Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 330с.
Мінск 2005
42.24 МБ
ПРЫПЕЎКІ
1
I капуста мая,
I расада мая: Харошая дзяўчыначка, Перасада мая.
I капуста мая,
I лісточкі мае: Харошая дзяўчыначка, Жываточкі мае.
I капуста мая,
I качанне маё: Харошая дзяўчыначка, Та й каханне маё.
2
Я на моры радзілася, На Дунаі расла, За шляхціча манілася, За мужыка пайшла.
О Божа мой мілюсенькі, Горка мая доля!
За старога не пайду, Барадою коле.
3
Кукарэку, петушок, А на гарэ хатка;
Харошая дзяўчыначка, Дык ліхая матка.
Рад бы я яе любіць, Дык маць не вяліць;
Як убачу, то й заплачу, Аж жывот забаліць.
4
Ой, купіла я бяду Ды й за свае грошы! Людзі кажуць любіці, А ён не харошы.
I стары, і брыдкі, I малога росту, 3 карчмы ідзе — Вошы б’е
I дзярэ каросту.
5
Крыванос, ламанос, Чаго ты скрывіўся?
Усю ночку не спаў, 3 дзеўкамі сварыўся, 3 шалудзівай і паршывай Толькі не пабіўся.
6
Улане малады, Вядзі коні да вады. Шаўковыя павады, Дубовыя карыта, Поўна вады ўліта; Дзеўкі ногі памылі, Хлопцы ваду выпілі.
7
Я казак, небарак, Дзевачак не знаю;
Водку п’ю, жыдоў б’ю, Цэлы дзень гуляю.
8
Чые коні ў сенажаці, Mae у садочку.
А хто любіць багатую, А я худобачку.
А я тую багатую
Людзям падарую, А я тую худобачку Сам і пацалую.
9
Антон маладзенькі Піў мёд саладзенькі, Прыхіліўся к бочачцы, Яшчэ мёду хочацца.
10
Рандарова карова, А паповы рабы бык, Як сышліся, пабіліся I зрабілі крык.
11
Гаца-цюк, гаца-цюк, Лепша дзеўка, як дзяцюк: Дзяцюк дроў насячэ, Дзеўка бліноў напячэ.
12
— Дзяўчыначка, чыя ты, Ці не пойдзеш гуляці?
— He пытайся, чыя я, Пойдуць людзі, пайду я, Пойдзем разам абоя.
— О чыя ты, дзевачка? — Папова, Ў агародзе моркаўку палола, Палола я моркаўку, пастарнак, Закалола ножачкі на бурак. Схадзіце, прывядзіце дварака, Чы не выйме з ножачкі бурака.
14
0 не рушце мяне, не чапайце мяне, На старожы была, коміны цёрла, А прышоўшы дамоў, Толькі што не ўмёрла.
15
— Чаму мяне не бярэш? Ў мяне грошай многа.
— Дзесяць грошай не стояць Да паўзалатога.
16
Праду, праду тонка, Пайду за Антонка.
Праду, праду пласкані, Возьмуць яго ў маскалі.
Праду, праду тальку, Пайду за Міхалку.
Праду, праду груба, Пайду за Якуба.
17
Ішоў Тодар з Тадораю, Знайшоў лапаць з абораю;
Ах ты Тодар, я Тадора, Табе лапаць, мне абора.
Ішоў пастух з пастушкаю, Знайшоў лапаць з істужкаю;
А ты пастух, я пастушка, Табе лапаць, мне істужка.
18
Я калінку ламала, Перавесілася;
Каго верна любіла, He нацешылася.
19
Маруся па саду хадзіла, Маруся расаду садзіла;
Маруся-сэрца, Адчыні акенца.
20
Сякі-такі пацяпень Хоча мяне ўзяці; Матулечка за кіёк — Мяне не даваці.
21
У паповай сенажаці, А у дзякавай луцэ.
Уся радасць і пацеха, Што пярсцёнак на руцэ.
22
Дзякуй табе, мая матачка, Што ты мяне шчаслівую радзіла, Тонкую, як быліначку, Чырвоную, як каліначку.
23
Чы я не хароша, Чы я не ўрадзіва? Толькі тая нядоля, Што не чорнабрыва.
Пайду я на места, Куплю купарвасу, Памалюю сабе бровы, Да якога часу.
25
Ў агародзе рэпка, За плотам нацюха, Ніхто мяне не бярэць, Што я сірацюха.
26
Апанас валы пас, Кацярына бычкі; Пачакай, не ўцякай, Куплю чаравічкі.
27
У гародзе мята, За гародам мята: Нашто браў, Ці не знаў, Што я не багата. У гародзе тычка, За гародам тычка: Нашто браў, Ці не знаў, Што я невялічка.
28
У нашага суседа Была ўчора бяседа: Свіння ў дудкі іграла, А курачка скакала, А петушок прыпяваў I ножачкай прыбіваў.
А чорт цябе забяры, Што ты дзяк!
Узяў мяне за ручачку, Ды не так.
30
Я на ганку стаяла I на Янку міргала; О чы Янка, чы не, Спадабаўся ты мне.
31
Харошанькі маладзец, Хораша прыбраўся: Вочы рабы, як у жабы, Сам у чорта ўдаўся.
32
Мне ад піва жывот баліць, А ад мёду галава;
А дайце мне гарэлачкі, Дык я буду здарова.
ПЕСНІ
ЧУМАЦКІЯ
1.	Ах я, чумак незласлівы, Хаджу з тугі ледва жывы; Сам не знаю, што рабіці I за што се ўчапіці.
Валы мае паздыхалі, Вазы ёрма паламалі;
Я з батагам се вяртаю, 3 бяды троха пагуляю.
Я музыцы пакланюся, Бо ўжо далей не папнуся;
3 міласэрдзя няхай граець, Няхай чумак пагуляець.
Гуляй жа, бедны чумача, Хаця жонка з дзецьмі плача;
А без бяды перабудзе, Адна згінець, сотня будзе. А пайду я ўтаплюся, Чы ў чужы воз наймуся; Буду чужы волы гнаці, Бо хочу чумакаваці.
Ой, Адэса мая міла, Чэм ты мене парадзіла;
Хазяінам-пяякаю, П’яніцаю, гулякаю. Пайду ў мора ўтаплюся Ці аб камень разаб’юся, Няхай людзі тое знают, Як чумакі пагібают.
2.	Паехаў чумак у дарогу, Я без яго жыці не могу. Сэрца, чумача, нябожа, Як табе Бог дапаможа.
Людзі канапелькі сеюць, Нашы з табой у мяшэчку прэюць, Сэрца, чумача, нябожа, Як табе Бог дапаможа.
Да ўжо ж людзі жыта пажалі, А мы з табой, сэрца, ляжалі. Сэрца, чумача, нябожа, Як табе Бог дапаможа.
Людзі канапелькі малоцяць, Нашы з табой свінні калоцяць. Сэрца, чумача, нябожа, Як табе Бог дапаможа.
А прадала чумачыха свінку, А купіла для чумака світку; Світку за свінку купіла, Бо чумака верна любіла. Сэрца, чумача, нябожа, Як табе Бог дапаможа.
А прадала чумачыха гуску, А купіла для чумака хустку; Хустку за гуску купіла, Бо чумака верна любіла. Сэрца, чумача, нябожа, Як табе Бог дапаможа.
А прадала чумачыха курку, А купіла для чумака люльку; Люльку за курку купіла, Бо чумака верна любіла.
Сэрца, чумача, нябожа, Як табе Бог дапаможа.
А прадала чумачыха індычку, А купіла для чумака пратычку; Пратычку за індычку купіла, Бо чумака верна любіла. Сэрца, чумача, нябожа, Як табе Бог дапаможа.
Да ўсё ж чумак расчумакаваўся, Штаны згубіў, учкур развязаўся; Сэрца, чумача, нябожа, Як табе Бог дапаможа.
ЗАПУСНЫЯ
3.	Юр’ева маць па жыце хадзіла, Ключыкі насіла, сыночка будзіла: — Да ўстань, сыночак, атамкні зямлю! Да выпусці расу на зямлю красну.
Радзі, Божа, жыта і пшаніцу і ўсякаю пашніцу.
Да ў полі капамі, а ў гумне сціртамі, На восеці суш, на таку ўмалотам, А ў млыне мліва, а ў засецы спорна, А ў дзяжы падыход, а ў печы рост, А на стале сыццю, да к добраму жыццю.
4.	Чык, чык, салавейка, вы, пташкі, маўчыце, He шчабячыце, наш пан з вайны прыехаў, 3 вялікай дарогі, з панскай паслугі.
Пусціце коніка да ў пастаўнічок.
Сам молад пайшоў у вішнёвы садок, Выпічыкнуў яблычак і той садовы, Вышчыкнуў грушы для сваей думкі, Вышчыкнуў дзве сліўкі для паненкі. Паеду, паеду к цесцю на абед, К цесцю на абед, к дзеўцы на атвет. Я ў цясцяткі быў, абед еў, Абед абедаў, пры баку шабелка, Пры баку шабелка — абарона мая, У каморы дзевачка — размова мая.
5.	Да ўзвіўся гарошак да ў тры радочкі. Дай яму, Божа, хоць і ў чатыры! Нашаму (імя) коні вараныя, Коні вараныя, валы палавыя, Валамі араць, коньмі паязджаць, А сам молад буду панаваць.
6.	Трава-мурава весь луг палягла, А на тэй жа траве пава хадзіла, Пава хадзіла, пер’я раняла;
Ані жаль нам павы, ні пер’я яе, Жаль будзе нам дзевачкі на чужой старане, Чужая старана без ветру веець, Чужая матулька без віны журыць.
Без віны журыць, без дубца караець, Без дубца караець, без хлопца наўчаець.
7.	Крыкнуў лебедзь на моры, Бразнулі ключы ў пакоі. Маладая пані не чула,
У цясовай ложы заснула. Вы, дзевачкі, блудзіце, Нашто пана будзіце, А найміце пісара, Няхай піша да пана. Няхай не спіць, устане, Цясовыя сталы засцеліць, Сытныя булкі пакладзець, Вінныя кубкі нальець, К сабе дзевачак зазавець.
ВЕЛІКОДНЫЯ
8.	А ў гародчыку на трасоччыку Стаіць кусток, ружовы лісток. Там вышла красна паненка, Чырвоную ружу зашчыпала, К свайму ліцу раўнавала: — Каб маё ліцо такое было, Як ружова лісціначка, He пайшла б я замуж ні за кога, Пайшла б я за такога пана крулевіча, Што з каня не ссядае, 3 страмён ножак не вымае, Сярод мора лісты рассылае.
9.	А на сенажаці, да на паплаве Там сабе хадзіла курапат стада. Між тых курапат сівая зязюлька, Ясны саколік як наляцеў, Ён тых курапатак да й паразганяў, Сівую зязюльку к сабе ўзяў.
А яна ў яго прасілася:
— Пусці ж мяне да пташачак.
— А тады ж пушчу, як пазначу. А здыму ж цябе савіну пярыну, А ўлажу на цябе цяцер’е пер’е. А ў суседа на падвор’і Там гуляла да дзевак танок.
Між тых дзевак красна паненка. Дзе ўзяўся, браўся молад сужанька Да ту красну паненку да к сабе ўзяў. А яна ў яго да прасілася: — Пусці ж мяне да к дзевачкам. — А тады ж пушчу, як пазначу, А здыму з цябе пярловы венчык, А злажу на цябе шаўковы чэпчык.
10.	А на віру, на вірочку
Там дзевачка бел бяліла, Бел бяліла, залаты сугнет ураніла. А тут ішлі да тры рыбаловы, А яна ж іх да прасіла:
— А мілыя мае да тры рыбаловы, А закіньце ж вы шаўковыя сеці, А ўлавіце ж вы залаты сугнет! Я ж вам буду да знадобненька: Аднаму буду да суседачка, Другому буду да нявехначка, Трэцяму буду да міла жана.
Да суседа, ах, не паеду, А свякратку разуваць буду, А міламу ложка слаць буду, Ложка слаць і з ім спаць. — Мілая ж ты наша паненачка, Загадаем табе сем загадак, Калі адгадаеш — наша будзеш, А ні адгадаеш — айцова будзеш. А што расцець без кораня, А што гарыць без полымя, А што бяжыць без повада, А што чорна, не чарнючы, А што сіва, не сівучы, А што міла, не гадаючы?
— Што бы я была за дзіця ў бацькі, Як гэтых загадак да не адгадала! Камень расцець без кораня, А зара гарыць без полымя,
А вада бяжыць без повада, А чоран воран, да не чарнючы, А сівая зязюлька, да не сівучы, А жана мілая, не гадаючы.
11.	Ішлі, пайшлі валачобнічкі, Іграючы, успяваючы, Слаўнага пана пытаючы, Слаўнага пана гаспадара.
— А ці дома ж, пане гаспадару, Ці спіш, ці ляжыш, ці не ўкажэшся, На канапе ўбіраешся.
Яго жана адказуе:
— Hi спіць, ні ляжыць, ні аказуецца, На канапе ўбіраецца, Надзявае порткі замшовыя, Надзявае сукні саятовыя, Надзявае боты казловыя, Завязуе хусткі шаўковыя, Надзявае шапку сабалёвую — Яго служкі каня выводзяць, Выводзяць каня варанога, Кладуць сядло залатое.
12.	Паехаў пан жыта глядзець, А спаткаўся з святым Юр’ем. Павярніся ж, пане гаспадару, Я тваё жыта сам агледзеў: Харошае жыта, каласістае, Каласістае, ядраністае!
К адной мяжы прыклянула, К другой мяжы пахілілася, Пану гаспадару пакланілася, Хочэць яно спачыніціся.
Прысылай, пане, семдзесят сярпоў, Семдзесят сярпоў жыта жаць, Дваццаць малайцоў снапы складаць, А сто падвод снапы вазіць.
Патом таго на здаровенька. Жыві здароў, будзь і багат,
He трымай гасцей Да дары бардзей. Нашы дары невялікія: Пачынальніку — чырвон злоты, Яго дружыне — па грошыку, Механошу — карэц яец, А музыку — чы ня добра доля. Добрая доля — кварта гарэлкі, Кварта гарэлкі — то для голасу, А пірог пшонны — то для коласу. Валачобнічкі не дакучнічкі, У год ходзіце, мала просіце.