• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

    Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 330с.
    Мінск 2005
    42.24 МБ
    Стала мужа біці. Яшчэ стала, запытала, Чы есць дровы ў хаце. Узяў мужычышча У рукі тапарышча: — Гуляй, гуляй, міла мая, Бо то тапарышча. Ці відзелі людзі, Майго мужа дурака, Як я свайго мужыка Наўчыла драпака.
    84.	Я цяцёрку пасу, ох я!* На зялёным верасу, А цяцёрка за куст — Да і вырваў перачку, Зрабіў сабе дудачку. Тая дудка звалілася, Яна на пень прабілася. Ці не дудка была Весялютка была, Весяліла ты мяне На чужой старане. Былі ў бацькі тры сыны Да ўсе яны Васілі. Адзін быдла пасе, Другі лапці пляце, Трэці сядзіць на камені, Дзяржыць дуду на рамені. Сюды мах — туды мах, Выцяў казу па зубах. Пайшла каза храмаючы, На сем сажан ступаючы Ад карчмы да карчмы. Відзіш, пане, як гарую 3 адной карчмы ў другую.
    * Прыпеў «Ох, я!» паўтараецца пасля кожнага радка.
    СЯЛЯНСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСНІ, ЗАПІСАНЫЯ Ў ТРОЦКІМ П.
    ВЯСЕЛЬНЫЯ
    85.	Зялён малён, зялён малён Да па падвор’ю паслаўся. Малады Кароль
    У дарожаньку прыбраўся. Ой, сеў жа ён, Зялёнага віна напіўся, Затым жа ён
    У дарожаньку спазніўся. Ой, станьце, станьце, Вараныя коні, пад намі, Мы паедзем у дарожаньку Чатыры мілі барамі, Пятую зялёнымі мастамі, Шостую краснымі дварамі. Ой, станьце, станьце, Вараныя коні, пад тынком, Да выбіце камянную Сценку капытком, Каб вывесці маладую Анцюню 3-пад вянка.
    — Ой, жаль жа, жаль Мне, матуля, цябе. Застаецца мне рута, лілея ў цябе. — Ой, не жалуй жа, мая цурка, ты мяне, Застаецца ў мяне лепшае ад цябе.
    Ой, прышлю, прышлю Свайго мілога з касою, Няхай скосіць руту, лілею з расою. Ой, прышлю, прышлю Сваго мілога з граблямі, Няхай зграбе руту, лілею пластамі. Ой, прышлю, прышлю Сваго мілога з канямі, Няхай звязе руту, лілею вазамі.
    86.	Ой, хадзіла малада Грасыля па полю, Сеяла рутаньку з прыполу.
    Ой, прышла да яе маманька, Прышла да яе родненька.
    — Пакінь, пакінь, Грасыля, руту сеяць, Бо табе час да шлюбу ехаць.
    — Ой, не час жа і не пара, Бо я з руты вяночка не звіла. Хадзіла маладая Грасыля па полю, Сеяла руту з прыполу.
    Ой, прышоў да яе татанька, Ой, прышоў да яе родненькі. — Пакінь, пакінь, Грасыля, руту сеяць, Час табе да шлюбу ехаць.
    — Ой, не час жа і не пара, Бо я з руты вяночка не звіла. Хадзіла малада Грасыля па полю, Збірала рутаньку да прыполу. Ой, прышла да яе сёстрэнька, Ой, прышла да яе родненька. — Пакінь, пакінь руту збіраць, Час табе, Грасыля, к шлюбу ехаць. — Ой, не час жа і не пара, Бо я з руты вяночка не звіла. Хадзіла малада Грасыля па полю, Сеяла руту з прыполу.
    Ой, прышоў да яе брацішак, Ой, прышоў да яе родненькі. — Пакінь, пакінь, Грасыля, сеяці, Час табе, Грасыля, да шлюбу ехаці. — Ой, не час і не пара, Бо я з руты вяночка не звіла.
    Хадзіла маладая Грасыля па полю, Збірала рутаньку к прыполу.
    Ой, прышоў да яе міленькі.
    — Пакінь, пакінь, Грасыля, збіраці, Час табе, Грасыля, да шлюбу ехаці. — Ой, цяпер час і пара, Бо я з руты вяночка звіла.
    НАРОДНАЯ ПЕСНЯ 3 ВАКОЛІЦ ДУКШТАЎ
    87.	Пахіліўся зялёны дубочак У зялёнай дуброве, пахіліўся. Пахваліўся малады малойчык Да сваёй паненцы, пахваліўся: — Ой, я заездзіў каня варанога, Сядло залатое з’ездзіў я.
    Ой, я шукаў багатага цесця, Ласкавай паненкі шукаў я; Ой, я падраў сабалёву шапку, Паклоны даючы, ой, падраў я. Ой, патаптаў я казловыя боты, Ходзячы ў залёты, дый падраў я. Ой, я не нашоў багатага цесця, Ласкавай паненкі, ой, не знайшоў.
    аментарыі
    СПІС АСНОЎНЫХ КРЫНІЦ I ПРЫНЯТЫЯ СКАРАЧЭННІ
    ЦНБ НАНБ — Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
    Czeczot Jan. Piosnki wiesniacze z nad Niemna. Wilno, 1837; Piosnki wiesniacze z nad Niemna i Dzwiny. Wilno, 1839; Piosnki wiesniacze z nad Dzwiny. Wilno, 1840; Piosnki wiesniacze z nad Niemna i Dzwiny z dol^czeniem pierwotwomych w nowie slowiano-krewickiej. Wilno, 1844; Piosnki wiesniacze znad Niemna, Dniepra i Dnestra. Wilno, 1845; Piosnki wiesniacze z nad Niemna i Dzwiny, niektore przyslowia, idiomatizmy w nowie slowiano-krewickiej... Wilno, 1846; Piosnki wiesniacze z nad Dzwiny, z okolic Leplia i samego Leplia (miQdzy rokiem 1836—1839 zebranc). Pyкапіс, ч. 2, захоўваецца ў адцзеле рэдкай кнігі ЦНБ НАНБ.
    Tyszkiewicz Eustachy. Opisanie powiatu Borysowskiego. Wilno, 1847.
    Tyszkiewicz Konstanty. Wilija ijej brzegi. Drezno, 1871.
    Рук. — Рукапіс Яна Чачота (Czeczot Jan. Piosnki wiesniacze z nad Dzwiny (miedzy rokiem 1836—1839 zebrane)).
    1846 — Piosnki wiesniacze z nad Niemna i Dzwiny. Wilno, 1846.
    Kh. 1. — кн. — кніжка (зборнік Яна Чачота 1837 г.)
    Кн.2.-зб. 1839 г.
    Кн. 3. зб. 1840 г.
    Кн. 4. — зб. 1844г.
    Кн. 5. — зб. 1845 г.
    Кн.б.-зб. 1846 г.
    в. — вёска
    п. — песня
    вар. — варыянт
    л. — ліст
    с.	— старонка
    ч.	— частка
    ФАЛЬКЛОРНЫЯ ЗАПІСЫ ЯНА ЧАЧОТА
    Песні
    Калядныя
    1.	Тыдзень, тыдзень да Каляд. 3-над Нёмана. 1846, п. 10, с. 8 (кн. 4, п. 3).
    2.	Да казаў хмялёк, да тычкі ідучы. 3-над Нёмана. 1846, п. 7, с. 6 (кн. 1, п. 8).
    3.	Да ехаў я, ехаў, Каляда. 3-над Нёмана. 1846, п. 9, с. 7—8 (кн. 4, п. 2).
    4.	У Лявона куццю таўкуць. 3-над Нёмана. 1846, п. 11, с. 8—9 (кн. 4, п. 4).
    5.	Прыехала Каляда на сівым коніку. 3-над Нёмана. 1846, п. 12, с. 9 (кн. 4, п. 5).
    6.	Пайшла Каляда калядуючы. 3-над Нёмана. 1846, п. 13, с. 9 (кн. 4, п. 6).
    7.	Калі б я была шэрай зязюляй. Рук., ч. 2, п. 51 (1—66)*.
    8.	Вечар, вечар, вечарыначка. 3-над Нёмана. 1846, п. 14, с. 9 (кн. 4, п. 7). Ёсць у гэтым зборніку яшчэ адна калядная песня: «Ой, стук, матка, стук... чы хто страху разрывае, чы хатаньку верне?» Маці адказвае сыну: «Ціха, сынку, мароз стужыць, каляданьку галосіць». Далей тэкст пераходзіць у вершаванае апісанне зімовай сцюжы ў калядны вечар.
    Валачобная
    9.	Дзень, добры дзень, пане гаспадару. 3-над Нёмана. 1846, п. 1 (кн. 4, п. 1).
    Веснавыя
    10.	Ой, выйду я на вулачку — бычкі бушуюць. 3-над Нёмана. 1846, п. 2, с. 2—3 (кн. 1, п. 1).
    11.	Разыграўся Юр’я конік. 3-над Нёмана. 1846, п. 3, с. 3 (кн. 1, п. 38).
    * У дужках указваецца колькасць песень у калекцыі.
    Купальскія
    12.	Сонейка, чаму Янава ночка невялічка. 3-над Нёмана. 1846, п. 4, с. 4 (кн. 4, п. 8).
    13.	Сонейка, сонейка, Ян з Пятром ходзяць. 3-над Нёмана. 1846, п. 5, с. 3 (кн. 4, п. 9).
    14.	Прасілася Гарыслаўка у ойчанькі. 3-над Нёмана. 1844, п. 49 (кн. 2, п. 2).
    15.	Ішла паненка цераз бор. 3-над Нёмана. 1846, п. 6, с. 4—5 (кн. 4, п. 16).
    16.	Ай, нету, нету Купаліша. 3-над Дзвіны. 1846, п. 51, с. 32 (кн. 2, п. 64).
    17.	Звала Купалка Іллю на ігрышча. 3-над Дзвіны. 1846, п. 52, с. 33 (кн. 2, п. 65).
    18.	Купалачка, гдзе твая дачка. 3-над Дзвіны. 1846, п. 53, с. 33—34 (кн. 3, п. 1).
    19.	Цёмная ночка Купалачка. 3-над Дзвіны. 1846, п. 54, с. 34 (кн. 3, п. 2).
    20.	А у трыснічку, капуснічку. Рук., ч. 2, п. 22 (1—66).
    21.	Мак зялёны, мак чырвоны. 3 Лепельшчыны. 1846, п. 87, с. 51.
    22.	Лятала пава па чыстаму полю. Рук., ч. 2, п. 19 (1—66).
    23.	А пры крайчыку, пры Дунайчыку. 3-над Дзвіны. 1846, п. 81, с. 47.
    24.	А ўпала ластаўка, ўпала. Рук., ч. 2, п. 19 (1—66).
    25.	Выйду, выйду на вулачку. Рук., ч. 2., п. 7, л. 87—88.
    Жніўныя
    26.	Размавяла жыта ядраное. Рук., ч. 2, п. 12 (1—66).
    27.	Аўбіраці, ўбіраці. Рук., ч. 2, п. 28 (1—66).
    28.	Да ўжо вечар вечарэе, наш пан весялее. 3-над Нёмана. 1846, п. 15. с. 10.
    29.	Да ўжо вечар вечарэе, наша пані весялее. 3-над Нёмана. 1846, п. 16, с. 10.
    30.	Ажоначкі, лябёдачкі. Рук., ч. 2, п. 6 (1—66).
    31.	Да ў нашага пана да нядобрая слава. 3-над Нёмана. 1846, п. 17, с. 10—11 (кн. 1, п. 24),
    32.	У нашага пана харашэнька на дварэ. 3-над Нёмана. 1846, п. 18, с. 11 (кн. 1, п. 25).
    33.	Да што ў полі гудзець. 3-над Нёмана. 1846, п. 19, с. 11 (кн. 1, п. 26).
    34.	Пара, жонкі, дамоў іці, пацярала зара ключы. 3-над Дзвіны. Рук., ч. 2, п. 9 (1—66); 1846, п. 79, с. 46. Спачатку даецца рукапісны тэкст, потым пад № 34а — апублікаваны.
    35.	Сцюдзёная раса пала. 3-над Дзвіны. 1846, п. 57, с. 35—36 (кн. 3, п. 3); Рук., ч. 2, п. 1 (1—66). Ад Тэклі Стэфаноўскай, жыве каля Казімірава, прыехала з Быхава.
    36.	Ах ты, сонца, сонейка. Рук., ч. 2, п. 11 (1—66). Самы ранні запіс гэтай песні — В. С.
    37.	Ці выйшла цёмная туча. 3-над Дзвіны. 1846, п. 58, с. 36 (кн. 3, п. 6).
    38.	Разгарыся, ясная зорка, перад месяцам. Рук., ч. 2, п. 23 (1 —66).
    39.	Разгарыся, вячэрняя зорка, перад ранняй. 3-над Дзвіны. 1846, п. 59, с. 36—37 (кн. 3, п. 8).
    40.	Віншую паноў вянком. 3-над Дзвіны. 1846, п. 60, с. 37 (кн. 3, п. 9).
    41.	Паночак, паночак, рахуйся з намі. 3-над Дзвіны. 1846, п. 61, с. 37—38 (кн. 3, п. 10); у рук., ч. 2, п. 5 — толькі першыя чатыры радкі.
    42.	А зялён наш бор, зялён. 3-над Дзвіны. 1846, п. 62, с. 38 (кн. 3, п. 11).
    43.	А зялён наш бор, зялён. Рук., ч. 2, п. 25 (1—66).
    44.	Судзіў Бог пажаць. 3-над Дзвіны, Лепельскі павет, з Селяваў. Рук., ч. 2, п. 1 (1—8); 1846, п. 55, с. 34—35 (кн. 2, п. 66).
    45.	У нашага пана вялікая слава. Рук., ч. 2, п. 4 (1—8).
    46.	Аты пан наш, паночак. Рук., ч. 2, п. 15 (1—66).
    47.	Ішоў Бог дарогаю. Рук., ч. 2, п. 6 (1—8).
    48.	Хадзіў раю па вуліцы. Рук., ч. 2, п. 2 (1—66); 48а. Рук., ч. 2, п. 2 (1-8).
    49.	Чыстае золата на таку малочана. Рук., ч. 2, п. 14 (1—66).
    50.	Паночак, паночак, прымі наш вяночак. Рук., ч. 2, п. 2 (1—8); у зб. 1846 г., п. 46, с. 35 (кн. 2, п. 67) тэкст адэкватны.
    51.	На гарэ Тацянка пшонку жнець. Рук., ч. 2, п. 20 (1—22)
    52.	Чый гэта двор. Рук., ч. 2, п. 1 (1—3).
    53.	Чый гэта двор мурам мураваны. Рук., ч. 2, п. 16 (1—66)
    Хрэсьбінныя
    54.	Цераз бор сасна пахілілася. Рук., ч. 2, п. 9 (1—26).
    55.	Хто ж у нас у полазе ляжыць. 3-над Дзвіны. 1846, п. 75, с. 45.
    56.	А ў Полацку на рыначку. Рук., ч. 2, п. 8 (1—26).
    57.	Кум ходзіць па саду, кума па гароду. 3-над Дзвіны. 1846, п. 73, с. 44.
    58.	Дуброўка мая зялёная. 3 Забалацця (калісьці в. была ўласнасцю Сапегі, цяпер — казённая). Рук., ч. 2, п. 1 (1—3).
    Вясельныя
    59.	А калі то з нашай Аўдолькі бывала. Рук., ч. 2, п. 62 (1—66).
    60.	Ніхто ж так не гуляець. Рук., ч. 2, п. 8, л. 90.
    61.	А з сіняга возера вятры веюць. Рук., ч. 2, п. 53 (1—66).
    62.	Заржалі вараныя коні ў полі. Рук., ч. 2, п. 63 (1—66).
    63.	А ў полі гай зелянеець. Рук., ч. 2, п. 18 (1—66).
    64.	Сакалы налятаюць. Рук., ч. 2, п. 55 (1—66).
    65.	Палятала два салавейкі. Рук., ч. 2, п. 17 (1—66).
    66.	Зялёная бярозанька, чаму бела, не зелена. 3-над Нёмана. 1846, п. 38, с. 23 (кн. 1, п. 80).