Фанетыка беларускай мовы ў школе

Фанетыка беларускай мовы ў школе

Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
53.67 МБ
Вялікі і складаны комплекс ведаў, які неабходна мець пры навучанні чытанню, не з’яўляецца непасільным нават для малодшых школьнікаў. Але каб паскорыць працэс навучання, трэба ўвесь час займацца спецыяльным фарміраваннем гукавога аналізу. Зразумела, што дзеці пакуль што не маюць тэарэтычных ведаў аб гуках, таму гукавы аналіз трэба праводзіць з апорай на натуральныя моўныя дзеянні. Такімі першаснымі натуральнымі механізмамі з’яўляюцца ўяўленні аб складападзеле. Прыгадаем, што склад як пэўнага віду адзінка падзелу моўнай плыні без суаднесенасці са значэннем, па Паўлаву, добра ўпісваецца ў маторна-фанічныя рэакцыі жывых істот. Першыя крыкі народжанага дзіцяці носяць складовы характар. Маўленне дзіцяці пачынаецца са склада. Калі ў сувязі з хваробамі ў чалавека адбываецца разбурэнне мовы — афазія, то яна таксама даводзіць маўленне да склада.
Існуючая ў беларускай мове цесная сувязь зычнага з галосным дапамагае падзяляць моўную плынь на спалучэнні «зычны, галосны+зычны, галосны»: Ма-ма па-ка-та-ла На-та-шу.
Выкарыстоўванне такіх спалучэнняў для навучання гукавому аналізу неабходна на першым этапе, бо ў спалучэннях ЗГ (зычны, галосны) больш цяжка выдаліць зычны, чым у спалучэнні ГЗ. Звычайна пры выдзяленні першага гука з адкрытага склада дзеці імкнуцца не адрываць яго ад наступнага. Напрыклад, у слове мама вылучаецца не [м], але [ма]. Таму лепш спачатку аддзяліць гэты гук у такіх словах, як ды[м], ко[м] і г. д. Калі школьнік навучыцца выдзяляць гук з такіх больш зручных пазіцый і навучыцца яго ха-
рактарызаваць, то яму будзе прасцей пазнаць знаёмы гук у любым ланцужку гукаў.
Мэтазгодным у сувязі з выказанымі меркаваннямі лічацца наступныя прыёмы фарміравання гукавога аналізу:
1)	выдзяленне галосных са зручнай пазіцыі, калі перад імі адсутнічаюць зычны і галосны гукі, утварае склад, напрыклад, Іі.]мжа, [і]рыс, [у/жаць, !у]баку, Іаіпранаць, [а]сушы.ць, [оіго, [оіптыка, [э]ге, [э]венк\
2)	выдзяленне зычных гукаў са зручных пазіцый (ГЗ) у словах тыпу: ра)к], са[м), к.о[н'/, но/ч/ і да т. п.;
3)	назіранне над артыкуляцыяй выдзеленых гукаў;
4)	назіранве над гучаннем (прасачыць: з голасам вымаўляецца гук або з голасам і шумам або без голасу, толькі з шумам; ці свабодна праходзіць паветра ў роце або пры вымаўленні гука ўтвараюцца перашкоды).
Пры вызначэнні парадку гукавога разбору трэба ўлічваць, што галоўная задача — гэта: 1) навучыць вучняў самастойна аналізаваць гукавы склад слоў любой гукаскладовай структуры, таму што гэта патрэбна для практыкі вуснага і пісьмовага маўлення; 2) навучыць вучняў у працэсе гукавога разбору праводзіць адначасова чатыры дзеянні: вымаўляю, чую, выдзяляю, абазначаю'.
У адпаведнасці з гэтым зручным з’яўляецца наступны алгарытм (парадак) дзеянняў вучняў у працэсе гукавога разбору:
1)	Павольна вымаві слова і прыслухайся да яго гучання.
2)	Вылучы ў слове спалучэнні ЗГ і тыя гукі, што да іх далучаюцца.
3)	Вызнач месца гукаў па парадку ў слове.
4)	Вызнач галосныя гукі.
5)	Вызнач цвёрдыя і мяккія зычныя гукі ў слове, запішы іх.
6)	Вызнач звонкія і глухія зычныя ў слове і запішы іх.
7)	Назаві гукі ў слове па парадку.
8)	Вызнач націск у слове.
9)	Вызнач колькасць складоў у слове, вымаві слова па складах.
1	Гребенкнна Р. Т. РІзученне в школе фонетнкн н графнкн русского языка. М., 1984. С. 14.
Дакладнае вызначэнне межаў складоў — цяжкая справа, таму нельга спадзявацца, што вучні змогуць гэта зрабіць. Больш мэтазгодна, на думку некаторых метадыстаў, імкнуцца, каб вучні называлі толькі колькасць складоў у слове і не размяжоўвалі граніцы складоў у найбольш складаных выпадках, бо практычна дакладны складападзел не патрэбны для набыцця фанетычных або арфаграфічных уменняў1.
Асэнсаванае стаўленне школьнікаў да гукавой формы слоў шмат у чым садзейнічае фарміраванню трывалых арфаграфічных уменняў і навыкаў. Асноўныя прынцыпы, на якіх пабудаваны беларускі правапіс, гэта фанетычны і марфалагічны. Фанетычны прынцып арфаграфіі заключаецца ў адпаведнасці напісання вымаўленню. Аднак яго сутнасць не зводзіцца да пашыранага тлумачэння: «пішы, як чуеш», бо, як вядома, кожны вымаўляе і чуе гукі па-свойму. Таму адпаведнасць паміж літарамі і гукамі вызначаецца, зыходзячы з агульнапрынятага, літаратурнага вымаўлення. Так, словы вада, беларускі, білет у індывідуальным вымаўленні могуць гучаць як /вода, выда], [б'іларўскі, б'ьларўскі], [б'ал'эт), [б'іл'эті, але іх трэба вымаўляць [вада, б'эларўскі, б'іл'эт], таму і пры напісанні галосных мы кіруемся літаратурнымі нормамі і пішам адпаведна вада, беларускі, білет.
Фанетычна абумоўленай з’яўляецца ў беларускай мове перадача на пісьме: 1) чаргавання [o] і [a], [э] і [a] у ненаціскных складах пасля цвёрдых зычных; 2) чаргавання [э] і [a], [o] і [a] у першым пераднаціскным складзе слоў са славянскай лексічнай асновай пасля папярэдніх мяккіх зычных; 3) чаргавання [л] і [ў], Ы і [#]; 4) падоўжанасці зычных у пэўных пазіцыях паміж галоснымі і г. д.
Такім чынам, фанетычны прынцып накіраваны на тое, каб існавала пэўная адпаведнасць таго, што вымаўляецца, таму, што пішацца.
У адрозненне ад яго марфалагічны прынцып прадугледжвае аднолькавае абазначэнне марфем на пісьме, незалежнае ад іх вымаўлення ў складзе слова.
Захаванне на пісьме графічнага адзінства адных і тых жа каранёў, прыставак, суфіксаў і канчаткаў
1 Богуславская Н. Е. Методнка фонетнкн // Основы методнкн русского языка / Под ред. A. В. Текучева, М. М. Разумовской, Т. А. Ладыженской. М., 1978. С. 58.
дазваляе хутчэй асэнсаваць марфалагічную структуру слова.
Дакладная пісьмовая перадача зместу выказванняў, якую павінна забяспечваць арфаграфія, дасягаецца з дапамогай абодвух прынцыпаў.
На марфалагічным прынцыпе ў беларускім правапісе пабудаваны многія правілы напісання спалучэнняў зычных на стыку кораня і прыстаўкі, кораня і суфікса (напрыклад, зс, жс; сч, зч; дч, тч; дц, тц, чц), прыставак аб-, ад-, перадперад глухімі зычнымі і г. д. Вымаўляем францўіс]кі, во/шч/ык, лё/ч:/ык', на рэ[ц:!ы, а[п]садзіць, а!т]тапіць, праІт]пісаць, на/тікалбць, а пішам абсадзіць, абтапіць, прадпісаць, надкалоць, французскі, возчык, лётчык, на рэчцы.
Аднолькавы запіс марфем робіць больш лёгкім чытанне і разуменне напісанага, дазваляе зрокава размежаваць значную колькасць амафонаў і амаморфаў. Параўн. такія словы, якія маюць аднолькавае гучанне, але рознае напісанне, як род і рот, кос (ад каса) і коз (ад каза). Розніца ў графічнай перадачы дазваляе хутчэй вызначыць сэнсавыя графічныя асацыяцыі. Чаргаванне звонкіх зычных з глухімі ў вышэйзгаданых словах абумоўлена месцам гука ў слове, з’яўляецца пазіцыйным. Згодна з марфалагічным прынцыпам арфаграфія не адлюстроўвае такія чаргаванні, таму ўсе карані роднасных слоў пішуцца з аднолькавымі зычнымі, звонкімі або глухімі: каза, коз, казліны, казляня; каса, касіць, касьба, кос і г. д.
У адрозненне ад пазіцыйных у мове існуюць гістарычныя чаргаванні, якія не звязаны з вымаўленчымі законамі сучаснай беларускай мовы.
Вывучэнне фанетыкі беларускай мовы ў малодшых класах
У малодшых класах пачынаецца і фактычна завяршаецца работа настаўніка над фарміраваннем асноўных навыкаў правільнага беларускага літаратурнага вымаўлення як у школах з беларускай, так і рускай мовай навучання. У гэты час у дзяцей удасканальваюцца розныя аспекты моўнага слыху, асабліва
1	3 дапамогай двукроп’я каля зычнага абазначаецца яго працяглае, падоўжанае вымаўленне.
фанематычнага. У працэсе навучання чытанню і пісьму вучні набываюць цэлы рад фанетычных уяўленняў: пра гукі маўлення, галосныя і зычныя, цвёрдыя і мяккія зычныя, склад, націск.
Школьны курс роднай мовы накіроўвае настаўніка на канкрэтны змест заняткаў з вучнямі па пастаноўцы беларускага літаратурнага вымаўлення, патрабуе, каб ён пастаянна праводзіў карэкцыю і ўдасканаленне вымаўлення. «Навучаць роднай мове — гэта значыць сістэматычна і паслядоўна дапамагаць школьнікам авалодваць фанетыкай, лексікай і граматыкай, літаратурным вымаўленнем і правапісам, выяўленчымі сродкамі і стылістычнай разнастайнасцю мовы»1.
У праграму па беларускай мове для I — IV класаў уваходзіць: падрыхтоўчы перыяд; уступны моўны курс; граматыка, правапіс і развіццё мовы; чытанне і развіццё мовы.
Асноўная задача падрыхтоўчага перыяду — увесці дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, навучыць іх на слых успрымаць і разумець беларускую мову, заўважаць яе элементарныя лексічныя, фанетыка-арфаэпічныя і граматычныя асаблівасці, пашыраць і актывізаваць іх слоўнікавы запас. He менш важным з'яўляецца вырашэнне і чыста псіхалагічнай задачы: выклікаць у дзяцей цікавасць да беларускага слова, жаданне авалодаць мовай.
У працэсе ўступнага моўнага курса працягваецца засваенне фанетыка-арфаэпічных і графіка-арфаграфічных асаблівасцей беларускай мовы спачатку ў час слухання казак, а затым — пры чытанні слоў, сказаў, тэкстаў, адказаў на пытанні, пераказаў, вядзенні дыялогаў.
Курс граматыкі, правапісу і развіцця мовы прадугледжвае далейшае фарміраванне элементарных арфаэпічных і арфаграфічных навыкаў; удасканаленне ўменняў адрозніваць гук ад літары, дзяліць словы на склады; знаёмства з відамі сказаў паводле інтанацыі; фарміраванне і далейшае развіццё элементарных навыкаў чытання, гаварэння і пісьма.
Развіццё вуснай і пісьмовай формы мовы лічыцца школьнымі праграмамі адной з галоўных задач наву-
1 Протчанка В. У. Аб практычнай накіраванасці школьнага курса роднай мовы // Выкладанне беларускай мовы і літаратуры. С. 3.
чання. Пры гэтым падкрэсліваецца, што асновай паспяховага авалодання мовай з’яўляецца выпрацоўка навыкаў літаратурнага вымаўлення.
На малодшыя класы прыпадае найважнейшая, найвялікшая і найадпаведнейшая работа настаўніка з вучнямі над тым, каб прывіць ім любоў і ўвагу да гукавога боку маўлення не толькі як спосабу моўных зносін, але і паказчыку высокага эстэтычнага і культурнага ўзроўню чалавека.
У пачатковых класах асабліва неабходна пільная ўвага да арфаэпічнага вымаўлення, да інтанацыі, паўз, да гукавой варыятыўнасці. Калі нарматыўныя змены гукаў неабходна ведаць для свядомага засваення ўсяго багацця і разнастайнасці гучанняў, то ненарматыўныя — для асэнсаванага супрацьдзеяння і пераадолення іх. Тое, як пастаўлена вымаўленне ў пачатковых класах, прадвызначае і якасць чытання, і разуменне вуснага маўлення, і ўменне гаварыць, і арфаграфічныя навыкі.