Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 330с.
Мінск 2005
42.24 МБ
— Будзем мы стаяць, Будзем гаварыць, Будзем жыцейка жыць.
34.	Да дубу, зязюлька, да дубу, Час табе, Марыська, да шлюбу. Што ж табе, зязюлька, да таго, Маю я татульку сваяго, Ён мяне да шлюбу выправіць, Ён мяне на пасад пасадзіць.
На пасад пасадзіць — параіць, Багаславіць месцечка — я сяду, Выправіць да шлюбу — паеду.
35.	Да хвала ж табе, Божа, (2) Што мы ксяндза ашукалі, Нядорага за шлюб далі.
За Марыську маладую — (2) Капеечку залатую.
За Каралька маладога — (2) Паўрубелька залатога.
36.	Ляцела зязюлька з-пад ялаўца, Едзець Марыська з-пад вянца, Сыплець золата з рукаўца.
Выйдзі, татулька, пераймі, Тое ты золата палічы.
37.	— Ой ты, дружачка, ой ты, манюка-прайдзісвет, Нашто ж ты маніў, што ў Марыські таткі нет? Ходзіць татулька па нізе.
— Пастой, Марыська, пастой, дзіцятка, Я тваю галоўку нагрызу.
— Ой ты, дружка, ты, манюка-прайдзісвет, Нашто ж ты казаў, нашто ж маніў, Што дзевяць канёў маеш і з дабром?
А як прыйшла, нашла адно без углоў.
Ой, ты казаў, што дзевяць валоў, як зуброў, А як прыйшла — аднаго нашла, I то без рагоў.
ХРЭСЬБІННАЯ
38.	Да ўсе мужы араць пайшлі, Адзін Марцін араць не ішоў, Па бабульку пайшоў: Яго бабулька і сама ідзець, I такую Богу малітву вядзець: — Разлучы, Божа, да дзве душачкі, Адну маю анучэцьку — то адну душачку, А другую маю ўнучачку.
КУПАЛЬСКАЯ
39.	На мой лён раса пала, На мой лён сцюдзёная. Я, малада, ў даму не была, Я, малада, на таргу была, Два таргі таргавала, Свякроўку прадавала, Матульку выкупала.
За свякроўку шэляг узяла, За матульку тысячу дала.
РОЗНЫЯ
40.	Цякла рэчка праз мястэчка, А другая край Дунаю, Там казакі ў карты іграюць, Дзяўчыначку падмаўляюць: — Дзяўчыначка маладая, Едзь ты з намі, казакамі. Да ў нас паля грашавыя, Да ў нас сцірты пшанічныя, Да ў нас рэчкі мядовыя, Да ў нас розы цукровыя.
41.	Пара дамоў, пара, Ужо на дварэ не рана, Цёмна ночка настала, Нам пара дамоў стала, А мне, маладзе, пары нет. Да ў мяне чужа матка У вароцячках пераймаець, 3 цясовымі вядзёркамі, 3 залатымі насілкамі Шлець мяне па вадзіцу, У шчыры бор па брушніцу, Да матулька чужая.
He вадзіцы жадае, Мяне з свету згубляе. — Нет на цябе, чужо дзіця, Hi ваўка, ні мядзведзя, Hi ліхога чалавека.
— Матулька мая чужая, Ваўка не баюся, 3 мядзведзем размінуся, 3 чалавекам размоўлюся.
42.	Мала яблынька, мала, Яблычкі вялікія.
Мала Марыська, мала, Доля яе вялікая.
Яе ж пан войцец к пану вядзець Вялікі ёй пасаг даець: Дзве кароўкі рабыя, Два валы палавыя
I дзве скрыні залатыя, Дзве падушкі пухавыя. Да ў нас масты залатыя, Едзем поле і другое, На трэцяе ўз’язджаем. Стала дзеўчына, пытае: — Гдзе ў вас паля грашавыя, Гдзе ў вас сцірты пшанічныя,
Гдзе ў вас рэчкі мядовыя, Гдзе ў вас розы цукровыя, Гдзе ў вас масты залатыя? — Ты, дзяўчына, дурна была, Чы ж ты таго не спазнала, Што ў нас паля камяныя, Сцірты крамяныя, Што ў нас рэчкі крамяныя, Розы крывавыя, Што ў нас масты труновыя.
43.	Цякла рэчка праз мястэчка 3 вішнёвага саду, Клічэць казак дзяўчыначку К сабе на параду.
— Дарадзь, дарадзь, дзяўчыначка, Як родная маці, Ці жаніцца, ці так быці, Ці цябе чакаці?
Прападай ты, дзяўчыначка, 3 сваёю парадай, Я да цябе з шчырым сэрцам, Ты ка мне са здрадай.
Белая бярозка ваду замуціла, Ліхая суседка з мілым разлучыла. Няхай цябе Бог разлучыць На душу і на цела, Як ты са мной разлучыла Міла прыяцеля.
Значны, значны сіз галубчык Міжы галубочкаў.
Значны, значны мой міленькі Міжы малойчыкаў, Сам бялявы, ус чарнявы На іскрыпачкі іграець, Няхай маю мілаю жану Ніхто не чапаець.
Да няхай жэ ж маей жаны
Ніхто не цалуець, Няхай маей мілай жаны Лічайка не псуець.
44.	Ой, пайду я каля броду, Гляну я ў воду, Сама знаю, розум маю 3 вялікага роду.
Ой, пайду я каля сяней,
Гляну я ў сені,
Сядзіць мілы з чужой жонай На белай пасцелі.
Пасцель бела, сцяна нема, He з кім пагаварыці, Сядзіць мілы з чужой жонай, Неяк зачапіці.
45.	Ішлі, пайшлі дзве сцежачкі траўлівенькі, Ішлі, пайшлі дзве сястрыцы шчаслівенькі, Дзе ж наша трэцяя сястра бяздомная, Ці гаруець, ці пануець, Ці мёд-віно п’ець?
Сядзіць сабе пад аконкам, Як розавы цвет.
Заплаканы ясны вочкі, He мілы ёй свет.
Ой, выйду я на улачку,
Трава, мурава,
Ніхто мяне не жалеець,
Hi сваё племя, Толька мяне пажалеець Сырая зямля.
46.	Адсюль вада, адтуль вада
Да беражкі займаець.
Па тэй вадзе, па тэй быстрай
Два лебедзі плаваюць.
Два лебедзі, не два лебедзі, Да два мае брацеткі.
Яны ідучы гаварылі
Аб роднай сястрыцы, Hi сястрыца хараша сварліва, Такая яе доленька нешчасліва, — Пажыву гадок, пажыву другі, На трэці падзіўлюся, Калі мне тут не палепшыцца, Пайду ўтаплюся.
— He тапіся, наша сястрыца, Сваю душу губіш, Было казаць з перша раза, Што мяне не любіш.
У гародзе на паходзе Стаяла канапелька да й зеляненька, Час цябе, канапелька, выбіраці, Аддала мяне мая родна маці На свет гараваці.
47.	Заржы, заржы, сівы коніку, Роўна поля ідучы, Ці не пачуець мая матулька, Вячэру гатуючы.
Як учула, цяжка ўздыхнула, Жаласна заплакала.
Заржы, заржы, сівы коніку, Роўна поля ідучы,
Як пачуў, цяжка ўздыхнуў, Жаласна заплакаў.
Заржы, заржы, сівы коніку, Роўна поля ідучы, Ці не пачуець мая сястрыца, Па вадзіцу ідучы.
Як учула — уздыхнула, Жаласна заплакала.
48.	He знала ў свеце няшчасця, Гора ды бяду, 3 усяго света напасці Успалі ўжо тады.
Ідзі, браце, да ў канюшню,
У новую сваю, Сядлай, браце, варанога, Каня добрага.
Я паеду, маладая, Да сваго двара, Стану-гляну проці нова Светлага акна.
Выйдзі, выйдзі, гасударушка, Паслуга адна.
49.	Запяялі пташачкі, У гару летучы, Заплакалі салдацікі, У паход ідучы.
— Ах вы, радны салдацікі, Брацеткі мае, Ці не відзелі брацетку?
— У роўнам полі пры камені Дзяржыць узду на рамені.
50.	А выйду я на улачку, Гляну я на зарэчайка, Ужо салдацікі ў шубе стаяць, Да ўжэ ж яны весялюсенькі. — He плачце, рэкруты, браткі мае, Бо мой братка смутнюсенькі. Няхай плачэць наш пан, Hi адну жану з мужам разлучыў, Hi адных дзетак пасіраціў.
51.	He шум, не шум, дубровачка, у лужку, Плачэць, тужыць удовачка па дружку. У Варшаве скрыпкі, музыкі іграюць, А мне, маладой, слёзкі заліваюць, Нашы жонкі, нашы жонкі ўсё ўдовамі, Нашы дзеткі маленькія ўжо сіротамі. Нашым жонкам мужы будуць, Нашым дзеткам бацькоў не будзець. Будзець каго пасылаці, He будзе каму жалаваці.
52.	У садзе, у садзе-вінаградзе Стаіць сівы конік на парадзе, Ніхто яму рады не дарадзіць, Ніхто яму цаны не паложыць. Прыехалі гусары з Украіны, Яны яму цану палажылі: Адзін гусар кажэць: сто таляраў, А другі кажэць і чатыры, Трэці сеўшы да й паехаў. Ехаў, ехаў да й далінаю, Прывязаў каня пад калінаю, А сам пайшоў да дзяўчыны.
— Стукні, грукні, кося, капыточкамі, Ці не глянець яна ка мне вочкамі, He глянула яна — вышла маці.
— Досыць, досыць, сынку, шурмаваці, На вараных конях раз’язджаці.
Да ўжо твая жана закапана, У вішнёвым садзе захавана, Жоўтым пясочкам засыпана, Зялёнай мураўкай закладзена. — Сырая зямля, растварыся, Маладая жана, адзавіся, Ці мне, маладому, ажаніцца? — He журыся, казак, не журыся, Вазьмі гарну дзеўку — ажаніся, Спраў ёй шубу дарагую, Спраў ёй полаць залатую.
53.	Каля мура сцежачка, Там хадзіла дзевачка, Буру касу часала, 3 яварам размаўляла: — Ты, явар, зялён, харош, Прыйдзе на цябе мароз, Тваё лісцейка паглуміць, Сучайка паломіць.
— Ты, дзіўная дзевачка, Прыйдзе на цябе ліхі муж, Сіні вочкі падаб’ець,
Буры коскі раздзярэць. — Ёсць у мяне два браці, Кажу явар зрубаці, Ды й масточкі масціці, I кладачкі рабіці Да матулькі хадзіці. Маці сынка радзіла, Вялікага ўзрасціла, На коніка пасадзіла, He благаславіла, Каб ты яварам узрастаў, Конік твой каменем каб стаў, А сядзельца дарожкаю Да матулькі ў падворайка.
54.	— Кляновы лісточак, куды коцішся, Ці ў лог, ці ў даліну, Ці ў зялёную дуброву?
— Я і сам не ведаю — Куды мяне ветры ўкоцяць, Ці ў лог, ці ў даліну, Ці ў зялёную дуброву.
— Маладзенькі Яначак, Куды ўбіраешся?
Ці ў госці, ці ў дарогу, Ці да Божага дому, Ці на Русь, на Украіну Па маладую дзяўчыну?
55.	А хто там ходзіць Па новых сенках? Свякронка ходзіць — Нявестку будзіць: — Устань, устань, нявестка, Маё дзіцятка.
Нявестка ўстала Да й заплакала. Куры пачула мелючы, Па вадзіцу ідучы, Жоначку ўвідзела, Сенкі метучы.
Сонейка ўзышло, Як я была ў сваёй матулькі, Нужды не знала, А як у свякронкі, Усёй бяды зазнала.
56.	Ой, гаю, гаю ў зялёным садзе, Рэкруты ідуць — песенькі пяюць, Старшы салдат ужо разважаець: — He плачце, рэкруты, мілыя браты, Пайдзём мы з вамі ў чужу старану, У чужой старане там пажэнімся, Пабяром дзевачак палучшэ сябе. Салдаты ў паход — а дзеўкі ўпярод, Салдаты ў луку — а дзеўкі ў раку, Салдаты ў луцы не скланіліся, А дзеўкі ў раке патапіліся.
57.	Узыйдзі, узыйдзі ты, ясен месяц, Як млыновае кола.
— Выйдзі, дзяўчына, сэрца ядына, Прамоў ка мне слова.
— He магу выйці пагаварыці, Аб нас людзі судзяць.
— Няхай судзяць, няхай гавораць, Хоць на цэлым свеце.
А мы як жылі — так жыці будзем, Як у ружовым цвеце.
58.	Ішлі тучы з адной кучы,
А зорачкі розна, He сварыся, мая маці, Што я хаджу позна. Чы сварыся, не сварыся, Да ўжо не научыш,— Каго люблю да й кахаю, Ты нас не разлучыш.
59.	Купалася Кася ў моры, Пасла конікі ў збожжы. Ехаў Ясенька з Вальбора,
Забраў конікі да двора. Дала Кася Ясю два таляры, Едэн таляр новы — другі стары. — Схавай ты таляры, Кася, к сабе, Я прыеду ў госці, Касенька, к табе. — Прыедзь, Ясенька, з вячора, Адамкнёна будзе камора, Бела пасцель расцялёна I коўдрачка зялёна.
Памаленьку, Ясю, ты ступай, Каб мамуня не ўслышала I старому не сказала. Як мамуня ўслышала Да старому паведала: — Устань, душка, устань, душка, Ест у Касі нехто ў ложку.
60.	Чырвоная каліначка, Чаго ў лузе схілілася. Я молада зажурылася, Што ад роду да адбілася, Ад роду, ад радочку, Цяжка майму галасочку. Цяжка жыці, цяжка быці 3 чужаземцам гаварыці. Пайду ў поле, гуляючы, Сваёй долі шукаючы. Ажно — плывець мая доля Па край Дунаю ў сіня мора. Да прыплыві к беражочку, Да к ліпаваму кусточку. Вышчыпні мне па лісточку, Напішам мы па пісьмочку, Каб радзіна не тужыла, Сэрца сваго не нудзіла. Няхай тужыць ацец-маці Да ў новай караваці, Да на белай пасцеляццэ, На пуховых падушачках, На шаўковых пасцелячках.
СЯЛЯНСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСНІ, ЗАПІСАНЫЯ ЎВ. БЫСТРЫЦЫ ВІЛЕНСКАГА П.