Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 330с.
Мінск 2005
42.24 МБ
А шле мяне, маладзіцу, У Дунай па вадзіцу.
А свёкарка, мой татанька, He вады ж ты жадаеш, Мяне з свету збываеш.
Ты ж мяне з свету збудзеш, Усё табе адно будзець.
36.	— Ах ты, сонца, сонейка, He бывала ты ў найме. Каб ты ў найме пабывала, Дак бы па мне спагадала: Раненька зайшло, Позненька ўзышло. — Маладзіца маладая, Маладзіца бязумная, Хоць я раненька зайду, Цябе на ніве кіну, Хоць я позненька ўзыду, Цябе на ніве знайду.
37.	Ці выйшла цёмная туча 3-за цёмнага лесу?
He выйшла цёмная туча 3-за цёмнага лесу, Толькі выслала буйнага ветру, Дробнага дажджу.
Ці выйшла наша дабрадзейка Перад жнейкамі?
He выйшла наша дабрадзейка Перад жнейкамі, Толькі выслала сынкоў-сакалкоў
I дочак перапёлак — Пытае, ці многа нажалі? — Мы жалі поле незмяронае, Копы незлічоныя.
38.	Разгарыся, ясная зорка, перад месяцам, Расхадзіся, наша дабрадзейка, перад жнеямі: Да пытай жа, чы многа нажалі?
— А мы зжалі поле незмяронае, Жыта ядронае!
А мы нажалі:
Гдзе гара — Там капа, Гдзе лужок — Там стажок.
39.	Разгарыся, вячэрняя зорка, перад ранняй, Расхадзіся, наш паночак, перад жнейкамі. Расстаўляйце цясовыя сталы, цясовенькі, Налівайце залатыя кубкі, залаценькі. Рассцілайце шаўковыя абрусы, шаўкавенькі, Прывітайце першую жнейку, пастацяначку, Сыр на талерку і кварту гарэлкі.
40.	Віншую паноў вянком, Паны мяне мядком.
Перанёс Бог цераз сярпок, Перанясі, Божа, цераз душок, Цераз асетку-матку, Цераз лёгкі дух.
Судзіў жа Бог пажаць, Судзі ж, Божа, спажыць, Ў карысці, ў радасці.
Дай жа, Божа, панам
3 гэтага дабра піва варыць, панічоў жаніць, Гарэлку гнаць, паненак замуж адцаваць. Дай жа, Божа, панам з добрымі дзеткамі На жыццё, на багацце, На доўгі век і добры савет.
41.	Паночак, паночак, рахуйся з намі, Плаці ж, плаці ж, хоць талярамі.
Да мы ж тваю ніўку зжыналі, Да мы ж сваю сілу спацералі.
Слава да і слава, паночак, твая, Да і п’яна, да і п’яна талака твая.
Да ўчыніў, ўчыніў, паночак, славу, Папаіў, папаіў талаку сваю.
Шчакатала сарока, на тычынцы седзячы, На тычынцы седзячы, на хмялінку гледзячы.
Пахваліўся паночак, з паняю седзячы, Папаіў жнеек з дубовай бочачкі,
3 дубовай бочачкі, з залатой чарачкі, 3 дубовай бочачкі, з залатой чарачкі.
42.	А зялён наш бор, зялён Над усімі барамі.
А за што ж ён зялён? Поўна красачак на ём. Славён наш пан, славён Над усімі панамі.
А за што ж ён славён?
Поўна гумно жыта нажаў, А другое ярыначкі.
А выкаціў бочку піва, А другую гарэлачкі. — Піце, жоначкі, піва, Адзевачкі гарэлачку.
А дзіва ж нам, дзіва, Што пшанічнае піва.
Чаго таму дзівіціся, Што можна напіціся.
43.	А зялён наш бор, зялён Над усімі барамі.
А зялён ён, зялён, Поўна шышачак на ём. А слаўлён наш пан, слаўлён Над усімі панамі.
А за што ж ён слаўлён? Поўна гумно жыта нажаў, А другое ярыначкі.
А выкаціў бочачку піва, А другую гарэлачкі.
— Піце, жоначкі, піва, Адзевачкі гарэлачку. А дзіва ж нам, дзіва, Што пшанічнае піва. Чаго таму дзівіціся, Што можна напіціся.
44.	Судзіў Бог пажаць, судзі, Божа, і спажыць. Перанёс Бог цераз сярпок, Перанясі ж, Божа, цераз лёганькі душок. Дай жа, Божа, на таку умалотам, У дзяжы падходам, у печы ростам. Дай жа, Божа, на стале сыццю.
He магу рачыць, прашу пана выбачыць.
45.	У нашага пана вялікая слава, Каля яго двара да тры ручаёчкі: Першы ручаёчак — салодкі мядочак, Другі ручаёчак — зялёнае віно, Трэці ручаёчак — горкая гарэлка. А салодкі мядок для самога пана, А зеляно віно для гасцей яго, А горкая гарэлачка для чэлядзі яго.
46.	— А ты пан наш, паночак, А чы зв’ець нам вяночак На салодкі мядочак, На горкую гарэлачку?
47.	Ішоў Бог дарогаю, А за ім наш паночак, А ў руках шапку носіць, К сабе Бога просіць: — А ка мне, Божа, ка мне, У мяне гумно а з густымі снапамі, 3 густымі снапамі, з частымі капамі, Досць будзе.
48.	Хадзіў раю па вуліцы, Ніхто раю ў хату не пусціць, Толькі папрасіла наша маці: — А хадзі, раю, ка мне ў пакой, А ў маім пакоі, як у святліцы, Mae сталы цясовыя, Mae скацеркі бялёныя, Mae хлебушкі залатыя, Мёдам налітыя.
А мы жнейкі маладыя, Сярпы залатыя — Пад зарою жалі, Сярпы пазлачалі.
48 а. Хадзіў рай па вуліцы, Ніхто раю ў пакой не просіць. Выйшла, выйшла наша паненачка, Завець рай к сабе ў пакой: — Прашу, рай, к сабе ў пакой, У мяне пакоі вялікія, Столікі цясовыя, У мяне абрусы бялёвыя, Кубачкі залатыя, Зялёным віном налітыя — Для госцікаў зялёнае віно, Для паненачкі салодкі мядок.
49.	Чыстае золата На таку малочана,
На стале пасыпана.
Хто тое золата перавеець, Той на вайну не паедзець. Аж чалвданька яго Маладзенькі Доўнарка, Ён золата перавеець, На вайну не пойдзець, Пашлець каня варанога, Малойчыка маладога.
50.	Паночак, паночак, прымі наш вяночак, Запалі, пане, свечку да выйдзі на сустрэчку, Паночак, паночак, пераймі наш вяночак. Вяночак пераймаць — золата даваць, I з хлебам, і з соллю, і добрым здароўем надзяляць. А мы жалі — сілоў пацяралі і на гэта зараблялі.
51.	На гарэ Тацянка пшонку жнець, 3 цёмнага лясочку тучка ідзець: — Чы не баішся, Тацянка, гэтай тучанькі? — А за што ж я маю яе баяцца?
У гэтай тучцы мая мамка: Ані ветрам мяне не абвеець, Ані дажджом мяне не абліець, Доляй, шчасцем агарнець.
52.	— Чый гэта двор: Тры калы ўбіта, Карытам накрыта? [Чый гэта сын] Па двару ходзіць, Атопкі валочыць? Чый гэта пан Па двару ходзіць, Золата носіць? — Я ж не магу Па двару хадзіці, Золата насіці;
Толькі магу У пакоях сядзеці, Мёд, віно піці, 3 паняй гаварыці.
53.	— Чый гэта двор Мурам мураваны, Злотам пазлацаны? — Быхаўскага пана Мурам мураваны, Злотам пазлацаны. — Чый гэта сын Па двару ходзіць, Золата носіць?
— Быхаўскага пана сын Па двару ходзіць, Золата носіць.
ХРЭСЬБІННЫЯ
54.	Цераз бор сасна пахілілася, Ай, кума з кумам пасварылася. Цераз бор сасна перабралася, А кума з кумам паядналася: — А хадзі, куме, кісялю есці, I з сыціцаю, і з вадзіцаю, Са мной, добрай маладзіцаю.
55.	Хто ж у нас у полазе ляжыць? Фёкалка наша да ў полазе ляжыць, Да зажадала вішнёвага соку.
— Сышчыце майго Хвёдарку з току, Няхай дабудзець вішнёвага соку. Пытаецца, да хто ж то радзіўся?
— Калі сын радзіўся, я і соку дабуду,
Калі дачушка, вадзіцай адбуду.
Калі сын радзіўся, слаўлён горад стаўлю, Калі дачушка, я й шацёр не спраўлю.
56.	А ў Полацку на рыначку П’ець кум з кумой гарэлачку. Яны пілі, гаварылі:
— Кінем дзяцей у крапіве, Самі паедзем на Украіну. Едуць поле і другое, На трэцяе уз’язджаюць.
— Чакай, куме, трымай каня, Чы не шуміць дубровачка, Чы не гоніць пагонечка?
Шуміць, шуміць дубровачка, Едзець, едзець пагонечка, Два й конікі вараненькі, Два й брацеткі маладзенькі. Адзін кажаць: кума мая, Другі кажаць: сястра мая, Трэці кажаць: жана мая. Кума мая хрышчоная, Сястра мая раджоная, Жана мая вянчоная.
57.	Кум ходзіць па саду, кума па гароду, Сойдземся, абоймемся і нап’ёмся мёду. Кумачка п’яна, на ганачку пала, Паглядзіце, хлопцы, ці ў тонкай сарочцы? Калі яна ў тонкай, дайце ёй пакой, Калі яна ў зрэбнай, дайце ёй пакой беднай, А калі ў пласконнай, завядзіце яе ў пакой.
58.	Дуброўка мая зялёная, Бяседка мая вясёлая. Гарэлачку піла да ўпілася, Выйшла на ганачак, павалілася, Свайму міламу павінілася.
— He садзіся, жана, проціў печы, Сядзі, жана, на покуце;
He пі, жана, спорай чашы, Дамой ідзі, навары кашы, Бо мне жаль жаны будзець, А дзеткі твае плакаць будуць.
ВЯСЕЛЬНЫЯ
59.	А калі то з нашай Аўдолькі бывала: У нядзельку ранюсенька ўстала, Сваю галоўку слізюсенька ўчасала, Сваю родную мамку будзіла:
— Устань, устань, мая мамухна, доўга спіш, А нашто ж ты рана дзежу ўчыніла?
— Як жа мне, мае дзеткі, не ўчыняць, Будуць госці небывалыя бываць, А будуць цябе, маладзенькую, пытаць, А ўмей жа тыя мыслі адгадаць.
60.	Ніхто ж так не гуляець, Як Мар’ячка у татулькі. Кожын дзень дачушачка У татулькі пытаецца: — Татулька мой родненькі, Нашто ты салаты робіш, Нашто ты піва варыш? — Мар’ячка, дзіцятачка, Да мой двор на дарозе, Госцейкі на парозе. Мар’ячка, дзіця маё, Выйдзеш ты на вулку да топаля, Глянь жа ж ты пад ручачкі, Што з-пад цёмнага лесу, Да ці мак зацвітаець, Ці там рой высыпаець?
— Татулька мой родненькі,
Да ні мак зацвітаець, Да ні рой высыпаець, Дружыначка выязджаець Да з-за цёмнага лесу, Да з зялёнага саду, Да з багатага двара, 3 вялікай дружыначкай, Да з сыгралай дудачкай, Да з пяялай сваціцай.
61.	А з сіняга возера вятры веюць, 3 новага гораду госці едуць.
— А выйдзі, Алёнка, пераймай гасцей, А вазьмі коніка за цуглі, Маладога сужаньку за ручку, А дай жа коніку аўса, аброку, Маладому сужаньку віна, мёду.
— Ай, не есць конік, аўса, аброку, Ай, не п’ець сужанька віна, мёду.
62.	Заржалі вараныя коні ў полі, Застучалі кованыя колы на дворы. Замкнулася наша Люсечка ў каморы: — Hi давай мяне, мамухна, ні давай, — Да як жа мне, маё дзіцятка, ні аддаці, Наехалі тыя баяры, што ўзяці.
63.	А ў полі гай зелянеець, Пад тым гаем коні — стада, А ў тэй стадзе конь гаворыць, Няпраўду кажыць:
— Каб жа я быў пад маршалкам — Грыўка мая смалой зліта, Вадой змыта.
А ў полі гай зелянеець, Пад тым гаем коні — стада, А ў тэй стадзе конь гаворыць,
Праўду кажыць:
— Каб жа я быў пад Барыскам — Грыўка мая мёдам зліта, Віном змыта, Хустай накрыта.
64.	Сакалы налятаюць, Саколку падмаўляюць: — Ляці, паляці, саколачка, 3 намі, сакаламі.
— Рада б я паляцець, Жаль саду пакінуць, А саду зялёнага, Ягадак салодзенькіх.
Сваточкі наязджаюць, Марцэльку падмаўляюць: — Едзь, паедзь, Марцэлька, 3 намі, сватамі.
— Рада б я паехаць, Жаль маткі пакінуць, Мамухны старэнькай, А сястрыцы маленькай.
65.	Палятала два салавейкі Па вішнёвым садзе, Селі, палі
Да зашчабяталі, Пабудзілі маладу Ульянку 3 белага ложа:
— Устань, устань, малада Ульянка, 3 белага ложа, Ужо твой маладзец
На двор уз’язджаець, 3 коніка ссядаець.
— Я маладога здаўна любіла, Сахарам карміла, Віном паіла,
3 двара праводзіла, Хусту даравала.
66.	— Зялёная бярозанька, Чаму бела, не зелена?
— Як жа мне быці зялёнай, Пры дарозе стоячы?
Да штодзень купцы едуць, На карэннях агні кладуць, Цераз галлё дымы ідуць, Карэннейка падпальваюць.
— Красна дзеванька, Чаму смутна, не вясёлая?
— Як мне вясёлай быці, Штодзень госцейкі, Штосуботы — то свацейкі, Штонядзелі — маршалачкі. Зялёнае віно возяць, Майго ойчаньку пояць, Мяне, маладзенькую, просяць: — Красная дзеванька, Ці паедзеш ты з намі, 3 маладымі сватамі?