Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 330с.
Мінск 2005
42.24 МБ
Каля вады ходзячы, умочышся. — Адны ўжываюць гэтую прыказку пра людзей, якія, ходзячы каля даверанага ім багацця, здолелі пажывіцца; другія карыстаюцца прыказкаю як выдатнаю ісцінаю, якая падказвае найлепшы спосаб для паляпшэння свайго быту. Гэта прыкладна так, як адны туманны дзень лічаць небяспечным для авечак, а для злодзея гэты дзень спрыяльны для крадзяжу.
На ціхага Бог нашлець, жвавы сам набяжыць.
Мядзведзю дай толькі лапку палажыць.
Чым галей, тым смялей.
Голы разбою не баіцца.
Жджэць, як вол доўбні. — Калі хто, збіты з жыццёвага шляху нешчаслівым лёсам, здранцвее, не кратаецца і апускае рукі.
Каза воўку дарма не скачэць. — Узаемная паслуга.
Маладое піва выхадзіцца. — Хто абяцае быць сур’ёзным, паважным, каго маладосць прыпыняе і затрымлівае.
У ціхім балоце чэрці растуць; Ціхая вада берагі падмывае. — Перасцярога (форма не адпавядае зместу, знешняя бачнасць можа быць памылковай).
Жарты, прымаўкі. Сварка
У жартах і прымаўках мы бачым досціп, вастрыню думкі, вясёлы настрой, у заўзятых сварках — нікчэмны чалавечы характар і інш. Адзначаныя ў іх чалавечыя недахопы паказваюць, такім чынам, што ёсць дабро і зло, і да чаго людзі павінны імкнуцца, дапамагаюць уявіць усё гэта на канкрэтных прыкладах.
Козы не статак, дзеўкі не людзі. — Ранняю вясною, калі мужчыны пачынаюць араць, жартуючы, гавораць да жанчын: мы ўжо людзі, сапраўдныя мужчыны, а вы яшчэ не хутка дачакаецеся свайго часу (пары), аж у жніво. Крыніца такога жарту — у спосабе выказвання сваіх думак, бо на звычайнай мове гэта азначае: людзі аруць, людзі жнуць, або іншымі словамі: у мужчын свая работа ў полі — аранне, яны ведаюць плуг, а ў жанчын свая — праца з сярпом.
Козамі сена травіць. — He па-гаспадарску, занадта дарагое частаванне.
Бусенькі, бусенькі, абое галюсенькі.
Воўчая доля расцець скора. — Пра дзяўчат, якія хутка вырастаюць.
Гэта гнілы тавар. — Пра дзяўчат.
Прыйшоў месяц лізун. — Пра дзяўчат, якія доўга і старанна апранаюцца, каб звярнуць на сябе ўвагу моладзі.
He да солі, калі іграюць басолі. — Маці выправіла хлопца ў местачковы магазін купіць солі. Прадаў ён яечкі і купіў поўныя кішэні солі. Ідучы потым дамоў, зайшоў ён у шынок, дзе сабралася моладзь, і пачаў танцаваць. Дзяўчына, з якою ён танцаваў, сказала яму, што ў яго з кішэні сыплецца соль. «Не да солі, калі іграюць басолі», — адказаў хлопец. Адсюль і пайшла прыказка.
Зачакалася, як Ніна каснікоў. — Каснікі — стужкі, што ўплятаюцца ў касу.
Захацелася, як кабыле воцату.
Чаму не шалець, калі прыступаець.
Еду па жонку пятую, судзі, Божа, дзесятую. — Так гавораць жанчыны пра мужчын, якія мала клапоцяцца пра здароўе сваіх жонак.
Сівізна ў бораду, а чорт у ногі.
У старой печы д’ябал распальвае.
Ад Бога грэх, а ад людзей смех.
Гэта віламі пісана.
Ад зямлі адарваўся і да неба не дастаўся.
Курну вядзець. — Курнаю называюць мурканне ката. Калі хто расказвае нешта нуднае, гавораць: «Ат, курну вядзець».
He ўдалося бабе забіць лося.
Сядзіць, як ціць, а з носа капціць. — Спачатку мне здавалася, што гэта скарочаная назва цецерука, але потым простыя людзі падказалі, што ціць — гэта сава такая ёсць.
Як п’ян — капітан, як праспіцца — свінні баіцца.
Моц Божая! Я ад плоту, а яна да плоту. — Прымаўка пра п’яных: п’яны хоча сам ісці, але, нібы насуперак яго волі, выпітая ім гарэлка цягне яго да плоту. Сваё ап’яненне, няўстойлівасць на нагах п’яны прыпісвае Божай сіле. Адсюль і прымаўка.
У тры секачы сякуць, аднаго рака пякуць. — Калі пра адну рэч адначасова гавораць некалькі чалавек.
Гэта кулік вялікага балота.
Каўнер шырокі, а голыя пяты. — Бедная засцянковая аколічная шляхта насіла плашчы з доўгімі каўнярамі, але ўбор гэты быў некамплекгны: на плячах плашч, а на нагах лапці, ды яшчэ стаптаныя. Мужыкі з такой шляхты смяяліся.
Як баба да дзеда, так дзед да бабы.
Прыпомніла баба свой дзявочы вечар і пачала плакаць.
Баба з калёс — калёсам лягчэй.
Hi села, ні пала, дай бабе сала.
Чорт чорту спавядаўся: адзін мігнуў, другі дагадаўся.
Трапіў чорт на паганага.
Свой свайго пазнаў і на піва пазваў.
Адзін чорт, да ўмазаўшыся.
Пад чорным лесам спаткаўся чорт з бесам.
Чорт сем лапцей стаптаў, пакуль такую пару дабраў.
Добры чалавек, што ўкусіць, то з’есць.
Як дуды надзьмеш, так дуды іграюць.
Hi сюды, ні туды, мае мілыя дуды. — Дуду вельмі нязручна трымаць, цяжка прызвычаіцца да трымання на руках.
Тлусты палец шмаруець. — Калі хто зробіць каму непатрэбную паслугу.
Быў конь, ды з’ездзіўся. — Пра людзей, якія страцілі сваю здольнасць да выканання цяжкай працы.
Насіў воўк, паняслі і воўка.
Быў, гдзе насы дзялілі.
Пірог з’ясі, пакуль абойдзеш. — Пра тоўстых людзей. Сялян тоўстых амаль не бывае.
Здарылася чарвяку на вяку.
Нашаму шчаняці ўдалося воўка спаймаці. Або: Нашаму цяляці ўдалося воўка спаймаці. — Пра чалавечыя здольнасці.
Hi ў кола, ні ў мёла. — Hi да танцаў, ні да церніцы (апрацоўкі льну).
Цябе па смерць толькі пасылаць.
Што ўбіў, то ўехаў. — Гультайства.
Па Саўку шапка. — Які чалавек, такі ўбор; які аўтар, TaKin творы.
Hi чытаць, ні пісаць, а толькі з гаршкоў хапаць.
Хто не ведае — камедыя, а хто ведае — нічагусенькі.
He кажы гоп, не пераскочыўшы.
Прыйдзець каза да ваза. — Калі хто не хоча дапамагчы, забывае, што і яму калі-небудзь спатрэбіцца дапамога.
За дурнямі Бог.
У яго з адной губы і горача і холадна.
Жыдоўскае пачакай.
У страха вочы вялікія.
Бітаму сабаку кія не паказывай.
Гдзе чорт не можа, там бабу пасылае.
Прышыў кабыле хвост, а ў кабылы свой ёсць.
Таўкач аблізаў. — Гарохавы вянок.
Hi ў пяць, ні ў дзевяць сказаў.
He адзін Гаўрыла ў Полацку.
Хто пра Паўла, хто пра Гаўла.
Чы з Пракопам, чы без Пракопа — усё адно.
Глядзіць, як варона, а хітры, як чорт. — Выраз твару і знешні воблік часта бываюць памылковымі.
Гол, асцёр і Богу працівен.
Бабскі лад.
Бабін дурань. — Пястун.
Што міру, то і бабінаму сыну.
Усе чэрці адной шэрсці.
Усе бабры дабры, адна выдра ліхая.
Родам куры хахлатыя.
Гэта не з тваім носам.
He пры табе пісана.
Сказаў, як звязаў.
Лысае жарабя ўрадзілася, лысае і здохне.
Далёка кеп да вока.
Старой бабе і на печы ўхабы. — Пра нязграбнасць. Ухабы — месцы на дарозе, дзе сані ссоўваюцца на бок.
Няўмелай дзяўчыне і хвартух не дае танцаваць.
Навярнуўся на мяне, як на ліхую шапку.
Чорт піва варыў і саладзін адрокся.
Крукам носа не дастаць. — Hoc — найлепшы паказчык самазадаволенасці.
Калі шанцуе, то і Халімон танцуе.
На кіл узяў. — Спосаб браць праз сілу.
Хоць кол на галаве чашы. — Упор у спрэчцы, адстойванне свайго пункту гледжання.
Стрыжана, голена. — Тое ж.
Што будзе, то будзе, а Грышка на куце не будзе.
Уйшоўшы ў драку, хахла не жалей.
He, гэты гнеў — не рабёны хлеў, няма дзе заганяць. — Азначае, што гэты гнеў не турбуе, што не сапраўдны, не асэнсаваны, беспадстаўны.
Гэта цуд! Карова чорная, а малако белае. — Звяртаюцца да людзей, якія дзівуюцца з простай рэчы.
Сярдзіт, да нядуж. — Пра зласлівага чалавека, які па нейкай прычыне не можа прынесці шкоды.
Там табе вароты пірагамі затканы. — Пра тых, хто пакідае дамоўку і шукае сабе лепшага месца.
Толькі ў цябе праўды, колькі ў рэшаце вады.
Як ты мань (падманшчык), каб такі другі падлыгаўся, то бы цэлы свет прайшлі.
Адной маткі не адны дзеткі.
Няма раду без выраду.
Hi сшыць з ім, ні спароць, знайшоўшы не падзяліць.
Дапаў чорт згрэбла. — Згрэбла — інструмент, якім чысцяць коней. Няўмелае карыстанне ім балюча ўздзейнічае на жывую скуру.
He сын спраўляў, не бацька едзець.
Смяецца, як з гары едучы. — Будзеце пасля ў кулак трубіць, плакаць, лемантаваць за свае непрадуманыя крокі.
Проста з моста. — Калі хто не ўмее гаварыць з людзьмі, паведамляе пра няшчасце, не звязваючы канцы з канцамі. Ёсць анекдот, у якім даецца прыклад, як, не спяшаючыся, паступова можна паведаміць пра няшчасце.
Пасыльнага спыталі: «Што чуваць у дварэ?» — «Усё добра, — сказаў пасыльны, — толькі сцізорык зламаўся». — «Ад чаго зламаўся?» — «Здымалі скуру са стаеннага каня». — «Чаму загінуў конь?» — «Падарваўся, воду возячы». — «Для чаго вада?» — «Пажар быў». — «3 чаго пажар?» — «У час пахавання пані ад лампаў пачаўся». — «Ад чаго памерла пані?» — «Ад гора і жалобы па
мёртвых дзетках». У народзе гэты анекдот добра вядомы, але, можа, не ўсе яго чулі, таму і змяшчаем яго тут як прыклад умення простага чалавека пагаварыць.
Масты ў нас [благія] на занядбалых дарогах, і ўсе няшчасці найчасцей адбываюцца на гэтых мастах. Адсюль і прыказка.
Яго другое толькі пад зямлёй — хітрасць.
Ластачкамі душу вымаець. — Добрае лагоднае абыходжанне са злымі намерамі.
Багатаму чорт дзеці калыша.
Багатаму красці, а старому лгаць.
Багатаму красці, бываламу лгаць.
У скупога чорт шаферам.
Купіў бы сяло, да грошы гало.
Калі не non, не ўбірайся ў рызы.
Панства іх з канапелькамі перабудзем. — Мак у багацейшых, а канапелькі ў бяднейшых служаць заправай патраў.
Mae лапці лазовыя пераносяць твае боты казловыя.
Прыйшла свіння да каня: алі шэрсць не такая?
Грозен рак, дзе ў яго вочы?
А! Бог памілуе, што свіння не з’есць.
Ведаў Бог, што не даў свінні рог.
Воўк сабакі не баіцца, да звягі яго не любіць. — Пра людзей, якія пазбягаюць нязгоды.
Здаўся на прыказкі, як сабачая скурка на прывязкі.
Прыказкі гаротнікаў
Уздыханні і скаргі прыносяць бедным людзям нейкую палёгку. Таму нямала ёсць у гаротных людзей і сваіх прыказак. Змест
іх даволі сумны, але без гэтай хмурнасці жыццё ў прыказках не адлюстроўвалася б гэтак праўдзіва.
Свет вялікі, да дзецца няма дзе.
Ніхто не ведае, як хто абедае. — Знешняя бачнаць шчасця памылковая.
Пакуль сонца ўзойдзець, раса вочы выесць.
He за то згалелі, што соладка елі, а так Бог даў.
Душа ў чалавека рагатая, без пары не выйдзе. — Гавораць пра чалавека, які не згінаецца пад цяжарам лёсу, церпіць і вытрымлівае ўсе цяжкасці жыцця.
Калі нам жаніцца, то і ночка кароткая.
Чы саву аб пень, чы пень аб саву — усё саве бяда.
Каб чалавек ведаў сваё няшчасце, дзе павалішся, спыніўся б.
Чаго б сляпы плакаў, каб сцежку бачыў.
Хацела б душа да раю, да грахі не пускаюць.
Куды ні кінь — усюды клін. — Бяда і турботы, падобныя на клопаты краўца, у якога не хапае матэрыялу.
He да парасят, калі свінню смаляць.