Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 330с.
Мінск 2005
42.24 МБ
110.	Сыты галоднаму не спагадае (пра абыякавых да чужой беднасці ці пакут).
111.	Што галава, то розум.
112.	Шмаруй мужыка салам, а ён дзёгцем смярдзіць (пра тое, што нібыта селяніна нельга ласкаю схіліць да сябе).
113.	Штобы галава, а шолудзі будуць (пра тое, як лёгка знайсці слугу ці работніка, калі ёсць чым заплаціць і накарміць).
114.	Што ўбіў, то ўехаў (пра тупога каня, ды і чалавека).
115.	Што з воза ўпала, то ўжэ прапала (пра незваротную страту).
116.	Трэба жыць, як набяжыць (падахвочванне цярпець цяжкасці).
117.	To не банкет, калі прынукі нет (то не частаванне, калі няма прымусу); He банкет — прымусу нет; He учта, не прымушай! (у гэтым значэнні бытуе сярод шляхты; не ведаю, ці і сяляне па-старасвецку змушаюць госця).
118.	Улез, як у нерат: ні ўзад, ні ўперад.
119.	Усюды добра, а дома лепей.
120.	У страха вочы вялікія.
121.	Вала з’ядуць, зайца заб’юць; Вала з’ядуць, зайца забіваючы (напэўна, шляхецкая ... пра паляванні, якія дорага каштуюць і працягваюцца да сённяшняга дня, — хутчэй на бутэльку і шынок, чым на воўка).
122.	Ведаў Бог, што не даў свінні рог. Некаторыя дапаўняюць: бо каб рогі мела, то б і свет перарыла.
123.	Волас доўгі, ум кароткі (пра бедных нявест, якім гэты доўгі волас нібы замяняе розум).
124.	Воўк дарогу перабег (калі каму пашчасціць). Людзі, займаючыся калісьці паляваннем, лічылі за шчасце, калі спаткаюць воўка, — маглі яго забіць, і наадварот, спатканне з зайцам было няўдачай. Адсюль, відаць, і пайшло, што перабяганне імі дарогі ўспрымаецца па сённяшні дзень, як пэўныя добрыя або нядобрыя прыкметы, гаданне.
125.	Воўка ногі кормяць.
126.	Вывеў воўка з лесу (пра накліканыя на сябе напасці).
127.	За маё жыта мяне набіта (калі хто за дабро замест падзякі робіць шкоду).
128.	Заплата ў ката, быле душа не была галодна. — Якога чорта заплата! Каб толькі пакармілі (гавораць слугі і пасыльныя, якія часам і галоднымі бываюць).
129.	Здарылася чарвяку на вяку (калі нешта раз у жыцці ўдалося або дасталося каму-небудзь і ён гэтым хваліцца).
130.	Знаюць яго, як ліхога шэляга (пра таго, каму ўсё даступнае і магчымае).
ПРЫКАЗКІI ПРЫМАЎКІ, ПРЫСТАСАВАНЫЯ ДА СВЯТ*
2 лютага. Грамніца — зімы палавіца (на свята Грамнічнай н. п. Марыі, калі свенцяць па касцёлах свечкі, якія завуць грамніцамі).
24 лютага. На Мацея зіма пацее (аднак не заўсёды, бо найчасцей люты пытае, ці добра абуты).
У Вербную нядзелю, злёгку хлёстаючы каго-небудзь асвечанай у касцёле вярбовай галінкай, весела гавораць: «Не я б’ю — вярба б’е, за тыдзень Вялікдзень!»
’ Даты даюцца па старому стылю.
23	красавіка. Юр’ева paca — не трэба коням аўса.
Май — валам дай і сам на печ уцякай; Валоў накармі, а сам на печ. Пра халодныя майскія дні ёсць яшчэ прыказка: Да Святога Духа не скідай кажуха, а па Святым Духу — у тым самым кажуху.
24	чэрвеня. Перад святым Янам прасіце, дзетачкі, у Бога дажджу, а па святым Яне я і сам упрашу (так быццам кажа ксёндз парафіянам).
29	чэрвеня. Прышоў Пятрок — апаў лісток, прышоў Ілля — апала два.
20	ліпеня. На Іллю поўну печ хлеба налью (якраз тады пачынаюць жаць).
24	ліпеня. Барысе, Барысе, сам бараніся (пачаўшы жніво, некаторыя часам не звяртаюць увагі на свята і працуюць у полі; гэтаю ж парою часта бывае і гром; набожныя і больш баязлівыя не ідуць у такі час у поле, святкуюць той дзень; адсюль, пэўне, і паходзіць гэта прымаўка).
6 жніўня. Прышоў Спас — усяму час (у гэта свята садавіна бывае ўжо амаль спелая, аднак цалкам паспявае недзе каля Зельнай, г. зн. 15 жніўня).
24 жніўня. Прышоў Баўтрамей — жыта на зіму сей.
Летам. Калі грыбна, то і хлебна (бо звычайна ідуць цёплыя дажджы).
4	снежня. Святая Барбара ночы ўрвала (у разуменні люду ноч меншыцца ад 4 снежня, хаця папраўдзе яна пачынае скарачацца 11 — 12 гэтага месяца).
6	снежня. Да Міколы нет дабра ніколі (добрай саннай дарогі не бывае, і гэта праўда, часам нават і да Каляд).
25	снежня. Коляды, то ён цяпер пан (у гэты дзень для слуг заканчваецца год іх службы; бываюць т. зв. ігрышчы з музыкай
і танцамі, на якіх яны ў вёсках і мястэчках развітваюцца з гаспадарамі, а ў іншых прымаюць на службу альбо дамаўляюцца служыць далей).
АДМЕТНЫЯ ВЫРАЗЫ I ПАРАЎНАННІ, ЯКІЯ МОЖНА АДНЕСЦІ I ДА ПРЫМАВАК
1.	Ані галера няма (галер — гэта была бітая ў Полыпчы манета накшталт бітых у Гале (Саксонія) — дынараў гальскіх).
2.	Ані вухам не вядзе (хто не зважае ні на чые перасцярогі ці забароны).
3.	Брэша, як сабака. Або: як сука (калі пра жанчыну).
4.	Бычок трацячок (трохгадовы; кажуць пра пешчаных дзяцей; звычайна сялянскіх дзяцей не адвучваюць ад грудзей да двух, а часам і да трох гадоў).
5.	Цаца, ляля, Баўтрусь! (таксама пра спешчанае дзіця; гаворыцца іранічна).
6.	Хаваецца, як сабака ад мух (калі хто ўхіляецца ад працы).
7.	Хоць яму кол на галаве чашы (пра непанятлівых і непаслухмяных).
8.	Хоць запалі, то не трэсне (пра немагчымасць даказаць штонебудзь).
9.	Худы, як хрусцель (хрусцель — птушка).
10.	Цвіце, як макаўка (пра прыгожую альбо маладую; пра тую, якой добра жывецца замужам).
11.	Дзяцей, як бобу (калі шмат у каго дзяцей).
12.	Гады ў рады (вельмі рэдка, часамі; гаворыцца пра тых, хторэдка бачыцца ці што-небудзь не атрымлівае).
13.	Як курыца сакоча (пра вельмі гаваркіх).
14.	Як у Бога за пазухаю (пра тых, хто жыве пад чыёйсьці вельмі клапатлівай апекай; пра поўную бяспеку).
15.	Як воўк мялькнуў хвастом (калі хто-небудзь паказваецца на міг).
16.	Квокча, як курыца (пра тых, хто заўсёды жаліцца ды бурчыць).
17.	Лёстачкамі душу выманіць (пра хітрае і лоўкае вымаганне чаго-небудзь).
18.	Меле языком, як цяля хвастом (пра балбатуноў).
19.	На ката пацягушкі, а на дзіця растушкі (пажаданне нянек і матак).
20.	Накрыўся, як лісіца хвастом.
21.	На вус матае; На розум бярэ.
22.	Hi к Богу, ні к людзям. Або: Hi к сялу, ні к гораду; Hi да Бога, ні да людзей; Hi да танца, ні да ружанца (ружанец — пацеры — малітва).
23.	Hi вала, ні кала (пра вялікую беднасць).
24.	Пацеха, як ражон (калі мала ўцехі ад дзяцей ці ад чаго іншага).
25.	Палажыць зубы на паліцу (кажуць, калі няма хлеба).
26.	Паповы вочы (пра хцівых).
27.	Пайшлі ўсе ў камыш (пра якіх-небудзь праціўнікаў, якія ўцяклі альбо схаваліся; у адным толькі гэтым выразе ўжываецца татарскае слова «камыш», якое азначае балотны чарот).
28.	Плесці кашалі з лапцямі (калі хто вярзе абы-што).
29.	Плача, як у дзявіч вечар (пра дзяўчыну, якая плача; кажуць з дакорам за яе залішні, непатрэбны плач).
30.	Працуе, як чорны вол.
31.	Прыйшоў на яго гіз (гіз — род авадня, падобнага на сляпня, які летам нападае на жывёлу, ад чаго яна вельмі бегае — гізуе; гэты выраз адсюль ужываецца і ў пераносным значэнні — у адносінах да свавольных).
32.	Распусціўся, як дзядоўская пуга (пра таго, хто многа сабе дазваляе і не ведае кары).
33.	Сам сабе рад (пра гасцінных і самалюбцаў, больш вядомых у нашай мове, як эгаістаў).
34.	Сядзіць, як заяц у жыце (пра тых, хто ўхіляецца ад работы).
35.	Скрывіўся, як серада на пятніцу (намёк на пост; гаворыцца пра чалавека не ў гуморы, «кіслага»),
36.	Шчабеча, як сарока (пра балбатуноў).
37.	Вадзіць дзяды (драмаць на рабоце).
38.	Варочаецца, як мядзведзь (пра нерухавых).
39.	Высалапілася, як патароча (пра тых, хто прагне сваімі строямі перагнаць усіх).
40.	Затакаваўся, як цецярук (пра таго, хто так загаворыцца, што не чуе, што да яго кажуць, альбо пра марудлівых у размове).
ЗАГАДКІ
1.	Адна каза ў балоце гінець. (Градзіца.) [Градзіца — жэрдка ў дыму]
2.	Адну казу маю і тую штодзень падымаю. (Заслонка.)
3.	Бегла сабе чачотка міма маіх варотачак. Выйшаў чэчат, даў ёй мяшок — працуй сама. (Бегла вада, выйшаў мельнік, заставіў застаўкі, і млын пачаў малоць.)
4.	Беглі чумаковы лычкі цераз мора; бягуць да й маслечка ядуць. (Сані.)
5.	Бочка стогнець, а баяр’е — мёд п’юць. (Свіння з парасятамі.) [Мёд — малачко; парасяты кормяцца матчыным малачком]
6.	Бочачка касцяная, а абруч жалезны. (Палец і пярсцёнак.)
7.	Вінны колер, добры смак, зачым яно, чаму так? (Вішня.)
8.	Вылецела 12 галубоў, села на 50 дубоў; знеслі па 30 яец, кожнаму адно яйцо. (12 галубоў — 12 месяцаў, 50 дубоў — 50 нядзель, 30 яец — 30 дзён.)
9.	Грукавіца, тукавіца, куды ідзеш? — Табе што да таго, стрыжаная с. куды іду?.. (Размова навальнічнай дажджавой вады з прарванаю саламянаю страхою.)
10.	Да не гуж, гуж; да не цэп, цэп; да і не рамянец. (Ланцужок.)
11.	Два вепручкі на смецці сякуць. [	]*
12.	Два галубчыкі пад зямлёю лаўкуюць. (Нарогі.)
13.	Дзве рызы адзявае ні разу не хрышчоны, а чорт яго баіцца. (Певень.)
14.	Дзед скібаю ўдавіўся. [	]
15.	Дзве лавы, дзве кары, на чоп — века. (Жалуды.)
16.	Еду, еду не дарогаю, паганяю не пугаю, скубу не пер’е, не мёд (не мяса). (Рыба.)
17.	Ехаў тот, прывязаў кабылу за плот, да не да плоту, да да старой бабы. [	] Дзяцел — сеў, прысеў, учапіўся. [Прыча-
піўся да спарахнелага дрэва]
* Выпадкі, калі адгадка ўкладальнікам не даецца.
18.	Іду радасна і міласна, у адной галаве, знайшла сямёра жывых. (Ішла дзяўчына. У галаве — наперадзе, знайшла сем жывых птушанят.)
19.	К сатане ходзіць да не сватае. (Сонца.)
20.	Каля ямы з булавамі. (Каля місы з лыжкамі.)
21.	Кацібочкі чырычукі па каўравой дарожцы каціліся — чырычукі ў гліняны гарадок. (Гарох.) [Каціліся па дошцы гарошыны да ўкаціліся ў гаршчок]
22.	Колькі на небе зорачак, столькі на зямлі дзевачак.(Іржышча.)
23.	Кругленькі, маленькі, за хвост не паднімеш. (Клубок.)
24.	Крывая крывулінка да ўсё поле збегала. (Серп.)
25.	Кручаны, мучаны па зямлі скача. (Венік.)
26.	Кіну на дуб — не разаб’ецца, кіну на ваду — не расплывецца. (Попел.)
27.	Лез цар з-пад новай зямлі, пытаўся ў свае какары барады, ці дома пан Лабовіч, а ён казаў: нямашака дома, быў на гліняным горадзе да палез на грумадзіра. (Мыш лезла з нары, пыталася ў пеўня, ці дома кот, а певень сказаў, што быў кот на печы да палез на жорны.) [Грумадзір — жорны]
28.	Ляціць — вые, сядзе — рые. (Жук.)
29.	Ляціць чарток, задзершы насок. (Санкі.)
30.	Ляцела пава, села на паплаве, распусціла пер’е на ўсялякае зелле. (Вырасла ў агародзе, на градзе капуста.)
31.	Матка пукатка, дзеткі трушчаткі, а бацька лысы. [	]
32.	Маеш малое падпечайка, поўна ў цябе жалезейка. (Зубы ў роце.)