Фанетыка беларускай мовы ў школе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
1 Выходзіць, / нельга чакаць.
1а Выходзіць нельга, / чакаць.
2 Пакараць смерую нельга, / памілавауь.
2а Пакараць смерцю, / нельга памілаваць.
3 Выступаць / вечарам Валодзя адмовіўся.
За Выступауь вечарам / Валодзя адмовіўся.
4 Знаёмы Алены / са Слабады прыехаў.
4а Знаёмы / Алены са Слабады / прыехаў.
5 Людзі плачуць толькі / ў бядзе.
5а Людзі плачуць / толькі ў бядзе.
6 Хлопчык / прыгожы часопіс чытае.
6а Хлопчык прыгожы / часопіс чытае.
Можна прыгадаць, што ў мультфільме пра мастака (які ведаюць дзеці) паказваецца, як, памылкова зразумеўшы перададзеную па тэлефоне фразу «Хлопчык. квадратны дыван выбівае», мастак намаляваў квадратнага хлопчыка, які выбівае дыван. Такі малюнак узнік пры наступнай разбіўцы фразы Хлопчык квадратны / дыван выбівае.
7 Я хацеў увечары / бачыць настаўніцу.
7а Я хацеў / увечары бачыць настаўніцу.
8 Назіранні над мовай / малых дзяцей.
8а Назіранні / над мовай малых дзяцей.
9 Асцярожна! // Дзверы зачыняюцца!
9а Асцярожна дзверы зачыняюцца.
2. Можна таксама прапанаваць прачытаць фразы з такім падзелам з дапамогай паўз, які не толькі не адпавядае сэнсу сказа, але і перашкаджае яго разуменню. Тое, што «ірванае» чытанне разбурае цэласнасць фразы і гучыць смешна, можна праілюстраваць на любым узятым з падручнікаў тэксце. Заўважым, што такі просты па сваёй сутнасці інтанацыйны аналіз даступны для школьнікаў рознага ўзросту.
1 На / ўскраі / вёскі за / аселіцай жыла / была баба.
1а На ўскраі вёскі / за аселіцай / жыла-была баба.
2 Неяк / раз да / дома / старой падкаціла панская / брычка.
2а Неяк раз / да дома старой / падкаціла панская брычка.
3 Ехалі / да / яе не / толькі бедныя / мужыкі, але і / заможныя гаспадары.
За Ехалі да яе / не толькі бедныя мужыкі, / але і заможныя гаспадары.
4 Ён / выламаў добры / дрын, пабег / да / куста.
4а Ён выламаў добры дрын, / пабег да куста.
5 Вечарам, калі / ў доме ўсё / сціхла, я / намазаў рукі / смалою і пайшоў / прама ў / аўчарню.
5а Вечарам, / калі ў доме ўсё сціхла, / я намазаў рукі смалою / і пайшоў / прама ў аўчарню.
3. Можна таксама прапанаваць вучням паспрабаваць прачытаць працяглы сказ без паўз. Гэта таксама
выклікае пэўныя цяжкасці: маўленне робіцца манатонным, губляецца сэнс. Такую фразу цяжка паўтарыць: He люблю я нашага брата, паляўнічага, за язык доўгі (В. Шырко); Міхасёнак зусім не гэтага чакаў, калі думаў пра паездку ў мясціны, дзе некалі партызаніў (А. Жук).
4. Але нельга думаць, што, чым больш перапынкаў, тым лепш разуменне. Неапраўданыя частыя паўзы таксама абцяжарваюць успрыманне сказаў. Перарывістае вымаўленне фраз часта сустракаецца ў дзяцей сярэдняга і старэйшага ўзросту. Устаў / ён / з ійасці / гадзін, / доўга / і старанна / мыўся / ля калодзежа, / потым / снедаў / разам / з Янакам (А. Жук).
Вучні робяць празмерна вялікія паўзы. Пры гэтым працяглыя паўзы могуць быць зроблены як доўгі перарыў у гучанні або запаўняцца нейкімі гукамі, якія не нясуць ніякай інфармацыі (м-м, ну, вось, гэт, гэта самае, як яго, значыць і інш.). Я / э-э-э / ужо / э-э-э / казала.
Звычайна паразітарнымі гукамі і словамі запаўняюцца так званыя паўзы нерашучасці, якія вучні робяць, каб нешта абдумаць, прыгадаць, падабраць словы для перадачы думкі. Напрыклад, такія паўзы часам робяцца пасля прыназоўніка, які моцна звязаны з наступным словам: За / м-м /хату пабег хлопчык. Часта пасля такой паўзы нерашучасці робіцца паўтор слова, ужытага да паўзы: Ўчора / так. / учора Ніну бачыў.
Звычайна ў вучняў малодшага ўзросту збыткоўныя паўзы абумоўлены абмежаванасцю актыўнага слоўніка. На такі недахоп трэба абавязкова звяртаць увагу, бо ўдасканаленне маўлення спрыяе ўдасканаленню мыслення.
Пры разглядзе метадаў і прыёмаў фарміравання вымаўленчых навыкаў М. Г. Яленскі зазначае: «Адным з найбольш істотных недахопаў маўлення вучняў з’яўляецца інтанацыйная разарванасць, якая заключаецца ў неапраўданых прыпынках мовы. Прычына — цяжкасці ў выкарыстанні лексікі. Другі недахоп — інтанацыйная аднастайнасць, калі фразы ідуць адна за другой, без паўз і лагічнага націску. Прычына — адсутнасць навыкаў логіка-інтанацыйнага аналізу маўлення. Трэці недахоп — невыразнасць інтанацыі пералічэння, зваротку, мелодыкі апавядальных, пы-
тальных, пабуджальных і клічных сказаў. Прычына — слаба развіты інтанацыйны слых вучняў»1.
3 ім згодньі В. У. Протчанка. На яго думку, «манатоннасць, інтанацыйная аднастайнасць, экспрэсіўная беднасць і невыразнасць нярэдка характэрны для чытання не толькі малодшых школьнікаў, але і старшакласнікаў. Вучні часта аказваюцца бездапаможнымі, калі ім трэба выразіць інтанацыяй свае пачуцці да той ці іншай асобы, факта, падзеі, перадаць сінтаксічныя адносіны паміж часткамі. Яны не адчуваюць, дзе трэба павысіць ці панізіць тон голасу, робяць неапраўданыя мэтай выказвання лагічныя націскі і паўзы як пры чытанні ўголас, так і ў мове ўнутранай»\
Такім чынам, звяртаецца ўвага на яшчэ адзін істотны недахоп (чацвёрты) — недастатковую выразнасць вуснага маўлення.
Выразнасць звязнага маўлення дасягаецца рознымі рытміка-меладычнымі сродкамі: ужо згаданай працягласцю яе элементаў, сілай гукаў, іх вышынёю і тэмбрам.
3 дапамогай узмацнення і паслаблення голасу гаворачы надае свайму маўленню выразнасць, бо змяненне вышыні голасу так, як і тэмпавыя варыяцыі, вызначаюць найбольш важныя па сэнсу словы. Меладычнасць таксама павінна быць падпарадкаванай сэнсаваму зместу выказванняў, таму што рух тону — той сродак, які дазваляе злучыць або проціпаставіць пэўныя часткі фраз, суаднесці іх па ступені важнасці. Аднак напеўнасць у мове адрозніваецца ад музычнай, таму гаворачаму не трэба зацягваць даўжыню гукаў.
Настаўнік фізікі мінскай сярэдняй школы № 49 В. А. Гербутаў (пераможца ўсесаюзнага конкурсу «Настаўнік года — 91») дае сваім калегам наступную параду: «Улічы, што трымаць вучняў у напружанні ўсе сорак пяць мінут бессэнсоўна! Плануй хвалепадобную падачу найбольш каштоўнай інфармацыі. Зрабі інтанацыйны хранаметраж. Памятай, што манатоннасць — вораг усяго жывога»3.
1 Яленскі М. Г. Метады і прыёмы фарміравання вымаўленчых навыкаў // Выкладанне беларускай мовы і літаратуры: 36. / Пад рэд. М. А. Лазарука. Мн., 1983. С. 31—32.
2 Протчанка В. У. Вывучэнне сінтаксісу ў школе. Складаны сказ. Мн., 1989. С. 4.
3 «ТББ — трудно быть бестолковым» // Знамя юностн. 1991. 11 окт.
Таму пры выхаванні гукавой культуры ў школьнікаў настаўніку неабходна звяртаць увагу на тое, каб маўленне дзяцей (асабліва пры чытанні) не было аднастайна напеўным, каб яно не пераходзіла ў спеў. Дарэчы, такое вымаўленне перашкаджае самому вучню добра разумець тэкст пры чытанні.
Акрамя інтанацыйнай разнастайнасці, выразнае маўленне прадугледжвае добрае выкарыстанне тэмбра гука, які надае пэўную афарбоўку сказанаму (тэмбр — афарбоўка голасу, утвораная абертонамі). Згадаем, што якраз па тэмбру мы пазнаём галасы знаёмых людзей. 3 яго дапамогай гаворачы можа перадаць не толькі свае адносіны да выказвання, a таксама свае пачуцці. Паміма волі ў тэмбры адлюстроўваецца фізічны і эмацыянальны стан гаворачай асобы. «Змяніць тэмбр немагчыма, аднак зрабіць яго больш чыстым (зняць сіпату, хрыпласць, гугнявасць) можна. Канчаткова тэмбр фарміруецца ў юнацкім узросце»1.
Вельмі важнай з’яўляецца арганізацыя дыхання, якая прадугледжвае авалоданне рацыянальным тыпам дыхання і мэтазгодным расходаваннем паветра. Моўнае дыханне адрозніваецца ад звычайнага, натуральнага, бо існуе ў час размовы або чытання ўслых і павінна быць глыбокім, спакойным і непрыкметным. Найбольш мэтазгодным з’яўляецца камбінаванае дыханне, якое аб’ядноўвае брушны і рэберны тыпы дыхання. А. Каляда так апісвае яго працэс: «Да таго моманту, пакуль паветра не запоўніць ніжнюю частку лёгкіх, удых выконваецца брушным тыпам дыхання. Затым пры дапамозе паміжрэберных мышцаў расцягваецца сярэдняя частка грудной клеткі, якая запаўняецца паветрам, і толькі ггасля гэтага робіцца выдых. Можна вывесці формулу камбінаванага тыпу дыхання: удых (дыяфрагмавы тып дыхання і рэберны) — выдых — паўза».
Пры змешаным рэберна-дыяфрагмавым (брушным) дыханні расходуецца паветра, што змяшчаецца ў ніжніх, найбольш ёмістых долях лёгкіх. Таму пры ім энергічна рухаюцца ніжнія рэбры і дыяфрагма, што выклікае лёгкае выпучванне пярэдняй сценкі жывата пры ўдыху і падцягванне яго пры выдыху.
1 Каляда А. Выразнае чытанне. С. 19.
2 Там жа. С. 13.
Правільнае выкарыстанне дыхання ў маўленні адбываецца пры эканомным і раўнамерным расходзе паветра і своечасовым і непрыкметным папаўненні на паўзах яго запасу.
Добрае ўражанне робіць голас поўнага гучання, які валодае вялікай свабодай гучнасці. Пры гэтым поўнае гучанне адрозніваецца ад напружанай гучнасці або крыклівасці, пры якіх чалавек узмацняе голас праз сілу.
Для настаўнікаў і ўсіх тых, хто гаворыць перад аўдыторыяй, у вялікім памяшканні, вельмі важнай з’яўляецца так званая палётнасць(лятучасць) голасу. Голас «добра ляціць», разносіцца, калі ў вялікім памяшканні ён не губляе сваёй гучнасці, не пераходзячы ў крык.
Палётнасць забяспечвае добрую чутнасць і пры невялікай сіле голасу.
Індывідуальнымі тэмбравымі асаблівасцямі голасу з’яўляецца яго дыяпазон (які вызначаецца колькасцю даступных для ўзнаўлення нот), гнуткасць (здольнасць лёгка і хутка змяняцца па вышыні, сіле, працягласці і якаснай афарбоўцы) і мілагучнасці, г. зн. чысціня і свежасць тэмбру. Мілагучны тэмбр пазбаўлены пабочных прыгукаў: хрыпу, сіпення, прыціснутасці і да т. п. Паляпшэнне тэмбравых характарыстык голасу заснавана на правільнай сістэме дыхання і пастаноўцы голасу «ў маску», г. зн. на выкарыстанні верхніх рэзанатараў гука, якія ўтвараюцца цвёрдымі часткамі ротавай і насавой поласцей, шляхам адпаведнага пасылання струменю паветра пры выдыху пры вымаўленні галосных і санорных гукаў. Калі рэзананс утвараецца ў цвёрдым паднябенні, то голас вызначаецца сабранасцю, кампактнасцю гука, яго «металічнасцю» (у проціпастаўленне глухому, цьмянаму гуку) і выдатна «ляціць» у вялікіх памяшканнях.
Гнуткасць голасу павялічваецца пры выкарыстанні спецыяльных практыкаванняў. Так, чалавек можа гаварыць гучна і ціха, вышэй і ніжэй па тону, павольна і хутка. Гучнасць, хуткасць і вышыню (узровень) маўлення здаўна называюць «рычагамі тону». Традыцыйнымі практыкаваннямі, якія вядуць да авалодання рычагамі тону, з’яўляецца чытанне вершаваных тэкстаў з паступовым ад верша да верша або ад групы вершаў да іншай групы змяненнем адной з асноўных гукавых якасцей маўлення: сілы, хуткасці або вышыні