Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 330с.
Мінск 2005
42.24 МБ
241.	Паехаў Ясенька на вайну, Пакінуў Касеньку адну.
Заехаў Ясенька к цешчы начаваць, Стала цешча пасцель белу слаць.
Устаў Ясенька раненька, Умыўся бяленька.
— Што я табе, цешча, за дзіва скажу: Перад маімі варотамі яблыня цвіла I цвет атрусіла.
— А я табе, зяцю, адгану: Твая Касенька сына павіла,
К беламу свету сама памерла.
— Служкі мае вярненькія, Закладайце коні вараненькія, Паедзем да свайго двара, Нашай Касі на свеце няма. Пад’язджаю пад гай, гай не шуміць, Пад’язджаю пад сад, сад не зялён, Пад’язджаю пад двор, двор не вясёл. Скочыў Ясенька да пякарні, У пякарні мамкі да нянькі, Да ўжо майго сыночка няньчуць, калышуць. Скочыў Ясенька да святліцы, У святліцы панны у чэрні, Мая Касенька ляжыць у белі.
Служкі мае вярненькія, Закладайце коні вараненькія, Паедзем да Гайбова А купім тры кітайкі: Адна кітайка чырвоная, А другая зялёная, А трэцяя чорная.
Чырвона кітайка — то жана мая, Зялёна — паходы яе, А чорна — жалоба мая.
Цяжка каменю па вадзе плысці, Так майму сыночку без маці расці.
242.	— Ох ты, дзеўка, дзеўка красная, Доля твая няшчасная.
Нашто прыгожа радзілася, Лепша маёй маладой жаны? Як пайду я у новы гарадочак, Як куплю я салодкага мёду, Налью чару сабе і жане.
Злота чарачка увагнулася, А яе сэрца улякнулася.
Жана таго дагадалася, У дзетачак запыталася: — Чы піць чару, чы не піць, мінуць яе?
Піўшы чару, ды жыўшы мне не быць, He піць чару, дык мілага угнявіць. 3 вечара разгаласілася, 3 паўночы разбалелася, А белым светам душы нету, Каля абеду хаваці вязуць.
Красна дзеўка ля вакошка усміхалася, Людзі таму дагадаліся, Што яны даўно спадабаліся.
Людзі таму падзівіліся, Што яны даўно палюбіліся.
243.	Паехаў сынок аж на Украіну. Туды паехаў не ажаніўшыся, Адгуль прыехаў ажаніўшыся. Ой, вышла маці іх пераймаці, Сына вітала чырвоным віном, А нявестку белай атрутаю. Сын віна не піў, на каня ўзліў, Белую атруту нявестка выпіла. — He ўмела, маці, нас пераймаці, Умей жа, маці, нас пахаваці. Сына ўбрала ў тонкую кітайку, А нявестку ў тоўстую рагожу. Сына вязла шасцю канямі, А нявестку сляпой кабылай. Сына хавала перад касцёлам, А нявестку аж за касцёлам.
На сына магіле вырас явар зялёны, А у нявесткі — белая бярозка.
А раслі, раслі да й пахінуліся, Ўместа вяршочкі зрасліся.
244.	Зацвіла ў гародзе макаўка, Забалела ў Марысі галоўка, Захацела заморскага зелля. Каму ехаць за мора па зелле? Таму ехаць, каму рукадзелле.
Татку ехаць за мора па зелле. Татка кажаць: я й коніка не маю, Татка кажаць: я й зелля не знаю. Зацвіцела ў гародзе макаўка, Забалела ў Марысі галоўка, Захацела заморскага зелля. Каму ехаць за мора па зелле? Таму ехаць, каму рукадзелле. Брату ехаць за мора па зелле. Братка кажаць: я й коніка не маю, Братка кажаць: я й зелля не знаю. Зацвіцела ў гародзе макаўка, Забалела ў Марысі галоўка, Захацела заморскага зелля.
Каму ехаць за мора па зелле? Таму ехаць, каму рукадзелле. Ясю ехаць за мора па зелле. А Ясь кажаць: я й коніка маю, А Ясь кажаць: я й зелле знаю. Адзін конік — поле пераехаць, Другі конік — мора пераляцець, Трэці конік — да зелля даехаць. А стаў Ясь зелле капаці, Сталі над ім птушкі шчабятаці: — He капай, Ясюленька, зелля, Ужо ў Марысі другое вяселле. А едзь, Ясю, лужком, беражком, А стань, Ясю, ў полі пад шатром, Будзеш відзець, як к Марысі сваты паедуць. — Пазволь, пазволь, Марысенька, на двор! — He пазволю, Ясюленьку, першым, Ёсць у мяне другі, мілейшы.
— Пазволь, пазволь, Марысенька, танчыць! — He пазволю, Ясюленька, першым, Ёсць у мяне другі, мілейшы.
Узяў Ясь Марысю за левую руку, У правай ручцы шабельку трымаець. Сцяў Ясь Марысі галоўку роўна з плеч. Вот Марысі заморскае зелле, Вот Марысі другое вяселле, Вот Марысі Ясюленька першы, Ёсць жа у мяне другі мілейшы!
245.	А жыла, была жыдоўка, ўдоўка, Была ў яе дочка Хайначка.
— Дочка Хайначка, люблю я цябе. — Пане Зелянкевіч, пайду за цябе. He едзь жа ка мне у нядзелю рана, Прыедзь жа ка мне у суботу позна, Калі мая маманька да школы пойдзе. Прыедзь жа ка мне у трох вазочках: У адном вазочку — скрынкі, пярынкі, У другім вазочку — срэбра і злота, У трэцім вазочку — там мы з табою. Узяў ён Хайначку пад белыя плечкі, Кінуў Хайначку ў глыбокую рэчку.
— Вот табе, Хайначка, вада і блота, А мне, маладому, срэбра і злота. Вот табе, Хайначка, жыці з вадою, А мне ажаніціся ды з маладою.
246.	А ў нядзельку парана, А ў нядзельку рана ўстаў I коніка асядлаў, У чыста поле выязджаў, Сам жа лёг на гарэ, Каня пусціў па траве, I сасніўся дзіўны сон. Ускочыў я — каня няма, Прышоў дамоў — жаны няма. — Ой, мае ж вы малайцы, Запрагайце трох каней, Я паеду даганяць. Еду поле і другое, На трэцяе уз’язджаю, Аж ну, стаіць бел шацёр, А ў тым шатры жана мая 3 казакамі жартуець, I хустачкай махаець:
— He едзь, не едзь, мой мілы, I конікаў патраціш, I віночкам заплаціш,
I галоўкай наложыш, I жану з сабой не возьмеш. — Хоць я конікаў страчу, Хоць галоўкай налажу, 3 сабой жану прывязу.
247.	Блудзіў бел малойчык, Нямнога ён блудзіў, Блудзіў тры гадочкі, Прыблудзіўся к дубу, Прыблудзіўся к зялёнаму. На дубе зязюлька кукуець, На дубе шэрая кукуець. — Пакажы мне сцежаньку, Пакажы сцежку, дарожку. — Чы ты дурань, бел малойчык? Я век тут кукую, з дуба не злятаю, 3 дуба не злятаю — I дарожкі не знаю, Hi дарожкі, ні сцежкі.
— Ай, зямля, мая маці, Палажы мяне спаці, Палажы мяне спаці, Штоб век не устаці. А зялёны дубочак, Апусці сваё вецце 3 вярхушкі на землю, Прыкрый маё цела, Штоб ад слонца не чарнела, Ад дажджу не сінела.
А калі мяне не прыкрыеш, Кажу цябе сеч, рубаці, На дом збудаваці. Збудуйце дамочак Да й у галоўку аконца.
248.	Ой, пад гаем зеляненькім, Ой, здаўся мне сон дзіўненькі,
Прысніўся мне брат родненькі. Кажу коні закладаці, Еду брата адведаці.
Пад вароты пад’язджаю, Чую брата гаворачку: — Знімай, жонка, хлеб-соль з стала, Едзе сястра мая родна, Знаю, яна да галодна. Жонка мужа не слухала, Хлеба-солі не знімала.
Сястра тое, як учула, Назад коні завярнула. Муж на жану пасварыўся, Вышаў, сястры да й скланіўся. — Сястра ж мая родненькая, Прашу цябе абедаці Да і мяне адведаці.
— Я абеду не хацела, Цябе, братка, паглядзела. Ёсць у мяне хлеб-соль у возе, Будзе абед у дарозе.
Кажу коням аброк даці, Сама сяду абедаці. Табе ж, братка, павялося, А мне гора прыплялося. Як я дзеткі падгадую, Сваё гора пазабуду.
249.	Ах ты, мурава зялёная, Ах ты, дзевіца-красавіца, Нашто гожа урадзілася? Ты палепша жаны маей. Вазьму я вясельца і чаўнец, Паеду у новенькі гарадзец, Кушпо віна паўтара вядра, Налью чару сабе і жане. Жана мая дагадалася, Пашла у суседа папыталася: — Суседзенькі мае мілы,
Чы піць чару, чы не піць. — Маладзіца маладая, Маладая, бязвумная, Падымі чару вышай галавы, Удар чару аб сыру зямлю. Зямелечка увагнулася, Яе сярдзечка улякнулася. Су вячора жана здарова была, 3 белым светам Богу душу аддала. Маладу жану хацеў узяць. Стаіць дзеўка ля магілачкі, Паглядзела, усміхнулася: — He меці табе жаны маладой, Бо будзець і мне так маладзе.
250.	У (той вёсцы)* вецер вее, А (у той вёсцы) ціха.
У (нашай вёсцы) дабра няма, А (у суседняй) ліха.
У нашых войтаў, аканомаў Ядвабныя хусткі, А гдзе былі гаспадары, To ўсе хаты пусткі.
У нядзелю ранюсенька У два званы звоняць, А ў нас войты, аканомы На паншчыну гоняць.
Як за старым было панам Лёгка на работу, Увесь тыдзень сядзі дома, Шарварка ў суботу.
Цяпер за маладым панам Цяжка на работу, Увесь тыдзень на паншчыне, Шарварка ў суботу.
' Падстаўляецца назва канкрэтнай вёскі.
251.	Наляцелі журавы, Селі, палі на аралі. Сталі яны аграбаці, Аб аралі гараваці: Ранейшая лепшая, Пазнейшая не лепшая. На ранейшай пшаніца, 3 пазнейшай мятліца.
Ажаніўся удавец, Узяў сабе дзяўчыначку.
3 першай жаной дзеці меў, А з другою гадаваў, А з другою гадаваў, А з трэцяю разагнаў.
252.	Ой, за лесам, лесам, за белай бярозай А ні месяц свеціць, а ні слонца грае, Там маладзенец коніка сядлае, Коніка сядлае, цяжанька ўздыхае: Узяў каралёўну, да не сваю роўню. Па двару ходзіць, ключыкамі звоніць, У хатку ўвойдзе, уся дружына ўстане, Уся дружына ўстане, шапачкі знімае. — Сядзь, сядзь, каралёўна, з намі хлопамі, Пій, пій, каралёўна, піва, водку з намі. Чаравічкам тупне — адступіся, глупне! Чаравічкам бразне — адступіся, блазне!
253.	У нядзельку парана
Прыплыла прыплаўка к Дунаю, А на той прыплаве конічак, А ля таго коніка Ясенька, Раніцай коніка змываець, Шаўковай хустачкай сціраець, У коніка праўды пытаець: — Чы конічак, конік на сіле, Чы узвязеш мяне на гару?
А на тую гару крутую, Гдзе мая дзевачка мяне жджэць, Да мяне, моладца, паслы шлець. — Пісала б лісточкі, не ўмею, Паслала б паслочка, не смею, Пашла б я сама, баюся — Стаіць у полі бяроза, На той бярозе старожа.
Тая мяне старожа прызнаець, Па русай касіцы спазнаець, Па руцяным вяночку, Па дзявочым станочку.
254.	Да паедзеш, панічыку, жаніціся, He стаў коніка пад калінаю, Бо каліна — дзерава нешчаслівае: Вясною каліну дзеўкі ломяць, Увосень каліну пташкі зобляць. Пастаў коніка пад яварам, Явар — дзерава шчаслівае:
У яварным камлі — чорныя бабры, У явары ў сярэдзіне — райскія пчолкі, У явары у вярху — сівыя сакалы.
Чорныя бобрыкі — добрыя боцікі, Райскія пчолкі — саладок мядок, Сівыя сакалы — да на пагулянне.
255.	He сячы, а мой татанька, ля дорожкі бярозкі, He бяры, мая маманька, у крыніцы вадзіцы, He касі, а мой брацетка, у лужочку травіцы, He шчыплі, мая сястрыца, у садочку цвяточкаў. Ля дарожкі бярозка — я сама маладзенька, У крыніцы вадзіца — мае дробныя слёзкі, У лужочку травіца — мае русыя коскі, У садочку цвяточкі — мой руцвяны вяночак.
256.	А я у маткі да каханка была, Мне матка да катанку дала.
А ў катанцы да кішэнька была, А ў кішэньцы да машонка была. Я, молада, разгулялася, Катаначка размахалася, Машоначка развязалася, Капеечка пацяралася.
257.	Сею, сею рэдзьку, Сею, паліваю.
Расці, рэдзька вялікая, На зіму схаваю.
Я не буду рэдзькі есці, Кажуць людзі горка, Я не буду жаніціся, Будзець біці жонка.
А хоць будзець, чы не будзець, To не будзець болька, Людзі едуць жыта сеяць, А я маё гора.
Людзі просяць пана Бога, Штоб жыта урадзіла, А я прашу пана Бога, Штоб гора не усхадзіла.
Узышло маё гора Рэдкімі усходамі, А зацвіло маё гора Рознымі цвяткамі.