Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 330с.
Мінск 2005
42.24 МБ
наказваюць іх, а мужыкі, вяртаючыся з двара дамоў, гавораць пра сваіх недалёкіх паноў: «Як не даясі, то і карэту прадасі».
Калі не вераць, не бажыся, калі б’юць, не прасіся.
Жыццёвы вопыт і сумленне
Розум і сумленне народа ў прыказках, паводле законаў жыцця, накіраваных на паляпшэнне свайго быту без страт для суседзяў, залежаць не толькі ад Бога, але і ад сваёй зацікаўленасці, бо народнае сумленне ідзе не толькі ад сэрца і рэлігійных перакананняў, але і ад розуму.
Круцячы, свет пяройдзеш, да назад не вернешся.
Век зжыць — не мех сшыць. — Часта гавораць тым, хто збіраецца жаніцца або выйсці замуж.
Людзей слухай і свой розум мей.
Пытайся не ў старога, а ў бывалага.
Без працы не есць калачы.
He так скора станець добра, як блага.
He кайся рана ўстаўшы, з моладу ажаніўшыся.
Ранняя птушка зубкі цярэбіць, позняя — вочкі.
Калі не кракала варона ў гару летучы, то ўніз і подаўна. — Хто чаго ў маладосці не дасягне, то пад старасць яму тым больш цяжка зрабіць.
Калі гаспадар скачэць, пэўне, статак плачэць.
Дай, Божа, усё ўмець, да не ўсё рабіць.
Гэта на руках не ляжыць.
Чужымі рукамі добра толькі жар заграбаць.
Свая ручка не ліхадзейка.
Адклад не ідзець у лад.
Памалу, далей станеш. — Справу вырашае цвёрдая вытрымка, не часовы поспех.
He зведаўшы броду, не лезь у воду.
Узяўшыся за гуж, не кажы, што не дуж.
За дурной галавой нагам бяда, непакой.
Адзін дасуж, да не дуж.
Адзін і ў кашы не спорны.
Ваду гатуючы, усё вада будзець; 3 пустой пасудзіны і Саламон не налье. — Прыказка гэта датычыць пустой гаворкі, асабліва калі трэба спыніць яе.
Пры гатовай калодзе лягчэй агонь раскладаць.
Хто скуп — не глуп.
Бі сароку і варону — даб’ешся белага лебедзя.
Трэба жыць, як з твайго калодзезя набяжыць.
He слаўна хата вугламі, да пірагамі.
He ўрадзіўся мак. Перабудзем і так.
Хацела б душа да раю, да грахі не пускаюць. — Непрадбачлівыя страты ў маладосці або іншыя памылкі не дазваляюць дасягнуць пэўнай ідэі, нешта здзейсніць.
Гараваўшы, гараваўшы, умірай не скаштаваўшы. — Гавораць пра тых, што многа напрацаваліся і мала спажывалі. Датычыць гэта таксама ашчадных людзей, якія не ведаюць меры ашчаднасці.
Са шчасцем добра і ў грыбы пайсці. — Праца, ашчаднасць — усё гэта выдатныя рэчы, але толькі тады, калі побач шчасце (благаславенне неба).
Сцеражонага Бог сцеражэ.
He ўвесь свет у акне. — Раяць шукаць лёсу.
Усюды добра, дзе нас нет.
Шануй адзежку дома — пашануець яна ў людзей.
Хлеб з лапаты сапхнуў. — Калі хто не ўмеў цаніць сваё выгоднае становішча, страціў месца або ласку.
Лепей з добрым згубіць, як з благім знайсці. — Лепей не мець ніякіх спраў з дрэннымі людзьмі.
Ласка — не каляска, сядзеш — не паедзеш.
Бягучага ваўка добра хоць за хвост хапіць. — Ад ненадзейнага даўжніка хоць што-небудзь узяць.
Чужымі слязамі не разжывешся.
Бог не цяля — пазнаець круцяля. — Шанаванне найвышэйшай Божай ацэнкі.
Добрае чуваць далёка, а благое яшчэ далей. — Упэўненасць у справядлівасці грамадскай думкі.
Круці, не круці — трэба ўмярці.
Хто часнаку не еў, таго душа не ваняець. — Пра бездакорнае жыццё, добрыя паводзіны і чыстае сумленне.
Хто парася ўкраў, таму ў вушах пішчыць. — У каго нячыстае сумленне, таму цяжка, трывожна на душы.
Хоць у латаным, абы не ў хватаным.
3 чужога каня і ў балоце ссядаюць.
Раз украў — на цэлы век сабе дарогу замараў.
Хлеб еш, а праўду рэж. — Падобны запавет даў перад смерцю бацька нашаму Карпінскаму: «3 праўдаю прыгожа...»
Адносіны бытавыя, сямейныя і грамадскія
Галоўныя рысы жыцця сялян вызначаюцца ў аглядзе і тлумачэнні прыказак менавіта гэтага раздзела. Гэта будзе свое-
асаблівы заключны вывад з дакументаў, якія не падлягаюць сумненню.
Свая хатка, як родная матка. — Любасць не толькі да свайго дому, у якім найбольшая свабода, але і да сямейнага прытулку.
Сто коп жыта — на год хлеба; капа жыта — усё адно на год хлеба. — Сколькі ёсць, столькі і спажываюць.
Гэтага веташка кожны з свайго гаршка. — На паншчыне, калі ва ўсіх страва аднолькавая, ядуць разам, але вясною — кожны са свайго гаршка.
Гдзе многа на куце сядзіць, там мыш мусіць галодна быць. — Лад вядзе ў хаце не старэйшы, а разбітнейшы; бывае нават так, што малодшы брат, напрыклад, з’яўляецца гаспадаром, а жонка старэйшага — гаспадыняю. Сама здольнасць надае павагу ўсім распараджэнням і загадам. Рэдка вялікая сям’я жыве ў згодзе. Пасля жаніцьбы братоў нязгода звычайна пачынаецца з жонак, праз жонак. Паўсядзённае пытанне-праблема, хто будзе ў печы паліць, бо гэта азначае, што яна і гаспадыня, будзе толькі пільнаваць хату, працаваць дома, хадзіць каля ежы, гатункаў.
Квас дзеці паеў. — Дамашняя нязгода.
Чужымі дзеткамі не загадваць.
Са шваграм і на зайца не ідзі.
He карміўшы буракамі, не пасылаюць за быкамі. — Пастуха дамаўляюць на св. Юр’я, а пастушкоў яшчэ на Каляды.
Я молад, люблю холад. — Так папракаюць бацькі дзяцей, якія неахвотна выручаюць іх ад працы і адразу потым дадаюць яшчэ наступную прыказку: «Ты, бацька, ідзі араць, цябе валы знаюць, а я пайду ў карчму, бо мяне людзі знаюць».
Калі не слухаеш бацькоў, будзеш слухаць сабачай скуры. — Хадзіць пад гукі вайсковага бубна, папярэджанне, што неслуха могуць аддаць у салдаты.
Да Змітра дзеўка хітра. — Восень — час сватаўства, і хітрасць ёй тады ўжо не дапаможа.
Хоць за вала, абы дома не была. — Каб быць гаспадыняю, вызваліцца ад бацькоўскай апекі, спяшаюцца выйсці замуж.
Асінка чырванеець — дзяцюк шалеець. — Адчуванне запланаванай на восень жаніцьбы.
Калі любіш, то жаніся, а не любіш — адчапіся. — Надакучлівыя залёты.
Доля прымацкая — сабацкая.
Суджонаму жонка.
Калі Бог судзіць, то і чорт не разгудзіць.
Калі не плачаш за сталом, будзеш плакаць за хлявом. — Маладой, якая не плача, ідучы замуж.
Даганяючы не нацалавацца.
Прыбяры пень — і пень харошы. — Перакананне ў неабходнасці прыбірацца.
Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку. — Прыказка бацькоў, гордых прыгажосцю сваіх дзяцей.
Як мая тая дарожка міла, дзе маю Крыстыну павёз Даніла. — Матчына любоў да замужняй дачкі.
Залатыя ручкі. — Пахвала здатнасці да кросен і іншых работ.
Жонку бяры далёка, кароўку купляй блізка.
Любі жонку, як душу, а трасі, як грушу. — Правіла гэтае часта выконваецца, але і сярод простых людзей жонкі часта водзяць за нос сваіх мужоў. Калі чый нос такі ад прыроды, то найзручней гэтым карыстаюцца жонкі. Пра слабасць мужоў расказвае і адна песенька, пачатак якой мы тут і змяшчаем:
Біла жонка мужыка, рукі закасаўшы, А ён ёй пакланіўся, і шапачку зняўшы.
Бабіных груш не руш: свае трасі, бабе нясі. — Падхалімаж і любасць да жаночага полу.
Чые бычкі, абы маё цялятка было.
He вер жонцы ў доме, кабыле — у дарозе. — Змясціў тут побач два спрэчныя выслоўі.
Дзе баліць, там ручкі, дзе міла, там вочкі.
Узяў дзіця за ручку, матку за сэрца. — Праз ласку да дзяцей здабываюць прыхільнасць бацькоў.
Памаўчанка не пушыць, усё ліха патушыць. — Стрыманасць у адказ на выказаны гнеў.
Чым болей у лес, тым болей дроў. — He даваць поваду для гневу, ісці на згоду.
Хто б аб дзятле ведаў, каб не яго доўгі нос. — Дзяцел, пастукваючы па дрэву, часта выклікае на сваю згубу паляўнічага. Або: Бес бы дзятла ў рукі ўнёс, каб не яго доўгі нос.
Будзька набудзецца, а хвалька нахваліцца.
He хваліся, а Богу маліся. — Сяляне нашы не хваляцца сваім дабрабытам, каб не прыцягваць увагу зайздроснікаў, рабаўнікоў і іншых аматараў да чужых багаццяў.
Чужая болька — людзям смех. — Спасылаючыся на веданне чалавечай натуры, не хочуць яны ані выстаўляць напаказ сваёй нядолі, ні хваліцца поспехамі. Жыццё інтымнае, прыхаванае — галоўная рыса.
Сыты галоднаму не спагадаець. — Найвышэйшая праўда.
He плюй вясне ў рот, другая прыйдзе праз год; He памятае карова зімы, калі дачакаецца лета. — Вясною бяднейшыя пазычаюць у багатых; восенню, разлічыўшыся з даўгамі, забываюць аб зробленай для іх дабраце. Тады багаты напамінае беднаму гэту прыказку.
Госць рэдка бываець, да многа відзіць.
Дзе любяць — бывай рэдка, а гдзе не любяць — ніколі.
Дзе любяць — не ўчашчай, дзе не любяць — не бывай.
Яго там і печкі і лаўкі. — Заўсёды там, сябра сям’і і дому.
Калі худ, то ў кут. — I ў сялян ёсць арыстакраты: багатыры; сярэдні стан — гаспадары, а найніжэйшы — худакі. Падзел гэты не ў самой назве, а на справе, бачым яго і ў гэтай прыказцы: бедняка адпіхаюць у кут. Маёмасць, асвета, здольнасці ад нараджэння і набытыя — усё гэта адрознівае людзей. Паміж станамі можа быць раўнавага, але не роўнасць.
Кінь перад сабой — знойдзеш за сабой. — Трэба мець сяброў.
На благога чалавека хлебам не кідай. — He адплочваць, а спыняць злосць добрымі ўчынкамі, евангелічнае правіла.
He мей сто коп, мей сто другоў.
He плюй у ваду, бо прыйдзецца напіцца.
Лыкам чалавека не мер. — Нікім не пагарджаць. Магчыма, прыказка мае і такі сэнс, што лыкавыя лапці, дрэнны абутак, могуць увесці ў зман наконт ацэнкі чалавека.
Што надта, то і свінні не ядуць. — Пажаданне стрымлівацца, не перабіраць меру даверлівасці ў жартах.
Дудар дудару дарма іграець. — Сяброўства паміж людзьмі аднолькавай працы з’яўляецца абавязкам.
Рыбак рыбака відзіць здалёку. — Людзі з аднолькавымі характарамі і схільнасцямі хутка знаходзяць адзін аднаго.
У чужым касцёле свечак не папраўляй.
Бліжэй кашуля, як кабат. — Дапамога і падтрымка павінны ісці ў першую чаргу ад бацькоў, потым ад сяброў і знаёмых. Шчаслівы, хто можа рабіць свае добрыя справы для ўсяго народа, чалавецгва. Паслуті можна параўнаць з кругамі на вадзе ад кінутага каменьчыка: найвыразней яны адзначаюцца ў цэнтры, бліжэй да каменьчыка, і чым далей, тым больш згладжваюцца.
Благая пуга лычаная, а без яе — горай.
За сябе толькі, а за сваю кішэнь не ручайся.
Прапаў мех, і на роднага бацьку грэх.
Пакуль за праўду, а пярвей за грэх. — Грэх тут азначае падазрэнне.
На воўка памоўка. — I на сапраўднага злодзея часта залішне нагаворваюць.
Бог сцярог, што з сястрой не лёг. — Нават самы невіноўны, калі вызваліўся ад падазрэння.
He ўзяў за руку, не кажы злодзей. — Будзь асцярожным, асуджаючы людзей.
Няхай нашае пярэйдзець. — Схіляюцца да згоды; Па нас не будзець нас. — Заклік да разгульнага жыцця.
3	аднаго вала двух скур не дзяруць. — Змякчэнне ў пакаранні за шкоду.