Фанетыка беларускай мовы ў школе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
У кожным класе вучні сутыкаюцца з розным наборам тэрмінаў і паняццяў, якія ім трэба засвоіць. Зразумела, што вызначэнні тэрмінаў дзецям не прыводзяцца, але яны павінны зразумець і засвоіць іх сутнасць, атрымаць пэўныя слыхавыя, вымаўленчыя і графіка-арфаграфічныя навыкі.
Мэта нашага падручніка — сістэматызаваць і даць настаўніку звесткі аб тых асноўных паняццях, якія трэба растлумачыць школьнікам, а таксама прывесці пэўны моўны матэрыял, які дапаможа зразумець гэтыя паняцці і можа выкарыстоўвацца для выпрацоўкі ўменняў правільна артыкуляваць гукі і спалучэнні гукаў, вымаўляць асобныя словы з правільнай акцэнтуацыяй.
Пры вывучэнні фанетыкі ўсходнеславянскіх моў і засваенні асноўных вымаўленчых норм літаратурнай мовы звычайна выкарыстоўваюцца наступныя віды працы: 1) тлумачэнне артыкуляцыі гука; 2) спасылка і параўнанне на аналагічныя гукі беларускай дыялектнай або рускай моў (у залежнасці ад акаляючага моўнага асяроддзя); 3) супастаўленне і засваенне артыкуляцыі складоў (або і кароткіх слоў), у якіх ёсць той гук літаратурнага вымаўлення, што вывучаецца; 4) дэманстрацыя ўзораў правільнага вымаўлення; 5) выкананне трэніровачных практыкаванняў на вымаўленне і напісанне слоў з узятым для вывучэння
гукам, а таксама фраз, у складзе якіх ёсць словы, насычаныя гэтым гукам.
Пералічаныя прыёмы працы па стварэнню навыкаў прадугледжваюць выкарыстанне імітацыйных спосабаў з адначасовым свядомым засваеннем асобных з’яў арфаэпічнай сістэмы. Імітацыя выкарыстоўваецца для выпрацоўкі вымаўленчых навыкаў, суадносных з пэўнымі слыхавымі вобразамі. Таму з цягам часу яна ўсё болыц спалучаецца са свядомым засваеннем, што вымагае тлумачэння неабходнага становішча моўных органаў у даступнай для дзяцей форме. Адзначым, аднак, што засваенне такіх фанетычных з’яў, як склад, націск, інтанацыя, наогул праходзіць выключна імітацыйным шляхам. Імітацыйна-супастаўляльны метад прадугледжвае перайманне ўзорнага маўлення, супастаўленне яго з уласным.
Пастаноўка артыкуляцыі гукаў патрабуе канцэнтрацыі ўвагі на якасці вывучаемага гука як з боку яго гучання (акустычныя, слыхавыя ўражанні), так і з боку асаблівасцей працы вымаўленчых органаў (аналіз моўных рухаў і мышачных адчуванняў). Кантроль слыху — вельмі важная перадумова авалодання арфаэпічнымі навыкамі. Калі чалавек не чуе асаблівасцей гучання беларускіх фанетычных адзінак, то ён не здолее засвоіць іх правільнае вымаўленне.
Даследаванні па фізіялогіі маўлення паказваюць, што слыхавыя адчуванні адыгрываюць галоўйўю ролю на першым этапе ўзнаўлення гукавой мовы. Успрыманне таго ці іншага гука мовы залежыць не толькі ад фізічных характарыстык гука, але і ад моўных характарыстык слыху. Агульнавядома, што словы адной мовы носьбітам іншай мовы могуць успрымацца як гучанне з іншым значэннем або як бессэнсоўныя спалучэнні гукаў. Такім чынам, успрыманне гукаў мовы залежыць не толькі ад фізічных уласцівасцей гука, але і ад яго моўных характарыстык, ад так званага «фанематычнага слыху» той мовы, носьбітам якой з’яўляецца слухач.
Фанематычны слых абумоўлівае захаванне ў памяці чалавека эталонаў фанетычных адзінак і правіл параўнання з імі. Як лічаць псіхолагі, у працэсе авалодання мовай у чалавека выпрацоўваюцца эталоны гукаў маўлення і эталоны параўнання з імі'. Тэрмін
1 Знмняя М. A. К вопросу о зонной прнроде воспрнятня нзолнрованных звуков // Доклады АПН РСФСР. № 2. 1961.
«эталон» ужываецц-а як зручнае абазначэнне тых адзінак, якія захоўваюцца ў памяці чалавека і на якія абапіраецца ён пры ўспрыманні мовы. Для таго каб у вучняў сфарміраваўся неабходны фанетычны эталон, трэба праводзіць спецыяльную работу.
Трэба, каб арфаэпічна карэктныя гукі супастаўляліся з адпаведнай артыкуляцыяй: правільная артыкуляцыя садзейнічае правільнаму слыхавому ўспрыманню. Аўтаматызаваныя артыкуляцыі садзейнічаюць развіццю правільнага акустычнага ўспрымання.
Спалучэнне слыхавога і артыкуляцыйнага метадаў навучання вымаўленню традыцыйна для беларускай методыкі. Так, Якуб Колас пры аналізе метадаў навучання мове адзначаў наступнае: «Гук, аддзелены ад другіх гукаў таго ці іншага слова, заўсёды будзе гучаць не так, як у слове. Вось дзеля чаго і выходзяць пастаянныя труднасці пры навучанні зліццю. Лепш, калі дзеці будуць разумець кожны гук, а дзеля гэтага трэба даць ім хоць бы агульнае прадстаўленне аб артыкуляцыі асобных гукаў»1.
На яго думку, азнаямленне з артыкуляцыяй дапаможа пазбавіцца хібаў вымаўлення2, пры гэтым «самое азнаямленне з артыкуляцыяй павінна засноўвацца на назіранні вучняў над іх вымаўленнем і выкладацца як можна прасцей»3. Зразумела, што самому настаўніку патрэбна мець больш поўныя ўяўленні аб артыкуляцыйных характарыстыках маўлення.
Для выкладання фанетыкі ў малодшых класах настаўнік можа выкарыстаць два тыпы практыкаванняў. Па-першае, тыя, што накіраваны на засваенне артыкуляцыйных характарыстык гукаў літаратурнай беларускай мовы і прынятых норм вымаўлення. I па-другое, тыя, што садзейнічаюць выпрацоўцы навыкаў гука-літарнага аналізу.
Відавочна, што такія ж заданні будуць патрэбнымі і для выкладання і ў V, і ў VII, і ў іншых класах. Але вопыт нашых суседзяў паказвае, што трэніровачныя практыкаванні варта выкарыстоўваць ужо ў I — III класах4. У сувязі з гэтым асноўныя практыкаванні
1 Колас Я. Збор твораў у 14 т. Мн., 1976. Т. 12. С. 341.
2 Там жа. С. 350.
3 Там жа. С. 368—369.
4 Тоцька Н. I. Фонетнка украінськоі мовн та Іі вявчення в початковнх класах. Кнів, 1976; яе ж. Збірннк орфоепічннх вправ з украінськоі мовн для 1—3 класів. Кнів, 1980.
прыводзяцца ў кнізе без разбіўкі на часткі па прынцыпу, у якім класе іх трэба выкарыстоўваць. Мяркуецца, што выбар можа зрабіць у кожным канкрэтным выпадку сам настаўнік на падставе дыферэнцыраванага падыходу.
▲ртыкуляцыйныя характарыстыкі гукаў беларускай мовы
Артыкуляцыйныя характарыстыкі гукаў вызначаюцца з улікам работы моўных органаў. Хаця прырода не надзяліла чалавека якімі-небудзь спецыяльнымі органамі, прызначанымі толькі для стварэння вуснага маўлення, але ўмоўна органы цела, якія выконваюць свае прамыя фізіялагічныя функцыі і, акрамя таго, прымаюць удзел і ва ўтварэнні гукаў, называюць моўным апаратам.
Дадатковая сацыяльная нагрузка органаў мовы выпрацавалася ў працэсе ўзнікнення і развіцця мовы.
Маўленчы апарат чалавека складаецца з дыхальнага апарату, у які ўваходзяць лёгкія, бронхі, трахея і з уласна маўленчага апарату (гартань, поласць глоткі, ротавая і насавая поласці). Дыяфрагма, лёгкія, трахея ўтвараюць струмень паветра. Пры фізіялагічным дыханні працягласць удыху і выдыху прыблізна роўная, пры моўным — выдых больш працяглы, чым удых, бо якраз на выдыху і ўтвараюцца гукі мовы. Як вядома, удых для гукаўтварэння амаль не выкарыстоўваецца.
Каб уявіць, як вымаўляюцца гукі на ўдыху, A. I. Падлужны прапаноўвае параўнаць, напрыклад, вымаўленне слова цаца, якое ўтвараецца на выдыху, і падзыўное слова для свіней цо-цо-цо, што ўтвараецца на ўдыху1.
Дыхальны апарат забяспечвае працэс маўлення паветрам і энергіяй, неабходнай для яго ажыццяўлення. Дыяфрагма, лёгкія, бронхі, трахея ўтвараюць струмень паветра, якое па дыхальных шляхах выштурхоўваецца з арганізма. Крыніца голасу — галасавыя звязкі— знаходзіцца ў гартані, дзе дзякуючы ім узнікае голас.
Пры тлумачэнні работы органаў мовы можна вы-
1 Фанетыка беларускай літаратурнай мовы. С. 28.
карыстаць такое яе апісанне: «Калі мы пачынаем гаварыць, то выдыхаем паветра з лёгкіх. Па дыхальнаму горлу яно бяжыць у вузенькую гартань, дзе «жывуць» галасавыя звязкі. Дзіўныя істоты гэтыя звязкі: яны быццам бы баяцца некаторых гукаў. Калі такія гукі ўтвараюцца, звязкі нацягваюцца і пачынаюць дрыжэць. Гэта .дрыжанне ператвараецца ў голас.
Звязкі «баяцца», напрыклад, гукаў [a], [o], [p], [d]. Затое [c] i [ui] ix зусім не палохаюць. Калі гэтыя гукі ўтвараюцца, звязкі і не думаюць дрыжэць, таму [с] і [ш] атрымоўваюцца зусім «безгалосымі».
3 вузенькай гартані паветра, якому надакучыла праціскацца праз галасавыя звязкі, з голасам або без голасу, вырываецца на волю і «бяжыць» у рот (вучоныя ў такіх выпадках гавораць: у поласць рота). Так паводзяць сябе амаль усе гукі»1.
Гартань (лац. larynx) — гэта складаная сістэма храсткоў2, да якіх прымацаваны галасавыя звязкі. Галасавыя звязкі (якія называюць сапраўднымі ў адрозненне ад несапраўдных) — гэта эластычная абалонка мышачнай тканкі. Мышачныя валокны прымацаваны да шчытападобнага храстка і да галасавых адросткаў пірамідальных храсткоў і накіраваны ад пярэдняй часткі гартані да задняй, дзе яны прымацаваны да чарпалападобных храсткоў. Галасавыя звязкі сыходзяцца ў вугле шчытападобнага храстка і ўтвараюць вуглападобную шчыліну (лац. glottis), накіраваную сваёй пашыранай часткай кпераду. Пры дыханні галасавыя звязкі не напружаны, і паветра свабодна праходзіць у гэтую шчыліну. Пры ўтварэнні голасу яны збліжаны, напружаны і шчыліна паміж імі больш вузкая.
Б. Тарашкевіч у «Беларускай граматыцы для школ» так тлумачыць работу галасавых звязак (якія ён называе «струнамі», «вязямі»): «Галасавыя вязі — гэта два мускулы ў гартані, каторыя, як двое вуснаў, размыкаюцца, змыкаюцца або зусім замыкаюць гартань. Замыкаючыся, яны нацягваюцца падобна да струнаў» .
1 Граннк Г. Г., Бондаренко С. М., Концевая Л. А. Секреты орфографнн. М., 1991.
2 Фанетыка беларускай літаратурнай мовы. С. 28.
3 Тарашкевіч Б. Беларуская граматыка для школ. Вільня, 1929. С. 52.
Поласць глоткі (лац. pharynx) размешчана непасрэдна над гартанню. Яна ўяўляе сабой трубку дыяметрам 3 см і глыбінёй 2 см. Пярэднюю сценку глоткі ўтварае надгартаннік і паверхня кораня языка. Верхняя яе частка звязана з поласцю носа. Глотка можа быць аддзелена ад поласці носа мяккім паднябеннем, калі яно паднята і змыкаецца з задняй сценкай глоткі. Задняя сценка ахопліваецца трыма петлепадобнымі мышцамі, якія сціскаюць глотку пры заглытванні ежы. Змяненне з іх дапамогай напружанасці сценак глоткі і яе памераў істотна ўплывае на якасць гукаў.
Паветра з поласці глоткі трапляе ў поласць рота праз праход паміж мяккім паднябеннем (лац. velum palati) і языком, а ў поласць носа праз насаглотку — праход паміж задняй сценкай глоткі і апушчаным мяккім паднябеннем.