятала стада курапат па полі, А вадзілі перапёлку з сабою.
А прыляцелі к вішнёваму садочку: — А тут табе, перапёлка, астацца, 3 пташкамі расстацца,
3 шчырым салавейкам спаткацца.
Хадзіла карагод дзевак па церамку, А вадзілі маладу Ульянку з сабою, Прывялі яе к цясцёваму століку: — А тут табе, Ульянка, астацца, 3 дзеўкамі, баяркамі расстацца, 3 маладым сужонкам спаткацца.
93.	Hi жарка гарыць калінка, Да ні жалка плачыць Антолька, He разжаліла сваёй мамачкі.
— Да калі хачу — разжалю: Выплету ўплёты з русых кос, Павешу ўплёты пры клеці, Куды маёй мамачцы хадзіці. У клетку ідучы, абачыць, А з клеткі ідучы, заплачыць: — Гэта маей дзіцяці уплёты, Павесіла мне на ташноты.
94.	Зязюлька, зязюленька, да не голасна, Куеш голасна, да не жаласна, He чутно за ельнічкам, За белым бярэзнічкам.
— Красная Анелька, да не голасна, Плачаш голасна, да не жаласна. He чутно за дружкамі, За галаснымі скрыпцамі.
— Я па бару не хадзіла, Голасу не збірала, плакаць не вучылася, Да Якубку згадзілася.
На ручніку стаяла, За белую ручку дзяржала Да Якубку прысягала.
95.	— Да красная Зосечка, Калі з цябе тое было, Штоб ты служкі наймала Русу косу расплятаці, Слёзкі свае разліваці?
— Да дзевачкі, сястрыцы, Да цяпер той дзень настаў, Што да мяне братка прыстаў — Русу косу расплятаці, Слёзкі мае разліваці.
96.	— Кланяйся, Кацярынка, кланяйся, Старога і малога не мінай, Слёзкамі зямліцу аблівай, Роднага ойчаньку пазнавай. Станавіся, баяр’е, усе радом, Чы не будзе ойчанька пад перадом. — Колькі я сцежачак перайшла, Роднага ойчанькі не знайшла, Колькі баяр’я перабрала, Роднага ойчанькі не пазнала.
3 Зак. 1230
65
97.	Знаць, табе, Настулька, замуж хочацца, Што твае слёзанькі не коцяцца. Ідзі, Настулька, у зялёны садок, Вырві горку цыбульку, патры свае вочанькі — Чы не пойдуць у цябе дробныя слёзанькі? Узыдзі, сонейка, для цяпла дзеля, Заплач, Настулька, для сарама дзеля.
Узышло сонейка, абутрала, Настулька плакаць і не думала.
98.	Знаць, табе, Настулька, замуж хочацца, Што твае слёзкі не коцяцца.
Ідзі, Настулька, у зялёны садок, Вырві ж горку цыбульку, Патры свае вочанькі —