• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

    Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 330с.
    Мінск 2005
    42.24 МБ
    ВЯСЕЛЬНЫЯ
    61.	Зборная суботка настала, Марыся дзевачкі збірала. Сабраўшы дзевачкі сажала, Гэнак з жаласці казала: — Сядзьце ж вы, дзевачкі, усе ў рад, Я ж, маладзенькая, на пасад.
    Схілю ж я галоўку ў важны час, Выпушчу слёзачак больш ад вас. Ой, станьце вы, баяры, ўсе ў рад, Вось ідзе Марыська на пасад, Сцелючы сцежачку слязкамі, Ішчучы матачкі ручкамі.
    Яна ўсё баяры перайшла, Родненькай матачкі не нашла. Галоўка ж мая ўбрана, Нямашка матулькі, схавана. Галоўка ж мая ў квеце, Нямашка матулькі ў свеце.
    62.	Кукавала зязюлька на дубе, Плакала Явулька пры шлюбе. Што ж табе, зязюлька, да таго? Маю я татачку сваяго, Ён мяне да шлюбу праводзіць. Кукавала зязюлька ў бярозе, Плакала Явулька ў дарозе, Кукавала зязюлька ў яворы, Плакала Явулька ў каморы.
    63.	Прыбірайся, Явулька, прыбірайся, Прыбірайся, Явулька, не сцігайся,
    Там цябе ксяндзы ждалі, Да й касцёл адмыкалі.
    I алтары накрывалі.
    Усе ксяндзы гатавюсенькі На твае ручкі бялюсенькі, На твае слоўцы вярнюсенькі, На залатыя пярсцёнкі.
    64.	Брат сястру вядзець, Шоўкам сцежку мяцець, Віном паліваець, Золатам пасыпаець. — Ох, матуля радная, Перайдзі ж мне сцежаньку, Багаславі ж дарожаньку. — Ах! Маё ты дзіцятанька, Няхай цябе Бог багаславіць Шчасцем і доляю, Вялікаю дружынаю.
    65.	Зялёненька рута пры плату стаяла, Да на тую руту угрунь-раса ўспала. Маладая Явуля стала, Да й з руты расу збірала, Расой умывалася, К шлюбу прыбіралася.
    66.	Ой, хвала ж табе, Божа, Што мы добра зрабілі, На каберцы шлюб бралі, Ксяндза ашукалі.
    Ой, хвала ж табе, Божа, Што мы добра зрабілі, 3 піва галавіцу, 3 дзеўкі маладзіцу.
    67.	Сцялю кунтуш і жупан, Кладзіся спаць, як бы пан. Мы, маладыя людзі, Хто ж нас будзіці будзе. А скаўронак добры птак, Ён нас збудзіць ото так: Да ў нядзелю з парання, Уставай, Ясю, каханне. Як Ясь з ложа ўскочыў, Касі паклонам суліў: — Бывай, Кася, здарова, Я — кавалер, ты — удова. Я ж на вайну выязджаю, Касю ўдому пакідаю. Касенька ноч не спала, Бел ліст пісала — Да Ясенькі паслала. Ясь каня не жалаваў, Сто міль на ноч уязджаў. Як прыехаў да двара, Стуку-груку да акна: — А чы жыва, Касенька? — Жыва, здрова ў касцяле Пры алтары, пры сцяне. Шоўкам труна накрыта, Аксамітам прыбіта. Далі рубля на званы, А злоты на арганы. Зайграйце ж вы, арганы, Па Касеньцы каханай. Ай ударыў велькі звон Па Касеньцы вечны згон. Як заігралі ў арганы Па Касеньцы каханай, Самлеў Ясек сплаканы, Як у звоны ўдарылі, Ужо Ясек у магіле.
    ЖНІЎНЫЯ
    68.	Ой, у Вільні, Вільні Усе дзваны задзванілі, Малыя і вялікія.
    Там кароль абедае, Там кароль абедае, Якубкапрыслугуе, Кубачкі налівае, У караля пытае: — Ой, каролю, мой пане, Што я ў цябе выслужу, Што я ў цябе выслужу, Што я ў цябе выбуду.
    — Ой, выслужыш, Якубка, Коніка пад сядзелкам, Паненку пад вянечкам.
    — Ой, паеду, паеду Да брацяткі ўзволіцца. — Ой, брацятку радненькі, Ці пазволіш жаніцца?
    — Ой, Якубка-брацятку, Малады, не жаніся, Розуму набярыся, Розуму кавалерскага, Стану малжэнскага.
    69.	Ой, ці выйшла цёмна туча 3 вялікага лесу?
    Да не выйшла цёмна туча, Да выслала буйныя ветры, Буйныя ветры, дробныя дажджы. Ой, ці выйшла наша пані 3 вялікага двору, Да не выйшла наша пані 3 вялікага двору, Да выслала жнейкі, саколкі, Д очкі перапёл кі.
    Пажынайце, маладыя жнейкі, Сярпы залаценькі,
    Пастаўляйце па тры капы
    I чатыры снапы.
    He давайце мяне, маладзенькую, Да за старога.
    Калі аддасцё мяне, маладу,
    He бывайце ў мяне, маладзенькай, Часта ў госціках.
    Калі будзеце ў мяне, маладзенькай, Часта ў госціках,
    Пасаджу да стала плячыма, Да сцяны вачыма,
    Буду трактаваць арэхавым півам, Дубовым кіем.
    Калі аддасцё мяне, маладзеньку, Да за маладога,
    To прыбывайце да мяне Часта ў госцікі.
    Пасаджу я вас да стала вачыма, Да сцяны плячыма,
    Буду частаваць да мядовым слодам, Да зялёным віном.
    КУПАЛЬСКІЯ
    70.	У нас Купалле!
    На вазярочку, на сіненькім, Купаліся тры ўценькі, Тры ўценькі да рабенькія.
    Да гдзе ж браўся сіў селязень, Выбраў сабе найхарашэйшую.
    Яна яго прасілася:
    — Сякі-такі, сіў селязенец, Пусці ж мяне на возера 3 утанькамі пашіаваці.
    — Тагды я цябе папушчу, Як тваё пер’ейка абскубу.
    — А я тады сама пайду, Мяне тады уткі не прымуць, Яны мяне з палку выганюць.
    На улачцэ, на шырокай
    Там гулялі тры паннушкі.
    Да гдзе ўзяўся малады Якобка, Узяў сабе найхарашэйшую.
    Яна яго прасілася:
    — Сякі-такі, малады Якобка, Пусці ж мяне на улачку.
    — Тагды я цябе папушчу, Як тваю касу распляту.
    — Ой, тады я сама не пайду, Мяне паненкі не прымуць, Яны мяне з танцаў выганюць.
    71.	Плыне чаўночак па быстрай вадзе, Да ў тым чаўночку харош моладзец, Залатым грабушком чэша галоўку, Пускае волас на быстру ваду.
    — Плывіце, валаскі, далей далёка, Гдзе мая мілая вадзіцу бярэць, Папытайцеся яе — ці тужыць па мне. Няхай тужыць па ёй агонь да вада, — Я не буду тужыць — бо я малада. Ой, рубаў ён дроўцы 3 маіх плячанкаў.
    — Ой, не праўда твая, Мілая мая, Бо рубаў я дроўцы 3 белай бярозы.
    — Ой, віў ён повады
    3 маіх валасоў.
    — Ой, не праўда твая, Мілая мая.
    Рубаў я дроўцы
    I віў повады
    3 чорнага шоўку.
    — Ой, пушчу ручайкі
    3 маіх слёзанек.
    — Ой, не праўда твая, Мілая мая.
    Ой, пушчу я ручайкі
    3 зімнай крыніцы.
    СЯЛЯНСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСНІ, ЗАПІСАНЫЯ Ў НЯМЯНЧЫНСКАЙ ПАРАФІІ
    ВІЛЕНСКАГА П.
    ВЯСЕЛЬНЫЯ
    72.	Ой, у садзе, у садзе на ніве Млода Рахеля вянок віе. Досыць табе, Рахеля, вянок віць, Бо не бендзеш, мяла, часу панасіць. Прыхадзі, татуля, звячора, Прынасі вяночак руцвяны, На Рахелі глоўку гатовы. Ой, у садзе, у садзе на ніве Млода Рахеля вянок віе.
    Досыць табе, Рахеля, вянок віць, Бо не бендзеш, мяла, часу панасіць. Прыхадзі, мамуня, звячора, Прынасі вяночак руцвяны, На Рахелі глоўку як уляны. Ой, у садзе, у садзе на ніве Млода Рахеля вянок віе.
    Досыць табе, Рахеля, вянок віць, Бо не бендзеш, мяла, часу панасіць. Прыхадзі, брацішэк, звячора, Прынасі вяночак руцвяны, На Рахелі глоўку сплятаны. Ой, у садзе, у садзе на ніве Млода Рахеля вянок віе.
    Досыць табе, Рахеля, вянок віць, Бо не бендзеш, мяла, часу панасіць. Прыхадзі, Антосек, звячора, Прынасі вяночак гатовы, На Рахелі глову злацісту.
    73.	Кукавала зязюлька за окнем, Заплакала дзяўчына за столэм. Кукавала зязюлька ў бжозе, Заплакала дзяўчына ў дрозе. Кукавала зязюлька на дубе, Плакала дзяўчына пры шлюбе.
    74.	Да і вялікі двор на такі прыбор, Калі татулі няма.
    Наймі, татуля, хоць салавейку, Пасылай па татулю.
    Салавей лятае, пекна спявае, Татулю абуджае.
    — Устань, татулька, устань, міленькі, Парадзь мне парадку.
    — Рад бы я сваму дзіцяці
    Парадку даці,
    Сасновы дошкі Сціснулі бачкі, Я не магу павярнуцца.
    Сырая зямля на персі лягла, He магу прадыхнуцца.
    Жоўты пясочак засыпаў очы, He магу аглянуцца.
    РОЗНЫЯ
    75.	Плыне чаўночак па быстрай вадзе, Да ў тым чаўночку харош моладзец, Злотым грабушком чэша галоўку, Пускае волас на быстру ваду.
    — Плывіце, валаскі, далей далёка, Гдзе мая міла вадзіцу бярэць.
    Пытайце яе, чы тужыць па мне!
    — Няхай тужыць па ім агонь да вада, Я не буду тужыць, бо я малада.
    Ой, рубаў ён дроўцы
    3 маіх плечанкаў.
    — Ой, няпраўда твая, Мілая мая.
    Рубаў я дроўцы
    3 белай бярозы.
    — Ой, віў ён повады
    3 маіх валаскоў.
    — Ой, няпраўда твая, Мілая мая.
    Я віў повады 3 чорнага шоўку. — Ой, пушчаў ручаўкі 3 маіх слёзанькаў.
    — Ой, няпраўда твая, Мілая мая.
    Пушчаў я руч’і 3 чыстай крыніцы.
    76.	На уліцы да й мяцёлка мяцець, Красна дзевушка бычэнька вядзець. Бычок не йдзе, ўпіраецца, Дзяцюк з дзеўкай намаўляецца. Што на свеце да не слышнага, Што на свеце да не віднага, Штоб курачка да бычочка вяла, Парасёнка да яечка знясла.
    77.	Упілася, ледво стое, He за чужа, а за свое, Мая курка зняслася, Я за яйкі упілася.
    78.	3-пад гаю, з-пад цёмнага, 3-пад Дунаю, з-пад зялёнага Прылятае пташка морская, Прынашае пісьмо царскае. Пісьмо царскае — гасударскае, Напісана, запячатавана, Да татулі адасланае.
    Да ў татулі тры сынулі, Да ўсе тры — да й Васілі, Катораму ім у службу ісці: Ці старшаму, ці малодшаму, Ці самаму наймалодшаму? Сам малодшы не прыпадае, Сярэдненькі не прыходзіць, Самы старшы прыбіраецца, 3 сваей раднёю распрашчаецца.
    — Ацец, маці мая міла, Распрашчайце ж мяне, Бо мне там на войне, Перша куля не міне, Галованьку папалам разарве.
    79.	Ой, там на лонцэ, Там на зялёнай Ляжыць брыгадчык Бардзо зранёны. Ідзе да него Мамуня его, Плача, жалуе Сыночка свэго.
    — He плач, мамуня, He плач, радзона, Юж мое рэнца Даўно зранёны. Ой, там на лонцэ, Там на зялёнай Ляжыць брыгадчык Бардзо зранёны. Едзе до него Татуля его, Плача, жалуе Сыночка свэго.
    — He плач, татуля, He плач, радзоны, Юж мое рэнца Даўно зранёны. Ой, там на лонцэ, Там на зялёнай Ляжыць брыгадчык Бардзо зранёны. Ідзе до него Брацішак его, Плача, жалуе Брацішка свэго.
    — He плач, брацішка, He плач, радзоны, Юж мое сэрца Даўно зранёна. Ой, там на лонцэ, Там на зялёнай Ляжыць брыгадчык Бардзо зранёны. Ідзе да него Сястрыца его. Плача, жалуе Брацішка свэго.
    — He плач, сястрыца, He плач, радзона, Юж мое сэрца Даўно зранёна. Ой, там на лонцэ, Там на зялёнай Ляжыць брыгадчык Бардзо зранёны. Едзе да него Жоначка его.
    Плача, жалуе Мэнжулька свэго. — He плач, жануля, He плач, радзона, Юж мое сэрца Даўно вясёла.
    80.	Піўшы водку, пойдзем спаць, Альбо з Ясем ў карты граць. Гралі мы ў карты — у казыры, Ляжы Ясенька — нежывы.
    — Устань жа, Ясенька, не ляжы, Сядай на коніка да й бяжы.
    Зялёна рута — жоўты цвет. — Вендруй, дзяўчына, за мной у свет. — Як жа мы будзем вендраваць,
    Бенда з нас людзі дзіваваць. Дзівую людзі, дзівую, Жэ пара млодых вендруе. Вывендравалі тры мілі Аж да чырвонай каліны.
    Пад калінай стаяла, Чужую коску часала. Ядловец, панна, ядловец, Лепшы кавалер ніж удовец, Бо удовец будзе бендзе вымавял, Першу жоначку выхваляў.
    У ва ўдоўца дзеці плакалі, Покі мацохі не зналі — А як мацохі пазналі, Вшыстке за печэм сядалі.
    81.	На лонцэ жоўты квеце, Калыхала дзеўка дзеці, Калыхала і плакала, Чаго ж бедна дачакала.
    Лепей было маткі слухаць, Ніжлі тэраз цёнглі рухаць.
    82.	Я выпіла, перакуліла, Сама сябе пахваліла, Бо я добрага роду, П’ю водачку, як воду.
    83.	Я ў нядзелю п’яна была, У панядзелак спала, А ва ўторак снапоў сорак Пшаніцы нажала.
    У сераду вазіла, Чацверг малаціла, У пятніцу веяла, А ў суботу мерала, А ў нядзелю прадала, Усе грошы прапіла. Пайшла я да дому,