Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 330с.
Мінск 2005
42.24 МБ
дзіця? Адкажы, ты ж ужо не маленькая?» Маўчанне. Усе чакаюць прысуду. Нарэшце, адзываецца ціха, апусціўшы галаву і хаваючы твар: «Як сабе хочаце». Тут ізноў бацька ці маці: «Не, мая родная, скажы выразна, любіш ты яго ці не: ты ў нас не лішняя, мы цябе з дому выганяць не хочам, не на тое ж мы цябе выгадавалі, каб ты нас потым праклінала. Дык скажы: як думаеш?» Дзяўчына адварочваецца ад сцяны: «Што ж рабіць, калі трэба спраўляць тое свята, то хай так і будзе», — і ступае да сярэдзіны хаты. To адзін, то другі пачынаюць усміхацца, усім становіцца весела, і кожны хоча што-небудзь сказаць. Размова робіцца ўсё болын нязмушаная і вясёлая. А ў гэты час сват дастае з кішэні пляшку гарэлкі і, ставячы яе на стол, гаворыць дачцэ гаспадара: «Пашукай толькі чарачкі». Тая з сарамлівасцю пачынае перабіраць посуд на паліцы, а маці тым часам раздзьмухвае на прыпечку агонь, каб спячы яечню. Амаль у адзін момант гатова яечня і знаходзіцца чарка. Усё ставяць на стол. Затым сват, напоўніўшы чарку, п’е да нарачонай ужо дзяўчыны, тая — да бацькі, бацька — да жонкі, жонка — да сяброўкі дачкі, а потым п’юць па чарзе ўсе дамашнія работнікі, якія, аднак, да закускі не дакранаюцца: ёю частуюцца толькі сват, бацькі нарачонай, яна сама і яе сяброўка. Пасля яечні, калі пляшка спарожнена, гаспадыня дому бярэ локаць ці два даматканага палатна, абкручвае ім пляшку і аддае яе свату, які, развітаўшыся з усімі, ад’язджае да сябе. На гэтым канчаюцца заручыны, ці першыя запоіны, якія называюць малымі. Яны яшчэ не вымушаюць абавязкова стрымаць да-дзенае слова. Зусім іншая справа вялікія запоіны, пасля якіх усё бывае скончана і адмовіцца ўжо ні ў якім разе нельга — як пасля вельмі ўрачыстай прысягі.
Калі ж пасля малых запоін нарачоная ці яе бацькі раздумалі і не захацелі да канца давесці жаніцьбу, яны павінны толькі заплаціць свату дваццаць грошаў за гарэлку4. Гэты крок ні да чаго не абавязвае, хіба што бывае часам прычынай вечнай варожасці паміж сем’ямі дзяўчыны і хлопца, і такая варожасць пры нагодзе можа прывесці да якой-небудзь бяды. Але калі не маюць намеру адмяняць прынятае рашэнне, увесь час — ад малых заручын аж да заканчэння вяселля — суцэльная ўрачыстасць; адна
4	Гэты доўг лічыцца свяшчэнным і аніяк не можа быць затрыманым. Сват, як бы далёка ён ні жыў, абавязкова павінен прыехаць па яго: выплачваецца ён
з уласнасці, прызначанай для дзяўчыны, якая рыхтуецца выйсці замуж.
і другая сям’я на працягу гэтага часу глядзяць на сябе з пачцівасцю, а нарачоную так шануюць, што яна проста вырастае ў сваіх вачах. Назаўтра пасля малых заручын яе бацькі запрашаюць да сябе дзвюх чужых (калі няма сваячак) дзяўчат, сябровак дачкі, якія ад гэтага часу аж да шлюбу не адыходзяць ад яе. Гэтыя дзяўчаты называюцца «бальшанкі». Жывучы ў доме нарачонай, яны амаль увесь час спяваюць песні, адпаведныя гэтаму моманту. Змяшчаем тут некаторыя:
Наша Тацянка, наша, Паймала сабе пташа Ды ў зялёным жыце, У чырвоным аксаміце.
Ой, цёмна, цёмна на дварэ, Ой, цямней таго за дваром: Баяры варота абляглі, Пасыпалі золата па скам’і.
Да ходзюць, паходзюць па двару, Да папросюць Тацянкі.
Тацяна татулькі прасіла: — Даражы, татулька, даражы! Да сто чырвонцаў запрасі, Тагды мяне маладу аддасі.
Праз тыдзень пасля малых заручын спраўляюцца вялікія запоіны, або вялікая гарэлка. Піць яе прыязджае сват ужо з маладым, з якім дзяўчына, пасля таго як дала яму слова, мяняецца заручальнымі пярсцёнкамі. Гэты вечар нагадвае сабой банкет (сціплы, аднак), на які запрашаюцца родныя нявесты. Яны ўважліва прыглядаюцца да хлопца, шэпчуцца паміж сабой, выказваючы аб ім свае меркаванні; гэта называецца — судзіць яго. Пасля вячэры маці нарачонай, абгарнуўшы палатном (як і на малых заручынах) пляшку, аддае яе ў рукі маладога, які і прывёз вялікую гарэлку. Затым усе разыходзяцца адпачываць, а малады са сватам сядаюць на коней і ад’язджаюць.
У наступную пасля вялікіх заручын нядзелю бацька нарачонай выязджае на базар у бліжэйшае мястэчка, каб купіць там што-небудзь на вясельны ўбор маладой. Калі ён вернецца, бальшанкі (неадступныя, як мы ўжо сказалі, асістэнткі нарачонай) спяваюць песні пра каханне дзяўчыны, яе неспакой і жаданне бачыць любага. Гэтыя песні шматлікія і розныя. Адны гавораць
пра стан сэрца каханкі, другія — пра вартасці любага, трэція — пра ўсё гэта разам. Якраз такую і падаём тут:
Міжы новых клетачак Сцежачкі памяцёны, Хто ж іх там памятаў? Тацянка памятала, Яна к сабе гасцей ждала, Да ждала, не даждала, (2) Да ў татулька пытала: — Да татулька родненькі, Ты ўчора на таргу быў, Чы не відзеў Васілька? — Да дзіцятка родная! Хоць відзеў — не знаю. — Як жа яго не пазнаці? (2) Сам сём паязджае, Пад ім конік броя, (2) Капытом зямлю кроя, Вушкамі вайну чуе, Вочкамі звёзды ліча. — Праўда, ўчора на таргу я бываў, Я табе вяночак старгаваў: Да з ругы, да з мяты, Да з белай лялеі, Да з чырвонай паперы, Што ні дожджык яго не замоча, Да ні сонца яго не ссуша, Да ні ветрык яго не звее. Ветрык павее — лялее, Сонца прыгрэе — ён спее, Дожджык пакропе — пазлоце.
Нарачоная ўвесь час занята вельмі далікатнай работай, якая вымагае майстэрства: тчэ абрусы, вышывае на рукавах кашулі ўзоры, шые бялізну і г. д. Калі ж якая-небудзь дзяўчына няздатная ўсё гэта рабіць, яе завуць «няўмеха», «няздзельніца», і яна звычайна няхутка знаходзіць сабе мужа. Здатную ж дзяўчыну (работніцу, здзельніцу), наадварот, так хутка знаходзяць жаніхі, што нават распачатай работы закончыць не можа: яны проста не даюць ёй гэтага, пра што і ў некаторых песнях пяецца:
Звінела камора, звінела, Гдзе ж наша Тацянка сядзела: Тонкія абрусы заткала, Мыслямі ўзоры паклала.
Прыехаў Васілька сам дзесят, Пусціў конікі ў вішнёвы сад, Да не даў абрусаў даткаці, Да прасіў з сабою сядаці.
ЗМОВІНЫ
У разгар гэтых заняткаў і спеваў, на пяты дзень пасля вялікіх заручын, пачынаецца ў доме нарачонай вялікая бяседа, якая называецца «змовіны» («абрады»). На іх павінны быць абавязкова запрошаны ўсе жыхары вёскі.
Запрашаць адпраўляецца разам са старшай бальшанкай сама нарачоная. Ходзячы ад хаты да хаты, кліча ўсіх гаспадароў і кожнаму кланяецца амаль да ног, не абмінаючы нават трохгадовых дзяцей і парабкаў. На змовіны павінна з’явіцца таксама ўся дальняя і блізкая радня, як бы далёка яна ні жыла: адмовіцца ніяк нельга. Аднак рэдка бывае, што сваякі жывуць далёка адзін ад аднаго, звычайна ў невялікім радыусе пачынаюць і канчаюць яны сваю «кар’еру», часцей за ўсё пад адным панам. Таму лёгка могуць сабрацца на гэту ўрачыстасць, якой дамашнія стараюцца надаць найболыную святочнасць. Для гэтага ж падлеткі запальваюць каля хаты смольныя бярвенні — атрымліваецца прыгожая ўвечар ілюмінацыя, па якой і далёкія даведваюцца пра ўрачыстасць. Пачынаецца яна досыць рана: гадзін каля васьмі тут ужо нямала гасцей, асабліва дваюрадных братоў і сясцёр, якія, з’явіўшыся з усім, што ў іх ёсць, займаюць, праўда, не найлепшыя, але затое зручнейшыя месцы, г. зн. на палу5, дзе, пасадзіўшы каля сцяны малых дзяцей, і самі рассаджваюцца ў рад, бавячыся размовамі, у якіх ніхто з чужых не ўдзельнічае. Тут строга прытрымліваюцца правіла, па якому чужая жанчына не павінна садзіцца на палу. Калі б, не ведаючы гэтага ці забыў-
5 Пол — вельмі шырокі і досыць высока над зямлёй падняты тапчан, які займае месца паміж бокам печы і супрацьлеглай сцяной; робіцца звьмайна з дыляў, абчасаных толькі з аднаго боку, і так складзены, што яго нельга перанесці на іншае месца, цалкам не разабраўшы. Над полам вісіць гарызантальна шост (так называецца доўгая — ад печы да супрацьлеглай сцяны — жэрдка, на якой вешаюць сушыць сярмягі, бялізну, калі яе нельга высушыць на плоце, і г. д.). Пол прызначаны ддя хатняга адпачынку (у асеннюю і зімовую пару) саміх гаспадароў і малых дзяцей; старэйіпыя ж і парабкі спяць на лавах, на стале ці на печы і г. д. У цяплейшую пару года пакідаюць тое месца адпачынку і спяць звычайна ў клеці (пра якую раскажам ніжэй) або ў гумнах.
шыся, яна ўсё-такі села б тут, то не была б рада: апрача таго, што яе жанчыны выкураць адсюль са словамі: «Пасунься, дзяцей негдзе дзець», апрача, паўтараю, гэтага, яна яшчэ стане аб’ектам насмешак, абгавораў суседак, якія доўга не забудуць гэту яе памылку і заўсёды прыпомняць яе, калі здарыцца падобны выпадак з іншай жанчынай: «Ну ж і расселася — як (імя) на палу!» Толькі тады перастаюць яе «цытаваць», калі жанчына зыйдзе куды-небудзь ...
Але, з другога боку, калі разабрацца, нам не трэба вельмі дзівіцца, чаму так строга прытрымліваюцца сваячкі гаспадара правілаў этыкету: яны ж павінны дбаць пра парадак у доме ў час бяседы, бо самі гаспадары, асабліва ў пачатку, не паказваюцца да пэўнага часу гасцям, застаючыся з дачкой і бальшанкамі ў істопцы. У абавязкі радні ўваходзіць не толькі прымаць і садзіць гасцей і дружыну маладога на адпаведныя месцы, але нават прывесці ў прызначаны час у хату нарачоную з самімі бацькамі. Звычайна ў дзесяць гадзін прыязджае малады з дзесяткам і болей асобаў, між якімі сват і бліжэйшыя сваякі лічацца першымі фігурамі. Гэта дружына ўваходзіць у хату з вялікай важнасцю і ў глыбокім маўчанні, якое гэтак жа сама падтрымліваюць госці, што сабраліся ў хаце. Прыезджыя ні з кім не вітаюцца, адзін толькі сват важна, лёгкім нахілам галавы вітае ўсіх, не здымаючы, аднак, шапкі. Малады і ўся яго дружына таксама не здымаюць шапак, якія так насунуты, што ледзь не засланяюць вачэй. Ідуць усе ў канец хаты і займаюць пакінутыя для іх месцы за сталом. Малады садзіцца на куце, сват пры ім, далей два ці тры маладыя хлопцы, якіх завуць дружкамі, — гэта звычайна радня жаніха, нарэшце — музыка6, таксама з радні маладога. Іншая моладзь, што прыехала з гэтым вясельным поездам, не заўсёды абавязана садзіцца, асабліва калі не хапае месца. Яна становіцца ў рад збоку або на сярэдзіне хаты. Доўгі час пануе найглыбейшае маўчанне: на ўсіх тварах пахмурная важнасць, вельмі падобная на
6 Музыкай называцца не можа ніхто іншы, як толькі сваяк маладога, але вельмі часта здараецца, што ва ўсёй сям’і няма нікога, хто мог бы іграць на скрыпцы, дудцы, жалейцы або іншых інструментах, таму са скрыпкай, часцей за ўсё пазычанай, прыязджае музыка толькі па назве: калі пачынаюцца танцы, ён няўмела пацягне колькі разоў смыкам па струнах і аддае скрыпку таму, хто ўмее здабываць з яе гукі. Такім чынам, сам толькі носіць ганаровае званне музыкі, тады як іншы іграе ўвесь час, весяліць людзей — дарма, небарака, працуе. Колькі такіх музыкантаў на свеце!