Фанетыка беларускай мовы ў школе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
Праглынуць язык
^’замаўчаць, перастаць гаварыць’
^^^праглынуць можна ежу, слі-
ну, а не язык
Прыкусіць язык
’раптоўна замаўчаць, устрымацца ад выказвання’
пры паспешлівай ядзе да
Развязаць язык (каму?)
крыві прыкусіць язык ’прымусіць разгаварыцца, расказаць сакрэт, тайну’; ’пачаць шмат гаварыць пасля маўчання’
развязаць можна звязаныя
рукі, ногі, вочы і інш., язык не завязваюць
’нагаварыць многа лішняга’ распусціць можна заплеценыя валасы, тое, што складаецца з асобных часціц ’прымусіць каго-небудзь менш балбатаць, гаварыць,
Распусціць язык
Укараціць язык
Уткнуцца са сваім языком
быць менш дзёрзкім’ абрэзаць язык можна хірургічнай аперацыі з нымі мэтамі
-’сказаць што-небудзь, не просяць’
пры пэў-
калі
уткнуцца можна галавой, тварам у што-небудзь: пасцель, сена; жывёла можа ўткнуцца галавой у пасудзіну, каб есці. (Мурзік) ... падбег да бляшанкі, уткнуўся ў яе мордачкай і стаў хлябтаць. (М. Капыловіч.)
7. Якія якасці мовы чалавека акрэсліваюць наступныя прыметнікавыя фразеалагізмы? Якое значэнне маюць прыметнікі ў гэтых выразах? Назавіце іх прамое значэнне. Які орган мовы прыгадваецца ў выразах?
Языка няма. Бойкі на язык. Востры на язык. Лёгкі на язык. Слабы на язык.
Даведачны матэрыял. Пра маўклівага чалавека, пра чалавека, які не ўмее складна, добра гаварыць. Знаходлівы ў размове, красамоўны. Пра чалавека, які ўмее дасціпна, колка сказаць. Гаваркі, які любіць многа гаварыць. Балбатлівы, нестрыманы, які не можа захоўваць тайну.
8. Што абазначаюць наступныя фразеалагізмы са словам язык? Дайце разгорнутае апісанне значэння.
Доўгі язык (у каго?). Злы язык (у каго?).
Даведачны матэрыял. Хто-небудзь вельмі балбатлівы, гаворыць многа лішняга. Хто-небудзь злосна, з’едліва, з насмешкай гаворыць аб кім-небудзь.
9. Як трэба разумець сэнс наступных выразаў са словам язык? Чаму ў іх ужываецца гэта слова?
He спускаць з языка. He сыходзіць з языка. Папасціся на язык. Пацягнуць за язык. Просіцца на язык. Сарвацца з языка. Трапіць на язык. Трымаць за язык. Узбрысці на язык. Цягнуць за язык.
10. Якое значэнне маюць наступныя фразеалагізмы са словам язык? Чаму яны ўтварыліся? Якія яшчэ фразеалагізмы з гэтым словам вы ведаеце?
Цяляты язык аджавалі (ад’елі). Чорт пацягнуў за язык. Язык адняўся. Язык гладка ходзіць. Язык добра падвешан. Язык заплятаецца. Язык не завяжаш. Язык не паварочваецца. Язык прысох. Язык развязаўся. Язык свярбіць.
Галосныя гукі
11. Якія гукі расцягваюцца пры спевах для захавання мелодыі? Галосных гукаў у мове менш, але яны часцей паўтараюцца. Есць словы, у якіх адзін і той жа галосны паўтараецца да 7 разоў. Прыдумайце такія словы. Напрыклад, тата — 2 [а]; патака — 3 [а]; патапатаць — 4 [а].
12. У адной з граматык пачатку нашага стагоддзя В. А. Багародзіцкі падзяліў усе гукі, зыходзячы з таго, як яны вымаўляюцца, на дзве вялікія групы: «ротаразмыкальнікі» і «ротазмыкальнікі». Якія групы гукаў меліся на ўвазе? Колькі «ротаразмыкальнікаў» і «ротазмыкальнікаў» ёсць у наступных словах: боб, тата, машына, перасыпка?
13. Заўважаецца, што, чым гучней мы імкнёмся вымавіць «ротаразмыкальнікі», тым больш трэба раскрываць рот. I наадварот: калі мы вымаўляем «ротазмыкальнікі», то павінны больш энергічна яго закрываць.
Паспрабуйце як мага гучней вымавіць наступныя словы і прасачыце, пры вымаўленні якіх гукаў органы маўлення (губы, язык, паднябенне, сківіцы) змыкаюцца і пры якіх размыкаюцца.
А-а-а!
Ay! О! У! Бр! Хм! С-с!
14. Калі чалавек гаворыць з асаблівым пачуццём, то ён вельмі моцна і працягла вымаўляе некаторыя гукі. Якія гэта гукі? Якія пачуцці выражаюцца паўторамі або працяглым вымаўленнем галосных і зычных гукаў?
Яка-а-а-я вялі-і-ізная! Які паўню-у-уткі! Ж-жах! [С’-с’]пёка! Д-д-урніца!
15. Якія галасы жывёл і птушак вы можаце пераймаць? Якія гукі можна вымавіць працяжна ў наступных гукаперайманнях: Гаўгаў! Мяў! Му-у! Кра-а! Ціў!? Галасы якіх жывёл і птушак звычайна так пераймаюць?
16. Для гукапераймання спеваў некаторых птушак у натуралістаў існуе набор спецыяльных «птушыных» слоў, якія перадаюць такія спевы. Вызначце, якімі галоснымі карыстаюцца для гэтай перадачы:
вальдшнэп — кхру-кхру, кхру-кхру, кхруфіст...;
аўсянка — сінь-сінь-сінь-сінь-сінь-сінь-сііі...;
жаваранак — цірлірлірлірлюю, цірлірлірлірлюю...; сініца — пінь, пінь, пінь! Ціці-ся, ціці-ся....
I
Чым адрозніваюцца такія «птушыныя» словы ад звычайных? Ці маюць яны значэнне? Які галосны абазначае больш нізкі голас вальдшнэпа? Які — больш высокія галасы аўсянкі, жаваранка, сініцы?
17. Ва ўрачэбным кабінеце быў запісаны такі дыялог.
— Марына, скажы: «А-аа!»
— Чаму «А»? Я і іншыя гукі ведаю.
Чаму звычайна, каб паглядзець хвораму горла, прапануюць вымаўляць галосны гук [a]? I нязручнымі для такіх мэт аказваюцца гукі [i], [z/], [о]? (Пры адказе на гэта пытанне трэба звярнуць увагу на становішча вуснаў і языка пры вымаўленні кожнага з гукаў.)
18. Прыдумайце спачатку некалькі пар слоў, якія адрозніваюцца толькі галоснымі гукамі і маюць рознае значэнне (дом — дам — дым, вораны — вараны), а потым некалькі такіх жа пар, у якія ўваходзяць словы, што адрозніваюцца па сэнсу і зычнымі гукамі (гара — кара, зуб — дуб, кот— рот—пот). Якія пары слоў падабраць лягчэй? Чаму?
19. Адгадайце загадку. Запішыце адгадкі. Да кожнага са слоўадгадак падбярыце слова, якое адрозніваецца ад іх галосным гукам.
3 «Л» —
Я мэблю пакрываю,
3 «б» —
Я вадкасці змяшчаю,
3 «м» —
Расту я на градзе, 3 «р» —
Сустрэнеш у вадзе. (I. Курбека.)
Адгадкі: лак — бак — мак — рак. [Лак — лік — люк; бак — бок — бык — бук; мак — мок — мук; рак — рок — рук — рык.]
20. Адгадайце загадкі. Запішыце адказы. Якім чынам змяніліся колькасць і парадак гукаў? галосных? зычных? Якое месца яны занялі ў слове?
1. Снарад спартыўны.
Змяні ты
Слова вязь —
I, як ні дзіўна:
Вялікі рускі князь. (I. Курбека.)
2. Згадай: ужо даўным-даўно я мерай даўжыні лічуся. А дапішы мне толькі «о» — чыгункаю падземнаю зраблюся. (У. Бурсаў.)
Адгадкі: 1) гіра — Ігар; 2) метр — метро.
21. Адгадайце загадкі. Запішыце адказы. Ці адрозніваюцца па гуках словы-адказы? Якое месца займаюць адны і тыя ж гукі ў словах?
1. Слова А чытаеш
Спераду чытаеш — Слова Ім Ззаду—
Паветра Адпачыць
Ты ўдыхаеш. Заўсёды рады. (1. Курбека.)
2. Даю я ў спёку цень табе, Мяне ты летам часта хваліш. Парадак літар памяняй — I цэлы лес ты мною зваліш.
3. Кусаю я людзей, скаціну, Звіню над вухам надта нудна. Паставіш р у серадзіну — Мяне ты зробіш часткай судна. Парадак літарам змяніць — На судне буду я служыць. (В. Паўлоўская.)
А д г а д к і: 1) нос — сон; 2) ліпа — піла; 3) камар — карма — марак.
22. Гукі [а] і [э] у наступных словах вымаўляйце дакладна і выразна ў націскных і ненаціскных складах. Сачыце за тым, каб [a] і [э] у ненаціскных складах пасля цвёрдых зычных не нагадвалі [ы|.
Нага, вада, раса, сады. Мора — марак, дрэмле — драмлю, цэгла — цагляны, сэрца — сардэчна, рэбры — рабро.
23. Выразна прачытайце прыведзеныя беларускія і рускія словы. Якая розніца існуе ў вымаўленні гукаў, абазначаных выдзеленымі літарамі?
Глыток — глоток, крыві — кровн, блыха — блоха, крышыць — крошнть.
Сабака — собака, малако — молоко, пара — пора, бабы — бобы, сталы — столы, таўставаты — толстоватый, валы — волы, малады — молодой, карова — корова.
Брызент — брезент, трывога — тревога, рызіна — резнна, рысора — рессора.
24. Прачытайце словы. Выразна вымаўляйце [а], [ы] у ненаціскных складах.
Бачок — бычок, ласуха — лысуха, расісты — рысісты, садзіць — судзіць.
Кажух, рысянё, рыхлаваты, выткаць, вытанчыць.
25. Прачытайце ніжэйпрыведзеныя групы слоў. Пры вымаўленні [і/] энергічна выцягвайце губы ўперад. Сачыце за дастаткова напружаным агубленым вымаўленнем [о] з тым, каб яно выразна адрознівалася ад [a], а таксама за выразным гучаннем [э], [a], [М|.
Мох — мух— мах, сом — сум — сам, мора — Мура — мара, бак — бок — бук, вол — вал — выў, дом — дам — дум — дым, гол — гул — гал, пар — пор — пэр, кат — кот — кут, тупаць — тэпаць, топкі — тупкі — тапкі, стук — стык, так — ток — тук — тык.
26. Прачытайце словы, выразна вымаўляйце [a] пасля мяккіх зычных у ненаціскных складах з тым, каб яно не набліжалася да 1*1 і [4
Бягом, бяда, бялець, вязаць, вялікі, вярнуць, дзядуля, дзяліць, зямля, пяро, пявуння, пякота, пянёк, сяброўка, сядзець, сямёра, сярдзіты, уцягнуць, уцякаць, уцяпліць.
27. Прачытайце словы, у паслянаціскных складах выразна вымаўляйце [a], [э].
Певень, палец, палёгеньку, памяць, па-цяперашняму, высяленец, восень, пацеркі, паціхеньку, пісьменны, подмешка, поезд, позненька, высцебаць, выстаяць, зерневы, зязюлечка, зялёненькі.
28. Прачытайце словы, выразна вымаўляйце [э], [а] пасля мяккіх зычных у пераднаціскных складах. Сачыце, каб яны гучалі, як [’э] або як [’э3].
Палешукі, пасябраваць, зеніт, зелянецца, земляны, зязюляня, наверадзіць.
29. Прачытайце словы. Выразна вымаўляйце [э] у прыстаўцы пера-.
Перабягаць, перавезці, перавышаць, перагледзець, перадаваць, перакідаць, пераладзіць, перамачыць, перамываць, перапаліць, перасыпаць, ператрудзіць, перахваціць.
30. Прачытайце тэкст спачатку павольна, а потым больш хутка, пры гэтым звяртайце ўвагу на вымаўленне ненаціскных галосных.
У векавечнай бацькаўшчыне клёны
Нячутна пачынаюць аблятаць
На рыжую зямлю, на мох зялёны, На весніцы, на ціхі стаў, на гаць. Зямля глядзіць азёрамі-вачыма На ясны свет, што стыне у красе. Як чыста, бы святло абшары вымыла, Як ціха — быццам зніклі людзі ўсе. (Ул. Караткевіч.)
31. Бязгучна вымавіце галосныя (так, каб яны не гучалі, а органы мовы рухаліся). Такое трэніровачнае вымаўленне дапамагае сканцэнтраваць увагу на правільным размяшчэнні частак моўнага апарату.
і э а о у ы ы у о а э і і у э о ы a
32. Вымавіце галосныя шэптам. Практыкаванне дапамагае дасягнуць артыкуляцыйнай выразнасці.
і э а о у ы ы у о а э і і у э о ы a
33. Адгадайце, пра якія словы складзены загадкі-метаграмы. (Метаграма — гэта граматычная гульня-загадка, заснаваная на замене ў слове адной літары на іншую. Каб яе адгадаць, неабходна так замяніць указаную літару, каб атрымалася новае слова.) Якімі гукамі, галоснымі ці зычнымі, адрозніваюцца словы-адгадкі?