Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 330с.
Мінск 2005
42.24 МБ
Яны пяюць, як салавейкі, Як салавейкі ў лузе на каліне. Стой, калінка, стой, не хіліся, Слаўная пані, развесяліся.
13.	А ў нашага пана на падвор’і Стаяць тынкі дубовыя, Вярэячкі тачоныя.
Па тых улах пшчолкі гудуць, Пшчолкі гудуць, у палёт ідуць.
У палёт ідуць па салодкі мёд. Салодкі мёд — то для пана, А жоўты воск — боская афяра. He трымай гасцей, да дары бардзей. Нашы дары невялікія: Пачынальніку — чырвон злоты, Яго дружыне — па грошыку, Механошы — карэц яец, А музыке — добра воля. Добрая воля — кварта гарэлкі. Кварта гарэлкі — то для голасу, А пірог пшонны — то для калясу. Валачобнічкі не дакучнічкі, У год ходзіце, Бога просіце, Яны пяюць, як салавейкі, Як салавейкі ў лузе на каліне. Стой, калінка, не хіліся, Слаўная пані, развесяліся.
14.	У нашага пана да на падвор’і А стаіць явар зелянюсенькі, А на ім сокал яснюсенькі, Малод паніч і цікаецца, Цікаецца і туляецца.
Стаў ён у яго прасіцца: — А не без мяне, He страляй мяне, Я ж табе буду да знадобненек: Будзеш малод да жаніціся, Будзеш браць паненку за рэкамі, За рэкамі, за Дунаямі.
He будзе ў цябе перавознічка, Я ў сябе буду перавознічкам, Цябе, маладога, на крылачкі Тваю паненку ў чаўночкі. Твае конікі да ўплаў пушчу, Твае харты перасвішчу.
Збіраліся слаўныя панове, Збіраліся, рахаваліся, Чым таго паніча да дарыць будзем? Будзем дарыць жытам, бытам, Жытам, бытам да ўсім дабром, Усім дабром, жытнім дабром, He трымай гасцей, да дары бардзей. Нашы дары невялікія: Пачынальніку — чырвон злоты, Яго дружыне — па грошыку, Механошу — карэц яец, А музыке — чы ня добра доля. Добрая доля — кварта гарэлкі, Кварта гарэлкі — то для голасу, А пірог пшонны — то для коласу. Валачобнічкі не дакучнічкі, У год хадзілі, Бога прасілі.
Яны пяюць, як салавейкі, Як салавейкі ў лузе на каліне. Стой, калінка, стой, не хіліся, Слаўная пані, развесяліся.
ПЯТРОЎСКІЯ
15.	Пятрова ночка невялічка, Наша (імя) не выспалася, Шыла кашулькі рубкавыя, Ой, шыла, шыла, вышывала, Свайму сужаньку дарам давала. Таму, таму на засцежкі, Свайму міламу на падвязкі.
16.	— Чаму, салавейка, ў садзе не лятаеш, Ў садзе не лятаеш, песні не пяеш, Ці ты, салавейка, голасу не маеш?
— А страціў я голас у зялёным садочку, У зялёным садочку, у вішнёвым кусточку.
— Чаму ты, малойчык, не пяеш, не гуляеш, А чы, малойчык, долечкі не маеш?
— А страціў я долю праз сваю сваволю, Праз сваю сваволю з дзеўкай маладою.
А ў полі пры даліне, там дзяўчына сына калыхала, Сына калыхала, сільна плакала, цяжка ўздыхала. Дае дзяўчыне сто рублей грашыма, Сто рублей грашыма і каня варанога.
— He кажы на мяне, кажы на другога.
— He буду, малойчык, каня твайго браць, He буду каня браць і на другога казаць, He буду на другога няславы ўкладаць.
Было табе мяне не абманіць, Было табе маіх гарачых слёз не разліць.
17.	— Ой, з’езджу я, з’езджу каня варанога, Да твайго, дзеўчына, ліка румянога;
Скажы мне праўду, алі не, He крушы сердэнька ува мне. — Я ж табе казала, усяму твайму роду, Што ў нас з табой не будзе заводу: У мяне пасага не будзе, Возьмуць мяне добрыя людзі.
— Мне твайго пасага саўсім не патрэба, О дасць жа нам Гасподзь з высокага неба;
Ты ж мне пасага, ты сама, Як на небе ясная зара.
— Цяпер жа ты кажэш, што ясная зара, А после ты скажаш: няшчасная доля; Хоць ты не скажэш, так маці, Нашто было бедную браці.
Цяпер жа ты відзіш мяне маладою, Цяпер жа ты відзіш мяне харошаю; Давядзець жа Гасподзь да тугі, Штоб не заглядаўся на другіх.
— Скарай жа мяне, Гасподзь, на гладкай дарозе, Еслі я памыслю а другой нябозе;
А памыслю, памыслю, не скажу, Я ў сябе сэрданька укрушу.
СЯЛЯНСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСНІ, ЗАПІСАНЫЯ Ў В. ШВЕДЫ ВІЛЕЙСКАГА П.
ВЯСЕЛЬНЫЯ
18.	На дубу зязюлька, на дубу, Ехала Агатка да шлюбу, Што табе, зязюлька, да таго, Маю я татачку сваяго. Благаславіць мацечка — я сяду, Пераедзіць дарожку — паеду. Адчыняць цэркаўку — я ўвайду, Пасцелюць ручнічок — я стану. Што стануць пытацца — я скажу, Шлюбуець Агатка — шлюбуй, Цалуець мілага — цалуй.
19.	Ехала Агатка із вянца, Сказала татуську тры слаўца: — Ужо я, татуська, не твая, Ужо я панначка Ячмана.
Ужо на ручнічку я стаяла, Залаты персцень мяняла,
Шчырую праўду казала, Накрыж ручэнькі дзяржала, 3 сваім міленькім прысягала.
20.	Да свацюхна-галубіца, прашу ця, Застаецца мая душа тут уся.
Хоч вы яе таўчы, малоць застаўця, Хоч вы яе часта ў госці пушчайце, Яна ж у вас усі работкі ўмее, Толька ў госці прасіцца не смее. Яна ж добра работніца між нас. Каб не стаяла цёмнай ночкай пад акном, He ўвівала дробных ножачак падалком, He ўцірала дробных слёзак рукаўком, He біце яе лазовымі дубцамі, Учыце яе разумнымі слаўцамі.
Ад лазовых дубцоў яна дурнее, Ад разумных славечкаў разумнее. Каб не была паветачка за хатку, Каб не была суседачка за матку.
21.	Узялі ў маткі дачку людзі, Некаму ў яе рабіць будзе, Жаль матцэ — жаль!
Закалолі матцэ шышкі ў пяткі, Некаму будзе мясці хаткі.
Жаль матцэ — жаль! Узялі ў маткі дачку чэрці, Некаму будзе канапель церці.
Жаль матцэ — жаль!
22.	Сядай, дзяўчына, сядай, кахана, Ніц не паможа тваё ўздыханне. Я мам коніка, возік з дышэлкам, Ніц не паможаш ты жалем велькім. Як жа я буду з табою сядала, Калі я ойцу не дзякавала. Дзякую табе, ойчэ каханы, Што для мяне сэрцам быў ты адданы, Што я хадзіла ў цябе ў злоце, А тэраз бенду — ў серай капоце.
Сядай, дзяўчына, сядай, кахана, Ніц не паможа тваё ўздыханне. Я мам коніка, возік з дышэлкам, Ніц не паможаш ты жалем велькім. Як жа я буду з табою сядала, Калі я матцы не дзякавала.
Дзякую табе, кахана матка, Што я хадзіла ў цябе гладка.
Тэраз не буду.
Сядай, дзяўчына, сядай, кахана, Ніц не паможа тваё ўздыханне. Як жа я буду з табою сядала, Калі я брату не дзякавала.
Дзякую табе, каханы браце, Што з табою жылі мы ў еднай хаце.
Тэраз не буду.
Сядай, дзяўчына, сядай, кахана, Ніц не паможа тваё ўздыханне. Як жа я буду з табою сядала, Калі я сёстры не дзякавала.
Дзякую табе, кахана сёстра, Што мы жылі з табою остра.
Тэраз не буду.
Сядай, дзяўчына, сядай, кахана, Ніц не паможа тваё ўздыханне. Я мам коніка, возік з дышэлкам, Ніц не паможаш ты жалем велькім. Як жа я буду з табою сядала, Калі я прогам не ўдзянкавала.
Ой, дзянькую вам, высокія прогі, Што па вас мае хадзілі ногі.
Тэраз не буду.
КУПАЛЬСКІЯ
23.	Ой, бела, бела бяроза, Чаго на моры палягла, Дзеўкам дарожку залягла? Туды ішла Юзапата, Нясла золата ў прыпале,
Шчырае срэбра ў рукаве, Дай рассыпала па моры. Клічуць матачку з каморы, Памажы золата сабраці, На залату нітачку наткаці, На срэбную нітачку вязаці. Юзапатка малада Пабярэць золата сама.
24.	— Да ільміна зялёная, Да чаму ж ты не зелена? — Да як жа мне зялёнай быці? Да праз мяне войска ідзець, Штоноч начуець, Агні кладзець.
Маё карэнья падгарэла, Маё веццейка падсмалена.
— Чаму, Язапатка, не весела? — Ой, як жа мне вясёлай быць? У маёй маткі штодзень госцікі, Штонядзеленьку п’юць гарэлачку, Маю матачку падпаілі, А мяне, маладую, падманулі.
25.	Да месяцу, месяцу, Узыдзі раненька, Развядзі купалейка, Музыкам ігранейка, Дзеўкам гулянейка. Дзевачкі пяяць будуць, Музыкі іграць будуць, Дзецюкі гуляць будуць.
26.	У караля сяроддвара Стаіць явар зеляненькі, Пад тым яварам Дунай ціхі.
Хто зялён явар пераскочыць, Хто Дунай пераплывець, Возьмець дачку караля.
Абабраўся паніч малады Тадорка, Да зялён явар пераскоча,
Ціхі Дунай пераплыве. Як скочыў — пераскочыў, Як плыў — пераплыў, He ўзяўдачку-каралеўначку. Абабраўся шэры ваўчок, Як скочыў — пераскочьгў, Да як паплыў — пераплыў, Узяў дачку-каралеўначку. Да як была я ў караля, Тады ела з сырам масла, А як я за ваўчком — сырое мяса. Як была я ў караля, Спала пад пярынай, А як з ваўчком — Тады пад ламачком.
27.	Я малады зажурыўся, Я малады ажаніўся. Дай Божа вясну даждаць, Я малады разжанюся, Па беражку раскачуся, Дунайчыкам абярнуся. А мой жа ты, Дунай ціхі, Як было з лукі ў луку ідучы, Да ніцую лазу гнучы, Жоўтыя пяскі рыючы, Бела каменне мыючы.
Маладая ўдоўка, пагадай жа сама на сябе, Якаво ж было табе за часты мужы ідучы, Штонядзельку шлюб беручы, За парогам стоячы, Белы ручкі ломячы, Дробны слёзкі ронячы, Двое дзетак злучаючы.
28.	Пятрова ночка невялічка, Наша Агатка не выспалася. Усю ноч не спала, Шнуры сукала.
Шнуры сукала шаўковыя,
Шыла кашулі рыпсовыя. Сяму-таму прадавала, А міламу дарма давала. Яна даець — не жалеець, А ён бярэць — не дзякуець.
29.	Гэта плытоўнічкі з вадою, За вамі Бог з свячою; Дай Божа сагнаці, Срэбра, злота пабраці, Нам гасцінца прыслаці.
СЯЛЯНСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСНІ, ЗАПІСАНЫЯ ЎВ. ДАНЮШАВА СВЯНЦЯНСКАГА П.
ВЯСЕЛЬНЫЯ
30.	— Едзь, едзь, Янучок, не пазніся, Каб твая патраўка порахам не прыпала, Каб твая паненка другога не ўзяла. — Мая патраўка чынам пакрыта, Мая паненка за мяне запіта. He так запіта, як заручона, Будзець за мною разам злучона.
31.	Ты рыбачку, краснапёрачку, Будзь была б у морачку: А як паедзеш у сіня мора, Паймаюць цябе рыбаловы. Ты Вінцэська, ты маладзенька, Будзь была б у брацеткі: А як ты паедзеш ў чужыя людзі, He тое табе будзе: Самі сядуць — вячэру з’ядуць, А цябе па воду пашлюць. Прынясеш вады, на сябе бяды, Трэба ўсім піці даці: Як старому, так і малому, Так свайму дзевяратку ліхому;
Падаўшы ж піць — памыці ложкі, Мыючы ложкі, льюцца слёзкі, Некалі іх уцерці.
32.	Салавей крылкамі кругом саду б’ецца, Пытае ў зязюлькі, куды ў сад ляцець. Ой, знаць, у нас зязюлька не лятала, Што дарожкі ўказаць не згадала, Прахіні ветачку, ў сад ляці.
Ой, знаць, Карольку, не язджалы, Расхіні к суседцы, у двор ідзі, Паразганяй дзевачак, ля яе сядзі.
33.	Пайшла за вароціцы Ганулька, Коскі расплятаючы, А за ёю родна матулька, Слёзкі разліваючы.
Пайшла за вароціцы Ганулька, Коскі расплятаючы, За ёю родны татка, Слёзкі разліваючы.
— Пастой, Ганулька, пастой, дзіцятка, Мы з табой пагаворым.
— He буду стаяці, не буду гаварыці, Бо мне з табою
He многа ўжо быці.
Пайшла Ганулька за вароцейка, Коскі расплятаючы, А за ёю родны брацейка, Слёзкі разліваючы.
— Пастой, сястрыца, пастой, Ганулька, Мы з табой пагаворым.
— He буду стаяці, не буду гаварыці, Бо мне з табою не многа жыці. Пайшла Ганулька за вароціцы, Коскі расплятаючы, А за ёю яе міленькі, Прыпяваючы:
— Пастой, Ганулька, пастой, міленька, Мы з табой пагаворым.