• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фанетыка беларускай мовы ў школе

    Фанетыка беларускай мовы ў школе


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 240с.
    Мінск 1995
    53.67 МБ
    У школьнай практыцы неабходна звяртаць увагу на тое, каб вымаўленне вучняў было энергічным і дакладным. Бо калі дзеці прызвычаіліся да вялай артыкуляцыі, пры якой гук быццам бы «паўзе» па губах, то ў іх пачынае складвацца неразборлівае вымаўленне, губы і астатнія органы маўлення робяцца маларухомымі.
    Гэта карэкцыя асабліва неабходна ў пачатковых класах, бо ў гэты час у вучняў адбываецца фарміраванне артыкуляцыйнай базы нацыянальнай мовы. Як вядома, яе аснову складаюць усталяваныя на працягу стагоддзяў артыкуляцыйныя рухі і дзеянні, якія пераважаюць у пэўнай нацыянальнай мове і абумоўліваюць спецыфічныя для кожнай мовы гукі.
    Як заўважае А. Каляда, «сістэматычнае развіццё мовы дзіцяці можна ... працягваць увесь дашкольны і школьны перыяды... Задача настаўнікаў пачатковых і сярэдніх школ заключаецца не толькі ў тым, каб увесці ў памяць дзіцяці літаратурную мову, але галоўным чынам у тым, каб навучыць яго карыстацца гэтай мовай найлепшым чынам»1.
    Вельмі важнымі моўнымі характарыстыкамі з’яўляюцца агульны ўклад моўных органаў і колькаснае размеркаванне гукаў рознага месца ўтварэння. Агульны ўклад моўных органаў аказвае ўплыў на артыкуляцыю кожнага гука. «Вельмі важнай рысай беларускіх артыкуляцый з’яўляецца агульная ненапружанасць, расслабленасць моўных органаў у час гукаўтварэння»2.
    Аднак, хаця ў беларускай мове артыкуляцыйныя органы ненапружаныя, гэта зусім не азначае, што вымаўляць гукі можна вяла і менш дакладна. Наадварот, неабходна больш старанная работа моўных органаў, якая і выклікае слыхавое ўражанне ад беларускага маўлення, як ад больш непасрэднага і «расслабленага». Якраз спалучэнне лёгкасці, пры якой гукі ўтвараюцца амаль што без відавочнага напружання органаў мовы, і адначасовай выразнасці іх гучання абумоўлівае складанасць (здавалася б няцяжкага!) беларускага вымаўлення для носьбітаў іншых моў. Так, ненапружанасць органаў мовы даўно адзначана фанетыстамі і пры артыкуляцыі рускіх гукаў, але яна мае іншы характар, пазбаўлена беларускай адвольнасці, і таму для тых, у каго роднай з’яўляецца руская мова, трэба пэўны час, каб прызвычаіцца да патрабаванняў артыкуляцыі беларускіх гукаў.
    Яшчэ большыя адрозненні існуюць паміж беларускай і ўкраінскай артыкуляцыйнымі базамі. Украін-
    1 Каляда А. Выразнае чытанне. Мн., 1970. С. 24.
    2 Падлужны A. I., Чэкман В. М. Гукі беларускай мовы. Мн., 1973. С. 252.
    скія зычныя з’яўляюцца больш напружанымі, чым беларускія. «Такім чынам, па сваіх агульных характарыстыках і набору гукаў беларуская артыкуляцыйная база адрозніваецца ад артыкуляцыйных баз суседніх славянскіх моў і ўяўляе сабой цалкам арыгінальнае ўтварэнне»1. Таму патрабаванні выразнасці і энергічнасці пры вымаўленні беларускіх гукаў на пачатковых этапах навучання садзейнічаюць усталяванню нацыя: нальнай артыкуляцыйнай базы, ад якой шмат у чым залежыць бездакорнасць дыкцыі.
    Распаўсюджанымі і таксама ўласцівымі вялікім групам вучняў з’яўляюцца таксама парушэнні ў рытміка-меладычным афармленні маўлення, якія даволі разнастайныя і шматлікія, але іх можна пэўным чынам згрупаваць. Так, існуе неадпаведнасць часавых (у першую чаргу тэмпавых) характарыстык маўлення вучняў тым нарматыўным, якія існуюць у беларускай літаратурнай мове.
    У адпаведным арфаэпіі маўленні разнастайныя змяненні па тэмпу выкарыстоўваюцца для перадачы сэнсавых адрозненняў. Таму, калі вучні абіраюць неадпаведны зместу тэмп маўлення, гэта абцяжарвае разуменне. Так, часам усе паведамленні вучні вымаўляюць у хуткім тэмпе. Прыспешанасць можа тлумачыцца рознымі прычынамі. Іншы раз яна выклікана жаданнем хутчэй паведаміць аб хвалюючых падзеях, няўпэўненасцю, што дарослыя працяглы час будуць іх уважліва слухаць; таму вучні і гавораць больш хутка, таропка. Прыспешанасць, аднак, вядзе да таго, што словы не дагаворваюцца, паміж фразамі знікаюць паўзы і ўсё сказанае робіцца малазразумелым. У гэтым выпадку вінаватымі, па сутнасці, з’яўляюцца дарослыя, якія ўскосна прыспешваюць дзяцей. Аднак, калі паспешлівае маўленне для вучняў робіцца звычайным, гэта прыводзіць да ўзнікнення вельмі ўстойлівых моўных хібаў.
    Трэба таксама мець на ўвазе, што носьбіты кожнай мовы адрозніваюцца паміж сабой па індывідуальнаму тэмпу маўлення і што існуе псіхафізіялагічная схільнасць чалавека да пэўнай хуткасці. Адрозніваюцца тры катэгорыі гаворачых: (1) з хуткім, (2) сярэднім і (3) павольным індывідуальнымі тэмпамі маўлення. Вызначыць прыналежнасць канкрэтнага чалавека да
    1 Падлужны A. I., Чэкман В. М. Гукі беларускай мовы. С. 260.
    акрэсленай групы гаворачых з рознай хуткасцю асоб можна шляхам правядзення спецыяльных вымярэнняў. Каб упэўнена ахарактарызаваць маўленне па тэмпу, вызначаюць працягласць розных моўных урыўкаў у маўленні адной і той жа асобы і падлічваюць, колькі розных моўных адзінак (слоў, складоў, гукаў) чалавек у сярэднім вымаўляе ў адзінку часу. Пры гэтым звычайна даследуецца тэмп маўлення па вялікіх урыўках з тэксту. Атрыманыя лічбы дазваляюць рабіць вывад аб схільнасці гаворачай асобы да пэўнага тэмпу вымаўлення.
    Але звычайна кожны з носьбітаў мовы і без спецыяльнага даследавання, на слых, можа вызначыць, хто гаворыць хутка, хто — павольна і хто — з сярэдняй хуткасцю. Як паказваюць інструментальныя даследаванні, ацэнкі і самаацэнкі маўлення па тэмпу ўнутры адной мовы з’яўляюцца даволі дакладнымі і добра дапасуюцца да атрыманых вымярэнняў.
    Інструментальнае даследаванне тэмпавых паказчыкаў індывідуальных варыянтаў маўлення на беларускай літаратурнай мове таксама выявіла існаванне трох груп гаворачых, якія адрозніваюцца па індывідуальнаму тэмпу. Сярэдняя працягласць гукаў у носьбітаў беларускай мовы з хуткім індывідуальным тэмпам складала ад 69 да 80 мс. У маўленні асоб, якія мелі сярэдні індывідуальны тэмп, сярэдняя працягласць гукаў хісталася ад 82 да 88 мс. Для маўлення носьбітаў беларускай мовы, маючых павольны індывідуальны тэмп, была характэрнай сярэдняя працягласць гукаў, якая перавышала 92 мс (ад 92 да 105 мс)1.
    Для педагагічных мэт цікавымі з’яўляюцца лінгвістычныя назіранні, якія сведчаць аб існаванні пэўных тэмпамоўных эталонаў для розных моў. Карысна ведаць, што для носьбітаў беларускай літаратурнай мовы характэрным з’яўляецца больш павольны тэмп маўлення ў параўнанні з тым, які з'яўляецца тыповым для носьбітаў рускай і ўкраінскай моў2.
    Таму паспешнае маўленне на беларускай мове асабліва непажадана. Наогул, калі чалавек гаворыць
    1 Фанетыка слова ў беларускай мове: 36. / Рэд. A. I. Падлужны. Мн„ 1983. С. 47—51.
    2 Тяпологія інтонаціі' мовлення. 36. / Рэд. A. Н. Багмут. Кнів, 1977. С. 147—152.
    хутка і з невыразнай дыкцыяй, то яго маўленне цяжка ўспрымаць, яно ацэньваецца як неразборлівае.
    Кожны настаўнік звычайна ведае, да якой групы гаворачых належаць яго вучні. Таму для тых з іх, хто звычайна хутка гаворыць, больш важным з’яўляецца пераадоленне паспешлівасці. Прыгадаем, што яна часта ўзнікае, калі вучань узрушаны, узбуджаны, таму патрабуецца і псіхалінгвістычная карэкціроўка.
    Павольнае маўленне таксама павінна ўпісвацца ў пэўныя часавыя межы, бо інакш замаруджванне тэмпу можа атрымаць неадпаведную сэнсу ацэнку з боку слухачоў.
    Сапраўды, ва ўсіх мовах існуе пэўная сувязь тэмпу маўлення з эмацыянальным станам гаворачай асобы. Шматлікія назіранні псіхолагаў і лінгвістаў паказалі, што той эмацыянальны стан, які актывізуе дзейнасць чалавека, паскарае тэмп маўлення, а эмацыянальны стан, які зніжае актыўнасць асобы, замаруджвае яго. Так, тэмп маўлення паскараецца, напрыклад, пры радасці і гневе, пры хваляванні, паніцы, наогул пры эмацыянальнай напружанасці. Хуткі тэмп перадае і ўсхваляванасць, і нецярплівасць, і злоснасць, і страх.
    Па назіраннях псіхолагаў, у стане павышанага эмацыянальнага ўзбуджэння для гаворачага характэрна павелічэнне тэмпу маўлення на 15—25%.
    Запавольванне тэмпу перадае прыгнечанасць, інертнасць гаворачай асобы. Павольны тэмп суправаджае няўпэўненасць, разгубленасць, раз’юшанасць, пагрозу.
    Таму неабгрунтавана паспешнае маўленне можа ўспрымацца слухачамі як празмерна эмацыянальнае, нават агрэсіўнае. Тым больш, што звычайна паскарэнне тэмпу маўлення выклікае павелічэнне яго гучнасці.
    3 тэмпавай варыятыўнасцю звязана і адпаведная сэнсу рытмічная пабудова фразы. Як правіла, большай працягласцю ў параўнанні з астатнімі адзначаюцца тыя часткі фразы, у якіх знаходзяцца лагічна вылучаныя словы. Яны вымаўляюцца больш павольна. Напрыклад, Цэлы гай старасвецкіх дубоў раскінуўся на беразе Нёмана. Першае словазлучэнне з’яўляецца акцэнтна выдзеленым, перадае пэўныя сэнсавыя суадносіны ўсіх частак фразы. Пры правільным вымаўленні гэтай фразы сярэдняя працягласць гука ў першым
    словазлучэнні на 30 % большая за тую, якой характарызуюцца гукі з наступных частак фразы.
    Выдзяленне большай працягласцю розных членаў сказа падкрэслівае іх важнае значэнне для разумення сэнсу сказанага. «Незвычайнае» месцазнаходжанне даданых членаў сказа з іх адначасовым павольным вымаўленнем павялічвае іх сэнсавую значнасць. Параўн.: Дыплом я заслужыў, здаецца ж, галавою (К. Крапіва) і Я заслужыў дыплом галавою; Поруч з Ганнаю стаяў чалавек — загарэлы, абветраны... (Я. Скрыган) і Поруч з Ганнаю стаяў загарэлы, абветраны чалавек.
    Наогул выкарыстанне змяненняў маўлення па тэмпу для выдзялення важнага і няважнага ўласціва ўсім усходнеславянскім мовам. Пры гэтым дзейнічае даволі простае правіла: больш важная інфармацыя паведамляецца ў больш павольным тэмпе. Таму школьнікаў трэба вучыць асэнсавана чытаць фразы на старонках падручнікаў і свядома выдзяляць пэўныя часткі тых фраз, якія ён вымаўляе.
    Тэмп маўлення аказваецца звязаным з колькасцю, месцазнаходжаннем і працягласцю паўз. Рытміка маўлення, яго размеранасць шмат у чым залежаць ад перапынкаў у гучанні. Пераканаць вучняў у значэнні паўз няцяжка, але вельмі важна спецыяльна звярнуць на іх увагу на ўроках мовы або літаратуры. Увідавочніць значэнне паўз можна з дапамогай розных практыкаванняў, якія варта праводзіць на працягу ўсяго навучання мове і літаратуры.
    1.	Карысна прапанаваць з рознай разбіўкай на паўзы прачытаць сказы, якія ў залежнасці ад месца падзелу змяняюць сэнс. Гэтае заданне паказвае ўвідавочкі, як вымаўляюцца сказы ў моўнай плыні, і таму ў свядомасці дзяцей з яго дапамогай фарміруецца ўяўленне аб тым, што неабходна правільна афармляць свае вусныя выказванні. Разгледзім прыклады, у якіх касякамі абазначаны паўзы.