• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

    Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 330с.
    Мінск 2005
    42.24 МБ
    Караваі саджаюць у печ па чарзе два мужчыны. Пры гэтым яны за кожным разам стукаюць у столь лапатаю, якую пад Ka-
    нец стараюцца зламаць. Трэці каравайнік раскладае на загнеце з дубцоў чыстага сухога веніка агонь і ўвесь час яго падтрымлівае — каб каравай быў румяны. Дзяўчаты пры гэтым спяваюць:
    Шчарбаты, лупаты загнет закладаець, Яму Бог не памагаець.
    Калі ўсе пірагі пасаджаны, каравайніцы скачуць і спяваюць, пляскаючы ў ладкі:
    Хвала ж Богу, што мы дзела зрабілі, Каравай усадзілі Ручкамі бяленькімі, Персценямі залаценькімі, Песнямі весяленькімі.
    Каравайніцы п’яны, Усё цеста пакралі, Па кішэнях паклалі. Ах, ці мне прыйшло — У кішэні цеста падышло. Чыя жана гожа, Языком дзяжу гложа, Чыя жана хіжа, Языком дзяжу ліжа.
    Дайце мне чарку, я тую вып’ю, Дайце другую, я вып’ю і тую. А за трэцюю падзенькую.
    Пра каравай клапоцяцца толькі каравайнікі і каравайніцы. Маладая ж і дзяўчаты, якія яе абкружаюць, сядзяць асобна, збоку. Гарэзлівасць, вясёлыя жарты, бясконцыя спевы, перамешаныя з танцамі, плясканне ў ладкі, смех робяць забаву вельмі жывой. А чым большая тут весялосць, тым большая слава для гаспадара і каравайніц. Калі-нікалі і дзяўчаты пускаюцца ў танец, але каравайніцы ім перашкаджаюць. Калі пірог ужо спёкся, узбуджаныя працаўніцы, пляскаючы ў ладкі, танцуючы і спяваючы, бягуць да печы:
    Стану я для печы Караваю глядзець, Каб ён не адпёкся, Каб ён не аджогся, Каб нам сорам не быў Да ў чужыя людзі.
    Вымаюць кроскі і раздаюць усім, хто тут ёсць, і, вядома, дзецям. Дзеляць і ядуць таксама плоскую булку. Пачынаецца ча-
    ставанне гарэлкай і закускай. Потым — танцы і спевы. Затым ставяць на стол века ад дзяжы, накрываюць яго абрусам і кладуць спечаны каравай і талерку для складвання падарункаў:
    Палажылі каравай на стале — Сталавыя ножкі гіблюцца, Усе людзі дзівяцца, Што ўдаўся наш каравай, Да пану Богу на хвалу, Добрым людзям на славу, А прыяцелям на дзіва, Вы, прыяцелі, глядзіце I на талеру кладзіце.
    Тут усе, стаўшы адзін за адным, выходзяць з хаты: наперадзе — гаспадар, за ім — каравайнікі з караваем; тройчы перакруціўшыся, за імі выбягаюць каравайніцы, пляскаючы ў ладкі і спяваюць:
    Пытаўся каравай у перапечы: — Да куды сцежка да клеці? — А ты, караваю, верапаю, Часта у клеці бываеш. Сцежкі, дарожкі пытаеш! Вазьмі пасажок, папірайся Да у клетку дабывайся.
    Гаспадар, увайшоўшы ў клець, частуе гарэлкаю спачатку каравайнікаў, потым каравайніц, затым усіх, хто ёсць. Каравайніцы, ідучы назад у хату, скачуць, пляскаюць у далоні і спяваюць:
    Мы ж былі на караваю, Там нас частавалі Піўцом маладзенькім, Мядком саладзенькім.
    Садзяцца за стол. Пітва і яды падаюць шмат. Каравайніцы спяваюць:
    Цымбалы заігралі, Каля акон забразджалі, Агатчына чэлядзь Захацела вячэраць.
    Ляцелі гусачкі з выраю Да пыталіся караваю: — Чы ўжо вы каравай спляскалі? Чаму нас, гусачак, не ждалі? Мы б вам каравай спляскалі, Крылкамі, ножкамі спляскалі.
    На гэтым заканчваецца абрад пячэння каравая ў доме маладой. У той жа самы час і такім жа спосабам пякуць каравай і ў хаце маладога, пасля чаго малады выбіраецца да сваёй нарачонай. Перад ад’ездам яго саджаюць на кораб з жытам, хросная матка падстрыгае яму валасы, а сястра падсмальвае іх васковай свечкай. Пры гэтым свахі спяваюць:
    Песня I
    Яначка-брахна па гумне ходзіць Да тры сады садзіць, Усе тры хмялёвыя.
    Війся, хмелю, війся да кола тычкі, Да ў сад шышачкамі, Падстрыгайся, Яначка, 3 рабяцкага стану да ў мужаскую славу.
    II
    Да ў месяца два ражкі крутыя, Да ў Яначкі два браты радныя. Адзін брахна каня сядлаець, А другі брахна яго наўчаець: — Да будзь, брахна, разумненькі, Да паедзеш, брахна, у чужыя людзі, Выйдзець к табе танок дзевак: He бяры таей, што ў золаце, Да бяры тую, што ў розуме; Мы золата ў краме дастанем, Мы розуму свайго не ўставім.
    III
    Сіняе возера на лугах стаіць, Наш Яначка на думках сядзіць. Думаець думу вялікую, Наняў радзіну багатую, З’ездзіў коніка гарцуючы, Стаптаў боцікі танцуючы, Сцёр шапачку кланяючыся, Змачыў хустачку уціраючыся.
    IV
    — Кляновы лісточак, куды ж ты коцішся? Чы ў луг, чы ў даліну, Чы зноў на кляніну?
    — Да не сам я качуся, Коціць мяне буен вецер,
    He ў луг, не ў даліну, Да і зноў на кляніну. — Яначка маладзенькі, Куды ж ты радзішся, Чы ў госці, чы ў дарожку? — Да не сам я раджуся, Радзіць мяне мой татачка, He ў госці, не ў дарожку, К цесцятку на падвор’е, К Агатцы на застолле.
    Уся дружына садзіцца за стол. У маладога, прыстойна адзетага, на галаве аўчынная шапка з чырвоным бантам, на шыі хустка, таксама перавязаная чырвонай стужкай. Жанчыны за сталом спяваюць:
    Песня I
    Чые то конікі Для стаенкі стаяць, Сівыя, буланыя, У дарожку прыбраныя? Чые ж то свашачкі За столікам сядзяць, Белыя, румяныя, У дарожку прыбраныя? Яначкавы конікі Для стаенкі стаяць, Сівыя, буланыя, У дарожку прыбраныя. Яначкі свашачкі За столікам сядзяць, Белыя, румяныя.
    У дарожку прыбраныя.
    II
    Сабраўся раёчак Да ў цёмны куточак, Хочаць паляцець на шчырыя бары, На жоўтыя цвяты, На салодкія мяды.
    Сабраўся Яначка з сваёй радзінай, Хочаць ён паехаць, Цясцятку зваяваць, Агатку к сабе ўзяць.
    Ill
    Яначка ў абозе, He ўкаваны конік, што ў возе; Ёсць у мяне кавалі ў дарозе, Падкуюць коніка, што ў возе; Ёсць у маей Агаткі пярсцёнкі, Будуць коніку падкоўкі; Ёсць у маей Агаткі каралі, Будуць коніку ухналі;
    Ёсць у маей Агаткі паяскі, Будуць коніку падаскі.
    Спявачкам даюць гарэлку, закуску, пасля чаго ўсе разам, узяўшы са стала па кавалку хлеба з соллю і схаваўшы за пазуху, выбіраюцца да свету. Прыстойна адзетыя хлопцы ў шапках з кукардамі набакір садзяцца на коней. 3 імі і скрыпач. Дзяўчаты і жанчыны рассаджваюцца па вазах. Перад самым ад’ездам маці маладога ў вывернутым кажусе тройчы абыходзіць увесь поезд, абсыпае яго аўсом, а дружка б’е яе бізуном. У дарозе ўвесь час спяваюць:
    IV
    Да борам, борам, барамі Ехалі сваты радамі, А молад Яначка напярод, А яго брахнечка пасярод. — Стойце, пастойце, сватове! Чы не зязюлька кукуець? Чы не салавейка шчабечаць? Яначка адказваець: — To не зязюлька кукуець, He салавейка шчабечаць: Гэта маёй Агатцы песні пяюць, Мне, маладому, ведама даюць.
    V
    Да з борку, з борку на колку Вісіць калыска на шолку, А ў тэй калысцы Яначка. — Да мілыя мае сватове, Скалыхніце мяне высока, Каб я забачыў далёка! Гдзе мая Агатка гуляець, Садавым яблачкам шыбаець: Да яна ў арэшкі цалюець, 3 маладымі рабятамі жартуець.
    VI
    Для сватняга двара Да высокая гара. He ўзысці, не ўз’ехаць, Сакалом не ўзляцець. Што даці, то даці, Тую гару раскапаці, I ўзысці, і ўз’ехаць, Сакалом узляцець, А Яначку уз’ехаць.
    VII
    Да зажурыўся Яначка, ў паўдарожкі едучы, На белыя бярозкі гледзючы: — Да мая бярозка белая, Да мая галоўка бедная, Я у гэтым дзеле не бываў, Па цёмных ночках не язджаў.
    — Да не журыся, Яначка, Мы цябе аднаго не пашлём, Мы цябе пашлём з дружынай, А ўся дружына з сваей радзінай.
    Сват вярхом на кані сустракае поезд маладога, і ўсе ў добрым настроі, з песнямі і музыкай пад’язджаючы да хаты маладой, спяваюць:
    VIII
    Белыя бярозкі, Да не развівайцеся, Крутыя дарожкі, Да не размінайцеся — Яначка к цесцю едзець. Ён дзіця разумнае: Ён мора селязнём плывець, Ён поле сакалом ляціць, У вароцях расой падзець, На дварэ князем станець, За сталом госцем сядзець. Частуйце ж, частуйце Небывалага госця, Свайго любага зяця.
    Калі ўжо поезд спыняцца на падворку, спяваюць:
    IX
    Ай, Божа ж мой, Божа, мы борам ехалі, Ветры не веялі, бары не шумелі. Прыехалі к свату, так дзеўкі запяялі, Як сучкі, забрахалі:
    — Чы на гэта сват запрасіў, Каб сельскімі сучкамі напусціў;
    Вазьмі, сваток, памяло, Да гані сучак за сяло;
    Альбо вазьмі й добры лут (лыка)
    Да гані сучак у цёмны кут.
    — Да дзевачкі мае, He дайце мяне.
    Да прыйдзеце ж і вы к нам, Будзе ж гэта і вам.
    Хлопцы бадзёра саскокваюць з коней, дзяўчаты — з вазоў. Дружына маладой выходзіць з хаты прывітаць гасцей. Агульная радасць і весялосць. У хаце ў гэты час рыхтуюцца да новага абраду, які называецца «садзіць маладую на пасад». Маладая, застаўшыся ў хаце з адной дзяўчынаю, сядзіць на лаве. Яе брат з жытнім пірагом у руках, з конаўкай вады, што завецца «ражка», і бярозавай галінкаю — трыма сімваламі сялянскага жыцця — уваходзіць у хату і, сказаўшы: «Нех бэндзе пахвалёны Езус Хрыстус», спыняецца на парозе, не зачыняючы за сабой дзвярэй. Пасля гэтага маладая бярэ за руку сваю таварышку, накрываецца хусткаю і спявае са слязамі:
    — А мой брахненька, пашто ўвашоў Са ржаным пірагом, з дубовай ражкай, 3 пшонным півам, з бярозавай розгай? — Ржаны пірог дзеўкам падзялю, 3 дубовай ражкай у ягады пайду, Пшоннае піва пад угол падлію, 3 бярозавай розгай на паству паганю.
    Брат бярэ маладую за руку і вядзе на пасад. Дзяўчаты спяваюць:
    Брат сястру на пасад вядзець, Шаўком зямельку мяцець, Сытой паліваець, 3 сястрой размаўляець: — Сястрыца родная, Да не будзь гордая,
    Да не жалей галоўку, да кланяйся Мамцы ў ножкі: няхай мамка знаець, Да аб долю ўгадаець.
    — Знаю, дзіцятка, знаю, Да аб долю не ўгадаю;
    Дасць Бог долю, дасць добрую, Хвала табе, Божа!
    А калі якую праклятую, Ах, моцны мой Божа!..
    Брат, стоячы перад парогам хаты, просіць блаславення: «Ёсць тут Бог, бацька і матка, хрышчоныя і радзоныя, суседзі блізкія і дальнія, мужы статэчныя і бабкі запечныя і дзеткі заплечныя — блаславіце маладую панну на пасад пасадзіць». Усе адказваюць: «Бог, блаславі». Так просьба блаславіць паўтараецца тройчы. Затым брат вяртаецца ў хату, ставіць на паліцу ражку з вадой, а маладая з сяброўкай, якая яе абдымае (абедзве накрытыя хусткай), становяцца перад парогам і галосяць: «Добры вечар да ў гэту хату! Мужам статэчным, бабкам запечным, дзеткам маленькім; суседы мае, да ідзіце ка мне, на маё вяселле». Пры гэтых словах маладая падае ў ногі бацьку і мацеры і просіць у іх блаславення: «Матачка мая! Благаславі мяне на пасад сесці, на Божае месца, пад высшым акном, пад Божым крылом, гдзе Бог расказаў, гдзе люд разгадаў». Пасля гэтага з той жа просьбай яна абходзіць па чарзе ўсіх родных, абдымаючы іх і плачучы. Дзяўчаты ў гэты час спяваюць:
    Ходзіць, паходзіць зязюлька Па шчырым барочку,
    Садзіць, пасадзіць дзетачак сваіх На белым паучыне,
    Пакуль прыляціць салавей з лугу: Ён вас разгоніць і мяне з сабой возьмець. Ходзіць, паходзіць маладая дзевачка На новым ганку.