• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фанетыка беларускай мовы ў школе

    Фанетыка беларускай мовы ў школе


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 240с.
    Мінск 1995
    53.67 МБ
    3 тых тлумачэнняў асаблівасцей артыкуляцыі галосных, якія можна прапанаваць і вучням, прыгадаем наступныя, прапанаваныя А. Калядой пры пастаноўцы выразнага чытання:
    [z]— рот раскрыты адвольна, паміж зубамі невялікая шчыліна. Пярэдняя частка языка прыціскаецца да ніжніх пярэдніх зубоў;
    [э] — рот раскрыты на таўшчыню вялікага пальца, форма губ авальная. Язык трошкі адцягнуты назад і ляжыць каля ніжніх пярэдніх зубоў;
    [a] — паміж зубамі можна ўставіць два пальцы, пакладзеныя адзін на другі. Язык ляжыць свабодна, пасярэдзіне прадаўгаватае паглыбленне, дакранаецца да ніжніх пярэдніх зубоў;
    [о] — пры вымаўленні гэтага галоснага ніжняя скі-
    Тарашкевіч Б. Беларуская граматыка для школ. С. 46.
    віца трошкі апускаецца, губы прымаюць акруглую форму. Язык адцягваецца назад;
    [у]— губы выцягваюцца ўперад, паміж імі невялічкая шчыліна, якая нагадвае трубачку. Язык адцягнуты назад;
    [ы] — губы злёгку расцягнуты ў бакі, паміж зубамі можна ўставіць палец. Язык знаходзіцца каля ніжніх пярэдніх зубоў'.
    Звернем увагу на тое, што ў розныя перыяды існавання адна і тая ж мова можа мець розную колькасць галосных. У старажытнабеларускай мове, напрыклад, было 11 галосных. Для параўнання прыгадаем, што ў польскай мове існуе 9 галосных гукаў, у малдаўскай — 7.
    Звычайна зычных гукаў у мове ў 3—4 разы больш, чым галосных. (Але ў некаторых каўказскіх мовах налічваецца да 70 зычных і да 2 галосных.)
    Зычныя гукі
    Зычныя гукі ўтвараюцца з дапамогай шумавой і імпульсна-шумавой крыніц. Артыкуляцыйнай умовай утварэння шуму з’яўляецца ўзнікненне перашкоды або шчыліны, а найбольш агульнай артыкуляцыйнай рысай зычных — узнікненне звужэння або поўнай змычкі галасавых звязак.
    Пры класіфікацыі зычных улічваецца некалькі фактараў, што дае магчымасць найбольш поўна ўлічыць усе магчымыя артыкуляцыі і вызначыць якасць кожнага зычнага. Гэта: 1) удзел голасу і шуму (крыніцы гука); 2) спосаб утварэння; 3) месца ўтварэння (дзеючы орган); 4) наяўнасць дадатковай сярэднепаднябеннай артыкуляцыі, якая абумоўлівае мяккасцьцвёрдасць зычных.
    Паводле ўдзелу ва ўтварэнні зычных шумавой або галасавой крыніцы гука выдзяляюцца два найбольш буйныя класы зычных: шумныя і санорныя. Зычныя, якія ўтвараюцца шумавой крыніцай, адносяцца да шумных зычных (аб гэтым, дарэчы, красамоўна сведчыць і іх назва). Зычныя, утвораныя з дапамогай галасавой крыніцы (ад перыядычных ваганняў галасавых звязак), адносяцца да санорных. Пры іх артыкуляцыі перашкода нязначная, а паветраны струмень сла-
    1 Каляда А. Выразнае чытанне. С. 25—27.
    бы, таму шум амаль што адсутнічае. (Таму па акустычных характарыстыках санорныя бліжэй да галосных.) Санорнымі ў беларускай мове з’яўляюцца [м], [л<’], [ў], [л], [л’], [«], [«’], [р], [й]. Усе астатнія зычныя — шумныя. Заўважым, што частка беларусістаў адносяць да санорных таксама [e] і [в’] (П. Я. Юргелевіч, напрыклад) або лічаць [й], [z/], [e] і [в’] — санорнашумнымі (Л. I. Бурак). У школьнай практыцы мэтазгодна карыстацца больш усталяваным, першым спісам санорных.
    Звернем увагу на тое, што дзяленне зычных па ўдзелу голасу праводзіцца двойчы: спачатку вылучаюцца па гэтай прыкмеце дзве буйныя групы зычных (санорныя і шумныя), а потым сярод шумных вылучаюцца звонкія і глухія гукі.
    Зычныя
    санорныя	шумныя
    звонкія^^^	1глухія
    Шумныя зычныя, якія ўтвараюцца з дапамогай толькі шумавой крыніцы гука, называюцца глухімі. Гэта гукі [n], [п’], [ф], [0’], [г], [ц’], [с], [с’], [ц], М [4 [4 [х’], [4 [/<’]•
    Калі, акрамя шумавой, у вымаўленні ўдзельнічае галасавая крыніца, утвараюцца звонкія зычныя, да якіх у беларускай мове адносяцца: [6], [б’], [e], [в’], [6], [<5з’]> [з], [з’], [й], М> |дж], [a], [a’] — шчылінныя і [a], [а’] — змычныя (апошнія ў радзе навукова-метадычных выданняў абазначаюцца лацінскімі літарамі [g] і [g’D-
    Цікавыя заўвагі наконт вымаўлення звонкіх зычных зрабіў Б. Тарашкевіч: «Калі выгаварваем такія зыкі, як з, ж, сГз, дж, б, в, д, г, г', то вычуваем дрыжэньне галавы і гартані. Галава і гартань дрыжаць ад дрыжэньня галасавых струнаў (галасавых вязяў)...
    Калі яны разамкнуты і не нацягнуты, то паветра, праходзячы з лёгкіх, не прыводзіць іх у дрыжэньне, і мы чуем глухія зыкі: п, ф, х, к, с, ш, ц, ч»1.
    Блізкі па сэнсу да гэтага апісання вопыт, які пра-
    панавалі рускія педагогі правесці вучням. Вучням раілі заціснуць вушы і вымавіць спачатку гук [6],
    Тарашкевіч Б. Беларуская граматыка для школ. С. 53.
    а потым [«]Вось як быў апісаны вынік вопыту ў пераказе аднаго з вучняў: «Калі я гаварыў [6], то ў галаве ў мяне звянела, а калі вымаўляў [n], то звону не было. Але шум быў»1.
    Паводле спосабу ўтварэння, г. зн. характару перашкоды і спосабу яе пераадолення, зычныя падзяляюцца на змычныя, шчылінныя, змычна-шчылінныя і дрыжачыя.
    Магчымы тры спосабы дзеяння актыўнага органа мовы і, такім чынам, тры тыпы перашкоды: 1) змыканне актыўнага органа з пасіўным, калі моўны канал цалкам закрыты — змычка; 2) збліжэнне актыўнага органа з пасіўным, калі моўны канал звужаны — шчыліна і 3) дрыжанне актыўнага органа ў струмені выходзячага паветра, г. зн. перыядычнае звужэнне і пашырэнне моўнага канала.
    Пры ўтварэнні перашкоды адрозніваюць тры фазы артыкуляцыі зычнага:
    1.	Прыступ, або экскурсія, калі орган маўлення набывае патрэбнае становішча, напрыклад, язык са становішча пакою (або ад артыкуляцыі папярэдняга гука) пераходзіць да становішча пры артыкуляцыі зычнага [d] у словах дом, вада.
    2.	Вытрымка, за час якой захоўваецца адносна стабільнае становішча моўных органаў, напрыклад, захоўваецца змычка зычнага [d],
    3.	Водступ, або рэкурсія,— пераход да наступнага гука, напрыклад, ад зычнага [d] да зычнага |ж| у слове паджаць, ад [d] да [а] у слове вада.
    Змычнымі называюць зычныя, пры вымаўленні якіх утвараецца змычка органаў моўнага апарату, якая перашкаджае далейшаму руху паветра. Яна звычайна хутка ўтвараецца і хутка знікае. Струмень паветра разрывае створаную органамі мовы перашкоду, і ў выніку ўзнікае выбух. Гэта гукі [6], [б’], [n], [«’], [Н [к’І
    Тыпы змычных зычных адрозніваюцца ў залежнасці ад характару водступу — трэцяй фазы артыкуляцыі. Калі змычка рэзка раскрываецца і адбываецца выбух, узнікаюць змычныя выбухныя. Такімі з’яўляюцца беларускія зычныя ў словах тата, да.
    Працягласць шуму ў такіх зычных вельмі малая,
    1 Нванова В. А., Потнха 3. А., Розенталь Д. Э. Заннмательно о русском языке. С. 7.
    таму яны яшчэ называюцца імгненнымі. Варта звярнуць увагу, што выбухныя [г], [г’] (такія, што гучаць у рускай мове) маюць у беларускай літаратурнай мове абмежаванае ўжыванне.
    Падкрэслім, што змычныя зычныя могуць быць і шумнымі, і санорнымі, у якіх размыканне не прыводзіць да ўтварэння відавочнага выбуху. Пры гэтым санорныя часцей з’яўляюцца насавымі, таму што яны павінны мець слабы струмень паветра пры выбуху і слабы шум. Для таго каб стварыліся такія артыкуляцыйныя ўмовы, трэба пры наяўнасці змычкі ў моўным тракце накіраваць паветра ў час вытрымкі ў насавую поласць, тады ў момант раскрыцця змычкі шум фактычна будзе адсутнічаць. У сувязі з гэтым такія гукі яшчэ называюць змычна-праходнымі, бо пры іх вымаўленні адны органы мовы змыкаюцца, а другія ўтвараюць праход для паветра. Калі гэты праход адкрыты ў поласць носа, то ўтвараюцца насавыя зычныя [л<], [л’], [н], [н’|. (Іх яшчэ называюць назальнымі, лац. nasalis — насавы.) У тым жа выпадку, калі такі праход узнікае па баках языка, атрымліваюцца гукі [л], [л’], якія называюцца латэральнымі (лац. lateralis — бакавы). A. I. Падлужны лічыць, што санорныя больш мэтазгодна раздзяляць на класы па артыкуляцыйных рысах: на насавыя, бакавыя і дрыжачы [р]1.
    3	характарам перашкоды звязана і вылучэнне шчылінных зычных, што вымаўляюцца пры збліжэнні моўных органаў, у выніку якога ўтвараецца вузкая шчыліна. Праз яе з пэўнай хуткасцю праходзіць паветра, дзякуючы таму, што за шчылінай утвараецца ціск, вышэйшы за ціск паветра ў акаляючым асяроддзі. Ад трэння струменя паветра аб сценкі звужаных органаў узнікае працяглы шум. Таму гэтыя гукі называюцца яшчэ фрыкатыўнымі (лац. fricare — церці). Імі з’яўляюцца: [s], [s’], [ф], [ф’], [з], [з’], [с], [с’], [х], [х’], [г], [г’], [ж], [ш], [^], [uj.
    Для таго каб стварыць дастаткова вузкую шумаўтваральную шчыліну, дзеючы моўны орган цалкам закрывае частку моўнага канала. Так, напрыклад, пры вымаўленні гукаў [e] і ніжняя губа сваёй унутранай часткай датыкаецца да верхніх зубоў, а спераду паміж ніжняй губой і двума пярэднімі цэнтральнымі зубамі ўзнікае вузкая шчыліна. У працэсе ўтварэння губна-
    1 Фанетыка беларускай літаратурнай мовы. С. 60.
    губной шчыліны язык адцягваецца назад і некалькі ўзнімаецца ў напрамку да мяккага паднябення.
    Да шчылінных адносяцца і гукі [#], [й]. Але яны стаяць некалькі асобна. Іх адметнай асаблівасцю з’яўляецца тое, што ў шчыліне відавочнага шуму не ўзнікае. Пры ўтварэнні [ў] губы моцна скругляюцца і выцягваюцца наперад, паміж імі і ўтвараецца вузкая шчыліна, праз якую выпраменьваецца гукавая хваля. Акрамя таго, вузкая шчыліна ўтвараецца таксама паміж мяккім паднябеннем і языком. Гук, які ўтвараецца ў выніку вагання галасавых звязак, праходзіць такім чынам праз дзве вузкія шчыліны. Такога гука няма ў рускай літаратурнай мове, і лічыцца, што па характару гучання гэтаму гуку найбольш адпавядае англійскі губна-губны [ау].
    Звычайна [z/] і [й] характарызуюцца як санорныя, але ў адмоўных тэрмінах: яны ненасавыя, небакавыя, недрыжачыя. Па форме шчыліны [у], відаць, можна лічыць круглашчылінным, у якім асноўная крыніца досыць слабага шуму — губная шчыліна.
    Гук [й] існуе ў беларускай мове ў двух варыянтах, якія адрозніваюцца ў залежнасці ад пазіцыі: 1) перад галосным і 2) пасля галоснага перад зычным і перад паўзай.
    Перад галосным [й] — тыповы зычны шчылінны гук, пры вымаўленні якога краі спінкі языка прыціскаюцца да паднябення і да карэнных зубоў. Плошча прыціскання вельмі вялікая. Язык высока падняты, яго кончык прыспушчаны і знаходзіцца каля ніжняй дзясны, таму паміж паднябеннем і языком утвараецца вельмі вузкая і доўгая шчыліна. Вузкасць шчыліны і абумоўлівае ўзнікненне слабага, не заўсёды ярка выражанага шуму.
    Звычайна якой-небудзь прыкметнай мяжы паміж [й] і наступным галосным няма.