Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 330с.
Мінск 2005
42.24 МБ
АБРАДЫ ВЯСКОВАГА ЛЮДУ 3-НДД БЯРЭЗІНЫ
ЗАПОІНЫ
Найважнейшымі асобамі ў вясельнай урачыстасці з’яўляюцца сваты: яны рэкамендуюць бацькам нявесты маладога, дамаўляюцца, калі і як гуляць вяселле, вызначаюць з імі (зыходзячы з іх заможнасці) велічыню пасагу, мяркуюць аб уладкаванні будучай сям’і. Звычайна маладая ідзе ў дом бацькоў нарачонага. Часам маладога прымаюць у дом яго жонкі. Гэта бывае тады, калі тут вялікая гаспадарка, бацькі ўжо старыя, а поле і жывёла патрабуюць клапатлівага догляду і працавітага работніка. Малады, якога прымаюць у дом жончыных бацькоў, на іх гаспадарку, завецца «прымак».
Старшы сват — звычайна чалавек у гадах, красамоўны, вясёлы, усімі паважаны, — дамовіўшыся папярэдне з абодвума бакамі, у прызначаны час прыходзіць з гарэлкаю ў дом нявесты і вітае прысутных... Гаспадары, адказаўшы «на векі вякоў», саджаюць яго за стол. Тым часам нявеста адпраўляецца збіраць сябровак, а хто-небудзь іншы з хаты ідзе запрашаць на запоіны яе хросных бацькоў, а таксама сваякоў. Калі ўсе збяруцца, дзяўчаты ўводзяць нявесту з наступнаю песняй (імя свата, напрыклад, Васіль):
Ото ж табе, Васілька,
Увядзёнка Агатка.
Калі яе любіш — дай пірог, Калі не любіш, то вон за парог. He хваліся, што ў нас быў, Што нашай Агаткі не злюбіў.
Сват вітаецца з маладой за руку, дае ёй пірог, сыр, смажанае мяса, лье ў міску гарэлку, кладзе туды трохі грошай. Пасля гэтага дзяўчаты моўчкі ідуць у істопку, дзе частуюцца і спяваюць для маладой песні, а дружына ж садзіцца з гаспадарамі вячэраць.
Песня Г
Ой, гаросе, гаросе! Сеялі цябе харашо: Пры лузе, пры дарозе, Пры бітым гасцінку. Ай ты, красна Агатка, Заручалі цябе харашо: Пры радні і племені, Пры родным татачку.
II
Прыехалі заручнікі, Чаму яны без дудачкі? Агатка не ўдовачка, Захочаць пагуляць, Таткаў двор раўнаваць. Ножкамі, астрожкамі, Чорнымі чабатамі 3 маладымі сватамі.
III
Каб я ведала блізкія заручынкі, Паслала б я свайго татачку ў лог па каліну. Татачка ідзець, Калінкі не нясець, Ветры не веюць, Слонца на грэець, Калінка не спеець.
Што мая за доля!
IV
Мавіла бочачка, У піўніцы стоячы: — Калі мяне не вып’еце, Сама выкачуся, Па дварэ разліюся Крыніцай сцюдзёнай вадзіцы. Мавіла Агатка, У таткі седзячы:
— Калі мяне не выдасі, Так я сама пайду, Па дварэ памаленьку іду, За варота угрунь пабягу.
* Нумарацыю тэкстаў песень пакідаем, як у апісаннях абрадаў у Тышкевіча. — В. С.
V
Зыбнула мора, зыбнула, Там наша Агатка ўтанула! Прышоў к ёй татка: — Падай ручку, Агатка. — He падам я ручкі: Хоць я ў моры ўтану, Няхай нікаму на застануся, Застануся адному Яначку мілому.
VI
Сягодня заручынкі Бог нам даў, Праціў панядзелку Бог нам даў. Шлі дары на тры сталы: Таму-сяму па падарку. Нашаму Яначку Тры падарачкі Бог яму даў: Адзін падарак — залаты персцень, Другі падарак — шаўковая хустка, Трэці падарак — красная Агатка. Залаты персцень на мянянне, Шаўковая хустка на ўціранне. А красная Агатка на каханне.
VII
У гародзе на частаколе Зялюля кукавала, У лазні на крэсле Касу Агатка часала. А чэшучы касу русу, 3 касой размаўляла: — Мая касіца, мая русая! Нігдзе я татку не міла! Я табе, мой татачка, 3 вясны гаварыла: — He дзяры бору. He сей лёну, Некаму будзе палоць; Гдзе я пайду, гдзе я жыць буду, Там я і рабіць буду.
Я табе, свекратка, з вясны гаварыла: — Надзяры бору, насей лёну, Я прыйду і палоць буду.
VIII
Дзешава была майму татачку Да гарэлачку піць: Як пойдзець на ток, Возьмець цапок, He з кім малаціць. Цапочкам махнець, Цяжка ўздыхнець, Сільненька заплачыць, Што дачушкі не бачыць. Дорага было да майму свякратку Гарэлачку піць: Як пойдзець на ток, Возьмець цапок. Ёсць з кім малаціць.
IX
Камора звінела, Гдзе Агатка сядзела: Сядзела ў каморы, Тонкія абрусы ткала, Мыслямі ўзоры Дзіўныя паклала.
Прыехаў сужаненькі сам дзесят, Папушчаў конікі ў вішнёвы сад. He ржыце, конікі, не ржыце, Яначка напасець на жыце, Ядраным аўсом абсыпець, Чырвоным сукном абшыець.
На гэтым заканчваецца першая, уступная частка вяселля, пасля якой наступае другая — так званыя змовіны. Перад імі сват з квартай гарэлкі яшчэ раз прыходзіць да бацькоў'нявесты, каб дамовіцца, колькі патрэбна браць гарэлкі і пірагоў на змовіны.
ЗМОВІНЫ
Пячэнне каравая, дружына, якая павінна складаць вясельны поезд маладога і маладой, запрашэнне сяброў і сваякоў, іх прыём і частаванне — словам, усё, што датычыцца вяселля, з’яўляецца на змовінах прадметам абмеркавання паміж сватам і бацькамі маладой. Сват прыязджае ў час, калі ў доме маладой
рыхтуецца каравай, прывозіць гарэлку, кладзе на стол жытні пірог для хросных бацькоў і бабкі, якая прысутнічала пры нараджэнні маладой. Калі бабкі няма ў жывых, яе замяняе дачка ці хто-небудзь іншы з яе хаты. Дзяўчаты тым часам уводзяць маладую ў хату з тымі ж абрадамі і песнямі, што і на запоінах. Сват дае ёй пірог з макам і мёдам усярэдзіне, сыр, смажанае мяса, налівае ў міску гарэлку, і маладая з дзяўчатамі выходзіць з хаты. Якраз у гэты час і дамаўляюцца пра ўсё, аб чым гаварылася вышэй.
Вясельны поезд маладога складаецца звычайна з трох свах (старшая сваха — хросная матка, дзве малодшыя — сёстры або бліжэйшыя сваячкі), двух дружкоў, столькіх жа намеснікаў і хроснага бацькі, які вязе свах і якога таму завуць «вазіла»; садзяць яго на вяселлі ў канцы стала, ён не карыстаецца такой пашанай, як хросная матка, якая звычайна займае самае ганаровае месца — на куце. Закончыўшы перамовы з гаспадаром, сват садзіцца вячэраць, гаспадыня ж прымае і частуе каравайніц. Яна гаворыць, якія і для каго прыгатавала падарункі,— колькі жанатых мужчын у хаце, куды ідзе дзяўчына, столькі трэба паслаць туды намітак, абкручаных паясамі; свату ж прызначаецца барылка, абвязаная палатном, або намітка, таксама абкручаная поясам. Калі каравай замешаны, сват ідзе па гарэлку: частаванне каравайніц — гэта выключна яго абавязак.
Рашчыняецца каравай у суботу раніцай. Хросная маці або старэйшая ў хаце жанчына перад тым, як сыпаць у дзяжу муку, просіць блаславення: «Ёсць тут Бог, бацька, матка, родныя і суседы, блізкія і дальнія, мужы статэчныя, бабкі запечныя, дзеткі заплечныя, блаславіце краснай панне каравай учыніць». Такім спосабам просіць блаславення тры разы. Калі каравай рашчыняць, яго ставяць у цяпло. Вечарам запрашаюць пяць ці сем каравайніц і трох мужчын — мясіць і пячы каравай. Мужчыны, узяўшы дзяжу, павінны тры разы перакруціць яе і паставіць на крыж супраць печы. Сват тым часам дае гарэлку, гаспадары — сыр і аладкі на закуску. Старшая каравайніца просіць блаславення — так, як і пры рашчыньванні, — і спявае наступную песню:
Благаславіце, людзі, Блізкія суседзі, Гэтаму дзіцяці Каравай замясіць Ручкамі бяленькімі, Персценямі залаценькімі, Песнямі весяленькімі.
Ты саступ, Божа, з неба, Як нам цяпер трэба! Памагаў рашчыніць, Памагай замясіць Ручкамі бяленькімі, Персценямі залаценькімі, Песнямі весяленькімі.
He стой, Божа, за дзвярмі, Да ідзі, Божа, у хату, Да сядзь, Божа, на куце, Да дай долю маладзе.
— Я ў хату не пайду, Я за дзвярмі пастаю. Маладзе долю перашлю. Збірайся, родзе, Да к беленькаму караваю! Старыя бабы доія парадку, Маладыя маладзіцы песні пець, Удалыя малойцы каравай печ.
Прыступаюць да работы тры або пяць каравайніц: па чарзе адна за адной месяць цеста, а скончыўшы, ставяць на дзяжу талерку, на якую кладуць свае дары для маладой. У гэты час сват зноў частуе іх гарэлкай, гаспадары закускай, мужчыны ставяць дзяжу на месца, перакручваючы яе, як раней.
Песня
Хвала ж табе, Божа! Што мы дзела зрабілі, Каравай замясілі Ручкамі бяленькімі, Персценямі залаценькімі, Песнямі весяленькімі. Чатыры нажы ў дзяжы, Пятая — мая сіла Каравай замясіла.
Да ўпала я ў дзела, Цела маё упацела, Гарэлачкі захацела. Г арэлачкі-акавітачкі, Для мяне, працавітачкі, Гарэлачкі-ташчаначкі, Для мяне, мяшчаначкі.
Ідуць у танец, а потым спяваюць:
У нашага гаспадара Кудравая галава. Кудзёркамі патрасець. Нам гарэлкі прынясець.
А кудзёркамі пакалоціць, Нам гарэлкі прысалодзіць.
У адказ на гэта прыносяць гарэлку, закуску і зноў пачынаюць танец.
Песня
Каравай ў дзяжы ііраець, Да века паднімаець, Каравайніц ’жыдаець.
— Гдзе ж мае каравайніцы? Чы на мяду запіліся, Што на мяне забыліся?
Гаспадынечка-вутка, Варачайся хутка, Ужэ на дварэ вечар, Каравай наш не печан.
Пакуль цеста не падыдзе, працягваюцца жарты і танцы. Потым мужчыны нясуць дзяжу і, тройчы яе перакруціўшы, ставяць на крыж. Старшая каравайніца, збіраючыся саджаць у печ каравай, просіць блаславення. Усе разам спяваюць:
Саступ, Божа, з неба, Як нам цяпер трэба, Памагаў замясіць, Памажы ўсадзіць, Ручкамі бяленькімі і г. д.
Калі каравай саджаюць у печ, спяваюць такія песні:
Ніхто не ўгадае, Што ў нашым караваю: Дзевяці пудоў мука, Асьмі кароў масла, А яец паўтараста.
3 суботы на нядзелю Сабралася Агаты радзіна, Зняслі ж яны сем сіт мукі на каравай. Хвала ж Богу, вялік будзе каравай!
Зняслі ж яны сем фасак масла на каравай.
Хвала ж Богу, пушон будзе каравай! Зняслі ж яны сем сіт яец на каравай, Хвала ж Богу, румян будзе каравай!
Да багат, Агатка, татка твой, Добра пшаніца, што і навіне, Да вялікія сцірты ў гумне, Поўныя аруды ў клеці.
Падышоў каравай у дзяжы, Зашумеў каравай у дзяжы. Да чаму яму не шумець! Харошая ўчыняла, Румяная мясіла, Госпада Бога прасіла, Каб наш каравай удаўся.
Стаяла каліна колькі лет, Сячыце, рубайце на загнет, Каб наш загнецец ясны быў, Каб наш каравай красен быў, Каб наша Агатка весела была, Каб нашая рутачка зелена была.
На дварэ явар сякуць, А ў хатачку трэсачкі лятуць. Каля явару трэсачкі, Каля караваю маладзічкі. Першая квятка — Нашая Агатка.
На дварэ явар сякуць, А ў хатачку трэсачкі лятуць.
Калі ўжо цеста падышло, збіраюцца саджаць каравай у печ. Адзін каравай робяць у выглядзе паўмесяца — ён прызначаецца для абмену; другі — у форме вялікай булкі, якая называецца «перапека». Выпякаецца яшчэ адна невялікая булачка — трэці каравай. Прызначэнне яго такое. Калі маладая першы раз на рацэ палошча бялізну, ёй дапамагаюць суседкі. За гэта яна і частуе іх пірагом і гарэлкай. Гэтыя тры булкі ўпрыгожваюцца рознымі фігуркамі. Саджаюць яшчэ чацвёртую булку, без упрыгожанняў, плоскую — каб хутчэй спяклася. Яе потым дзеляць паміж сабой каравайніцы і ўсе прысутныя. Акрамя таго, для кожнай каравайніцы і каравайніка, а таксама для кожнага дзіцяці, якое ёсць у хаце, пякуць па маленькаму піражку — называецца ён «кроска».