Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 330с.
Мінск 2005
42.24 МБ
Бог адказаў:
— Што ж бы то за свет настаў, Каб Бог з неба людзей пушчаў.
V
Гдзе слонца усходзіць, Там Агатка ходзіць, Сваю мамку просіць. — Мая мамка родная! Перайдзі дарожку, Перайдзі дарожку, Тройца з Міколай, Шчасцем і доляй.
VI
Знаць, Агатка, па вяселлі, Што не татачка даець, Што не татачка родны благаславіць. Двор вялікі, збор невялікі, Бо не ўся радня.
— Пашлі, Агатка, хоць салаўя Па мілага роднага татачку.
— Салавейка пашлю па татачку, Сама павду на Украіну Па сваю любую радзіну.
Салавейка ляціць да не далятае.
Татачка мой родны дагадаўся: — Ляці не ляці, мой салавейка, Ужо мне не уставаць.
Рад бы я ўстаць,
Да свайму дзіцяці парадачак даць, Да сырая зямля грудцы налягла, Нельга мне ўстаць.
VII
Нету, нету Агаткі дома, Пашла да Пана Бога.
Стаіць гадзіну, стаіць другую, Пакуль адчынілі марвовыя дзверы. Там угледзіць сваю мамачку.
Як жа абачыць, Сільна заплачыць: — Божа, Божа, прашу на вяселле! Чы сам прыдзі, Чы мамку пусці, — I сам не прыду, і мамкі не пушчу, Да шчасце і долю перашлю.
VIII
Устала Агатка у нядзелю рана, Малілася Богу, Богу моліцца, Татку кланіцца ў ножкі нізютачка: — Благаславі мяне, татачка, Да шлюбу з Богам ступіць!
— 3 Богам, з Богам, дзіцятка, 3 усімі святымі, 3 дзеўкамі маладымі.
Табе дарожка благаслаўлёна, Цэркаў адчынёна.
Табе дарожку Бог благаславіў, А цэркаў ксёндз адчыніў.
Дзяўчаты пачынаюць прыбіраць маладую. Яны сыплюць у лубянку жыта, кладуць наверх паленцы і садзяць маладую на вывернуты кажух. Затым дзяўчаты заплятаюць яе косы, прытым моцна, так, каб закоснікам цяжка было іх расплесці, і надзяваюць на галаву вянок са стужак.
У Васількі на дварэ стаіць бяроза для плота, Кала таей бярозы бярэзнічак, А на таей бярозцы лісточак, А на лісточку расіца.
Аж то не бяроза — да Агатка, He бярэзнічак — да дзевачкі, Аж не лісточак — а дружачкі, Аж не расіца — слёзачкі.
Маладая ўстае, кланяецца тым, што стаяць каля яе. Пабраўшыся за рукі, усе ідуць за стол.
Агатка за стол ідзець, Шубачку ў руках нясець. — Дзевачкі, дружачкі, He трыце шубачкі, Бо не тут яна спраўляна. Шылі яе краўцы немцы, Бралі сукно ў Кралеўцы, У Кралеўцы — у горадзе, Прыслана мне, моладзе.
Дзяўчаты садзяцца каля маладой, закоснікі — на зэдлі. Падаюць гарэлку і закуску. Кожная з дзяўчат і маладая бяруць па кавалачку хлеба і, памакнуўшы ў соль, хаваюць за шнуроўку.
Ішла Агатка з поля, Нясла краскі ў прыполе, Звіла вянок пры столе, Пакаціла па стале, Задала жаласці ўсёй сям’е, He так сям’е, як татцы і мамцы.
Агатчына мамка ў канцы стала стаіць, На дзевачак глядзіць.
— Усе дзевачкі як дзевачкі, Адно маё дзіцятка слёзкамі заліваецца, Слёзкамі заліваецца, валаскамі ўціраецца.
Па чым жа пазнаці калінку ў лузе? Нізенька сядзіць, беленька цвіце. Па чым жа пазнаць Агатку у мамкі? Між дзевак сядзіць, жаласна плачыць. Да дубу, зязюлька, да дубу... Час табе, Агатка, да шлюбу. — Што табе, зязюлька, да таго, Ёсць у мяне татка для таго. Благаславіць пайсці — я пайду, Пасцеліць ручнічок — я стану.
Паставім цэркву на крутым беражку, На дробнай жарствіцы, каб добра хадзіць, Пана Бога прасіць: — Дай жа, Божа, долю, Шчаслівую гадзіну Нашаму чалядзіну.
Закоснікі ўскокваюць на лаву, адзін з іх просіць паблаславіць: «Ёсць тут Бог, бацька, матка, хрышчоныя і радзоныя, суседцы
блізкія і дальныя — благаславіце краснай панне касу расплятаць». Закоснік паўтарае сваю просьбу тры разы; расплятаюць касу, якую потым нельга ўжо заплятаць ніколі (дзяўчына пасля запоін не заплятае касу, толькі звязвае валасы стужкай). Дзяўчаты спяваюць:
Благаславіце, людзі,
Блізкія суседзі, Гэтаму дзіцяці Да шлюбу стаці.
Дзяўчаты ідуць за стол, маладая нізка схіляецца перад кутам, дзе ёсць абраз, і, плачучы, спявае:
Таткаў куточак, Божы дамочак, Благаславі да шлюбу ступіць! Калі ты благаславіш, Сам Бог благаславіць.
Сірата дадае:
Мяне маладу, Мяне сірату.
Дзяўчаты спяваюць:
Скочыла Агатка з лаўкі далоўкі, Скланілася мамцы нізка ў ножкі, Коркамі зямельку парыла, Слёзкамі ножкі памыла.
Маладая падае да ног бацькі і маткі, абхоплівае іх і, усхліпваючы, просіць:
Да мой татачка! Благаславі мяне да шлюбу ступіць, Калі благаславіш — сам Бог благаславіць.
Дзяўчаты спяваюць:
Карыся, Агатка, старому, Кланяйся і малому, 3 паклону галоўка не баліць, Стары і малы благаславіць.
Маладая абыходзіць усю сваю і жаніхову радню, абдымае ўсіх па чарзе і з плачам просіць блаславіць. Хлопцы тым часам
садзяцца на коней, старэйшыя мужчыны, а таксама жанчыны — на вазы. Закоснікі едуць паперадзе, маладая — з дзяўчатамі (бальшанкамі) за імі.
I
Закладайце сенца, Паедзем да венца, Да нет ксяндза дома, Паехаў да Львова: Ключыкі купляць, Цэркаўку адчыняць, Двое дзетак вянчаць. Дзеткі не адналеткі, He аднаго айца: Первае радзонае, Другое судзонае. Яначка радзоны, Агатка судзоная, Яначку аддадзёна.
Маладая, сеўшы, кланяецца на ўсе бакі. Калі маладым выпадзе ехаць каля млыну, мельнік застаўляе застаўкі. Маладая дае мельніку пояс, каб той ізноў пусціў ваду, — інакш ехаць далей нельга. Такі існуе забабон.
II
Ехала Агатка да вянца, Сыпала золата з рукаўца. Хто гэта золата пабярэць, Той мяне на вянец павядзець. Пабярэць золата меншы брат, Павядзець на вянец большы сват.
III
Ехала Агатка да вянца, Зламала бярозку з вярха. Будзь, мая бярозка, без вярха, Чы будзеш такава, як была? He будзець веццейка шумець, He будзець лісцейка шумець. Будзь, мая мамачка, без мяне, Але не будзеш такава, як пры мне: He будзець ножка разута, He будзець пасцелька паслана, He будзеш мамкай названа.
IV
За варотамі трава-мурава золатам пасыпана, Агатка ішла, золата нясла, золата рассыпала. За слёзкамі за дробнымі золата не сабрала, За жаласцяй за вялікай мамачкі не пазнала.
V
Да вянца, Агатка, да вянца Да не забывай грабянца. — Да падай, Яначка, грабянец. — Я ж табе, Агатка, не маладзец, Што буду падаваць грабянец.
VI
Зажурылася Агатка, Што рана зімачка настала, Сняжком рутачка прыпала: He з чаго маладзе вянка звіць Ды на галоўку ўзлажыць. Зачуў жа гэта Яначка: — Да не журыся, Агатачка, Я ўчора на таргу прабываў I табе вянок старгаваў, Хоць не руцяны, але пярловы, Абы быў да шлюбу гатовы.
VII
Бог табе даў, Яначка, Што твая Агатка багата: He паедзеш у Вільну па ўборы, Прыбярэцца яна ў каморы Да надзенець шубу Да шлюбу:
Белы каўнер, як з паперы, Чорныя саболі у крыле, Жоўтыя лісачкі ў рукаве.
VIII
Дым, дым па даліне, Шум, шум па дуброве, Агатка к вянцу едзець, Свечкай накурона, Хустачкай нахілёна. Агатачка на Бога наракала, Сырую зямлю праклінала:
— Сырая зямля, сырыца, Узяла маю мамачку старую, Пакінула мяне маладую 3 кудравай галавою.
Прыехаўшы да царквы браць шлюб, маладая павінна кожнаму, хто там стаіць, пакланіцца. У царкве яна становіцца з дзяўчатамі ля сцяны. Малады і дружка ідуць па маладую; дзяўчаты не аддаюць яе, пакуль яны ім не паклоняцца. Некаторыя не хочуць кланяцца і адбіраюць маладую сілай. Малады вядзе маладую за руку з левага боку і ставіць на разасланы ручнік; сваячка маладой, паслаўшы ручнік, павінна даць дзяку пояс.
У час вянчання ўсе звяртаюць увагу на тое, як гараць свечкі. Па яркасці гарэння мяркуюць аб шчаслівай будучыні. Калі, барані Божа, свечка патухне, то гэта, на іх думку, азначае няшчасце.
Выйшаўшы з касцёла або з царквы, дружкі спяваюць:
Мы былі ў касцеле, Стаялі пры сцяне, Маліліся Богу і Духу Святому. Наш ксёндз маладзенькі, Да вусок залаценькі, Бародка шаўкова, Галоўка кудрава, На ём чырвоныя квецці, Звязаў нашыя дзеці. Дзеткі не адналеткі, He аднаго айца, маткі: Первае радзонае, Другое судзонае. Яначка радзоны, Агатка судзона.
3 касцёла заходзяць у плябанію. Малады павінен мець кварту гарэлкі і пірог. Ксёндз, запісаўшы маладых у касцёльную кнігу, частуецца гарэлкай. Затым усе едуць да маладой.
3 гары, з гары, з далі Беглі конікі чатыры, Вязлі карэтаю сіняю, Звязалі Агатку сільна. Да не дарма яе звязалі, Звязалі за грошы.
— I харош, і прыгож, і вялік, Чаму не прывёз чаравік?
— Як жа я маю вазіць,
Калі яна не ўмее насіць. — Хоць чырвоныя прывязі, Буду насіць па гразі.
— Зажыгай, мамка, свечку, Да выходзь на сустрэчку, Да выходзь, мамачка, проціў нас, Да вітай кубачкам усіх нас, Да пытайся ў дачкі, чы твая? — He твая, мамачка, не твая, Да таго пана, караля, 3 кім я на шлюбе стаяла, За белую ручку дзяржала, Залаты персцень мяняла.
Маладога з дружынаю саджаюць за стол, на куце, а маладую з яе таварышкамі — насупраць печы. Падаюць гарэлку і закуску.
Па бару, па верасу раёвыя пшчолкі, А ў Васілька на куце шлюбовыя госці, Да п’юць яны зялёнае віно, мёдам запіваюць.
Хвала ж табе, Божа, Што на нашым стала, Што мы раненька ўсталі, Ксяндза ашукалі, Да не дорага аддалі: За сваю паненку Цэлую капейку, А за таго маладога Паўзалатога.
Усе ідуць танцаваць. Забавам няма канца. Пад вечар дружына збіраецца за сталом. Падаюць гарэлку і закуску. Маладых частуюць асобна ў істопцы, куды ім прыносяць на патэльні яечню, якую яны павінны есці адной лыжкай, — каб і ў далейшым жыцці ўсё ў іх дзялілася напалам. Дружыну маладога кормяць два разы. Пасля таго як маладыя пад’ядуць у істопцы, яны ідуць у хату. Малады далучаецца да сваёй дружыны за сталом, а маладая садзіцца на калені мацеры, якая сядзіць насупраць печы. Плачучы, маладая спявае:
Мая мамачка, Прыступ к столачку, К майму славечку! He сына жэніш, He нявестку бярэш. Мяне, маладзеньку, аддаеш.
Мая мамачка, што ж табе лягчэй: Чы малую было хаваць?
Чы цяпер з сулоння аддаваць?
Малады зачэрпвае кубкам або чарпаком гарэлку ў ражцы, што стаіць на стале, і гаворыць да маладой: «Агатка, п’ю на цябе поўным кубкам, шчырым сэрцам, добрым здароўем, што мыслю сабе, то і табе!» Малады паўтарае гэта тры разы, за трэцім разам выпівае. Маладая на кожны яго зварот адказвае, шіачучы: «Чужы, чужаньцін, не пій на мяне, пій сам на сябе, на сваю сястру, што для цябе сядзіць, што з табой гаворыць». Дзяўчаты спяваюць:
I
Шаўковая нітачка к сцяне льнець, Агатка з мамкай чолам б’ець, Дабранач мамцы аддаець: — Дабранач, мамка, дабранач, He той дабранач, што нанач, Але той дабранач, што на ўвесь век, He на адну мяне, але на ўвесь свет, He на адну ночку, а на ўвесь век.
II
Жаль нам, Агатка, на цябе, Што ты нас гоніш ад сябе. Чы мы табе косачкі не плялі? Чы мы табе вяночка не вілі? Плялі табе косачку ў чатыры рады. He будзем плясці ні разу, He будзеш у таткі ні года.