Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 330с.
Мінск 2005
42.24 МБ
Таткава ніўка, да не ўлякайся: Радзіла пры мне, радзі і без мяне. Добрая доля, да ідзі за мной, 3 печы пламянём, 3 хаты каміном.
За возам едуць два закоснікі, а таксама свахі. Пад’ехаўшы да дому маладога, свахі спяваюць:
Звонка дзерава каліна, За борам ішла — шумела, А полем ішла — звінела, А к двару ішла — гаварыла: — Адчыні, мамачка, новы двор, Вязём нявехну, як явор;
Адчыні, мамачка, аконца, Вязём нявехну, як слонца;
Адчыні, мамачка, вяршочак, Вязём нявехну з каршошак;
Адчыні, мамачка, хіжа, Вязём нявехну грызе.
Калі маладыя едуць праз сяло, хлопцы запальваюць пасярод вуліцы куль саломы. Каб яны патушылі агонь і прапусцілі вяселле, ім даюць пояс. Пад’ехаўшы да самага дому, вяселле спыняецца перад дзвярамі і чакае, пакуль не выйдзе з векам ад дзяжы матка. Маладая нізка кланяецца ёй і, схіліўшыся, стаіць пакорна, пакуль матка, крануўшы векам галаву нявесткі, не скончыць наступнай прамовы: «Свякроў нявехну навучаець да ў лоб векам лучаець: не хадзі, нявехна, па сялу, не судзі аб маю сям’ю, ні ранняга абеду, ні познай вячэры». Пасля гэтага маладая кладзе на века пірог, загорнуты ў палатно. Малады, паклаўшы руку, праводзіць яе ў хату. Увайшоўшы, маладая кідае на печ пояс. Свахі пачынаюць спяваць:
— Мілыя мае сватове, Чы добра было ў дарозе? Чы белыя былі тарэлкі? Чы давалі вам гарэлкі? — Да добра было ў дарозе, Да белыя былі тарэлкі, Да давалі нам гарэлкі.
Прыезджых садзяць за стол і частуюць; усім, хто ёсць у доме, даюць гарэлкі. Маладым жа, калі маладая аказалася цнатлівай, падаюць па лусце хлеба з мёдам. Жанчына, якая падала гэты хлеб і прымусіла маладых есці яго, адбягаючы, спявае: «Пятух курку маніць, на курасаднік садзіць, даець мёду есці». Сястра маладога ў гэты час выносіць пасцель у лазню або ў асець, сцеле яе, на парозе пры выхадзе рассцілае кажух і чакае маладых. Першая пераходзіць кажух маладая, за ёю малады. Пасля гэтага сястра маладога дапамагае маладой распрануцца, складвае скінутае адзенне, падае ёй чыстую кашулю і выходзіць. Праз нейкі час малады пакідае маладую адну, сам выходзіць і пасылае да яе сястру. Маладая апранаецца, зноў надзявае вясельную кашулю, а тую што была на ёй, аддае сястры маладога, якая бяжыць з той кашуляй у хату, скачучы, пляскаючы ў далоні і спяваючы:
Добрыя нашыя марозы, He змарозілі нам рожы, Пакраса наша Агатка!
Да пакрасіла два двары: Адзін дварок, гдзе расла, А другі, гдзе прыйшла. Гуляйце, прыданкі, у Агаткі каханай, Да вялела нам маці Харашэнька гуляці, Слаўку учыніць Да лаўку паламіць.
Да ў гародзе ячмень.
Ён золатам зацвіў,
Лепша таго злота
Агатчына цнота;
Калі наша Агатка швачка была, Вышыла кашулю з падала... і г. д.
Прыбывае маладая, усім кланяецца. Затым бацькі праводзяць маладых у клець, частуюць іх салодкай гарэлкай і закускамі і падаюць яечню, якую маладыя ядуць адной лыжкай. Малады неўзабаве ідзе па прыданых і выязджае з імі да маткі сваёй жонкі з гэтай жа кашуляй, у якую павінна быць увязана жменя жыта і дзесяць або пятнаццаць грошаў. Зяця, што прыбыў з братам, прымаюць як найлепш: садзяць за стол, частуюць усім найлепшым. Маладому кладуць запазуху сыр, загорнуты ў куплёную хустку, а брату — у рукавы. Запрашаюць родных, прыданых і іншую моладзь. Радасць ахоплівае ўсіх.
I
Учора з вячора Перапёлка зляцела. Мы сягодня светам Перапёлчыным следам; Гдзе мы яе ўслядуем, Там мы заначуем: Там жа нам добра будзець, Конікам аброк будзець. Конікам будзець аброк, сянцо, А нам самім мядок, вінцо.
II
Да умная, разумная дзевачка, Паставіла старожачку на браду, Сама села пад вішанькай у саду:
—Буду сядзець, буду глядзець пад зару: Адкуль жа ясен месячык узойдзець, Адтуль жа мае сястрыцы уз’едуць.
Да узойдзе ясен месяц з-пад зары, Уз’едуць мае сёстры з-за гары.
Яны ж мне на намётачку прывязуць, Яны ж маю галовачку прыбяруць, Яны ж мяне з цямніцы выведуць.
Усе з музыкай адпраўляюцца ў дом маладога і па дарозе спяваюць:
Да ў чыстым полю прыданыя блудзілі, Негдзе яны дарожку згубілі, Да спаткалі маленькага хлапчынку: — Такі-сякі маленькі хлапчына, Укажы нам дарожку у сяло, Куды нашая сястра вязёна, Тая ўся дарожка мураўкай утрасёна; Будзець нашая галовачка вясёла.
На двор маладога ўязджаюць з музыкаю і песнямі:
I
Прыданыя на двор едуць, Куркі пад клець бягуць: He бойцеся, куркі!
Нямнога ж вас нада: Сем на вячэру, А осьму на пячэнь, Дзевятая на сняданне, Дзесятая на ад’язджанне.
II
Вышла дзевачка на ганак Да паслухала прыданак: Чы не зязюлькі кукуюць? Чы не салавейкі шчабечуць? Аж не зязюлькі кукуюць, Але мае радныя паюць, Мне маладой весці даюць.
Маладая выходзіць з хаты сустракаць гасцей, усім кланяецца. У гэты час кубел з хатнім скарбам і бялізнаю ўносяць у клець. Таму, хто яго прывёз, малады дае столькі грошай, колькі на кубле абручоў. Уваходзяць у хату, садзяцца за стол і спяваюць:
Зціха, баяры, хадзіце, Хорам не вярніце... і г. д.
П’юць гарэлку, закусваюць.
Далі нам есць і піць, Дайце пагуляць, Дайце нам волю, Пусціце ў камору, Хаця б мы паглядзелі, Гдзе нашу сястру дзелі, Паглядзець на калінку, Падняць пярынку, Чы харашо развілася, Па кашулі разлілася.
Прыданкі выводзяць маладую ў сенцы, каб завязаць ёй там на галаву хустку або намітку — у хаце гэтага рабіць нельга, бо ў ёй столь, на якой ляжыць пясок. Цяжарная жанчына ў гэтым абрадзе не павінна ўдзельнічаць — лічыцца, што праз гэта маладая цэлы год будзе драмаць. Маладым падаюць ваду — яны павінны разам памыцца ёю. Таму, хто прынёс ваду, маладая дорыць пояс, маладому ж дае белую чыстую кашулю. Затым яна садзіцца на лубцы, таварышкі завязваюць ёй хустку, накрываюць новай наміткай і спяваюць11:
I
Пасярод хаты стаіць печ, He умела Агатка печ перапеч. Нечага на яе дзіваваць, Бо нядаўна стала жанаваць: Учора была дзявою, А сягоння жаною.
Як мы захацелі, Так мы нарадзілі:
3 жыта палавіцу, 3 дзеўкі маладзіцу.
II
Пашоў Яначка ў каліновы луг, Наламаў каліны, колькі змуг. От табе, Агатка, каліна мая, Няхай гуляець радзіна твая. Гуляйце, прыданкі, гуляйце, Жаднай трывогі не майце.
11 Кажух і сярмяга ў нашых сялян — адвечнае ўбранне. Да шлюбу маладая, калі не вельмі горача, апранае сярмягу і кажух.
Маладая пара з прыданкамі ідзе з сянец у хату і садзіцца. Перад імі за сталом ставяць венік, за што маладая дае паясок. Абое робяць выгляд, што бяруць нешта рукамі і ядуць, пры гэтым кожны стараецца вымазаць другому твар. Прыданкі ж спяваюць:
Гдзе ж то свёкар дзеўся? Знімі пакрывала, He сушы сем’яніна, Свайго чалядзіна.
Бацька маладога, свёкар, узлазіць на лаву, бярэ з галавы маладой намітку, вешае каля абразоў на крук і выганяе маладых з-за стала розгаю з веніка. Маладая імкнецца выскачыць першаю. Калі яна цнатлівая, то пераскоквае праз стол і кланяецца бацькам, у адваротным жа выпадку абходзіць вакол стала, падае бацьку ў ногі, як быццам просячы прабачэння. Усім прысутным дзецям маладая дае па паяску. Потым прыданкі садзяцца есці, а маладую знаёмяць з гаспадаркаю. Усім, хто ёй сустрэнецца, яна павінна даваць паяскі або па тры грошы. Прыданкі спяваюць:
Прыехалі прыданкі з Гданя, Папрасілі ў Агаткі снядання. — Пажджыце, мае сястрыцы, пажджыце, Пакуль я сваю свякроўку пазнаю, Тагды і вам сняданне згадаю.
Адчыніце дзверы! Да няхай вецер веіць: Пад новыя лаўкі, Гдзе селі прыданкі. Здрыгнуліся лаўкі; А чы так здрыгнуцца, Як прыданкі пап’юцца! Гдзе селі — запелі, Гдзе сталі — заігралі; Хто з кім прыткнецца, To і піва нап’ецца, Дзіва наглядзіцца.
Пачынаецца рух і сваволле. Госці, скачучы па лавах, стараюцца іх перавярнуць і паламаць: гаспадары, каб не дапусціць гэтага, чым-небудзь падпіраюць лавы. Калі гасцям удаецца іх задума, то яны хваляцца, што ім вельмі добра было — дазволілі нават паламаць лавы! Забавам няма канца: закоснікі ловяць курэй, рэжуць, гатуюць — усё дазваляецца, калі маладая вартая таго. У адваротным выпадку гасцям няма ні такога прыёму, ні
свабоды ў забавах, усе сядзяць засмучаныя. Hi скакаць па лавах, ні чапаць курэй у такім выпадку ніяк нелыа. Наадварот, закосніку часам надзяваюць на галаву хамут і выганяюць. Інакш кажучы, гулянка бывае сапсавана. Пасля сваволля закоснікі садзяцца за стол. Перад імі ўвесь час стаіць гарэлка і закуска. Скрыпач жа маладога, які сядзіць ля закоснікаў, іграе, часам падпяваючы:
I
Мілыя закоснікі!
Чаму ж вы не вясёлы?
Чы вашыя конікі не ў злоце?
Чы ваша сястра не ў цноце? Гэта ж вашыя конікі ў злоце, Гэта ж вашая сястра у цноце.
II
На дварэ сняжок прыпаў, Ой, рана, рана!
У Агаткі Яначка прасіў: — Агатачка, падай боцікі! Агатка не паслухала, Боцікаў не падала.
Вазьму ж я пужку-свістушку, Да выганю бацькавы гневы, Да перавярну на свой абычай. — Закоснікі-панічы, Чаго едзіце па начы?
— Да мы едзем трапой,
Да за русай касой, Да за роднай сястрой. Закоснічак-верабей, Чаго рана прыляцеў? Чы есці захацеў? Дайце яму грэчкі снапок; Няхай клюець, як петушок, Няхай скачыць, як белка, Няхай пяець, як дзеўка.
Музыка і танцы працягваюцца доўга. Перад ад’ездам прыданкам даюць есці. Яны, пасадзіўшы з сабой за стол маладую, спяваюць:
I
Агатка, сястрыца мая!
Стань жа ты ў канцы стала.
Хаця мы нагледзімся, Пакуль мы раз’едземся.
Агатка, сястрыца мая, Ужо ж мы дамоў едзем, Мы цябе наўчаем: — Уставай ранюсенька, Мый лаўкі бялюсенька, Мяці хату чысцюсенька, Каб табе не ўпікалі, Што мы ў цябе гулялі.
II
— Паедзеце, сястрыцы, дамоўкі, Пакланіцеся мамцы ў ножкі, Што яна мяне маленькую хавала, Трыццаць ночак цямнюсенькіх не спала, Пакуль мяне маленькую выхавала; Сорак свечак яснюсенькіх спаліла, Пакуль мяне маленькую урасціла, Урасціўшы, у чужыя людзі пусціла.
III
У чужыя людзі, да чужому дзіцяці, Свацечка, галубачка з павагай, Каб не было нашай сястрыцы знявагі. — Што нам за знявага?
Наша сястра гожа, Як чырвоная рожа.
Прыданкі ад’язджаюць. Маладая, астаўшыся за сталом, плача. Хто-небудзь з сям’і маладога садзіцца каля яе і суцяшае, як можа.
ПЕРАЗОЎ
На гэту апошнюю вясельную бяседу малады запрашае важнейшых і найбольш сталых асоб: хросных бацькоў, дзядзькоў, цётак і г. д. Яны прыносяць з сабой лубянкі, напоўненыя пірагамі, мочанымі макам з мёдам; аладкі ў смятане, смажаніну. Матка ўсё гэта дзеліць паміж сваімі. П’юць гарэлку і спяваюць:
У нас сягодня перазоў, Сам Бог перайшоў, 3 святой Тройцай, з Прачыстай, 3 усімі святымі, з шчасцем і доляй.