Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 330с.
Мінск 2005
42.24 МБ
Сонейка, сонейка, сяму-таму прадавала, Сонейка, сонейка, свайму міламу да даравала. Сонейка, сонейка, сяму-таму па тры грошы, Сонейка, сонейка, свайму міламу, што найхарошы.
13.	Сонейка, сонейка, Ян з Пятром ходзяць, Сонейка, сонейка, да па межах ходзяць, Сонейка, сонейка, да жыта глядзяць. Сонейка, сонейка, да ідучы гаварылі: Сонейка, сонейка, усё жыта добрае. Сонейка, сонейка, Юрасёва яшчэ лепшае, Сонейка, сонейка, Габрусёва да найлепшае. Сонейка, сонейка, Юрасёва ў трубы ўецца, Сонейка, сонейка, Габрусёва ў сцірты кладзецца.
14.	Прасілася Гарыслаўка у ойчанькі
На Купалейка,
На дзявоцкае пагулянейка: — Ой, мой ойчанька родненькі, Пусці ж мяне пагуляць,
Да й дзецюкам Купальнічка заспяваць. Яны з нас смяюцца да цэлы год, А мы ім праспяваем да ўсю ноч, Заспяваем Купальнічка такога, Каб яны не дачакалі году другога, Калі яны жаніціся не хочуць, Да нас, маладзенькіх, любіць не будуць.
Ой, гуляла Гарыслаўка ўсю ноч, He маш яе да у ойчанькі на абед. Нізка сонца, нізка над палудзень, Гарыслаўка з Купальнічка йдзе, А ойчанька яе сустракае, У вароцечках праўданькі пытае: — Донька мая родненькая, скажы мне, Каго любіш верна у сяле?
Таму пашлю залаты пояс, падару, Штоб ён пазнаў Гарыслаўку маладу. — He пасылай, мой ойчанька, паяса — Ой, прывядзе мне молайца мая краса.
15.	Ішла паненка цераз бор, На ёй сукенка ў дзевяць пол.
Стала тая сукенка шамрэці, Зялёна дуброва гарэці.
Пайшлі дзевачкі тушыці, Залатымі кубачкамі воду насіці.
Колькі ў кубачку вады ёсць, Столькі ў дзевачак праўды ёсць.
Ішла паненка цераз бор, На ёй сукенка ў дзевяць пол.
Стала тая сукенка шамрэці, Зялёна дуброва гарэці.
Пайшлі хлопцы тушыці, Рэшатамі воду насіці.
Колькі ў рэшаце вады ёсць, Столькі ў хлопцаў праўды ёсць.
Ішла паненка цераз бор, На ёй сукенка ў дзевяць пол.
Стала тая сукенка шамрэці, Зялёна дуброва гарэці.
Пайшлі жаночкі тушыці, Чапцамі воду насіці.
Колькі ў чапцы вады ёсць, Столькі ў жоначак праўды ёсць.
16.	Ай, нету, нету Купаліша, Да як над нашага Яначкі, Пяшком на вулку не выходзіць, Ён на коніку выязджаець, Сабе дзеваньку выглядаець. Сам жа ён едзець на коніку, Дзеваньку вязець на возіку. Сам жа едзець у атласе, Адзеваньку вязець у пакрасе. Сам жа ён едзець, як жар гарыць, Дзеваньку вязець, як цвет цвіціць.
17.	Звала Купалка Іллю на ігрышча:
— Хадзі, Іллішча, ка мне на ігрышча. — He маю часу, Купалачка, Гэту ўсю ночку мне нада не спаці, Жыта пільнаваці, Каб змяя заломаў не ламала, У жыце карэння не капала, У кароў малака не адбірала.
Адбяры, Божа, таму ручкі, ножкі, Са лба вочкі!
18.	— Купалачка, гдзе твая дачка?
— А у гародзе, на пагодзе Красачкі ірвець, вяночкі ўець. Звіўшы вяночак, пайшла ў таночак, А ў танок ідучы, пахваляецца:
— Ніхто ў мяне вяночка не соймець. А гдзе ўзяліся буйныя вятры, Знялі з галоўкі вяночак, Пакацілі на сіняе мора.
Пайшла дзявіца, шукаючы, пытаючы, Спатыкаець трох рыбалоўцаў:
— Ах, рыбаловы, братцы мае, Чы ня відзелі вяночка майго?
— Ой, дзявіца, не шукаць, не пытаць, Твой вянок на сінім моры, Будзем сеці закідаць, вянка шукаць.
— Вы, рыбаловы, братцы мае, Аднаму дам залаты персцень, Другому дам шаўкову хустку, А за трэцяга сама пайду.
Што персцень дала — меншы брацец, Што хустку дала — сярэдні брацец, А за старшага сама пайшла.
19.	Цёмная ночка Купалачка, На моры вуткі купаліся, На беражочку сушыліся. Наша Настулька засмуцілася, Што яе дары не прадзёныя, Хоць прадзёныя, не звіваныя, Хоць звіваныя, не снованыя, Хоць снованыя, не вытканыя, Хоць вытканыя, не бялёныя, Хоць бялёныя, не дзялёныя. Таму-сяму па локціку, Свайму міламу ня мерачы.
20.	A y трыснічку, капуснічку Салаўіцы свішчуць, Салаўіцы свішчуць, Трох конікаў ішчуць.
Ішло, пайшло тры брацеткі, Спаткалі трох дзевачак: — Чы не відзелі трох коней? У аднаго каня у лобе зорка, У другога каня залаты капыт, У трэцяга каня калясом грыўка. У галаве зорка — Нічыпаркаў, Калясом грыўка — то Юрачкаў, Залаты капыт — то Яшкаў. А што прыгожы, Стань подле рожы, А што багаты, Стань подле мяты, А хто круты, Стань подле руты. Нічыпарка багаты Пільнуй мяты, Юрачка прыгожы Пільнуй рожы, Яшка круты Стань подле руты.
21.	Мак зялёны, мак чырвоны 3 паўночы цвіцець.
Там за гарой, там за другой Мяне татка клічыць, Мяне родны клічыць.
Я не пайду, да душы не пайду, Далі Бог, не пайду!
Ночка цёмна, рэчка быстра, Кладка нямошчана.
Мак зялёны, мак чырвоны 3 паўночы цвіцець.
Там за гарой, там за другой
Мяне мамка клічыць, Мяне родная клічыць.
Я не пайду, да душы не пайду, Далі Бог, не пайду!
Ночка цёмна, рэчка быстра, Кладка нямошчана.
Мак зялёны, мак чырвоны 3 паўночы цвіцець.
Там за гарой, там за другой Мяне брацец клічыць.
Я не пайду, да душы не пайду, Далі Бог, не пайду!
Ночка цёмна, рэчка быстра, Кладка нямошчана.
Мак зялёны, мак чырвоны 3 паўночы цвіцець.
Там за гарой, там за другой Мяне сястра клічыць, Мяне родная клічыць.
Я не пайду, да душы не пайду, Далі Бог, не пайду!
Ночка цёмна, рэчка быстра, Кладка нямошчана.
Мак зялёны, мак чырвоны 3 паўночы цвіцець.
Там за гарой, там за другой Мяне мілы клічыць, Мяне мілы клічыць.
Я пайду, да душы пайду, Далі Бог, пайду!
Ночка відна, рэчка ціха, Кладка мошчана.
22.	Лятала пава па чыстаму полю, Губляла пер’е ў траву зялёну.
А там хадзіла млода Ульянка, Яна хадзіла, пер’е збірала,
Пер’е збірала, у рукавок клала, 3 рукаўка брала, вяночак звівала, Звіўшы вяночак, да прышпіляла. Да прышпіліла, пайшла ў таночак, Пайшла ў таночак і пахвалілася: — Ніхто не сарвець пярловага вянца. А гдзе ўзяліся буйныя вятры, Буйныя вятры, дробныя дажджы, Сарвалі, паняслі вянок на мора, На сіне мора, на глыбокія азёра. Пайшла ж яна яго шукаці, Спаткала яна трох рыбаловаў.
— Вы, рыбаловы, добрыя малойцы, Закіньце вы шаўковую сетку, Знайдзіце мой пярловы вянец.
— А што ты дасі нам за пярэймы? — Аднаму дам шаўкову хустку, Другому дам залаты персцень, Трэцяму дам белую ручку;
Шаўкову хустку — на дараванне, Залаты персцень — на памінанне, А ручку дала — сама пайшла.
23.	А пры крайчыку, пры Дунайчыку Там два брацеткі а купаліся, А купаліся, размаўляліся, А міжы іх чужаземчык быў. Чужаземчыка загубіць хочуць. Адзін кажыць: «Загубім яго». А другі кажыць: «Папытаемся, Чы ёсць у яго а род, племене, А род, племене, ацец, мамачка, Ацец, мамачка, брат із сястрою, Брат із сястрою, жана з дзеткамі». — Ціхі Дунаю — то мой татанька, Сырая зямля — то мамка мая.
У лузе салавей — то мой брацітка, У бару зязюлька — то сястра мая, Бела бярозка — то жана мая,
У бярозкі розкі — то дзеткі мае. Ціхі Дунаю, умывай мяне, Сырая зямля, прыкапай мяне, У лузе салавей, пашчабячы па мне, У бару зязюлька, пакукуй па мне, Бела бяроза, пашумі па мне, У бярозкі розкі, паківайцеся.
24.	А ўпала ластаўка, ўпала
У тое дзядоўе колкае, У тую травіцу-макрыцу, Ужэ яе птушкі жалеюць. — Hi жалейце, птушачкі, вы мяне, Я дзядоўе колкае паламлю, Травіцу-макрыцу патапчу.
А упала наша Анулька, упала А ў тое дзевяр’ё ліхое, А ў тыя залоўкі-чачоткі, Ужэ яе дзевачкі жалеюць.
— Hi жалейце, дзевачкі, вы мяне, А я дзевяр’ё ліхое пажаню, Я заловак-чачотак пааддаю, А дзевачкі ліхія — суседзі, А залоўкі-чачоткі — госцікі.
25.	Выйду, выйду на вулачку, А удару, удару ў далонечкі, У залатыя пярсцёначкі.
Зачуў тое мой свякратка:
— Памалу, памалу, мая нявестачка, He пабі твае да далонечкі, He паламай да пярсцёначкі.
— He тваё дзела, свякратачка, He ты хаваў далонечкі, He сын твой спраўляў пярсцёначкі, Хаваў далонечкі мой татачка, Спраўляў пярсцёначкі мой брацетка, He тут спраўляў, у горадзе, А падарыўшы мне, моладзе.
ЖНІЎІІЫЯ
26.	Размавяла жыта ядраное,
У полі стоячы:
— Ах, не магу у полі стаяці, Калосся дзяржаці, Толькі магу у полі капамі, У гумне стагамі.
Размавяла наша дабрадзейка, Па двару ходзячы:
— Толькі магу па двару хадзіці, Золата насіці, Толькі магу у пакоі сядзеці Ды мёд, віно піці, 3 дзяцьмі гаварыці.
27.	А ўбіраці, ўбіраці — Стаіць прыганяты. А ўбіранкі, кудраванкі, Судзі, Божа, дажаці, Будзем вітаці.
28.	Да ўжо вечар вечарэе, Наш пан весялее, Па постацях паязджае, Свае жнейкі прыганяе: — Жніце па постаце, жніце, Самі сябе не пазніце, Майго каня варанога, Мяне, пана маладога, Майго каня стракатага, Мяне, пана багатага.
29.	Да ўжо вечар вечарэе, Наша пані весялее, Па постаце пахаджае, На пагоду заглядае:
— Дзякуй Богу за пагоду, Што мае жанцы ў полі, Касцы мае на балоце, Усе людзі на рабоце.
30.	А жоначкі, лябёдачкі, А будзем Бога прасіць, Чы не прыдзець хто снапы насіць. А чы глухі, чы ня чуюць, Снапы ў полі заначуюць.
31.	Да ў нашага пана
Да нядобрая слава: Па месяцу жыта жалі, Па зорам копы клалі. Цёмна ў полі, цёмна, Бадай таму цямней было, Хто да хаты не пушчае, Да на полі нас трымае. Да мы позна з поля ідзём, Да прыганятага клянём.
32.	У нашага пана харашэнька на дварэ, Харашэнька на дварэ пабудаваныя свірне, Гонтамі пабіваны, сабалямі пакрываны. Каля таго будыначку не сакол палятае, Наш пан пахаджае, Да за ім дзеткі — як рой высыпае, Як мак зацвітае.
33.	Да што ў полі гудзець? Да вясёл пасол ідзець, Вясёлыя весці нясець Да да слаўнага пана: Хоць не многа пажалі, Але многа нажалі: Да сто коп да абеду,
Другую да палудня, А трэцюю да вячэры — To для нашага пана Добрая слава.
34.	Пара, жонкі, дамоў іці, Пацярала зара ключы, Каля постаці ідучы, А з месяцам гукаючы, А з сонейкам гуляючы. А ўзыйдзіце самі, зоркі, А знайце ключы звонкі: Пара зямлю адмыкаці, Пара расу выпушчаці: А первую ледавую, А другую медавую. Ледавая — свякраткава, Медавая — таткава. Ледавая — каля плоту, Медавая — каля стала. Ледавую калом праб’ю, Медавую з людзьмі пап’ю.
34 а. Пара, жонкі, дамоў іці, пацярала зара ключы, Каля постаці ідучы, а з месяцам гукаючы. А з месяцам гукаючы, а з сонейкам гуляючы. А ўзыйдзіце, ясныя зоркі, а знайдзіце ключы звонкі: Пара зямлю адмыкаці, пара расу выпушчаці: А первую ледавую, а другую медавую. Ледавая — свякраткава, медавая — таткава. Ледавая каля плоту, медавая каля стала.
Ледавую калом праб’ю, медавую з людзьмі пап’ю.
35.	Сцюдзёная раса пала, Пусці мяне дамоў, пане, Mae дамы далёкія, Пераходы вялікія. А сем міль борам ісці,
А восьмая далінаю, Дзевятая к свякратку ў двор. А свёкарка пераймаець 3 цясовымі вядзёркамі, Шаўковымі пачопкамі.