• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

    Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 330с.
    Мінск 2005
    42.24 МБ
    Увесь цяжар працы ў час жніва бяруць на сябе жанчыны. Мужчыны ў нас толькі калі-нікалі памагаюць вязаць і насіць снапы. Песні ў час жніва спяваюць розныя: асобныя, калі плятуць вянок, іншыя, ідучы ўвечары з поля, яшчэ іншыя, падыходзячы к панскаму дому. Уручэннем вянка і віншаваннем заканчваецца абрад і спяванне. Красамоўная прыгажуня, дзяўчына або замужняя жанчына, маладзіца, аддае пану вянок. Павіншаваўшы, яна робіць крок наперад і схіляе галаву, упрыгожаную вянком з каласоў. Пан здымае вянок, дзякуе жнейкам за поспехі ў працы і заканчэнне жніва, жадае гэтак і надалей разам з імі сеяць і ўбіраць ураджай і, нарэшце, узнагароджвае яе і спявачак: пачынальніцу і памагальніцу. Тут жа перад домам пачынаецца частаванне гарэлкай і хлебам, з якім паны маюць
    звычай сустракаць. Потым усёй грамадой завальваюцца ў панскія пакоі на гулянку, якая працягваецца да дня, а назаўтра абед і зноў гулянка.
    ПЕСНІ, ЯКІЯ СПЯВАЛІСЯ НА ДАЖЫНКАХ
    У час жніва спяваюць:
    I
    Золата маё, золата, На таку малочана, На стале пасыпана. Хто золата палічыць, Той на вайну не паедзець. Наш пан маладзенькі Золата палічыць, На вайну не паедзець, Пашлець служку маладога I каня варанога.
    Конік будзе гарцаваці, Служка ваяваці, А наш пан панаваці.
    Гэта песня яшчэ з тых часоў, калі паны і шляхта павінны былі ўдзельнічаць у ваенных паходах.
    II
    Да зялёны бор, зялёны Над усімі барамі, Да славёны наш пан Над усімі панамі.
    У нашага пана Куна на дварэ іграе, Сабаля вызывае: — Собалю, собалю, Пагуляем з табою, Развесялім свайго пана I паню маладую, I чалядку вясёлую.
    Песня, якую спяваюць, ідучы з поля, са жніва, наступная:
    У нас сягоння вайна была, Усё поле зваявалі: Змялі поле мяцёлкамі,
    Ідзём дамоў вясёлкамі. Ніўка мая, ніўка, Аддай маю сілку!
    Падыходзячы бліжэй да панскага двара, спяваюць:
    I
    Да гудзець поле, гудзець, Талака з поля ідзець.
    Наш панок, не ўлякайся, У пакоі не хавайся, Выкаці бочку піва, А другую гарэлкі, Мы, жнейкі, нежаўнеркі, He пап’ём усёй гарэлкі. Наша пані міла, Дасць нам белага сыра.
    II
    Дубочак зеляненькі, Наш пан маладзенькі. Ляшчына зелянейша, Наша пані маладзейша! Шчасце, долю маюць: Рана з поля збіраюць.
    III
    Галубок Бабок Шчыплець, А галубка — Сачавіцу. Наш панок Мядок Сыціць, А пані — Гарэліцу.
    Перад самым вечарам, збіраючыся плесці вянок, спяваюць:
    Канец ніўцы, канец! Упляцём пану вянец. Да ўжо жніво ля канца, Нуце, дзевачкі, да вянца! Нуце, да вянца!..
    Падносячы пану вянок, усяляк прыказваюць. Змяшчаю тут рацэю, з якой відаць, што яна была складзена не для сучасных 232
    паноў, якія ўжо не звяртаюць увагі на конную язду, а для паноўрыцараў, для якіх добры конь, прыгожае яго ўбранне былі прадметам неабходнасці: «Нех бендзе пахвалёны Езус Хрыстус! Прынясі пану вянок з шырокага поля, з ядранога жыга. Наш пан малады, конь вараны, сядло золатам вышыта, брыльянтамі выбіта. Наш пан на коніку войска куець, сваё рыцарства даказуець; да служкі гавора: «Улажыў бы я саболі, але конь сваволі, не ідзе лукаве, мне собаляў бракуе». Пан свайго рыцарства не страціць, нам за вянок заплаціць, хоць чырвоны злоты для нашай ахоты, жыту на ўраджай, а пану на доўгі век. Пану вянок, а нам гарэлкі збанок». 3 песні і абрадавай размовы відаць, што ў іх гучыць і вялікі давер, і дастатковая сціпласць, шанаванне гаспадара, услаўленне багаццяў, узвелічэнне высакароднасці і чалавечнасці. Паважаны Юцэвіч памыляецца ў сваім тлумачэнні адной з песень з ваколіц Дзвіны. Змест гэтай песні зводзіўся нібы толькі да вымагання платы. Але разумець песню ў літаральным значэнні нельга. Для пацверджання нашай думкі прывядзём тут прыклад з працы Л. Галамбёўскага, як, напрыклад, можна зразумець і растлумачыць словы «шчодры вечар» перад святам Трох каралёў. У гэты дзень раздавалі дзецям падарункі, выпякалі пшанічны хлеб, булачкі, называлі іх шчадроткамі. Дык пра гэтыя шчадроткі дзеці бедных сялян выпытвалі: «Чы пяклі шчадроткі, булачкі? Дайце ж і нам! Узнагародзіць вас пан Езус і святы Ян!» Падзяка іх была добразычлівая, не без гумару: «Няхай у вас расце пшаніца, як рукавіца, а ячмень, як конь!» Там, дзе нічога не давалі, у сваю няўдачу ўкладвалі такія словы: «Калі не мясіла, бадай жа павесілася!» Дзеля жарту гаварылася гэта ўсё, вядома. Бо інакш, які б тады быў помслівы і зацяты наш народ ад самага свайго пачатку. Так вось паважаны Галамбёўскі выразна і дакладна расшыфроўвае гэтую непаслухмяную прымаўку.
    А вось песня, у якой выказваецца скарга на познюю працу на жніўным полі:
    Да іграла солначка, Ня многа іграла, У хмурку схавалася, Дажджу баялася.
    Камарочкі мае, He кусайце вы мяне, А кусайце вы паноў, Што не пускаюць дамоў.
    ПРЫКАЗКІ ЖЫХАРОЎ 3 ВАКОЛІЦ БЯРЭЗІНЫ ПАКАЗЧЫК ВЫСОКАГА ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАГА
    РАЗВІЦЦЯ НАРОДА
    Прыказкі як скарбы думак, якія бытуюць у паўсядзённым ужытку, робяць свой пэўны ўплыў на выхаванне і станаўленне падрастаючага пакалення. На гэтым жа грунце будзе ў далейшым развівацца і складвацца народны характар. Народная паэзія знаёміць нас з пачуццямі простых людзей, прыказкі — з іх думкамі. Такое, у двух гэтых заходах, азнаямленне з народнымі творамі можа быць зусім дастатковым, каб зрабіць вывад аб высакародным духоўным абліччы нашага народа. Угледзімся ж у гэтыя рысы народнага характару. Напамінак аб крэўным сваяцтве абуджае ў нас агульную ўзаемную прыхільнасць, гэтак карысную і патрэбную ў розных выпадках жыцця. Нарэшце, відаць, правільным будзе сказаць, што прыказкі, якія я тут сабраў, у значнай частцы сваёй з’яўляюцца прыказкамі нашых сталых жыхароў. I ўжо сама гэта акалічнасць можа служыць для іх толькі пахвалою.
    Прыказкі гістарычныя
    Простыя людзі, не прымаючы ніякага ўдзелу ў палітычным жыцці народа, гэтак жа мала захавалі і сваіх паданняў з мінулага. Неўміручымі аказаліся толькі некалькі прыказак з лепшых часоў.
    Узяла погань моц. — Прыказка гэта павінна была ўзнікнуць тады, калі ліцвіны панавалі над русінамі, якія ўжо прызнавалі Хрыста. Ужываецца для пацверджання той ісціны, іпто вераломныя людзі перамагаюць няхітрых, пра якіх у народзе гавораць: «Не былі там, гдзе Хрыста прадавалі».
    Як быў Сас, было хлеба з нас.
    За Саса было хлеба і мяса.
    Настаў Панятоўскі, стаў хлеб не такоўскі.
    Нашы дзяды не зналі бяды, але ж унукі набраліся мукі.
    He чыні смерду дабра, не любі яго жонкі. — Смерд, які вышэй ставіў добрую славу сваёй жонкі і свайго дому, чым ласку
    князя, і павінен быў даць пачатак гэтай прыказцы. Тут датычыць людзей, якія адхіляюць чужую ласку.
    Набожныя
    Рэлігійнае выхаванне народа не магло быць занядбалым, калі ёсць прыказкі, у якіх захаваўся такі давер, надзея, уцеха і адзіны шлях да Бога. Адсюль і такая набожнасць у народзе, а часцей яшчэ і вера.
    Перад Богам усе мы роўныя.
    Над сіратою Бог з калітою.
    Бог болей мае, як раздаў.
    Уся надзея на Бога.
    Чалавек так, а Бог інак.
    Калі Бог дасць дзеткі, дасць і надзеткі.
    Ад напасці не прапасці.
    Бог ад нас адступіў.
    Без Бога нічога.
    Як мы да Бога, так Бог да нас.
    Калі трывога, уцякай да Бога.
    Благаслаўлю цябе, дзіцятка, на ўсё добрае, а на благое і сам дагадаешся. — Схільнасць да зла ідзе ад прыроды.
    Забабонныя
    Забабоннасць жыве, бытуе часткова ў выніку ўласцівага людзям пачуццёвага погляду на прыроду і часткова таму, што моцна трымаецца на каранях язычніцтва.
    Дай, Божа, у добры час гаварыць, у благі памаўчаць. — Так званае веданне злой і добрай пары часу, што з’яўляецца таямніцай чараўніц.
    Гэта ўжо наслінена. — Калі воўк параніць хатнюю жывёліну, хоць яе і вылечаць, гавораць, што ўжо ўсё роўна з’есць воўк. Адсюль, калі што-небудзь ужо распачата, гавораць, што ўжо наслінена, г. зн. павінна быць закончана.
    Чорт яго ў жлукце выседзеў. — Гэтак гавораць пра нядобрага чалавека. Жлукта — пасудзіна, у якой жлукцяць, заліваюць шчолакам грубую бялізну.
    I Бога хвалі, і чорта не гняві. — Таварыская палітыка.
    Воўк яму дарогу перабег.
    Падмануў мяне, як чорт добрую душу.
    Схавай тры грошы на зязюльку. — Хто першы раз вясною пачуе зязюльку і мае пры сабе грошы, спадзяецца, загадвае, варожыць, што грошы ў яго будуць не выбываць цэлы год.
    Калі заб’еш бабра, не будзеш мець дабра. — He ўберагло гэта, аднак, баброў ад амаль поўнага знішчэння.
    Меў чорт урадзіцца, да пятух запеў. — Так гавораць пра нягоднікаў.
    Чорт без балота не будзець, а балота без чорта. — Пра змену паноў, начальнікаў, радцаў.
    Благія вочы, благая рука.
    Адносіны падданых з панамі
    Бог высока, пан далёка.
    Свой пан і пакараець і пажалеець.
    Пан наш, а мы панскія. — Прыказка гэта часта ўжываецца з двайным сэнсам (падтэкстам). Нядаўна паны лічылі мужыка, яго працу — крыніцу багацця — і ўсю ўласнасць сваімі; мужык у сваю чаргу панскую маёмасць ацэньваў як агульную ўласнасць. Украўшы авёс з панскага поля, мужык апраўдваўся тым, што скарміў яго панскім коням: «Я ж нігдзе падзеў, панскае дабро, панская ж і скацінка». Просячы дапамогі, гавораць: «Да каго ж мы
    пойдзем? Пан наш, а мы панскія». Украсці ў пана, паводле іх разумення, не грэх: «гэта ж наша праца».
    Пан панам будзеш. — Схіляючы да шчодрасці.
    Гэта атлас. — На знешнія адзнакі панскага багацця мужыкі заўважаюць: «не атлас, а ад нас». Пачатак прыказкі досыць забаўны. Пан, паказваючы мужыку атлас, сказаў: «гэта атлас», а той яму на гэта, нібы нічога не разумеючы і ўсё ведаючы, адказаў: «ага, ад нас».
    Ласка панская толькі да парога.
    He так дакучна ад паноў, як ад панянят. — Паняняты — гэта радцы, намеснікі.
    Граза ў лес не ідзець.
    У вала язык доўгі, да гаварыць не можа. — Страх перад панам. Боязь пана.
    Трудна проці ветру дыхаць.
    Прасіў пан на талаку, не прыйдзеш — залаб павалаку. — Просьба мацнейшага азначае загад.
    У няўмекі рукі не баляць. — Здольнейшых часцей выкарыстоўваюць паны.
    Скажы, уража, як пан кажа.
    Паны дзяруцца — мужыкам чупрыны трасуцца.
    Будзе чым дзела запхнуць. — Прымаючы на службу парабка або наймітку, не здатных да працы або лянівых, кажуць, што згодзяцца для адбыцця паншчыны. Гэтым тлумачыцца, чаму існуе думка, што паншчына перашкаджае развіццю эканомікі краю і росту багаццяў.
    Каб на панскі розум да не нашая хітрасць, прапалі б.
    He даясі, і карэту прадасі. — Вясною, калі сялян данімае голад, адзенне і земляробчыя прылады часта ідуць у залог, паны