Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 330с.
Мінск 2005
42.24 МБ
Канец жыцця Я. Тышкевіча склаўся драматычна. Усімі прызнаны вучоны, член Дацкага каралеўскага таварыства аматараў паўночных старажытнасцей, член-карэспандэнт Стакгольмскай каралеўскай акадэміі, а пазней член Лонданскага археалагічнага інстытута Я. Тышкевіч дажываў свой век у Вільні. Памёр 13 (26) жніўня 1873 года і пахаваны на «Літаратурнай горцы» на Росах.
Самай грунтоўнай і важнай фалькларыстычнай працай Я. Тышкевіча сталі прысвечаныя народнай культуры раздзелы яго «Апісання Барысаўскага павета»".
Першым у томе змяшчаецца апісанне «вясельных абрадаў вясковага люду ў Мінскай губерні», якое выходзіць у друку ўжо не першы раз. Аднак час запісу (1800, 1801 і 1802 гг.), паўната і унікальнасць асобных элементаў абраду робіць дадзены матэрыял неацэнным для сучаснай фалькларыстычнай і этнаграфічнай навукі.
Змешчаныя ў апісанні нязначныя на першы погляд заўвагі збіральніка ўключаюцца ў агульную рэканструкцыю вясельнага комплексу як найбольш архаічныя і семантычна істотныя дэталі. Так, паведамленні аб прыбыцці свата менавіта аднаго і толькі вечарам у чацвер ці ў суботу падкрэсліваюць важнасць часавага коду, які сцвярджаў выдзеленасць сватання ў будзённым жыцці, а таксама яго несумненнае суаднясенне з матывамі таго свету,
11 Tyszkiewicz Е. Opisanie powiatu Borysowskiego pod wzgl^dem statystycznym, geognostycznym, historycznym, hospodarczym przemyslowo-handlowym i lekarskim. Wilno, 1847.
бо вечар, ноч успрымаліся як найбольш прыдатныя для кантактавання часавыя адрэзкі.
He менш выразная і прасторавая арганізацыя рытуалу сватання. Дзяўчына не прысутнічае ў хаце пры размове бацькоў са сватам, а па вяртанні становіцца «ў куточак пры печы, які называецца на простай мове качарэжнік» і доўга калупае пальцамі сцяну. Калі прыгадаць ролю качарэжніка ў сялянскай хаце як сакральнага месца прабывання хатняга духа, становіцца наглядным, па-першае, процістаянне нявесты і свата як прадстаўнікоў двух светаў і, па-другое, удзел таго свету ў самім рытуале сватання.
Адметныя і наступныя заўвагі: пілі ўсе з адной чаркі па чарзе (магчыма, далейшы сакральны сэнс выпіўкі і быў абумоўлены гэтай аб’яднальнай чаркай), пасля малых запоін у хаце нявесты жылі дзве яе сяброўкі, у час вялікіх запоін мяняліся пярсцёнкамі, на змовіны збіралася абавязкова ўся вёска і г. д.
У сімвалізацыю партыі жаніха як прадстаўнікоў «таго» свету ўключаюцца гукавы і прадметны коды, калі скіраванасць да проціпастаўленай сферы падкрэслівалася маўчаннем, імітацыяй нябачнасці праз надзетую ў памяшканні шапку: «Дружына ўваходзіць у хату ў вялікай важнасці і ў глыбокім маўчанні, якое гэтак жа сама падтрымліваюць і госці. Прыезджыя ні з кім не вітаюцца... Малады і ўся яго дружына не здымаюць шапак, якія так насунуты, што ледзь не засланяюць вачэй».
Цікавымі ўяўляюцца і элементы колеравага коду вяселля — гаспадыня напаўняла чарку і накрывала белай хусткай, нарачоная ж накрывала чарку чырвонай хусткай, а потым абвівала поясам, які прадстаўляў сабой «тасьму, на аснову якой бяруць белыя льняныя ніткі, а на ўток — каляровую пражу з воўны, сярод колераў пераважае чырвоны». Так назіраем традыцыйнае сімвалічнае чаргаванне белых і чырвонай палос як выражэнне радаводных ідэй, ідэй каштоўнасці і вечнасці жыцця.
Арганічным працягам запісу перадвясельных абрадаў становяцца змешчаныя далей паведамленні Э. М. «Абрады вясковага люду з-над Беразіны». Пасля звычаяў запоін і змовін, асноўны сэнс якіх зводзіўся да канчатковага замацавання дагавору паміж супрацьпастаўленымі родамі, ідзе вельмі падрабязнае апісанне каравайных рытуалаў. Маюць значэнне і выклікаюць цікавасць як каментарый да самой цырымоніі (пякуць караваі: паўмесяц для абмену, булку-перапечку, трэці каравай, які знаходзіў no-
тым адметнае прымяненне: калі маладая першы раз паласкала бялізну, ёй дапамагалі суседзі, якія і частаваліся гэтым караваем, і чацвёртую — булку для саміх каравайніц), так і заўвагі з пэўным міфапаэтычным падтэкстам. Так, гіпотэзу аб сімвалічным суаднясенні каравая з сусветным дрэвам пацвярджае наступная песня:
На дварэ явар сякуць, А ў хату трэсачкі лятуць. Каля явару трэсачкі, Каля караваю маладзічкі...
Сярод адзінкавых у беларускай фалькларыстыцы запісаў пасаду жаніха найбольш поўны змешчаны менавіта ў кнізе Я. Тышкевіча. Ён наводзіць на думкі, што прататыпам гэтага рытуалу былі архаічныя юнацкія ініцыяцыі: жаніха перад ад’ездам садзяць на каробку з жытам, хросная матка падстрыгае яму валасы, а сястра падсмальвае іх васковай свечкай:
Падстрыгайся, Яначку,
3 рабяцкага стану да ў мужаскую славу.
Абрады вяселля яскрава дэманструюць павагу сялян да хлеба і яго надзвычай высокі сакральны, міфалагічны статус, калі каравай становіцца як бы самастойнай дзеючай асобай і факусіруе ў сабе практычна ўсе асноўныя ідэі і міфалагемы вяселля. Дружка маладога ў хаце нявесты кладзе адзін пірог высока на слупе ля печы, хросныя бацькі тры разы ўздымаюць наверх абгорнутыя абрусамі караваі маладога і маладой, прыгаворваючы: «Мой вышшы, мой вышшы!», потым кладуць адзін на адзін, дзявочы знізу, і нясуць у клець.
Будуць цікавымі як даследчыку, так і любому чытачу паведамленні аб шанаванні і нават кульце дзявоцкасці маладой, калі яе шлюбную кашулю напачатку дэманстравалі гасцям, а потым жаніх вёз яе з жытам і грашыма да цешчы. Наогул, змешчаныя ў кнізе Я. Тышкевіча вясельныя звычаі беларусаў з’яўляюцца найкаштоўнейшай крыніцай для спасціжэння духоўнага вопыту нашых продкаў.
Як даследчык, фалькларыст-тэарэтык Яўстафій Тышкевіч найперш праявіў сябе ў артыкулах, прысвечаных календару беларусаў. Пачынае іх апісанне святкавання Калядаў. Дарэчы, гэта адно з першых узгадванняў калядных урачыстасцей беларускімі фалькларыстамі. Аднак і сёння тэзісы даследчыка аб неаб-
ходнасці шукаць вытокі абраднасці Раства ў часах язычніцкіх прынятыя і бясспрэчныя.
Калядных песень фалькларыст ведаў мала і на Барысаўшчыне чуў толькі адну: «Стары Восіп барадаты». Аднак спыняе на сабе ўвагу прыведзеная ў гэтым раздзеле як прымеркаваная да Калядаў балада — «найлепшая, прыгажэйшая» — «Сын у маткі начаваў, дзіўны сон відаў...»
... Дзіўны сон відзеў, дзіўнае дзіва: 3-пад правай ручкі сакол вылятаў, 3-пад левай — сакаламаткі...
— Ой, маці, маці, пара ўстаці, Пара ўстаці, мой сон разгадаці. Маці ўстала, сон разгадала.
— Ой, сынку, мой сынку!
Ужо ў тваім доме праява стала, Ужо твая жана сына радзіла, Сына радзіла, сама няжыва...
Гэты сюжэт уяўляецца знамянальным у раскрыцці міфапаэтычных вераванняў нашых продкаў і найперш у прадстаўленні птушак як рэінкарнацыі душы чалавека. Смерць жонкі дэшыфруецца як адлятанне яе душы птушкай да неба; адметна, што як птушка ўспрымаецца і нованароджанае дзіця. Такім вобразам балада паэтычна абагульняе архаічныя ўяўленні аб знаходжанні душы ў пераломныя моманты — нараджэння і смерці — менавіта ў вобразе птушкі.
Наступны раздзел прысвечаны велікодным звычаям. Хаця апісанне іх даволі сціслае, вылучаюцца запісы асобных вераванняў, напрыклад аб выкарыстанні асвечаных прадметаў, якія «неслі божы дар». 1 сапраўдным шэдэўрам народнай творчасці з’яўляецца запісаная Тышкевічам валачобная песня ў 90 радках, якая падрабязна, паэтычна прадстаўляе земляробчы каляндар беларуса. Гэты варыянт найбольш архаічны, бо зафіксаваў аднясенне пачатку года да вясны, да веснавога раўнадзенства: апісанне календара пачынаецца радком «Святыя Саракі напярод пашлі» і заканчваецца — «Прышлі Саракі да другіх Саракоў».
А вось з запісаў і аналізу купальскіх песень і абрадаў Я. Тышкевіч пачынаў сваю фалькларыстычную дзейнасць. Першая яго публікацыя насіла назву «Забавы і ўрачыстасці вясковага люду. Купалле»12.
12 Tyszkiewicz Е. Zabawy і uroczystosci ludu wiejskiego: Kupalo // Tygodnik Petersburski 1837. № 66. 27. VIII. S. 395-396.
У кнізе фалькларыст супастаўляе святкаванне Купалля ў Барысаўскім павеце з аналагічнымі абрадамі другіх народаў і прыходзіць да высновы аб спецыфічнасці беларускіх рытуалаў. Шматграннае апісанне самой купальскай ночы пераплятаецца з высновамі, зробленымі сталым даследчыкам-фалькларыстам: «Назва боства Купалы ад купы, г. зн. мноства, багацця, дастатка і агню, або ад выразу «купалле», бо і тая і іншая стыхія — як вада, так і агонь — служаць у гэты дзень сродкам для ачышчэння ад грахоў».
Прафесіяналізм Я. Тышкевіча як фалькларыста засведчылі збор і навуковае даследаванне прыказак і прымавак беларусаў. «Народная паэзія дае нам магчымасць пазнаць пачуцці народа, а прымаўкі — пазнаёміцца з яго розумам»,— трапна заўважае ён. Прыцягвае ўвагу і класіфікацыя прымавак, зробленая Я. Тышкевічам. У аснову яе пакладзены падзел па тэматыцы: «прымаўкі гістарычныя», «набожныя», «забабонныя», «адносіны падданых з панамі», «навука жыцця і маралі», «хатняе жыццё, сямейнае і грамадскае», «жарты, прымаўкі, сваркі», «прымаўкі пакрыўджаных», «пра гасціннасць», «раскоша жыцця пачуццёвага», «здзеклівыя парады», «розныя прымаўкі», «прымаўкі гандляроў», «прымаўкі аратых».
Так на прыкладзе аднаго павета вопытны даследчык стварыў панараму духоўнага жыцця народа.
Канстанцін Піевіч Тышкевіч нарадзіўся 5(17) лютага 1806 года ў Лагойску. Навучанне ў Полацкай езуіцкай акадэміі і ў вядомай на Віцебшчыне Забельскай калегіі дамініканаў, а затым на аддзяленні права Віленскага універсітэта забяспечыла здольнаму юнаку дастаткова высокі, еўрапейскі ўзровень адукацыі.
У 1837 годзе К. Тышкевіч пры падтрымцы бацькі і малодшага брата Яўстафія пачаў ствараць прыватны музей, экспазіцыя якога была поўнасцю завершана ў 1842 годзе. Гэта ён лічыў найважнейшай справай жыцця.
Заслугоўваюць самай пільнай увагі навуковыя прынцыпы К. Тышкевіча. 3 пункту погляду сучаснай навукі іх можна ахарактарызаваць як комплексны падыход да аналізу народнай традыцыйнай культуры. Ён не праводзіў выразнай мяжы паміж археалагічнымі, этнаграфічнымі і фалькларыстычнымі доследамі. У імкненнях акрэсліць вобраз роднага краю ў старажытнасці даследчык выкарыстоўваў вынікі археалагічных раскопак, запісы народных абрадаў, звычаяў і песень беларусаў. Менавіта разглядаючы матэрыялы ў сукупнасці, ён першы выказаў думку пра ўзаемаўплывы славян і балтаў.
К. Тышкевічу, як і іншым даследчыкам яго часу, давялося сутыкнуцца з такой праблемай, як акрэсленне тэрытарыяльнаэтнаграфічнага разумення Беларусі. Таму ён ужывае такія назвы, як «Літва», «Русь Літоўская», «Заходняя Русь», «Беларусь». Пад «Літвой» ён разумеў заходнія землі сучаснай Беларусі, пад «Руссю Літоўскай» і «Заходняй Руссю» — цэнтральныя раёны, Падняпроўе называў імем «Беларусь». Цікава, што I. Крашэўскі лічыў Канстанціна Тышкевіча як жыхара Міншчыны «ліцвінам» або «літоўскім археолагам»13.