Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 330с.
Мінск 2005
42.24 МБ
Чы не пойдуць у цябе дробныя слёзанькі? Выйдзі, сонейка, для цяпла дзеля, Заплач, Настулька, для сарама дзеля.
Узышла зорачка, абутрала, Настулька плакаць ані думала.
99.	Кукавала зязюлька ў садочку, Прыклаўшы галоўку к лісточку: — Хто маё гняздзечка разаўець, Хто мае яечкі пабярэць?
— Разаўець гняздзечка лябедзька, Пабярэць яечкі лябёдка.
Плакала паненка ў святліцы, Прылажыўшы галоўку к скам’іцы: — Хто маю косыньку распляцець, Хто мае ўплёты пабярэць?
— Распляцець косыньку брацетка, Пабярэць уплёты сястрыца.
100.	— Рэчанька быстрая, што ціха стаіш? Нет у цябе, рэчанька, крутых беражкоў. — Негдзе мне, рэчаньцы, разліціся.
— Малада Тацянка, што смутна сядзіш? — Як жа мне, маладзе, смутнай не быць? Нет у мяне, нет у мяне роднага татанькі, Некаму мяне, некаму і благаславіць.
Лепей было мне, маладзе, не кахаціся, Чым цяпер з татулькам расставаціся. Лепей было мне, маладзе, не радзіціся, Чым цяпер з татулькам разлучыціся.
101.	Ішла Эльжбетка з поля, Несла красачкі у прыполе, Віла вяночак пры столе, Пакаціла вяночак па скам’іцы, Задала жаласці ўсёй сям’іцы. Да ні так сям’і, як мамцы: — Падай, мамухна, венчык мой! — He падыму, дзіцятка, не падыму, 3 жаласці ручак не падыму, 3 клопату не схіну.
102.	Нет Марыські, нет у дому, Пайшла Марыська да да пана Бога. Стаіць гадзіну, стаіць другую, Пакуль адчыняць райскія дзверы, Пакуль выпусцяць яе матаньку.
— Прашу цябе, матухна, прашу на вяселле, Да на сірочае, да на дзявочае.
— Весяліся, дзецятка, весяліся з Богам, Весяліся з Богам да і з добрымі людзьмі, 3 добрымі людзьмі і суседзямі, 3 маладымі да і з дзевачкамі.
103.	Брацетка мой родненькі, Дай жа мне каня у воз, Каб мяне да шлюбу завёз Да на тую ropy крутую, Пад цэркаў святую, Гдзе людзі збіраюцца,
Пану Богу кланяюцца — Нізенька і пакорненька, Пану Богу прыемненька.
104.	— Чаго ты, Рыпінка, змарнела, Чы табе галоўка балела?
— Балела галоўка ўвесь дзень, He відзела сужэнькі сем нядзель. А вы мне галоўку звяжыце, Толькі сужэньку пакажыце. Звязалі галоўку ручнічком, Паказалі сужэньку пад вянцом.
105.	— Чаго, селязень, так сташніўся? — А як жа мне тошнаму не быць? А учора з вячора з вутачкай плаваў, А сягодня рана адпужан.
He жаль бы было, каб далёка, Цераз тры кусты у чацвёрты, А яшчэ [	]*
— Чаго, Макарка, так сташніўся? — А як жа мне тошнаму не быць? Учора з вячора дзевачку запіў, Сягодні рана адвязёна, He жаль бы было, каб далёка, Цераз тры двары у чацвёрты, Цераз мой двор ідзець — Вадзіцу нясець!
106.	Плакала Наташка на свой род, Нашто яе аддаюць гэты год: — Яшчэ б я летачка летавала, Яшчэ б я зімачку зімавала, Яшчэ б я хлопчыкаў выбірала.
' He расшыфравана.
107.	Мар’ечка з двара з’язджала, 3 бярозы вяршок сарвала.
— Расці, мая бярозка, без верха, Жыві, мой татулька, без мяне. Пры мне была пасцелька мяканька, Пры мне была кашулька беленька, Пры мне была ножанька разута.
А ўспомніш, татулька, як мякка пасцелька, Да ніхто ж цяпер татульку
Hi сарочачкі не памыець, Hi ножак не разуець.
108.	Ехала Настулька да вянца, Мецяная дарожка да канца. Бог ёй дарожку пераксціў, Анёлы вароты адчынілі, А Прачыстая свяціла.
109.	Стаяла Настулька пад вянцом, Часала косаньку грабянцом. Кінула грабянец пад вянец, Русую косаньку пад чапец. Касіца мая русая, Аддуха мая ранняя!
He адно я раненька згуляла, Русую косаньку часала.
110.	Служыў Данілка каралю, Выслужыў коніка варанца, Павёз Мар’ечку да вянца. Стаяла Мар’ечка пад вянцом, Часала косачку грабянцом. Кінула грабеньчык пад венчык, Русую косаньку пад чэпчык. Шаўковай хустачкай вочкі трэць, Шаўковы чэпчык коскі мнець.
111.	Дружко ў хату лезець, У печ паглядаець: Чы густа капуста, Чы вялік гаршчок кашы, Чы паядуць нашы?
112.	Дружкі ў хату лезуць, У печ паглядаюць: Чы густа капуста, Чы вялік гаршчок кашы, Чы паядзяць нашы?
113.	Палез дружко па лучыну, Выдралі дзеўкі чупрыну, Усторкнулі на тычыну — Хто едзець, пытаець: Чый гэта хахол лятаець? Дружкоў хахол лятаець,— Чаму ж баярак не вітаець?!
114.	Купі, дружку, мыла,
Памый сваё рыла, Каб жонка любіла, Каб спаць палажыла. Каб дзеткі спазналі I бацькам назвалі.
115.	He гніся, дружко, не гніся, Кладзі чырвонцы на місе. Наша Ульянка не ўдава, Кладзі чырвонцы хоць і два. Вашы чырвонцы, як сліна, Наша Ульянка вячніна.
Вашы чырвонцы гніць будуць, Наша Ульянка жыць будзець.
116.	Красны Грышачка, He ўсядайся ля лавачкі, Да вазьмі сакала ў ручкі, Да пайдзі каля пшоначкі, Абжані перапёлачкі: — Кіш, кіш, перапёлачкі, Да не ежце мае пшоначкі. Пшонка мая прыдалася, Да на каравай згібалася, Да на каравай, на кветачкі, Лучы, Божа, нашы дзетачкі!
117.	Цётачкі-лябёдачкі, кладзіце намётачкі, Дзядзечкі-лебядзечкі, кладзіце капеечкі. Дзядзінкі-галубачкі, кладзіце урубачкі, Дзецюкі-малойчыкі, кладзіце чырвончыкі, Дзевачкі-баярачкі, кладзіце падарачкі.
118.	Да ляцелі гусанькі ў чужы край, Час табе, дзевачка, за каравай. — Сцяліце кубельцы, я сяду, Благаславі, ойчанька, я пайду.
Ляцелі гусанькі выш дубу, Час табе, Анулька, да шлюбу. — Сцяліце кубельцы, я сяду, Благаславі, матухна, я пайду.
Да ляцелі гусанькі цераз сад, Час табе, Анулька, на пасад. — Сцяліце кубельцы, я сяду, Благаславі, брацейка, я пайду.
119.	Соўнінька на заходзе, Верачка на выездзе. Мамухна забаўляець, Ехаць не пускаець. — Мамухна мая,
Родная мая, Дай жа мне праваднічка, Брацітку надкоснічкам, Сястрыцу прыданачкай.
120.	Выйдуя надаліначку, Гляну я на красачкі. Ай, мае красачкі іграюць, Ай, мае вянкі вянуЦь. Грайце, красачкі, грайце, Мне ж к вам не бываці, Мне ж к вам не бываці, Мне ж вас не шчыпаці, Вяночкаў не віці, Вяночкаў не віці, На галоўцы не насіці. Я адзін была звіла I яго не знасіла, У каморы павесіла, У каморы, у куточку, На шаўковым шнурочку, Куды мая мамка ходзіць, Белыя ручкі ломіць, Дробныя слёзкі роніць: — To ж у мяне дзіця было, Што гэты вянок віло.
121.	— Як табе, зараначка, з зарою расстаціся, 3 месяцам спаткаціся.
— Па-за горайку пайду, тучкаю абцянуся, Дожджыкам абліюся, Зарою расстануся, 3 месяцам спаткаюся.
— Як табе, Прасковачка, з матухнай расстаціся, 3 татачкам спаткаціся.
— Па застолійку пайду, коскамі апушчуся, Слёзкамі абліюся, 3 матухнай расстануся, 3 татачкам спаткаюся.
122.	Дзякавала бяроза зялёнай дуброве: — Дзякую, дуброва, за пастаянне, Што я ў цябе зелена настаялася, Лісцейкам, веццейкам нашугалася. Дзякавала Праскоўка свайму татухну: — Дзякую, татухна, за пагулянне, Я ў цябе молада нагулялася, Па рынках, па местах нахадзілася, Пад скрыпкамі, пад дудкамі нагулялася.
123.	А жаль жа, мая мамухна, на цябе, Астаецца ўся мая сіланька ў цябе. Уставай жа, мая мамухна, раненька, Палівай маю рутаньку часценька. He палівай маю рутаньку вадою, Да палівай маю рутаньку слязою.
Ад вадзіцы мая рутанька мярцвеець, Ад слязіцы мая рутанька лялеець.
124.	На бару зязюля кукуець, Аўдулька мамухне дзякуець: — Дзянькую, мая мамухна, за хлеб, соль, Ня скора буду за твой стол.
125.	Паглядзіся, матанька, да мяне аддаўшы,
Да нявестку ўзяўшы:
Да ўстанеш раненька, да няма каго будзіць, Возьмеш вядзёрка, няма вадзіцы.
Ты ж будзеш думаць, што валы пагнала, Да твае валы стаяць у хляве, Да тваё дзіця ў чужой старане!
Пастушкі ідуць, ты будзеш пытаці, Яны табе, мая матанька, не будуць казаці. Да волікі прыйдуць, да мяне не будзе, Да табе, мая матанька, горшы жаль будзе.
За Зак. J230
73
126.	Да няхай бы таго не чуў, не відзеў, Як заянька рэчку пераплыў. Пераплыўшы рэчаньку, атрахнуўся. Толькі чула, відзела Наталка, На высокім цераме сядзеўшы, Толькі кашульку шыўшы, 3 тонкага кужалю станочак, 3 белае белі каўнярочак, 3 шырокае кітайкі рукаўкі.
127.	Па двару сіз голуб ходзіць, Юрачка цесця просіць: — Цесцечак, мой татухна, Выраджай мяне з дому: Коні мае настаяліся, Сваточкі нагуляліся, Дудачка наігралася, Свацюхна напяялася.
128.	А ездзілі вячэрнічкі па полю, А згубілі сівага каня падкову. He жаль жа мне сівага каня падковы, Да жаль жа мне маёй сястрыцы размовы. А знайдзіце сівага каня падкову, А вярніце маёй сястрыцы размову.
129.	Ой, свет світаець, зара займаець, Наша Марынка з двара з’язджаець, А ў яе браценька ключоў пытаець: — Гдзе ты, Марынка, ключы падзела? — Я табе, брацетка, да не ключніца, Чужому татку буду ключніца.
130.	А вылецеў салавейка
3 зялёнага саду, 3 зялёнага вінаграду. А выехаў Амеленька
3 вялікага сяла, 3 багатага двара, А за ім чаляданька, Як рой высыпаець, Як мак зацвітаець,— Амеленьку пытаець: — Маладзенькі Амеленька, А гдзе будзем начаваць? А чы ў лузе, чы ў дарозе? — Міла мая чаляданька, А ні ў лузе, ні ў дарозе, Hi ў зялёнай дуброваньцы, Ёсць у мяне піва пуціва, А цешчухна на дарозе, А дзевачка ў церамочку, Вы будзеце ў цешчухны, А я буду ў дзевачкі, Вы будзеце гарэлку піць, А я буду салодкі мёд.
131.	Удалы Барыска, удалы, Сам жа ён удаўся, А конь лепшы: Каля капыта золата, Каля грывачкі серабро. Хто ж яму золата надаваў, Хто яму коніка падкаваў? Давалі золата кавалі, Кавалі коніка кавалі.
Чатыры кавалі кавалі, Адзінаццаць малайцоў дзяржалі. Варанога коніка падкавалі, Барыску ў ручкі аддалі.
У далёкую дарожку паехалі, У тую дарожку шчасную, Па тую дзевачку красную.
132.	У дарозе Боранька, у дарозе, Прывязаў коніка к бярозе. Выразаў з бярозкі тры розкі, Секануў коніка пад ножкі. А ступай, мой конік, шырока, Яшчэ мая дзевачка далёка. А ступай, мой косю, вузенька, Ужо мая дзевачка блізенька. А ступай, мой косю, ступою, Ужо мая дзевачка са мною.
133.	У дарозе Тамашок, у дарозе, Ня кован конічак у возе. — Ёсь у мяне кавалі ў дарозе, Падкуюць коніка у возе. Ёсць у маёй Зосенькі пярсцёнкі, Будуць майму коніку падкоўкі. Ёсць у маёй Зосенькі каралькі, Будуць майму коніку ухналькі. Ёсць у маёй Зосенькі істужкі, Будуць майму коніку падпружкі.
134.	Пад кім, пад сім конь вараненькі гаворыць, Пад Славачкам, як салавейка шчабечыць: Пераскочыў трое варот у гарод, Патаптаў руту-мяту жоўты цвет, Сталі на яго дзевачкі сварыцца.
— А ні сварыся, мая дзевачка, на мяне, He насіці табе вяночка ў мяне, Толькі насіці шаўковы чэпчык ў мяне.
135.	А разгуляўся вараны конік па полю, А разадраў жа Нічыпарка шаўкову шапку да долу. А затужыўся малады Нічыпарка па шапцы, А зачула яго дзевачка у цераме:
— He тужы, не бядуй, молад Нічыпарка, па шапцы, Ёсць у майго таткі сорак сабалёў раблёных, Ёсць у майго таткі а тры бабры куплёных,