Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 330с.
Мінск 2005
42.24 МБ
гнеў, і ні ў кога з дружыны не ўбачыш на твары ні ўсмешкі, ні весялосці, усе, здаецца, пасварыліся адзін з адным. Адзін толькі сват (пра якога мы сказалі, што ён павінен быць чалавекам дасціпным і знаходлівым) загаворвае то да адных, то да другіх, найчасцей да жанчын, асабліва незамужніх, усяляк жартуе з імі (каб быць смялейшым, ён выпіў ужо да прыезду), але нічога не дапамагае: усе маўчаць, апусціўшы ўніз вочы. Засмучаны, незадаволены сваёй няўдачай, сват гаворыць: «Што ж гэта? Дзе ж шаноўныя гаспадары? Можа, не чакалі гасцей?» I ў гэты ж момант, ускочыўшы з месца, выходзіць у сенцы, дзе, вядома, знаходзіць гаспадара хаты і гаворыць да яго:
Хвала пану Богу, Каго мы шукалі, Таго мы спаткалі. Просім жа, Просім да хаты!
«Да не патрэбен я вам, абыйдзецца без мяне». — «Але ж просім, просім, пане сваце»7 і г. д. Пакуль вось так адзін аднекваецца, а другі дарэмна настойвае, выходзіць з хаты малады з ўсёй сваёй дружынай, і ўсе, як толькі могуць, налягаюць на гаспадара, каб увайшоў усё ж у хату. Чым настойлівей яго просяць, тым з большай рашучасцю ён адмаўляецца. У той час, калі мужчыны спрачаюцца гэтак, жанчыны, выбавіўшы з істопкі нарачоную, падводзяць яе разам з бальшанкамі да гасцей. Нарачоная, увайшоўшы, павінна кожнаму пакланіцца да каленяў. У гэтым ёй дапамагаюць бальшанкі, падтрымліваючы з абодвух бакоў падпахі, калі яна нахіляецца. Пасля цырымоніі паклонаў нарачоная падыходзіць да адной з жанчын, што сядзяць на палу, і просіць па ўстаноўленай звычаем форме, каб яна згадзілася быць яе асістэнткай. Жанчына спачатку аднекваецца, але ўрэшце згаджаецца, устае з месца і далучаецца да бальшанак. Усе тры, як месячыкі вакол свае планеты, кружацца каля нарачонай аж да канца ўрачыстасці. Запрошаная жанчына павінна быць замужам не больш аднаго-двух год, называюць яе маладзіца8.
7 Сват, якога так усе называюць, гэтак жа ўзаемна заве і бацькоў нявесты, з кім цяпер ён лічыцца ўжо ў пэўнай ступені сваяком, так што калі б выпала жаніць маладых людзей з аднаго і з другога дамоў, дык не асмеліліся б гэта рабіць без дазволу парафіяльнага свяшчэнніка, а дазвол такі атрымаць звычайна цяжка, і каштуе ён дорага.
8 Маладзіца — гэта замужняя жанчына, але ў дадзеным выпадку азначае — асістэнтка (дружка) маладой.
Тым часам памякчэлы ад просьбаў гаспадар згаджаецца ўвайсці ў хату. Ён першы адчыняе дзверы, за ім ідзе малады са сваёй дружынай, займаючы сваё месца. Толькі яны рассаджваюцца за сталом (першае месца на лаве, там, дзе кут, займае малады, а апошняе — бацька нарачонай), як жанчыны хутка падымаюцца з полу, падыходзяць да зэдля, што стаіць пры стале насупраць лавы з мужчынамі, і садзяцца на ім. Нарачоная сядзіць насупраць маладога, старшая бальшанка — насупраць свата, малодшая — насупраць старшага дружка, маладзіца — насупраць музыкі або малодшага дружка і г. д. Калі рассаджваюцца такім парадкам, маці, якая дагэтуль яшчэ не паказвалася, прыходзіць з істопкі і садзіцца на самы край зэдля (другі край яго заняла дачка), г. зн. насупраць мужа. Тут прыносяць з істопкі гарэлку, чарку і закуску (сыр або варанае ці смажанае мяса), ставяць перад гаспадыняй, якая, напаўняючы чарку, п’е да свата і, яшчэ раз яе напоўніўшы, накрывае белай хусткай (выцягнутай з-за пазухі) і падае яму. Сват выпівае, зноў налівае і падносіць нарачонай, нарачоная падае старшаму дружку, гэтак жа, як і маці, накрыўшы каляровай хусткай, часцей за ўсё чырвонай. Дружка, прыняўшы чарку і схаваўшы ў кішэню хустку, п’е зноў да нарачонай, якая, прыняўшы поўную чарку і ледзь дакрануўшыся да яе губамі, яшчэ раз накрывае хусткай і падае малодшаму дружку, малодшы дружка п’е да маладзіцы, тая ж — да маладога, ManaAbi — да старшай балынанкі, старшая бальшанка, п’ючы да музыкі, абвівае чарку поясам9работы маладой. Музыка, спаражніўшы прыняты келіх, налівае яго і зноў падае маладой, якая п’е да свата, сват —да яе бацькі, бацька — да маладога, і на ім абрадавая цырымонія заканчваецца. Пасля гэтага госці пачынаюць піць звычайным парадкам.
Калі ўсё гэта робіцца, маладзіца рассцілае на стале белую хустку, на якую нявеста і жаніх кладуць знятыя з пальцаў пярсцёнкі. Адразу пасля гэтага дзве бальшанкі з аднаго і два дружкі з другога боку бяруць хустку за ражкі, падымаюць вышэй галавы пакладзеныя на ёй пярсцёнкі, а сват гучным голасам крычыць па-лацінску: «Vivat!», за ім паўтараюць гэта спярша ўсе, хто ся-
’ Гэты пояс больш за ўсё нагадвае шырокую, на два, на паўтара пальца тасьму, на аснову якой бяруць белыя льняныя ніткі, а на ўток — каляровую пражу з воўны. Сярод самых розных колераў пераважае чырвоны. Такіх паясоў маладая на працягу вяселля раздае больш ста, таму дзяўчата ўжо з дзевяцідванаццаці гадоў пачынаюць ткаць паясы.
дзіць за сталом, а потым і тыя, што стаяць пасярод хаты, пасля чаго хустку зноў апускаюць на стол. Усеагульнае маўчанне... Зноў тыя ж самыя падымаюць хустку... Зноў крычаць «Vivat!» I так тры разы. Маладзіца бярэ з хусткі пярсцёнак, зняты з пальца маладой, і надзявае на палец маладога. Такім жа чынам сват заручальны пярсцёнак маладога надзявае на палец маладой10.
Пасля гэтага сват бярэ са стала хустку, кладзе яе ў кішэню, з якой у той жа час дастае чаравікі, даруючы іх маладой. Яна ў знак удзячнасці ледзь-ледзь схіляе галаву, бярэ чаравікі і тут жа з пагардай кідае іх па-за сябе на зямлю. Хлопцы, якія бавяцца пасярод хаты з чаркай, падымаюць іх і падаюць маладой. Яна зноў іх кідае. Тады сват гаворыць ёй: «Я не раіў бы табе кідаць іх, у нашым баку зямля няроўная — былі б там вельмі патрэбныя». Падняўшы чаравікі, зноў падаюць іх маладой. Але яна зноў не прымае... Пасля таго як гэта цырымонія паўторыцца тры разы, нявеста бярэ чаравікі і перадае старшай бальшанцы на захоўванне. Сама ж, нібы вельмі засаромеўшыся ад такога ўчынку, апускае вочы ці адводзіць іх убок, а ў гэты час бальшанкі з маладзіцай спяваюць наступную песню:
Не сядзі, Тацянка, бокам, Гэта табе не знарокам: Сядзь сабе прасцюсенька, Будзе табе мілюсенька.
Пасля трохразовага паўтарэння гэтай песні сканфужаная дзяўчына, нарэшце, падымае вочы, а жаніх устае, здымае перад ёй шапку, падае маладой руку і выходзіць з-за стала. Гэта ж самае робіць па чарзе кожны мужчына ў дачыненні да дамы, якая сядзіць насупраць яго. Тут пачынае іграць музыка, калі ўмее; калі ж не ўмее, аддае скрыпку (як мы ўжо казалі) таму, хто мае талент іграць на ёй. Пары, якія ўстаюць з-за стала, праходзяць у танцы прыкладна тры кругі, затым пачынаюцца агульныя танцы — на іх стаіць несціханы шум і гоман.
Скрыпка і дуда не сціхаюць ні на момант. На гэтай гулянцы можна наслухацца шчырых, часам вельмі дасціпных жартаў, вершаваных двухі чатырохрадкоўяў, якія амаль кожны раз пры-
10 Мы паведамлялі ўжо, што на вялікіх запоінах маладыя памяняліся заручальнымі пярсцёнкамі, цяпер яны іх вяртаюць назад, кожнаму сваё, і памяняюцца імі канчаткова толькі перад алтаром.
мушаюць чырванець дзяўчат; тут можна адразу ўбачыць, хто каго кахае, нагледзецца, як «свавольнае каханне гуляе перад паважным шлюбам». Напрыклад, дружкі, якія ўдзельнічаюць у бяседзе, ціхенька заводзяць сваіх каханак у істопку, дзе частуюць іх прывезенай з сабой гарэлкай, а часам і мёдам, даюць на закуску абаранкі ці пернікі, а на памяць і ў знак кахання — пярсцёнкі, пацеркі, стужкі, ладанкі і г. д. Забаўляючыся гэтак, усе п’юць многа гарэлкі і піва — таго і другога звычайна гатуюць шмат. Заможны гаспадар дзве ці тры варкі піва і гарэлкі зрасходуе за вяселле. Малады, патанцаваўшы адзін раз са сваёй нявестай, болей з ёю амаль не бачыцца, затое ўвесь час дагаджае яе родным і блізкім, асабліва пажылым жанчынам, якіх адну за адной запрашае на танец.
Толькі ў тры гадзіны падаецца вячэра, на якую ідуць тыя, якіх мы ў самым пачатку бачылі за сталом, астатнія частуюцца ў істопцы, у сенцах ці ў розных кутках хаты, часам нават прыпасамі, якія самі ж прынеслі з сабой, бо гаспадарам не вельмі лёгка накарміць некалькі дзесяткаў чалавек. Гаспадары больш клапоцяцца пра сваю радню: яна тут самая ганаровая, пра што заўсёды помніць, а часам, падпіўшы, пасміхаецца з іншых, асабліва бяднейшых гаспадароў (галетнікаў).
Пасля вячэры ўсе разыходзяцца па сваіх хатах, гаспадары ж ідуць адпачываць: да канца вяселля для гэтага яны няшмат знаходзяць часу. Яны заўсёды ў руху, увесь час заняты падрыхтоўкай да адпраўлення нявесты, якая толькі і ведае, што ў акружэнні бальшанак і маладзіцы слухае прыгатаваныя да гэтага моманту песні, а калі яна па натуры жывая і вясёлая (што не часта здараецца), то і сама памагае спяваць.
Песні, якія спяваюцца ў час паміж змовінамі і вяселлем (паколькі ўжо няма ніякага сумнення, што ў дзяўчыны можа штонебудзь цяпер змяніцца), звычайна гавораць пра яе смутак, прычыны якога ў тым, што не той будзе яе мужам, каго кахала, ці ў тым, што яна мусіць ужо развітацца з дзявочымі забавамі і ўцехамі. Вось дзве з вялікай колькасці такіх песень:
Да цераз мой двор, Да цераз мой двор, Да цяцера ляцела: Да не даў мне Бог, He судзіў мне Бог, За каго я хацела:
3 кім стаяла, Размаўляла Да падарачкі брала;
3 каго кпіла, Смяялася, Сама таму дасталася.
Выйду я да на ганачак, Гляну я да на красачкі: Аж мае краскі зянуць, Аж мае ручкі вянуць, Зяйце, красачкі, зяйце! Мне ж вас не насіці. Я адзін вянок звіла Да й той павесіла Ў каморы на пруточку, На ядвабным шнурочку, На чырвонай нітачцы, Меншай сястрычачцы.
Апрача такога роду песень, дзе чуецца нейкі лагодны смутак, спяваюцца і больш весялейшыя песні, у якіх упамінаюцца запоіны і змовіны, танцы, весялосць, забавы і патаемныя заляцанні дружкоў з бальшанкамі і інш. Але часцей за ўсё паўтараюцца песні, якія больш адпавядаюць дадзенаму моманту, напрыклад песні пра бацьку, які так любіць выпіць, што быццам бы і дачку на гарэлку прамяняў:
Да прапою, да прапою Да Тацянкін татулька, Да прапіў сваё дзіця Да на новым ганачку, Да за мёду шкляначку, За гарэлкі чарачку. Добра ж было прапіваці, Кім будзеш пасылаці У крыніцу Па вадзіцу, У шэры бор па брусніцу.
У такіх песнях праходзіць тыдзень. У наступную суботу нявеста з бальшанкамі і маладзіцай ідзе на споведзь. Вечар жа з’яўляецца абрадам падрыхтоўкі да заўтрашняга вяселля. На гэты вечар прыходзяць адны толькі дзяўчаты, таму і называецца ён дзявочым вечарам.