Фанетыка беларускай мовы ў школе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
Для агульнага гучання беларускай мовы вельмі важнай з’яўляецца правільная пастаноўка цвёрдых і мяккіх зычных гукаў. 3 імі на ўроках беларускай мовы знаёмяцца ўжо першакласнікі. Вучні павінны 48
Артыкуляцыйна-фізіялагічная класіфікацыя зычных па актыўнаму органу
X 3 X
3
х
* ■
X
2
**
X
U
X Й ч
X
Q.
Si
§
X я =(
*
3
сярэднеязыч-
X 3 X
»3
3
Язычі
X
a X
'5 О
X
3 X
X
X X X
X
"u
*05
дз’
3 X X
3 я X
0J X =1
X 3
X
X
X X
X
S
пяр-
a X
Е
X
цвёрдыя
5
3, IU
жр ‘ер ь ‘h
3
х
3
мяккія
*е
Губі
цвердыя
VO
■9-
<0
Па месцы
X X X m
X п
глухія
звонкія
глухія
звонкія
глухія звонкія
дрыжачы
плаўныя
спосабу ўтварэння !
крыніцы гука
змычныя
шчылінныя
змычна-шчылінныя
насавыя
ротавыя
X
Шумныя
Санорныя
засвоіць вызначэнне гэтых катэгорый гукаў, папрактыкавацца ў іх выдзяленні са слоў, потым даведацца, якія гукі ў беларускай мове маюць сабе парныя па цвёрдасці-мяккасці, а якія бываюць толькі цвёрдымі. Пры пашыраным беларуска-рускім двухмоўі для лепшага разумення гэтай тэмы неабходна факты беларускай мовы параўноўваць з фактамі рускай мовы. Пошукі новых методык выкладання мовы паказваюць, што лепш звяртацца не толькі да памяці дзяцей, але «неабходны іншы падыход, іншы змест урока. Варыянтаў тут можа быць мноства (у залежнасці ад вучэбнай тэмы, ведаў аб прыродзе вучэбнага прадмета самога педагога, яго таленту, майстэрства данесці гэтыя веды сваім вучням і г. д.), але сутнасць адна: пазнаёміць дзяцей з агульным законам і навучыць іх карыстацца ім»1.
Узор урока, пабудаванага з улікам гэтых меркаванняў, прыводзіцца ў раней ужо цытаванай кнізе «Дар слова: говорнм по-русскя... Гаворым па-беларуску...»: «Тэма нашай працы на ўроку — «Цвёрдыя і мяккія гукі». Цвёрдымі і мяккімі гукамі мы карыстаемся ўвесь час, толькі не звяртаем на іх увагі. А ў нашай з вамі мове гэта вельмі важныя гукі: яны адрозніваюць словы. Вось я назаву цвёрды гук [«]. Назавіце і вы яго, паслухайце, як ён гучыць. А зараз назавём слова з гэтым гукам, напрыклад нос. Але ёсць яшчэ і мяккі гук [«’]. Назавіце яго і паслухайце, як ён гучыць. Што атрымаецца, калі ў слове нос я замяню цвёрды гук [«] на мяккі [«’]? А атрымаецца зусім іншае слова. Давайце разам з вамі яго вымавім: [м’ос].
Я вымаўляю цвёрды гук [л]. А вы назавіце прадмет, на якім ляжаць мае кніжкі, за якім я пішу. Гэта — [стол]. У канцы слова гучыць цвёрды [л]. Вымавіце мяккі гук [л’]. А цяпер у слове стол заменім цвёрды [л] на мяккі [л’]. Якое слова атрымалася? Скажам усе разам: [стол'].
Праўда, цікавыя гэтыя гукі: яны і падобныя і розныя, і іх заўсёды два — адзін мяккі, другі цвёрды. Ведаеце чаму?
Таму, што гукі жывуць згодна закону і строга яго прытрымліваюцца. А закон гэты такі: калі ёсць адзін гук, павінен абавязкова быць другі гук, але супраць-
1 Савельева Т. М., Еленскнй Н. Г. Дар слова: говорнм порусскн... Гаворым па-беларуску... С. 56.
леглы. Ведаеце, на што гэта падобна ў нашым жыцці: ёсць раніца, а ёсць — вечар, ёсць дзень і ёсць, падказвайце мне,— ноч, бывае дом вялікі і бывае... маленькі. Так і ў жыцці гукаў: мы называем цвёрды гук і ведаем, што ёсць яшчэ і адпаведны яму мяккі гук.
Паспаборнічаем, які рад лепш будзе называць гукі.
Першы рад, падрыхтуйцеся. Я называю цвёрды гук, а вы — мяккі, а калі я назаву мяккі, вы назавяце цвёрды. Адказ рыхтуйце ўсе разам, шэптам абмяркоўвайце паміж сабой, а назваць ваш адказ даручыце каму-небудзь з вучняў вашага рада. Адказваць вы павінны хутка, пакуль я павольна палічу да трох. Гатовы? Слухайце: [дол<]. Тут гучыць [] цвёрды; параўнайце [г'Дзёл*]. ^іазавіце мяккі гук. Раз, два, тры! Слухаем адказ: [<5з’|. Малайцы! Ну, калі ў вас атрымаўся такі цудоўны адказ, задам вам яшчэ адно нытанне: «Мовы беларуская і руская блізкія, вы іх разумееце, і закон для гукаў дзвюх моў адзін і той жа: і ў рускай мове павінны быць цвёрдыя і мяккія гукі. Дык вось пры вымаўленні слова ідзём па-руску [йд’ом] ці чуваць там побач з [’] і гук [з’] альбо толькі [д’]»? — «Чуваць толькі [д’]».— «Правільна». Значыць, цвёрды [] ёсць і ў беларускай, і ў рускай мовах, а вось мяккія вымаўляюцца крыху па-рознаму. Пакажам, як: [д’1— [^з].
Паслухаем цяпер, як будзе адказваць другі рад. Другі рад, вы гатовы? Слухайце: [кал'а тыну], параўнайце: [на сажалцы з'б'ірал'і ц'іну]: [тыну] — я вымаўляю цвёрды [т], назавіце мяккі ў слове [ц’іну]. Раз, два, тры! Слухаем адказ: [ц’]. Выдатна. Вы таксама вельмі добра адказалі, таму задам вам яшчэ адно пытанне: «Пры вымаўленні слова ціна па-руску мы вымаўляем гук [ц’], як у беларускай мове, альбо гук [т-’]?» Вымавіце ўслых, прыслухайцеся: [т’йна]. Гукі розныя, значыць, цвёрды [т] ёсць і ў рускай (падказвайце мне, і будзем гаварыць разам), і ў беларускай мовах, а мяккія гукі розныя: у рускай (падказвайце мне) — [т’], а ў беларускай — [ц’].
Трэці рад, увага! Слухайце: [мь'ішка], параўнайце [м'ішка] (мядзведзь). Назавіце і цвёрды, і мяккі гук. Раз, два, тры! Слухаем ваш адказ: [jw] — [ж’]. Малайцы! Дадаткова вам за гэта заданне: паўтарыце ўсе гукі, якія мы называлі: [<Д і |<5з’], [т] і [ц’], [jw] і [л’].
А зараз я назаву такія гукі, над якімі мы падумаем
усе разам. Увага! Гук [р] — [рака], гук [ч]— [чысты]. Вымавіце гэтыя гукі мякка: [р’], [ч’]. Напэўна, вы здагадаліся, што ў беларускай мове слоў з такімі гукамі няма. Можа, хто-небудзь са мной паспрачаецца і паспрабуе назваць такія словы? He атрымліваецца. Але ж мы з вамі помнім закон, што цвёрдыя гукі абавязкова павінны мець адпаведныя мяккія. Можа, гукі [р] і [ч] не слухаюцца гэтага закону? Такога паміж гукамі не бывае. Мяккія [р’] і [ч’] ёсць, але толькі не ў беларускай мове. Вымавім словы рак.а, чысты па-руску: [р’эка], [ч’йсты]. Чуеце, як мякка гучаць [р’] і [ч’]? Што здарылася з мяккімі [р’] і [ч’] у беларускай мове? Яны раней, вельмі даўно, былі, але потым зацвярдзелі і сталі такімі ж, як цвёрдыя [р] і [ч]»1.
Для таго каб дзеці спецыяльна не завучвалі гукі — цвёрдыя і мяккія, але на прыкладах, з пэўнымі словамі спрабавалі асэнсаваць, калі гучыць мяккі гук, а калі — цвёрды і для чаго патрэбны мове такія проціпастаўленыя зычныя гукі, і на іншых уроках варта аналізаваць пары слоў, што змяшчаюць па аднаму рознаму (цвёрдаму ці мяккаму) гуку, але маюць рознае значэнне. Напрыклад, лог— лёг, лысы — лісы, ліска — Лыска, цэла — цела, быць — біць, маса — мяса.
Вышэйпададзены ўзор гутаркі і заняткі з пералічанымі парамі слоў могуць быць уключаны настаўнікам як фрагмент урока.
Аналагічна з такой гутаркай можна пабудаваць размову пра глухія і звонкія зычныя, бо ў беларускай мове існуе шмат слоў, якія адрозніваюцца толькі глухасцю-звонкасцю зычнага і маюць розныя значэнні: пас — бас, піць — біць, шыр — жыр, жыць — шыць, жах — шах, жар — шар, дапіць — тапіць, Тома — дома, дамы — тамы, Дзіма — Ціма, двор — твор, гоні — коні, год — кот, голы — колы, колас — голас, кошка — Гошка, забор — сабор, садраць — задраць, світа — звіта, сляпіць — зляпіць, смок — змог, сорак — зорак.
Аднак, як падкрэсліваюць Т. М. Савельева і М. Г. Яленскі, «факты навукі, у якой бы прапорцыі, большай ці меншай, ні падаваліся ў падручніку, праблемы не вырашаць. Неабходны падручнікі і адпаведна
1 Савельева Т. М., Еленскнй Н. Г. Дар слова: Говорнм порусскн... Гаворым па-беларуску... С. 57—58.
такія ўрокі ў школе, калі б даследаваліся універсальныя законы той або іншай галіны ведаў, а правілы выводзіліся з дзеяння гэтых законаў»1.
Практыкаванні
Органы маўлення. Артыкуляцыя
1. Прачытайце, як утвараюцца гукі.
Здаецца, што гаварыць лёгка: гукі, словы і нават цэлыя фразы быццам бы самі выскакваюць у нас з рота. У сапраўднасці ўсё не так проста: у нашым арганізме ў гэты час працуе цэлы «завод» па вытворчасці гукаў. Замест станкоў на «заводзе» — органы мовы. А гукі — сапраўдныя «эксплуататары». Толькі для таго, каб гук з’явіўся на свет, працуюць лёгкія, дыхальнае горла, гартань, рот, нос, губы, язык. Гэта і ёсць органы мовы. Ім усім хапае работы! А нашы вушы — кантралёры. Яны заўсёды на варце: ледзь чалавек не так вымавіў у слове гук — вуха адразу пачуе. Менавіта вуха паведамляе нам: гэта гаворыць іншаземец, у яго акцэнт. (Паводле Г. Г. Гранік, С. М. Бандарэнка, Л. А. Канцавой. Сакрэты арфаграфіі.)
2. Якія органы маўлення згаданы ў наступных устойлівых словазлучэннях, фразеалагізмах і прымаўках? ІІІто значаць прыведзеныя выразы?
Гаварыць з пенай на губах. Зляцець з языка. Трымаць язык за зубамі. Язык аб зубы біць. Язык і Кіева дапытаецца. I жала, і прала, і ткала, а ўсё языком. Выказанага слова за губы не вернеш.
3. Металічны стрыжань у звоне называецца языком. Чаму? Прачытайце наступны верш.
Марыі ноччу сніўся сон:
У падводным царстве чуцен звон... Цячэ няспынна плынь па дне, Язык пагойдвае ў зване. (Аурамчык.)
Што агульнага, на вашу думку, у рабоце языка ў ротавай поласці і языка ў звоне?
1 Савельева Т. М., Еленскнй Н. Т. Дар слова: Говорнм порусскн... Гаворым па-беларуску... С. 56.
4. Прачытайце загадку, адгадайце яе. Як яна магла ўзнікнуць?
За сцяною касцяною Талалай брэша. (Язык.)
Які орган мовы параўноўваюць з касцяной сцяной, які — з сабакам за плотам? (Талалай — мянушка сабакі.)
5. Чаму чалавека лепш разумееш, калі бачыш яго твар? Ці закрываецца рот зусім пры маўленні? Прасачыце, колькі разоў рот прыадкрываецца і колькі разоў закрываецца ў аднаскладовых, двухскладовых і трохскладовых словах: кот, ноч; шыба, нага; раніца, бяроза.
6. Параўнайце значэнне наступных дзеяслоўных фразеалагізмаў са значэннем аманімічных свабодных словазлучэнняў. Што можна і што нельга зрабіць языком? з языком?
Мазоліць язык
’упустую, дарэмна гаварыць’ мазоліць можна рукі, ногі, на языку мазалі не бываюць ’балабоніць, балбатаць, гаварыць абы-што’
малоць можна жорнамі, язык нічога не можа разма-
Малоць языком
лоць
Мыць языкамі
— ’абгаворваць’
мыць сябе языкамі, г. зн. вылізваць, могуць кошкі
Пляскаць языком-<
—— ’гаварыць многа і абы-што’
-~пляскаць можна ў далоні:
Зайка скача, плешча ў лапкі:
— Я такой не бачыў шапкі. (А. Александровіч.)